SlideShare uma empresa Scribd logo
1 de 9
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
                                                    ад грамадскага аб’яднання
                                                       “Цэнтр “Трэці сектар”
                                                      а/с 54, Гародня, 230009,
                                                     тэл./факс (0-152) 75-71-72,
                                                   e-mail: trecisektar@yahoo.com

                                                            Выпуск 11 (479)

                                                       ( 31 сакавіка 2011 г.)
                                                   Рэдактар выпуску: Кася Крот

             Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
                                   абавязковая



                                                                                          Сёньня ў выпуску:
Андрэя Пачобута вінавацяць у абразе прэзідэнта...................................................2
Дабрачынны канцэрт у кірсе......................................................................................2
Аўдыёкніга беларускага паэта з польскага Падляшша.............................................3
Веснавое паляванне часткова забароненае..............................................................3
Стварэнне мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў......................................4
Вакансія каардынатара Школы адукатара.................................................................5
Летнік ў Славакіі ..........................................................................................................6
Летняя школа для беларускай моладзі....................................................................6
Валанцёрскія летнікі Асацыяцыі клубаў ЮНЭСКА ..................................................7
Нямецкая арганізацыя шукае партнёра....................................................................7
Конкурс дзіцячага малюнка........................................................................................8
.......................................................................................................................................8
Конкурс адукацыйных матэрыялаў............................................................................8
Конкурс праектаў з удзелам НГА................................................................................8
Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі.........................................................8
 Падзеі:
                                  Шаноўныя чытачы!
         “Кроніку” цяпер можна чытаць на вэб-пляцоўцы па адрасе http://3sektar.by/
                                                                              уверх


       Андрэя Пачобута вінавацяць у абразе прэзідэнта
       У дачыненні да гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута за абразу прэзідэнта
ўзбуджана крымінальная справа паводле арт. 368 КК Беларусі.
       Абразу пракуратура ўгледзела ў артыкулах Пачобута на старонках «Gazety Wyborczaj»,
сайта «Белорусский партизан», і блога poczobut.livejournal.com.
       29 сакавіка на маёмасць журналіста наклалі арышт, а кампутар, на якім Пачобут працаваў, і
DVD- забралі.
       Як паведаміў Андрэй Пачобут “Твайму стылю”, арышт накладзены на пральную машыну,
тэлевізар і трэнажор.
       На ягоную думку, гэта зроблена на выпадак, калі пацярпелы А.Лукашэнка скарыстаецца
правам на кампенсацыю маральнай шкоды.
       Журналіст збіраецца працягваць працу ў «Gazecie Wyborczej».
       Тыдзень таму А.Пачобут даведаўся, што зноў стаў невыязным: на канферэнцыю «Як
дэмакратызаваць Беларусь», якая праходзіла ў Варшаве, журналісту давялося ехаць праз Расію і
Украіну.
       Паводле http://t-styl.info


                                                                                         уверх


       Дабрачынны канцэрт у кірсе
        16 красавіка ў гродзенскай лютэранскай кірсе адбудзецца акустычны рокавы канцэрт.
Квіткі на канцэрт прадавацца не будуць – аднак чакаецца, што слухачы пакінуць нейкія грошы
ў якасці ахвяравання для кірхі, будынак якой будзе рэстаўравацца.
        Гродзенская лютэранская абшчына зараз збірае на рэстаўрацыю грошы. Удзельнікі-музыкі
сваім выступам у кірсе хочуць звярнуць увагу грамадскасці на стан храма. Рокавая музыка ў кірсе
будзе гучаць упершыню, кажа ўдзельнік “Кальяну” Саша Дзянісаў:
         - Мы хочам прыцягнуць увагу да стану кірхі, але гэта не азначае нейкае супрацоўніцтва з
гродзенскімі лютэранамі. Яны даюць памяшканне, а мы хутчэй інфармацыйна, а можа, і трошку
матэрыяльна, падтрымаем кірху.
        На канцэрце мусяць выступіць Паша Нёманскі. Ігар Куралік, Вася “Хіпар” Валошчык, Саша
Дзянісаў (панк-фармацыя “Кальян”), Жэня “Пост” Нікіцін (гурт “Прощай радио”), Ваня Пачывалаў
(гурт “Некоторое отсутствие пуговиц”).
         Канцэрт пачнецца ў 19 гадзін.
        Уваход вольны: гледачам прапанавана ахвяраваць на рамонт кірхі, хто колькі можа.
         Пра жыццё лютэранскай абшчыны, пра гісторыю будынка гродзенскай кірхі і пра яе
рэстаўрацыю можна паслухаць на радыё “Твой Стыль”.


