SlideShare uma empresa Scribd logo
1 de 38
Baixar para ler offline
Жанна Д'Арк з Белай Русi




  Дома княгіні, князѐўны ў святліцах не чахлі
    Дзейсныя, мудрыя, цвѐрдыя, што камяні.
                   Вось адкуль з'явіцца сімвал
                       На фрэсцы, на кафлі —
    Вобраз жанчыны з мячом вярхом на кані.

                         Д.Бічэль-Загнетава
Легенда пра Анастасiю

 Яе жыццѐ нагадвае прыгожую легенду. І тым не
  менш ні адзін з фактаў, прыведзеных ніжэй, не мае
  нічога агульнага з гераічным эпасам.
  Гэта - гісторыя, якой можна і трэба ганарыцца.
 Cлуцкая княгіня Анастасія Іванаўна Алелькавіч
  (1473 — 1524) праславілася як арганізатар абароны
  горада Слуцка і краю ад ворагаў. А потым ѐй
  прышлося кіраваць аднаўленнем разбуранага
  падчас нападаў горада.
Княгіня Анастасія нарадзілася ў
Мсціслаўлі, цяпер гэта горад у
Магілѐўскай вобласці. Паходзіла з
роду праваслаўных князѐў
Мсціслаўскіх, які вѐў свой пачатак, як
і Алелькавічы.

                    Сямѐн Алелькавіч, князь Слуцкі

 Калі б не бурныя падзеі, што мелі месца падчас яе
  княжання ў Слуцку, і ў якіх па волі лѐсу ѐй прыйшлося
  прыняць удзел, хутчэй за ўсѐ, яна так і засталася б у
  цяні гісторыі, як і многія іншыя яе сучасніцы.
Уладальнікам г.Слуцка з 1481г. быў
  Сямѐн Міхайлавіч Алелькавіч. Яго
  жонкай у пачатку 1490-х гадоў стала
  княгіня Анастасія, дачка апошняга
  Мсціслаўскага князя Івана Юр'евіча.
 У іх у 1492 годзе нарадзіўся сын Юрый, а крыху
 пазней - дачка Аляксандра. У пачатку XVI
 стагоддзя Случчына падвергнулася нападу
 крымскіх татараў. Князь Сямѐн Міхайлавіч
 неаднаразова ўставаў на абарону замка ад ворагаў.
 Аднак у 1505 годзе князя не стала. Ён памѐр ад
 эпідэміі, занесенай татарамі.
 У 1505 абаронай замка ад татараў кіравала княгіня
 Анастасія. Гэта была самая цяжкая і працяглая
 аблога. Хоць замак і не быў захоплены, Случчына
 даведалася самага вялікага спусташэння. Аднак на
 наступны год татарам было нанесена буйное
 паражэнне, няўдалым для татараў скончыўся і
 напад 1508 года. З гэтага часу за княгіняй
 Анастасіяй замацавалася слава адважнай ваяўніцы.
 У 1508 годзе яна кіравала абаронай Слуцка ад
 войскаў князя Міхаіла Глінскага, і зноў замак
 выстаяў.
Бiтва з татарамi. Лiтаграфiя М. Басалыгi
 У сярэдзіне жніўня 1505 г. стары знаѐмы Баты-
 Гірэй зноў наведаўся «ў госці» да случан. М.Ткачоў
 у кнізе «Замкі і людзі» так апісвае гэтыя падзеі:
 «...Жыхары, атрымаўшы звесткі пра паход
 татар, добра падрыхтаваліся да абароны. Яны
 адбілі некалькі штурмаў. Татары рабілі падкопы,
 спрабавалі ўзарваць умацаванні і падпаліць
 горад, але жыхары мужна абараняліся. Як
 адзначалася ў Іпацьеўскім летапісе, «И хотяху
 татаре взяти Случеск и не могоша, биша бо их из
 града крепко».
 Баты-Гiрэй вымушаны быў зняць асаду.
 Нарабаваўшыся, татары вярнуліся ў Крым. На гэты
 раз яны пакінулі пасля сябе не толькі разбураныя
 гарады і вѐскі, але і страшную хваробу. На землях
 Белай Русі ўспыхнула эпідэмія, якая забрала шмат
 людзей. Захварэў і князь Сямѐн. Не дапамаглі ні
 маленні, ні знахарскае майстэрства. Анастасія
 аўдавела. Усе справы Слуцкага княства ляглі на яе
 плечы, бо сын, спадчыннік Алелькавічаў, быў зусім
 дзіцем.
 Будучы яшчэ ў жалобе, княгіні давялося адбіваць
 чарговы напад татар у ліпені 1506 г. На гэты раз
 Баты Гірэй прыйшоў не адзін, а з братам,
 перакопскім царэвічам Бурнашом.
 Дваццацітысячнае войска татар неаднаразова
 хадзіла на штурм, «подметы чннечн н огонь
 подкладаючн». Са сцен асаджанага Слуцка ўдава
 князя Сямѐна, адзетая ў даспехі, кіравала абаронай.
 I зноў татары адышлі ні з чым.
 У гісторыі князѐўна Анастасія засталася не толькі як
 адважная жанчына-ваяўніца, але і як стваральніца.
 Разбураны ворагам край патрабаваў абнаўлення.
 Абнаўляўся і Слуцк. Рэканструяваліся сцены і вежы.
 Замест старога быў узведзены новы будынак
 замкавай Успенскай царквы. Гандлѐвую плошчу
 перанесла на новае месца, а на вызваленай
 тэрыторыі пабудавала яшчэ адзін замак, які
 называўся "Ніжні". У Траецкім манастыры на
 месцы старой драўлянай царквы ў 1505 годзе быў
 закладзены новы каменны Сабор. Узводзіўся ѐн у
 памяць аб загінуўшых воінах-абаронцах.
 Пасля смерці мужа княгіні Слуцкай прыйшлося
 самой адстойваць родную зямлю. Слава пра
 ганарлівую і ўдалую ваяўніцу хутка
 распаўсюдзілася па ўсѐй Русі. Цікава, што спробы
 захапіць Слуцк рабілі і прыхільнікі княгіні, якім
 яна адмовіла.
   Мужнасць і адвага слуцкай княгіні ўразілі яе
    сучаснікаў . А князь Глінскі нават захапіўся ѐю.
    Звязаць жыццѐ з яшчэ даволі маладой, прыгожай
    жанчынай, якая б падзяліла з ім яго славу, было
    даволі прыцягальна для не маючага жонкі князя
    Міхала. Да таго ж уладалюбівага Глінскага
    п'яніла думка пра тое, што ў выпадку згоды
    абшырныя землі Слуцкага княства пяройдуць
    яму ва ўладанне. Са слуцкай крэпасцю ў
    Глінскага былі звязаны і іншыя планы: яму
    патрэбна была такая цвярдыня, каб выкарыстаць
    яе ў абарончых мэтах падчас мяцяжу, які ѐн
    рыхтаваў супраць Жыгімонта I Старога.
У 1508 г., будучы «праездам» у Слуцку, Міхал
Глінскі, ужо мяцежнік, пасватаўся. Але яму
адмовілі. Чым не задавальняла слуцкую княгіню
яго кандыдатура - невядома.
Як бы там ні было, але Глінскі адчуў сябе
абражаным. Ён вырашыў адпомсціць і ўзяць Слуцк
сілаю. Двойчы войска князя Міхала падыходзіла да
Слуцка, брала горад, штурмавала замак,
спрабавала запаліць умацаванні. Але без поспеху.
Непрыступная для татар крэпасць не здалася і на
міласць іх пераможца.
У 1508 г. недалѐка ад Слуцка войска княгіні разбіла
яшчэ адзін невялічкі атрад татар.