                                                                                               2
Фотарэпартаж з каляднага канцэрта ў кірсе гарадзенскіх калектываў можна прачытаць і
праглядзець на "Тваім Стылі" тут.
       Паводле http://t-styl.info

                                                                                        уверх



      Аўдыёкніга беларускага паэта з польскага Падляшша
       У Беластоку выдалі дзвюхмоўную аўдыёкнігу з выбранымі вершамі Віктара Шведа,
аднаго з найбольш вядомых беларускамоўных аўтараў у Польшчы. Дыск будзе даступны
найперш у бібліятэках, у тым ліку на Гродзеншчыне.
       Начытаная кніга выйшла накладам у 500 экзэмпляраў пры падтрымцы Падляскай Кнігарні
ім. Лукаша Гарніцкага у Беластоку і таварыства “Шукаем Польшчы”.
       86-гадовы сп Віктар Швед прадстаўляе беларускую меншасць у Польшчы, жыве ў
Падляскім ваяводзтве і піша па-беларуску. Ён з’яўляецца аўтарам колькі томікаў паэзіі для
дарослых, а таксама вершаў для дзяцей. Аўдыёкніга “Гэты свет мяне зачараваў…” змяшчае 40
вершаў, выбраных аўтарам. Творы начытаныя па-беларуску і па-польску, у тым ліку самім
Віктарам Шведам.
       Міхал Андрасюк, беларускі пісьменнік, які чытае на дыску вершы па-беларуску, заўважыў,
што сёння ўсё менш беларускіх аўтараў, які твораць у Польшчы, пішуць на роднай мове. Маладыя
беларусы ў Польшчы дрэнна валодаюць мовай – гаворка ідзе нават не пра ўменне пісаць, што
ёсць формай таленту, а звычайнае ўменне чытаць, дадаў ён.
       Лік беларускай меншасці ў Польшчы дакладна невядомы. Самі яе лідэры падаюць розныя
дадзеныя, прымаючы пад увагу розныя крытэры (напрыклад, праваслаўнае веравызнанне), таму
лік беларускай меншасці вагаецца ад 180 да 300 тысяч асобаў. Падчас апошняга перапісу
насельніцтва беларусамі сябе задэкларавала 50 тысяч асобаў, але прадстаўнікі арганізацый
беларускай меншасці назвалі гэтыя вынікі неверагоднымі.
      Паводле wyborcza.pl
                                                                                        уверх



      Веснавое паляванне часткова забароненае
       Забарона тычыцца толькі вадаплаўных птушак, толькі тэрыторый рэспубліканскіх
ландшафтных заказнікаў «Ельня», «Котра», «Альманскія балоты», «Асвейскі» і «Простыр» і
толькі на тэрмін да 8 мая.
       Міністэрства прыродных рэсурсаў часова абараніла ад паляўнічых у асноўным пералётных
птушак, якія гэтай парой вяртаюцца з зімоўкі да месцаў гнездавання ў тундру.
       У Беларусі яны звычайна спыняюцца на адпачынак.
       З беларускіх птушак у спіс трапіла шэрая гусь.
       Яна была ў Чырвонай кнізе, але некалькі гадоў таму яе са спісу рэдкіх птушак выкрэслілі.
       У выніку, на сёння ў Беларусі засталося ўсяго каля 200-250 пар.
        Дзмітрый Вінчэўскі, старшыня Гродзенскага аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”
пракаментаваў пастанову Мінпрыроды:
       - Упершыню спынена веснавое палявання на столькіх тэрыторыях.