 Летапісы пра гэта распавядаюць
 так: «В сне лето Глинский некто
 в Литве много зла починил... н
 Слуцка хоте взяти под
 Анастасиею княгинею
 Симеоновою, но не може, только
 волость ея якоже Татаре
 поплени и Копыль, и Туров
 доста и Мозыр».
 Неўзабаве пасля сватаўства Глінскага ѐй давялося
 зноў абараняцца ад татар, і яна зноў выратавала
 Слуцк. Гэтым разам ѐй дапамагаў пасталелы сын.
 Разбураны чужынцамі і абрабаваны край трэба
 было аднаўляць. Па загаду княгіні Слуцкай у
 горадзе разгарнуліся вялікія будаўнічыя работы.
 На тэрыторыю замка прывозілі зямлю, падвышалі
 як абарончыя валы, так і ўсю астатнюю тэрыторыю
 дзядзінца. Рамантаваліся сцены і вежы, якія
 выцярпелі шматлікія асады. Замест старой была
 ўзведзена новая замкавая Успенская царква.
 Змянілася
 планіроўка
 горада. На новае
 месца – на захад
 ад дзядзінца, за
 Бычок, перанеслі
 гандлѐвую
 плошчу.
 А большую частку
 тэрыторыі старога   Выгляд плошчы ў 1910-ыя гады.
 торга занялі пад    Здымак: Самір Юхнін
 яшчэ адзін замак.
 У Троіцкім манастыры замест старой драўлянай
 царквы, якая пацярпела падчас нападаў, княгіня ў
 1505 г. заклала новую мураваную. Храм узводзіўся
 ў гонар ласкі божай, як удзячнасць Богу за
 выратаванне краю ад татараў і ў памяць аб
 загінуўшых слуцкіх воінах, сярод якіх быў і князь
 Сімяон Міхайлавіч.
 Напачатку 1522 гады маці ўрачыста склала з сябе
 апякунскія паўнамоцтвы і перадала справы
 кіравання Слуцкім княствам Юрыю. Анастасія
 памерла ў 1524 году, ціха і пакорліва, як маюць
 шчасце памерці толькі людзі з чыстым сумленнем.
 Князя Сямѐна і князѐўну Анастасію можна з
 упэўненасцю назваць першымі з роду Алелькавічаў
 сапраўднымі Слуцкім князямі не толькі па тытулу,
 але і па сваѐй сутнасці.
 Памяць пра князѐў Сімяона і Анастасію на
 Случчыне жыла доўга. У народзе іх нават пачыталі
 як нябесных апекуноў краю, хаця афіцыйна
 царквой яны не былі кананізаваны. Захаваліся
 звесткі, што да пачатку XX ст. у мураванай царкве
 Троіцкага манастыра віселі зробленыя ў
 іканапіснай манеры амаль у поўны рост іх
 партрэтныя выявы.
 Не забывалі пра княгіню Анастасію і на радзіме. На
 сцяне адной з цэркваў мсціслаўскага Тупічэўскага
 манастыра (на жаль, яна была разбурана падчас
 Вялікай Айчыннай вайны) мелася жывапісная
 выява княгіні.
 Тым не менш, звесткі пра княгіню Анастасію
 Слуцкую да нашага часу захаваліся вельмі сціплыя.
 Некалькі радкоў, прысвечаных Анастасіі, мы
 можам знайсці ў паэме гісторыка і паэта XVI ст.
 Мацея Стрыйкоўскага, дзе апісваецца абарона
 нашых земляў ад крымчакоў: «Княгіня Слуцкая
 сваіх баяр разаслала пераняць палахлівых татар,
 многа іх пад Копылем было пабіта...»
 У сучаснай Беларусі рэжысѐр
 Юрый Ялхоў паставіўпа па
 сцэнарыі Анатоля
 Дзялендзіка фільм ―Анастасія
 Слуцкая‖, які атрымаў
 плацінавы прыз у катэгорыі
 «прыгодніцкі фільм» і залаты
 прыз за касцюмы на ХХХVІІ
 МКФ.
 «Анастасія Слуцкая» — стужка не самага
 высокага мастацкага ўзроўню, але
 нацыянальная тэма надзвычай
 запатрабаваная ў грамадстве. І яна аб’яднала
 гледачоў, публіка на яе адрэагавала.
 Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Рэспублікі
 Беларусь: «Любоў да Радзімы, гонар за яе
 хвалебнае мінулае - вось тыя пачуцці, якія
 абуджае ў гледачах фільм пра Анастассю
 Слуцкай. Стваральнікам фільма атрымалася
 зрабіць максімум магчымага за кароткі час і за
 вылучаныя на гэтыя мэты сродку».
 (Па інфармацыі БЕЛТА)
Урывак з фільма
«Анастасія Слуцкая» — любімы замежны
               фільм кітайцаў
 Фильм «Анастасія Слуцкая» стаў уладальнікам
 галоўнага прызу Міжнароднага кінафэстывалю
 «Залаты певень і 100 кветак», які прайшоў у Кітаі.
 Паводле словаў рэжсэра карціны Юрыя Елхава,
 беларуская стужка атрымала ўзнагароду як
 «лепшы замежны фільм». На кінафоруме фільм
 разам з рэжысэрам прэзэнтавала выканаўца
 галоўнай ролі Святлана Зелянкоўская.
 Запрашэньне наведаць фэстываль «Залаты певень і
 100 кветак» фільм «Анастасія Слуцкая» атрымаў ад
 Пасольства КНР у Беларусі. і такім чынам стаўся
 першай беларускай карцінай, якой быў дадзены
 такі гонар.
 Пачатак XVI стагоддзя. Багатыя землі ў цэнтры Еўропы, на
  скрыжаванні гандлѐвых шляхоў, становяцца жаданай
  здабычай для суседзяў. Процьма татараў нападаюць з поўдня.
  Хуткімі набегамі крымчакі дасягаюць аддаленыя беларускія
  гарады. Рабуюць, зганяюць насельніцтва ў рабства, пакідаючы
  пасля сябе папялішча.
  Валяцца крэпасці, спусташаюцца землі Беларусі. Здаецца,
  нішто не можа спыніць націск войскаў. Але пасля пагібелі
  мужа на чале дружыны ўстае яна — княгіня Анастасія
  Слуцкая…
 У ралях: Святлана Зеленкоўская, Генадзь Давыдзька, Анатоль
  Кот, Фуркат Файзіеў, Сяргей Глушка, Мікалай Кіріченка,
  Вячаслаў Саладілаў, Юозас Будрайтыс, Віталь Рэдзька, Фархот
  Абдуллаеў, Аляксандр Пяскоў, Аляксандр Такаченок і інш.
Анатоль Дзялендзік «Легенда пра Анастасію
      Слуцкую. Князь Міхаіл Глінскі»

 У кнігу ўвайшлі гістарычныя дыялогі
 (літаратурныя сцэнарыі) "Легенда пра
 Анастасію Слуцкую" і "Князь Міхаіл
 Глінскі".
 Пяцьсот гадоў назад княгіня Анастасія
 пасля смерці мужа ўзначаліла абарону
 горада Слуцка ад нашэсця крымскіх
 татараў. Многія гарады Вялікага
 княства Літоўскага былі захоплены і
 спалены войскамі хана Баты-Гірэя,
 але Слуцк выстаяў.
Анастасія Слуцкая ў малюнках
                нашых сучаснікаў




                                  Міхаіл Дайлідав i яго
                                  работа «Анастасiя
                                  Слуцкая»
Автор: Кастусик Гражина
Об авторе: 17 лет, ДШИ г. Лида,
Беларусь, педагог Т.А. Кедык
Настасся Микулічна


 Фрагменты лѐсу і рысы характару Анастассі
 Слуцкай прасочваюцца ва ўсходнеславянскіх
 народных былінах «пра адважную полянніцу
 Настассю Микулічну». Настасся Микулічна -
 руская былінная богатырша, полянніца, дачка
 вялікага волата-аратага Мікулы Селяниновіча і
 жонка Дабрыні Мікіціча. (У Мікулы Селяніновіча
 былі тры дачкі, усе магутныя поляніцы –
 Васіліса, Марыя і Настасся Мікулічны.
Святая Сафія Слуцкая


    Унучка Анастасіі Слуцкай –
     праваславная святая.
    2012 год у Беларусі праходзіць
     пад знакам памяці святой
     праведнай Сафіі Слуцкай.
    Яна пайшла з жыцця 400 гадоў
     таму. Яна не дажыла да 30, так і
     не стаўшы маці. Але менавіта
     гэтай святой моляцца жанчыны,
     якія хочуць знайсці шчасце
     мацярынства.
 Зараз яна вядомая як святая
  праведная Сафія Слуцкая - адна з 19
  беларускіх святых.
 У час Брэсцкай уніі Сафія ставіць
  умову Радзівілам, каб усе
  праваслаўныя прыходы Случчыны
  засталіся пры сваіх прывілеях, а
  вернікі пазбеглі ўніяцкага націску.
  Януш Радзівіл з прашэннем
  звяртаецца да Папы Рымскага і
  дабіваецца, каб за Слуцкім княствам
  юрыдычна было замацавана
  праваслаўе.
Спіс літаратуры