                                                                                              3
Гэта вынікі пастаянных зваротаў АПБ і іншых грамадскіх арганізацый. Але наша
асноўная мэта – забарона веснавога палявання ўвогуле. Беларусь – адзіная еўрапейская краіна,
дзе яно да гэтай пары дазволена, толькі ў нас і ў некаторых раёнах Расіі.
       З мінулага году сітуацыя змянілася не ў лепшы бок: паводле новых правілаў палявання ў
Нацыянальных парках можна страляць больш відаў птушак і большай колькасцю спосабаў, чым
нават у звычайным лесе.
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                        уверх




                                                                       Абвесткі:
                                                                                        уверх


      Стварэнне мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў
       Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” запрашае да ўдзелу ў праграме,
скіраванай на стварэнне і падтрымку дзейнасці Мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў.
       З вашай дапамогай мы плануем стварыць у трох гарадах Беларусі мясцовыя інтэрнэт-
рэсурсы (блогі альбо сайты), якія стануць пляцоўкай для інфармавання насельніцтва пра важныя
мясцовыя падзеі, пра магчымасці ўдзелу ў жыцці грамадства (дабрачынныя акцыі, грамадска-
карысныя праекты, навучальныя і культурніцкія мерапрыемствы і г.д.).
       Мы плануем таксама, што ўдзельнікі праекта будуць у стане арганізаваць і правесці разам з
жыхарамі свайго горада некалькі невялікіх мерапрыемстваў, якія будуць адпавядаць патрэбам
мясцовай супольнасці.
       У праграме трэнінгі па распрацоўцы канцэпцыі Мясцовых грамадскіх інфармацыйных
цэнтраў, а таксама па асновах інтэрнэт-журналістыкі і асновах планавання грамадска-карысных
праектаў для мясцовай супольнасці.
       Да вашых паслугаў будуць кансультанты па пытаннях, звязаных са стварэннем інтэрнэт-
рэсурсаў, а таксама планаваннем і правядзеннем грамадска-карысных мерапрыемстваў.
       Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца каманды ў складзе 4-5 чалавек з аднаго горада. У
склад такіх каманд могуць уваходзіць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, блогеры,
актыўныя грамадзяне, якія хацелі б зрабіць свой унёсак у паляпшэнне якасці жыцця мясцовай
супольнасці.
       Наяўнасць спецыяльных ведаў і ўменняў, звязаных са стварэннем сайтаў і г.д., не
з’яўляецца абавязковай умовай удзелу ў праграме.
       Адбор удзельнікаў будзе адбывацца на конкурснай аснове на аснове пазначаных ніжэй
крытэрыяў:
         - сумесная заяўка як мінімум ад 4-х (максімум 5) чалавек з аднаго гораду;

                                                                                               4
-   гатоўнасць да дынамічнай працы ў межах праграмы (на працягу траўня-жніўня);

       -   наяўнасць першапачатковага бачання таго, як будзе працаваць створаны ў вашай
           мясцовасці Інфармацыйны рэсурс (якая інфармацыя будзе змяшчацца на створанай
           у межах праграмы вэб-старонцы, як часта і кім яна будзе абнаўляцца і г.д.);

       -   наяўнасць ідэй грамадска-карысных мерапрыемстваў, якія можна было рэалізаваць
           на працягу ліпеня-жніўня;

       -   гатоўнасць укласці ў рэалізацыю праграмы ўласныя рэсурсы (памяшканні,
           аргтэхніка, валанцёрская праца і г.д.).

      Удзел у праграме дазволіць вам не толькі авалодаць у кароткі тэрмін карыснымі ведамі і
ўменнямі, але і зрабіць шэраг добрых справаў для сваёй мясцовай супольнасці!
      Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел - да 10 красавіка.
      Заяўкі дасылайце на эл.адрас 3sektar@gmail.com з пазнакай “Конкурс”.
      Адабраным для ўдзелу ў праграме камандам будзе паведамлена пра гэта да 20 красавіка.
      Першая працоўная сустрэча ў межах праграмы адбудзецца 14-15 траўня ў Гродне.
      Форма заяўкі знаходзіцца ў дадатку да “Кронікі”.


                                                                                      уверх


      Вакансія каардынатара Школы адукатара
       Асацыяцыя дадатковай адукацыі і Асветы у партнёрстве з Прадстаўніцтвам
зарэгістраванага таварыства "Deutscher Volkshochschul-Verband e.V." (Германія) у Рэспубліцы
Беларусь (Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў) абвяшчае конкурс на
займанне пасады каардынатара двух сесій Школы адукатара-2011, якія будуць праводзіцца
вясной-летам 2011 г.
       Плануемы тэрмін працы каардынатара Школы адукатара: красавік-жнівень.
       Асноўнымі відамі дзейнасці каардынатара будуць:
       - арганізацыя набору ўдзельнікаў Школ (распрацоўка і рассылка абвесткі пра набор,
апрацоўка атрыманых заявак, камунікацыя з адабранымі ўдзельнікамі);
       - каардынацыя працы па ўзгадненні праграмы Школ з трэнерамі і экспертамі, якія
будуць іх праводзіць;
       - тэхнічнае забеспячэнне (праезд, пражыванне, харчаванне ўдзельнікаў Школ,
забеспячэнне канцтаварамі і іншымі неабходнымі рэсурсамі);
       - апрацоўка зваротнай сувязі (анкеты, вусныя водгукі) ад удзельнікаў Школ для
падрыхтоўкі справаздачы па іх выніках;
       - падрыхтоўка матэрыялаў, прысвечаных Школам (анонсы, апісанне вынікаў), для сайта
Асацыяцыі;
       - збор і апрацоўка іншых матэрыялаў (справаздачы ад трэнераў г.д.), неабходных для
падрыхтоўкі фінальных справаздач па выніках Школ.
       Перавагай пры выбары кандыдатаў будуць карыстацца прадстаўнікі арганізацый – сябраў
Асацыяцыі.
       Ад кандыдатаў на займанне вакансіі чакаецца:

                                                                                           5
наяўнасць досьведу арганізацыі адукацыйных і іншых мерапрыемстваў; добрае
валоданне беларускай, рускай мовамі; станоўчыя рэкамендацыі з месцаў папярэдняй
прафесійнай дзейнасці.
       Заяўку на конкурс трэба падаць у электронным выглядзе на адрас :
shkola.adukatara@gmail.com не пазней за 11 красавіка 2011 г.
       Анкета-заяўка на ўдзел у конкурсе:
       1. Імя, прозвішча:
       2. Назва арганізацыі:
       3. Пасада, асноўныя фунцыі:
       4. Мабільны телефон:
       5. Скайп:
       6. Электронны адрас:
       7. Адукацыя:
       8. Пералічыце, калі ласка, асноўныя прафесійныя і асабістыя якасці, якія, на Вашую думку,
сведчаць пра тое, што Вы з'яўляецеся адпаведным кандыдатам:
       Контакт : shkola.adukatara@gmail.com

                                                                                          уверх


       Летнік ў Славакіі
       Усе зацікаўленыя запрашаюцца на летнік "Cвабода праз вывучэнне ангельскай мовы",
які адбудзецца ў Славакіі 15-22 чэрвеня.
       Галоўнай задачай летніка з’яўляецца не толькі зразуменне паняцця свабоды ў ангельскай
мове, але таксама развіцце уменняў па распрацоўцы бізнэс-плану.
       Для ўдзельнікаў няма ўзроставых абмежаванняў, але пажадана, каб яны былі старэйшымі
за 17 год.
       Кошт удзелу складае 109 еўра, але ёсць магчымасць атрымаць зніжку у памеры 25 % . Кошт
уключае у сябе пражыванне, сняданні, заняткі і вечаровую праграму.
       Анкету можна запоўніць тут.
       Апошні тэрмін – 18 мая.
       Паводле http://adukacyja.info

                                                                                          уверх


       Летняя школа для беларускай моладзі
      Фундацыя імя Генрыха Бёля 7-21 жніўня ладзіць “Летнюю школу для маладых людзей з
Беларусі" ў Берліне.
      У правядзенні Летняй школы задзейнічаныя беларускія арганізацыі Зялёны альянс,
ЭўраБеларусь, Беларуская асацыяцыя журналістаў і Рада (сетка беларускіх моладзевых
аб'яднаньняў).
      У школе будзе прадстаўлены і абмеркаваны шэраг экалагічных, сацыяльных і культурных
праектаў, агляд метадаў , магчымасцяў і сацыяльных інструментаў для арганізацыі грамадзянскай
супольнасці ў Германіі і за яе межамі. Удзельнікі атрымаюць новыя ідэі і кантакты для развіцця
актыўнай грамадзянскай супольнасьц ў сваёй краіне.
      Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі ва ўзросце 19 - 28 гадоў з паглыбленым
веданнем ангельскай мовы (рабочая мова школы).
                                                                                                   6
Праграма накіраваная на валанцёраў ці маладых людзей, якія ўжо працуюць у грамадскіх
арганізацыях і супольнасцях, удзельнічаюць у сацыяльных, экалагічных і моладзевых грамадскіх
рухах.
       Удзел бясплатны. Фундацыя пакрывае ўсе выдаткі па праграме, аплочвае кошт візы,
праезд, харчаванне і пражыванне.
       Каб падаць заяўку, адпраўце аплікацыйную форму і рэзюмэ (максімум дзве старонкі) на
ангельскай мове на электронны адрас: pl-info@pl.boell.org.
       Апошні тэрмін - 25 красавіка.
       Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя ў Мінск на суразмову 12 - 13 мая.
       Спампаваць аплікацыйную форму заяўкі можна на сайце:
http://www.boell.de/intlpolitics/europetransatlantic/europe-transatlantic-summerschool-
belarus-8740.html
      Паводле http://n-europe.eu/
                                                                                          уверх