 Ирина Масленицына, Николай Богодяж Слуцкие
  ратоборцы. Жизнь легенды Анастасии Слуцкой.
  //АиФ в Беларуси. - 2010.- 10 сентября
  http://www.aif.by/
 Наследие слуцкога края: Сайт увлеченных
  историей Случчины.
  http://nasledie-sluck.by/ru/sluchina/114/220/622
 Марціновіч А., Хто мы, адкуль мы…: гіст. эсэ,
  нарысы. У 3 кн. Кн. 1/ Алесь Марціновіч. – Мінск:
  Беларусь, 2008. – 431 с.
 Масляніцына І.А., Багадзяж М.К. "Слава і
  няслаўе". - Мн.: Нар. асвета, 1995.
 Памяць : Слуцкі раѐн. Слуцк : у 2 кн. / [уклад.
  В.С. Відлога ; рэдкал.: Г.К. Кісялѐў (гал. рэд.) і
  інш. ; маст. Э.Э. Жакевіч]. - Мінск : БЕЛТА,
  2000-2001. - (Гісторыка-дакументальныя
  хронікі гарадоў і раѐнаў Беларусі). - 1 кн.
 Плошча, якую заснавала Анастасія Слуцкая //
  ARCHE. Пачатак. (интернет-версия)
  http://www.arche.by/by/page/science/4693
 Сидаренко А. К3 + шанцаванне = новая
  формула поспеху ―Беларусьфільма‖?//
  Культура .- 2009. – 26 сентября.
 Тарасаў К. Памяць пра легенды: Постаці
  беларуск. мінуўшчыны/ Маст. А. У.
  Александровіч і інш. – 2-е выд., дап. – Мн.:
  Полымя, 1993. – 270 с.: іл.
 Шумский В. Загадка истории Анастасии Слуцкой
  //Советская Белоруссия .-2003 .- 28 июня.
  http://www.sb.by/post/28942/
ГУО “Гимназия № 1 г. Новополоцка”




 Составители: Н. Горожеева, зав. библиотекой
              К. Кузьмич, библиотекарь

Mais conteúdo relacionado

Mais procurados

Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў
Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоўПершабытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў
Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоўПётр Ситник
 
Паходжанне назваў гарадоў (3 урок)
 Паходжанне назваў гарадоў (3 урок) Паходжанне назваў гарадоў (3 урок)
Паходжанне назваў гарадоў (3 урок)Елена Кунцевич
 
17. Полацкае княства ў ІХ-ХІ стст.
17. Полацкае княства ў ІХ-ХІ стст.17. Полацкае княства ў ІХ-ХІ стст.
17. Полацкае княства ў ІХ-ХІ стст.AnastasiyaF
 
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 Славутыя дзеячы навукі і культуры Славутыя дзеячы навукі і культуры
Славутыя дзеячы навукі і культурыЕлена Кунцевич
 
Роля і месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіцця
Роля і месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіццяРоля і месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіцця
Роля і месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіццяПётр Ситник
 
СЛОЎНІК Вільня
СЛОЎНІК ВільняСЛОЎНІК Вільня
СЛОЎНІК ВільняMova Nanova
 
Паходжанне назваў гарадоў (1 урок)
Паходжанне назваў гарадоў (1 урок)Паходжанне назваў гарадоў (1 урок)
Паходжанне назваў гарадоў (1 урок)Елена Кунцевич
 
19. Тураўскае княства
19. Тураўскае княства19. Тураўскае княства
19. Тураўскае княстваAnastasiyaF
 
Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў
Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоўАдкуль пайшлі назвы нашых гарадоў
Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоўvika150278
 
14. адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў 1
14. адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў 114. адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў 1
14. адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў 1людмила блашко
 
13. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы. Культура ІХ-ХІІІ ст.
13. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы. Культура ІХ-ХІІІ ст.13. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы. Культура ІХ-ХІІІ ст.
13. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы. Культура ІХ-ХІІІ ст.AnastasiyaF
 

Mais procurados (20)

Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў
Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоўПершабытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў
Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў
 
Bel
BelBel
Bel
 
Ефрасіння Полацкая
Ефрасіння ПолацкаяЕфрасіння Полацкая
Ефрасіння Полацкая
 
Усяслаў Чарадзей
Усяслаў ЧарадзейУсяслаў Чарадзей
Усяслаў Чарадзей
 
Паходжанне назваў гарадоў (3 урок)
 Паходжанне назваў гарадоў (3 урок) Паходжанне назваў гарадоў (3 урок)
Паходжанне назваў гарадоў (3 урок)
 
17. Полацкае княства ў ІХ-ХІ стст.
17. Полацкае княства ў ІХ-ХІ стст.17. Полацкае княства ў ІХ-ХІ стст.
17. Полацкае княства ў ІХ-ХІ стст.
 