                                                                 Не спазьніся!
                                                                                          уверх


       Валанцёрскія летнікі Асацыяцыі клубаў ЮНЭСКА
        Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА»
запрашае моладзь ва ўзросце 18-26 гадоў да ўдзелу ў валанцёрскіх летніках на тэрыторыі
Беларусі, а таксама Германіі, Францыі і іншых краін.
        За інфармацыяй звяртайцеся ў РГА “БелАЮ”: Мінск, пр-т Машэрава25, офіс 231, для
лістоў: а/с 432, Мінск, 220050 БелАЮ, тэл. 017 237 48 57 (Наталля Кірсанава, Дзмітрый
Субцэльны), тэл/факс 017 237 87 91, E-mail: camps_belarus@belau.info , info@belau.info, сайт
www.belau.info.
      Паводле рассылкі РГА “БелАЮ”

                                                                                          уверх


       Нямецкая арганізацыя шукае партнёра
       Нямецкая арганізацыя «Internationaler Bauorden» (Міжнародны Будаўнічы Ордэн) шукае
сацыяльныя ўстановы на тэрыторыі краін СНД для правядзення міжнародных валанцёрскіх
летнікаў.
       Больш падрабязная інфармацыя – на сайце www.bauorden.de .
      Паводле http://ngo.by
                                                                                          уверх



                                                                                               7
Конкурс дзіцячага малюнка
     «SmileS. Школьная карта» з 16 сакавіка да 15 мая ладзіць конкурс дзіцячага малюнка
«Школа будучыні».
     Апошні тэрмін прыёму малюнкаў – 15 мая.
     Больш падрабязная інфармацыя – на сайце «SmileS.Школьная карта».



                                                                                      уверх


       Конкурс адукацыйных матэрыялаў
       Абвешчаны чарговы конкурс для беларускіх адукатараў “Адукацыя для свабоды.
Ноўтбук актыўнаму настаўніку”.
       Апошні тэрмін прыёму матэрыялаў - да 20 мая.
       Свае матэрыялы дасылайце на эл. адрас KonkursNotebook@gmail.com , да іх далучыце ліст
з апісаннем таго, як вашая распрацоўка будзе спрыяць выхаванню свабоднай асобы.
      Паводле http://www.nastaunik.info/news/?id=5193
                                                                                      уверх


       Конкурс праектаў з удзелам НГА
       Савет Міністраў Паўночных краін выдаткоўвае сродкі на правядзенне супольных
праектаў НГА. Асноўным патрабаваннем зьяўляецца тое, каб у праект былі заангажаваныя
прынамсі тры НГА: адна з краінаў Паўночнай Еўропы, адна з Расіі ці Беларусі і адна з Польшчы
ці краінаў Балтыі.
       Апошні тэрмін прыёму заявак - 11 красавіка.
       Падрабязная інфармацыя і аплікацыйныя формы - на сайце па адрасе:
http://www.norden.org/en/news-and-events/news/ngo-partnership-apply-for-nordic-funding
      Паводле рассылкі belngo.info

                                                                                      уверх



      Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі
      Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”
сумесна з філіялам Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта у Мінску плануюць
правядзенне Першай міжнароднай канферэнцыі па альтэрнатыўных метадах рэабілітацыі
дзяцей і дарослых з абмежаванымі магчымасцямі, інваліднасцю, ВІЧ/СНІД, анкалагічнымі і
іншымі цяжкімі захворваннямі.
      Канференцыя адбудзецца 12-13 мая ў Мінску.
      Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: goo.gl/Gce2c
      Кантакт: Кацярына Ермаловіч, РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”, тэл.
+375296162309, Skype: ermkatusha
      Паводле рассылкі БАСР
                                                                                      уверх