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 Славутыя дзеячы навукі і культуры Славутыя дзеячы навукі і культуры
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 
Першыя друкаваныя кнігі
Першыя друкаваныя кнігіПершыя друкаваныя кнігі
Першыя друкаваныя кнігі
 
Ад батлейкі да тэатра
Ад батлейкі да тэатраАд батлейкі да тэатра
Ад батлейкі да тэатра
 
Роля і месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіцця
Роля і месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіццяРоля і месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіцця
Роля і месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіцця
 
СЛОЎНІК Вільня
СЛОЎНІК ВільняСЛОЎНІК Вільня
СЛОЎНІК Вільня
 
Паходжанне назваў гарадоў (1 урок)
Паходжанне назваў гарадоў (1 урок)Паходжанне назваў гарадоў (1 урок)
Паходжанне назваў гарадоў (1 урок)
 
войны 17 века
войны 17 векавойны 17 века
войны 17 века
 
19. Тураўскае княства
19. Тураўскае княства19. Тураўскае княства
19. Тураўскае княства
 
Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў
Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоўАдкуль пайшлі назвы нашых гарадоў
Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў
 
Kalinoyki
KalinoykiKalinoyki
Kalinoyki
 
14. адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў 1
14. адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў 114. адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў 1
14. адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў 1
 
Kalinoyki2
Kalinoyki2Kalinoyki2
Kalinoyki2
 
13. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы. Культура ІХ-ХІІІ ст.
13. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы. Культура ІХ-ХІІІ ст.13. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы. Культура ІХ-ХІІІ ст.
13. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы. Культура ІХ-ХІІІ ст.
 
Яўхім фёдаравіч карскі
Яўхім фёдаравіч карскіЯўхім фёдаравіч карскі
Яўхім фёдаравіч карскі
 

Mais de library2012

классики и современники
классики и современникиклассики и современники
классики и современникиlibrary2012
 
ученическое самоуправление в современной школе
ученическое самоуправление в современной школеученическое самоуправление в современной школе
ученическое самоуправление в современной школеlibrary2012
 
пісьменнікі беларусі
пісьменнікі  беларусіпісьменнікі  беларусі
пісьменнікі беларусіlibrary2012
 
ананченко
ананченкоананченко
ананченкоlibrary2012
 
ручная работа. рукоделие
ручная работа. рукоделиеручная работа. рукоделие
ручная работа. рукоделиеlibrary2012
 
Legendi o cvetax
Legendi o cvetaxLegendi o cvetax
Legendi o cvetaxlibrary2012
 
о празднике 23 февраля
о празднике 23 февраляо празднике 23 февраля
о празднике 23 февраляlibrary2012
 
информационные ресурсы по профориентации
информационные ресурсы по профориентацииинформационные ресурсы по профориентации
информационные ресурсы по профориентацииlibrary2012
 
в сказочном лесу
в сказочном лесув сказочном лесу
в сказочном лесуlibrary2012
 
артур вольский
артур вольский артур вольский
артур вольский library2012
 
художник Сергей Рабцевич
художник Сергей Рабцевичхудожник Сергей Рабцевич
художник Сергей Рабцевичlibrary2012
 

Mais de library2012 (20)

классики и современники
классики и современникиклассики и современники
классики и современники
 
ученическое самоуправление в современной школе
ученическое самоуправление в современной школеученическое самоуправление в современной школе
ученическое самоуправление в современной школе
 
Sos bezopasno
Sos bezopasnoSos bezopasno
Sos bezopasno
 
Bezopasno
BezopasnoBezopasno
Bezopasno
 
Avariya30
Avariya30Avariya30
Avariya30
 
пісьменнікі беларусі
пісьменнікі  беларусіпісьменнікі  беларусі
пісьменнікі беларусі
 
Kn. ub.2016
Kn. ub.2016Kn. ub.2016
Kn. ub.2016
 
ананченко
ананченкоананченко
ананченко
 
Bel.knigi 16
Bel.knigi 16Bel.knigi 16
Bel.knigi 16
 
ручная работа. рукоделие
ручная работа. рукоделиеручная работа. рукоделие
ручная работа. рукоделие
 
Klasiki
KlasikiKlasiki
Klasiki
 
Legendi o cvetax
Legendi o cvetaxLegendi o cvetax
Legendi o cvetax
 
о празднике 23 февраля
о празднике 23 февраляо празднике 23 февраля
о празднике 23 февраля
 
O pushkine
O pushkineO pushkine
O pushkine
 
Bel 15
Bel 15Bel 15
Bel 15
 
Knigi. ub.2015
Knigi. ub.2015Knigi. ub.2015
Knigi. ub.2015
 
информационные ресурсы по профориентации
информационные ресурсы по профориентацииинформационные ресурсы по профориентации
информационные ресурсы по профориентации
 
в сказочном лесу
в сказочном лесув сказочном лесу
в сказочном лесу
 
артур вольский
артур вольский артур вольский
артур вольский
 
художник Сергей Рабцевич
художник Сергей Рабцевичхудожник Сергей Рабцевич
художник Сергей Рабцевич
 

Анастасия Слуцкая

  • 1. Жанна Д'Арк з Белай Русi Дома княгіні, князѐўны ў святліцах не чахлі Дзейсныя, мудрыя, цвѐрдыя, што камяні. Вось адкуль з'явіцца сімвал На фрэсцы, на кафлі — Вобраз жанчыны з мячом вярхом на кані. Д.Бічэль-Загнетава
  • 2. Легенда пра Анастасiю  Яе жыццѐ нагадвае прыгожую легенду. І тым не менш ні адзін з фактаў, прыведзеных ніжэй, не мае нічога агульнага з гераічным эпасам. Гэта - гісторыя, якой можна і трэба ганарыцца.  Cлуцкая княгіня Анастасія Іванаўна Алелькавіч (1473 — 1524) праславілася як арганізатар абароны горада Слуцка і краю ад ворагаў. А потым ѐй прышлося кіраваць аднаўленнем разбуранага падчас нападаў горада.
  • 3. Княгіня Анастасія нарадзілася ў Мсціслаўлі, цяпер гэта горад у Магілѐўскай вобласці. Паходзіла з роду праваслаўных князѐў Мсціслаўскіх, які вѐў свой пачатак, як і Алелькавічы. Сямѐн Алелькавіч, князь Слуцкі  Калі б не бурныя падзеі, што мелі месца падчас яе княжання ў Слуцку, і ў якіх па волі лѐсу ѐй прыйшлося прыняць удзел, хутчэй за ўсѐ, яна так і засталася б у цяні гісторыі, як і многія іншыя яе сучасніцы.
  • 4. Уладальнікам г.Слуцка з 1481г. быў Сямѐн Міхайлавіч Алелькавіч. Яго жонкай у пачатку 1490-х гадоў стала княгіня Анастасія, дачка апошняга Мсціслаўскага князя Івана Юр'евіча.  У іх у 1492 годзе нарадзіўся сын Юрый, а крыху пазней - дачка Аляксандра. У пачатку XVI стагоддзя Случчына падвергнулася нападу крымскіх татараў. Князь Сямѐн Міхайлавіч неаднаразова ўставаў на абарону замка ад ворагаў. Аднак у 1505 годзе князя не стала. Ён памѐр ад эпідэміі, занесенай татарамі.
  • 5.  У 1505 абаронай замка ад татараў кіравала княгіня Анастасія. Гэта была самая цяжкая і працяглая аблога. Хоць замак і не быў захоплены, Случчына даведалася самага вялікага спусташэння. Аднак на наступны год татарам было нанесена буйное паражэнне, няўдалым для татараў скончыўся і напад 1508 года. З гэтага часу за княгіняй Анастасіяй замацавалася слава адважнай ваяўніцы. У 1508 годзе яна кіравала абаронай Слуцка ад войскаў князя Міхаіла Глінскага, і зноў замак выстаяў.
  • 6. Бiтва з татарамi. Лiтаграфiя М. Басалыгi
  • 7.  У сярэдзіне жніўня 1505 г. стары знаѐмы Баты- Гірэй зноў наведаўся «ў госці» да случан. М.Ткачоў у кнізе «Замкі і людзі» так апісвае гэтыя падзеі: «...Жыхары, атрымаўшы звесткі пра паход татар, добра падрыхтаваліся да абароны. Яны адбілі некалькі штурмаў. Татары рабілі падкопы, спрабавалі ўзарваць умацаванні і падпаліць горад, але жыхары мужна абараняліся. Як адзначалася ў Іпацьеўскім летапісе, «И хотяху татаре взяти Случеск и не могоша, биша бо их из града крепко».
  • 8.  Баты-Гiрэй вымушаны быў зняць асаду. Нарабаваўшыся, татары вярнуліся ў Крым. На гэты раз яны пакінулі пасля сябе не толькі разбураныя гарады і вѐскі, але і страшную хваробу. На землях Белай Русі ўспыхнула эпідэмія, якая забрала шмат людзей. Захварэў і князь Сямѐн. Не дапамаглі ні маленні, ні знахарскае майстэрства. Анастасія аўдавела. Усе справы Слуцкага княства ляглі на яе плечы, бо сын, спадчыннік Алелькавічаў, быў зусім дзіцем.
  • 9.  Будучы яшчэ ў жалобе, княгіні давялося адбіваць чарговы напад татар у ліпені 1506 г. На гэты раз Баты Гірэй прыйшоў не адзін, а з братам, перакопскім царэвічам Бурнашом. Дваццацітысячнае войска татар неаднаразова хадзіла на штурм, «подметы чннечн н огонь подкладаючн». Са сцен асаджанага Слуцка ўдава князя Сямѐна, адзетая ў даспехі, кіравала абаронай. I зноў татары адышлі ні з чым.
  • 10.  У гісторыі князѐўна Анастасія засталася не толькі як адважная жанчына-ваяўніца, але і як стваральніца. Разбураны ворагам край патрабаваў абнаўлення. Абнаўляўся і Слуцк. Рэканструяваліся сцены і вежы. Замест старога быў узведзены новы будынак замкавай Успенскай царквы. Гандлѐвую плошчу перанесла на новае месца, а на вызваленай тэрыторыі пабудавала яшчэ адзін замак, які называўся "Ніжні". У Траецкім манастыры на месцы старой драўлянай царквы ў 1505 годзе быў закладзены новы каменны Сабор. Узводзіўся ѐн у памяць аб загінуўшых воінах-абаронцах.
  • 11.  Пасля смерці мужа княгіні Слуцкай прыйшлося самой адстойваць родную зямлю. Слава пра ганарлівую і ўдалую ваяўніцу хутка распаўсюдзілася па ўсѐй Русі. Цікава, што спробы захапіць Слуцк рабілі і прыхільнікі княгіні, якім яна адмовіла.