                                                                                               8
9

Mais conteúdo relacionado

Mais procurados

Mais procurados (8)

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
 

Destaque

Destaque (20)

Todo tuyo
Todo tuyoTodo tuyo
Todo tuyo
 
Minerais
MineraisMinerais
Minerais
 
Amigos
AmigosAmigos
Amigos
 
Uma Base Segura, Um Caminho a Seguir
Uma Base Segura, Um Caminho a SeguirUma Base Segura, Um Caminho a Seguir
Uma Base Segura, Um Caminho a Seguir
 
Por uma santa quitéria cidadã
Por uma santa quitéria cidadãPor uma santa quitéria cidadã
Por uma santa quitéria cidadã
 
Ele está chegando!
Ele está chegando!Ele está chegando!
Ele está chegando!
 
Para onde foi o zézinho?
Para onde foi o zézinho?Para onde foi o zézinho?
Para onde foi o zézinho?
 
Problemas ambientales 2014-2°3M
Problemas ambientales 2014-2°3MProblemas ambientales 2014-2°3M
Problemas ambientales 2014-2°3M
 
Veia
VeiaVeia
Veia
 
Nb sep53
Nb sep53Nb sep53
Nb sep53
 
Desenhos mãe 1.4
Desenhos mãe 1.4 Desenhos mãe 1.4
Desenhos mãe 1.4
 
A mair bronca
A mair broncaA mair bronca
A mair bronca
 
Alimentação
AlimentaçãoAlimentação
Alimentação
 
38708257 fotosintesis2
38708257 fotosintesis238708257 fotosintesis2
38708257 fotosintesis2
 
Opiniao de um homem sobre o corpo feminino
Opiniao de um homem sobre o corpo femininoOpiniao de um homem sobre o corpo feminino
Opiniao de um homem sobre o corpo feminino
 
0 a049
0 a0490 a049
0 a049
 
Desarrollo de la propuesta
Desarrollo de la propuestaDesarrollo de la propuesta
Desarrollo de la propuesta
 
El rubio, y su pertenencia a la encomienda santiagista de estepa
El rubio, y su pertenencia a la encomienda santiagista de estepaEl rubio, y su pertenencia a la encomienda santiagista de estepa
El rubio, y su pertenencia a la encomienda santiagista de estepa
 
Informação importante
Informação importanteInformação importante
Informação importante
 
Introdução ao trabalho
Introdução ao trabalhoIntrodução ao trabalho
Introdução ao trabalho
 

Semelhante a кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны

Semelhante a кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны (20)

кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
 
Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-09.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-09.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-09.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-09.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
Kronika 23.03.12
Kronika 23.03.12Kronika 23.03.12
Kronika 23.03.12
 
Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 19.04.2012
Kronika   19.04.2012Kronika   19.04.2012
Kronika 19.04.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
 

Mais de Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

Mais de Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны

  • 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com Выпуск 11 (479) ( 31 сакавіка 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёньня ў выпуску: Андрэя Пачобута вінавацяць у абразе прэзідэнта...................................................2 Дабрачынны канцэрт у кірсе......................................................................................2 Аўдыёкніга беларускага паэта з польскага Падляшша.............................................3 Веснавое паляванне часткова забароненае..............................................................3 Стварэнне мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў......................................4 Вакансія каардынатара Школы адукатара.................................................................5 Летнік ў Славакіі ..........................................................................................................6 Летняя школа для беларускай моладзі....................................................................6 Валанцёрскія летнікі Асацыяцыі клубаў ЮНЭСКА ..................................................7 Нямецкая арганізацыя шукае партнёра....................................................................7 Конкурс дзіцячага малюнка........................................................................................8 .......................................................................................................................................8 Конкурс адукацыйных матэрыялаў............................................................................8 Конкурс праектаў з удзелам НГА................................................................................8 Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі.........................................................8
  • 2.  Падзеі: Шаноўныя чытачы! “Кроніку” цяпер можна чытаць на вэб-пляцоўцы па адрасе http://3sektar.by/  уверх Андрэя Пачобута вінавацяць у абразе прэзідэнта У дачыненні да гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута за абразу прэзідэнта ўзбуджана крымінальная справа паводле арт. 368 КК Беларусі. Абразу пракуратура ўгледзела ў артыкулах Пачобута на старонках «Gazety Wyborczaj», сайта «Белорусский партизан», і блога poczobut.livejournal.com. 29 сакавіка на маёмасць журналіста наклалі арышт, а кампутар, на якім Пачобут працаваў, і DVD- забралі. Як паведаміў Андрэй Пачобут “Твайму стылю”, арышт накладзены на пральную машыну, тэлевізар і трэнажор. На ягоную думку, гэта зроблена на выпадак, калі пацярпелы А.Лукашэнка скарыстаецца правам на кампенсацыю маральнай шкоды. Журналіст збіраецца працягваць працу ў «Gazecie Wyborczej». Тыдзень таму А.Пачобут даведаўся, што зноў стаў невыязным: на канферэнцыю «Як дэмакратызаваць Беларусь», якая праходзіла ў Варшаве, журналісту давялося ехаць праз Расію і Украіну. Паводле http://t-styl.info  уверх Дабрачынны канцэрт у кірсе 16 красавіка ў гродзенскай лютэранскай кірсе адбудзецца акустычны рокавы канцэрт. Квіткі на канцэрт прадавацца не будуць – аднак чакаецца, што слухачы пакінуць нейкія грошы ў якасці ахвяравання для кірхі, будынак якой будзе рэстаўравацца. Гродзенская лютэранская абшчына зараз збірае на рэстаўрацыю грошы. Удзельнікі-музыкі сваім выступам у кірсе хочуць звярнуць увагу грамадскасці на стан храма. Рокавая музыка ў кірсе будзе гучаць упершыню, кажа ўдзельнік “Кальяну” Саша Дзянісаў: - Мы хочам прыцягнуць увагу да стану кірхі, але гэта не азначае нейкае супрацоўніцтва з гродзенскімі лютэранамі. Яны даюць памяшканне, а мы хутчэй інфармацыйна, а можа, і трошку матэрыяльна, падтрымаем кірху. На канцэрце мусяць выступіць Паша Нёманскі. Ігар Куралік, Вася “Хіпар” Валошчык, Саша Дзянісаў (панк-фармацыя “Кальян”), Жэня “Пост” Нікіцін (гурт “Прощай радио”), Ваня Пачывалаў (гурт “Некоторое отсутствие пуговиц”). Канцэрт пачнецца ў 19 гадзін. Уваход вольны: гледачам прапанавана ахвяраваць на рамонт кірхі, хто колькі можа. Пра жыццё лютэранскай абшчыны, пра гісторыю будынка гродзенскай кірхі і пра яе рэстаўрацыю можна паслухаць на радыё “Твой Стыль”. 2