  • 12. Мужнасць і адвага слуцкай княгіні ўразілі яе сучаснікаў . А князь Глінскі нават захапіўся ѐю. Звязаць жыццѐ з яшчэ даволі маладой, прыгожай жанчынай, якая б падзяліла з ім яго славу, было даволі прыцягальна для не маючага жонкі князя Міхала. Да таго ж уладалюбівага Глінскага п'яніла думка пра тое, што ў выпадку згоды абшырныя землі Слуцкага княства пяройдуць яму ва ўладанне. Са слуцкай крэпасцю ў Глінскага былі звязаны і іншыя планы: яму патрэбна была такая цвярдыня, каб выкарыстаць яе ў абарончых мэтах падчас мяцяжу, які ѐн рыхтаваў супраць Жыгімонта I Старога.
  • 13. У 1508 г., будучы «праездам» у Слуцку, Міхал Глінскі, ужо мяцежнік, пасватаўся. Але яму адмовілі. Чым не задавальняла слуцкую княгіню яго кандыдатура - невядома. Як бы там ні было, але Глінскі адчуў сябе абражаным. Ён вырашыў адпомсціць і ўзяць Слуцк сілаю. Двойчы войска князя Міхала падыходзіла да Слуцка, брала горад, штурмавала замак, спрабавала запаліць умацаванні. Але без поспеху. Непрыступная для татар крэпасць не здалася і на міласць іх пераможца.
  • 14. У 1508 г. недалѐка ад Слуцка войска княгіні разбіла яшчэ адзін невялічкі атрад татар.  Летапісы пра гэта распавядаюць так: «В сне лето Глинский некто в Литве много зла починил... н Слуцка хоте взяти под Анастасиею княгинею Симеоновою, но не може, только волость ея якоже Татаре поплени и Копыль, и Туров доста и Мозыр».
  • 15.  Неўзабаве пасля сватаўства Глінскага ѐй давялося зноў абараняцца ад татар, і яна зноў выратавала Слуцк. Гэтым разам ѐй дапамагаў пасталелы сын.
  • 16.  Разбураны чужынцамі і абрабаваны край трэба было аднаўляць. Па загаду княгіні Слуцкай у горадзе разгарнуліся вялікія будаўнічыя работы. На тэрыторыю замка прывозілі зямлю, падвышалі як абарончыя валы, так і ўсю астатнюю тэрыторыю дзядзінца. Рамантаваліся сцены і вежы, якія выцярпелі шматлікія асады. Замест старой была ўзведзена новая замкавая Успенская царква.
  • 17.  Змянілася планіроўка горада. На новае месца – на захад ад дзядзінца, за Бычок, перанеслі гандлѐвую плошчу. А большую частку тэрыторыі старога Выгляд плошчы ў 1910-ыя гады. торга занялі пад Здымак: Самір Юхнін яшчэ адзін замак.
  • 18.  У Троіцкім манастыры замест старой драўлянай царквы, якая пацярпела падчас нападаў, княгіня ў 1505 г. заклала новую мураваную. Храм узводзіўся ў гонар ласкі божай, як удзячнасць Богу за выратаванне краю ад татараў і ў памяць аб загінуўшых слуцкіх воінах, сярод якіх быў і князь Сімяон Міхайлавіч.
  • 19.  Напачатку 1522 гады маці ўрачыста склала з сябе апякунскія паўнамоцтвы і перадала справы кіравання Слуцкім княствам Юрыю. Анастасія памерла ў 1524 году, ціха і пакорліва, як маюць шчасце памерці толькі людзі з чыстым сумленнем.
  • 20.  Князя Сямѐна і князѐўну Анастасію можна з упэўненасцю назваць першымі з роду Алелькавічаў сапраўднымі Слуцкім князямі не толькі па тытулу, але і па сваѐй сутнасці.
  • 21.  Памяць пра князѐў Сімяона і Анастасію на Случчыне жыла доўга. У народзе іх нават пачыталі як нябесных апекуноў краю, хаця афіцыйна царквой яны не былі кананізаваны. Захаваліся звесткі, што да пачатку XX ст. у мураванай царкве Троіцкага манастыра віселі зробленыя ў іканапіснай манеры амаль у поўны рост іх партрэтныя выявы.
  • 22.  Не забывалі пра княгіню Анастасію і на радзіме. На сцяне адной з цэркваў мсціслаўскага Тупічэўскага манастыра (на жаль, яна была разбурана падчас Вялікай Айчыннай вайны) мелася жывапісная выява княгіні.
  • 23.  Тым не менш, звесткі пра княгіню Анастасію Слуцкую да нашага часу захаваліся вельмі сціплыя. Некалькі радкоў, прысвечаных Анастасіі, мы можам знайсці ў паэме гісторыка і паэта XVI ст. Мацея Стрыйкоўскага, дзе апісваецца абарона нашых земляў ад крымчакоў: «Княгіня Слуцкая сваіх баяр разаслала пераняць палахлівых татар, многа іх пад Копылем было пабіта...»
  • 24.  У сучаснай Беларусі рэжысѐр Юрый Ялхоў паставіўпа па сцэнарыі Анатоля Дзялендзіка фільм ―Анастасія Слуцкая‖, які атрымаў плацінавы прыз у катэгорыі «прыгодніцкі фільм» і залаты прыз за касцюмы на ХХХVІІ МКФ.
  • 25.  «Анастасія Слуцкая» — стужка не самага высокага мастацкага ўзроўню, але нацыянальная тэма надзвычай запатрабаваная ў грамадстве. І яна аб’яднала гледачоў, публіка на яе адрэагавала.
  • 26.  Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Рэспублікі Беларусь: «Любоў да Радзімы, гонар за яе хвалебнае мінулае - вось тыя пачуцці, якія абуджае ў гледачах фільм пра Анастассю Слуцкай. Стваральнікам фільма атрымалася зрабіць максімум магчымага за кароткі час і за вылучаныя на гэтыя мэты сродку». (Па інфармацыі БЕЛТА)
  • 28. «Анастасія Слуцкая» — любімы замежны фільм кітайцаў  Фильм «Анастасія Слуцкая» стаў уладальнікам галоўнага прызу Міжнароднага кінафэстывалю «Залаты певень і 100 кветак», які прайшоў у Кітаі. Паводле словаў рэжсэра карціны Юрыя Елхава, беларуская стужка атрымала ўзнагароду як «лепшы замежны фільм». На кінафоруме фільм разам з рэжысэрам прэзэнтавала выканаўца галоўнай ролі Святлана Зелянкоўская. Запрашэньне наведаць фэстываль «Залаты певень і 100 кветак» фільм «Анастасія Слуцкая» атрымаў ад Пасольства КНР у Беларусі. і такім чынам стаўся першай беларускай карцінай, якой быў дадзены такі гонар.
  • 29.  Пачатак XVI стагоддзя. Багатыя землі ў цэнтры Еўропы, на скрыжаванні гандлѐвых шляхоў, становяцца жаданай здабычай для суседзяў. Процьма татараў нападаюць з поўдня. Хуткімі набегамі крымчакі дасягаюць аддаленыя беларускія гарады. Рабуюць, зганяюць насельніцтва ў рабства, пакідаючы пасля сябе папялішча. Валяцца крэпасці, спусташаюцца землі Беларусі. Здаецца, нішто не можа спыніць націск войскаў. Але пасля пагібелі мужа на чале дружыны ўстае яна — княгіня Анастасія Слуцкая…  У ралях: Святлана Зеленкоўская, Генадзь Давыдзька, Анатоль Кот, Фуркат Файзіеў, Сяргей Глушка, Мікалай Кіріченка, Вячаслаў Саладілаў, Юозас Будрайтыс, Віталь Рэдзька, Фархот Абдуллаеў, Аляксандр Пяскоў, Аляксандр Такаченок і інш.
  • 30. Анатоль Дзялендзік «Легенда пра Анастасію Слуцкую. Князь Міхаіл Глінскі»  У кнігу ўвайшлі гістарычныя дыялогі (літаратурныя сцэнарыі) "Легенда пра Анастасію Слуцкую" і "Князь Міхаіл Глінскі". Пяцьсот гадоў назад княгіня Анастасія пасля смерці мужа ўзначаліла абарону горада Слуцка ад нашэсця крымскіх татараў. Многія гарады Вялікага княства Літоўскага былі захоплены і спалены войскамі хана Баты-Гірэя, але Слуцк выстаяў.
  • 31. Анастасія Слуцкая ў малюнках нашых сучаснікаў Міхаіл Дайлідав i яго работа «Анастасiя Слуцкая» Автор: Кастусик Гражина Об авторе: 17 лет, ДШИ г. Лида, Беларусь, педагог Т.А. Кедык
  • 32. Настасся Микулічна  Фрагменты лѐсу і рысы характару Анастассі Слуцкай прасочваюцца ва ўсходнеславянскіх народных былінах «пра адважную полянніцу Настассю Микулічну». Настасся Микулічна - руская былінная богатырша, полянніца, дачка вялікага волата-аратага Мікулы Селяниновіча і жонка Дабрыні Мікіціча. (У Мікулы Селяніновіча былі тры дачкі, усе магутныя поляніцы – Васіліса, Марыя і Настасся Мікулічны.
  • 33. Святая Сафія Слуцкая  Унучка Анастасіі Слуцкай – праваславная святая.  2012 год у Беларусі праходзіць пад знакам памяці святой праведнай Сафіі Слуцкай.  Яна пайшла з жыцця 400 гадоў таму. Яна не дажыла да 30, так і не стаўшы маці. Але менавіта гэтай святой моляцца жанчыны, якія хочуць знайсці шчасце мацярынства.
  • 34.  Зараз яна вядомая як святая праведная Сафія Слуцкая - адна з 19 беларускіх святых.  У час Брэсцкай уніі Сафія ставіць умову Радзівілам, каб усе праваслаўныя прыходы Случчыны засталіся пры сваіх прывілеях, а вернікі пазбеглі ўніяцкага націску. Януш Радзівіл з прашэннем звяртаецца да Папы Рымскага і дабіваецца, каб за Слуцкім княствам юрыдычна было замацавана праваслаўе.
  • 35. Спіс літаратуры  Ирина Масленицына, Николай Богодяж Слуцкие ратоборцы. Жизнь легенды Анастасии Слуцкой. //АиФ в Беларуси. - 2010.- 10 сентября http://www.aif.by/  Наследие слуцкога края: Сайт увлеченных историей Случчины. http://nasledie-sluck.by/ru/sluchina/114/220/622  Марціновіч А., Хто мы, адкуль мы…: гіст. эсэ, нарысы. У 3 кн. Кн. 1/ Алесь Марціновіч. – Мінск: Беларусь, 2008. – 431 с.  Масляніцына І.А., Багадзяж М.К. "Слава і няслаўе". - Мн.: Нар. асвета, 1995.
  • 36.  Памяць : Слуцкі раѐн. Слуцк : у 2 кн. / [уклад. В.С. Відлога ; рэдкал.: Г.К. Кісялѐў (гал. рэд.) і інш. ; маст. Э.Э. Жакевіч]. - Мінск : БЕЛТА, 2000-2001. - (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раѐнаў Беларусі). - 1 кн.  Плошча, якую заснавала Анастасія Слуцкая // ARCHE. Пачатак. (интернет-версия) http://www.arche.by/by/page/science/4693  Сидаренко А. К3 + шанцаванне = новая формула поспеху ―Беларусьфільма‖?// Культура .- 2009. – 26 сентября.
  • 37.  Тарасаў К. Памяць пра легенды: Постаці беларуск. мінуўшчыны/ Маст. А. У. Александровіч і інш. – 2-е выд., дап. – Мн.: Полымя, 1993. – 270 с.: іл.  Шумский В. Загадка истории Анастасии Слуцкой //Советская Белоруссия .-2003 .- 28 июня. http://www.sb.by/post/28942/
  • 38. ГУО “Гимназия № 1 г. Новополоцка” Составители: Н. Горожеева, зав. библиотекой К. Кузьмич, библиотекарь