  • 3. Фотарэпартаж з каляднага канцэрта ў кірсе гарадзенскіх калектываў можна прачытаць і праглядзець на "Тваім Стылі" тут. Паводле http://t-styl.info  уверх Аўдыёкніга беларускага паэта з польскага Падляшша У Беластоку выдалі дзвюхмоўную аўдыёкнігу з выбранымі вершамі Віктара Шведа, аднаго з найбольш вядомых беларускамоўных аўтараў у Польшчы. Дыск будзе даступны найперш у бібліятэках, у тым ліку на Гродзеншчыне. Начытаная кніга выйшла накладам у 500 экзэмпляраў пры падтрымцы Падляскай Кнігарні ім. Лукаша Гарніцкага у Беластоку і таварыства “Шукаем Польшчы”. 86-гадовы сп Віктар Швед прадстаўляе беларускую меншасць у Польшчы, жыве ў Падляскім ваяводзтве і піша па-беларуску. Ён з’яўляецца аўтарам колькі томікаў паэзіі для дарослых, а таксама вершаў для дзяцей. Аўдыёкніга “Гэты свет мяне зачараваў…” змяшчае 40 вершаў, выбраных аўтарам. Творы начытаныя па-беларуску і па-польску, у тым ліку самім Віктарам Шведам. Міхал Андрасюк, беларускі пісьменнік, які чытае на дыску вершы па-беларуску, заўважыў, што сёння ўсё менш беларускіх аўтараў, які твораць у Польшчы, пішуць на роднай мове. Маладыя беларусы ў Польшчы дрэнна валодаюць мовай – гаворка ідзе нават не пра ўменне пісаць, што ёсць формай таленту, а звычайнае ўменне чытаць, дадаў ён. Лік беларускай меншасці ў Польшчы дакладна невядомы. Самі яе лідэры падаюць розныя дадзеныя, прымаючы пад увагу розныя крытэры (напрыклад, праваслаўнае веравызнанне), таму лік беларускай меншасці вагаецца ад 180 да 300 тысяч асобаў. Падчас апошняга перапісу насельніцтва беларусамі сябе задэкларавала 50 тысяч асобаў, але прадстаўнікі арганізацый беларускай меншасці назвалі гэтыя вынікі неверагоднымі. Паводле wyborcza.pl  уверх Веснавое паляванне часткова забароненае Забарона тычыцца толькі вадаплаўных птушак, толькі тэрыторый рэспубліканскіх ландшафтных заказнікаў «Ельня», «Котра», «Альманскія балоты», «Асвейскі» і «Простыр» і толькі на тэрмін да 8 мая. Міністэрства прыродных рэсурсаў часова абараніла ад паляўнічых у асноўным пералётных птушак, якія гэтай парой вяртаюцца з зімоўкі да месцаў гнездавання ў тундру. У Беларусі яны звычайна спыняюцца на адпачынак. З беларускіх птушак у спіс трапіла шэрая гусь. Яна была ў Чырвонай кнізе, але некалькі гадоў таму яе са спісу рэдкіх птушак выкрэслілі. У выніку, на сёння ў Беларусі засталося ўсяго каля 200-250 пар. Дзмітрый Вінчэўскі, старшыня Гродзенскага аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” пракаментаваў пастанову Мінпрыроды: - Упершыню спынена веснавое палявання на столькіх тэрыторыях. 3
  • 4. Гэта вынікі пастаянных зваротаў АПБ і іншых грамадскіх арганізацый. Але наша асноўная мэта – забарона веснавога палявання ўвогуле. Беларусь – адзіная еўрапейская краіна, дзе яно да гэтай пары дазволена, толькі ў нас і ў некаторых раёнах Расіі. З мінулага году сітуацыя змянілася не ў лепшы бок: паводле новых правілаў палявання ў Нацыянальных парках можна страляць больш відаў птушак і большай колькасцю спосабаў, чым нават у звычайным лесе. Паводле http://t-styl.info  уверх Абвесткі:  уверх Стварэнне мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” запрашае да ўдзелу ў праграме, скіраванай на стварэнне і падтрымку дзейнасці Мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў. З вашай дапамогай мы плануем стварыць у трох гарадах Беларусі мясцовыя інтэрнэт- рэсурсы (блогі альбо сайты), якія стануць пляцоўкай для інфармавання насельніцтва пра важныя мясцовыя падзеі, пра магчымасці ўдзелу ў жыцці грамадства (дабрачынныя акцыі, грамадска- карысныя праекты, навучальныя і культурніцкія мерапрыемствы і г.д.). Мы плануем таксама, што ўдзельнікі праекта будуць у стане арганізаваць і правесці разам з жыхарамі свайго горада некалькі невялікіх мерапрыемстваў, якія будуць адпавядаць патрэбам мясцовай супольнасці. У праграме трэнінгі па распрацоўцы канцэпцыі Мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў, а таксама па асновах інтэрнэт-журналістыкі і асновах планавання грамадска-карысных праектаў для мясцовай супольнасці. Да вашых паслугаў будуць кансультанты па пытаннях, звязаных са стварэннем інтэрнэт- рэсурсаў, а таксама планаваннем і правядзеннем грамадска-карысных мерапрыемстваў. Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца каманды ў складзе 4-5 чалавек з аднаго горада. У склад такіх каманд могуць уваходзіць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, блогеры, актыўныя грамадзяне, якія хацелі б зрабіць свой унёсак у паляпшэнне якасці жыцця мясцовай супольнасці. Наяўнасць спецыяльных ведаў і ўменняў, звязаных са стварэннем сайтаў і г.д., не з’яўляецца абавязковай умовай удзелу ў праграме. Адбор удзельнікаў будзе адбывацца на конкурснай аснове на аснове пазначаных ніжэй крытэрыяў: - сумесная заяўка як мінімум ад 4-х (максімум 5) чалавек з аднаго гораду; 4
  • 5. - гатоўнасць да дынамічнай працы ў межах праграмы (на працягу траўня-жніўня); - наяўнасць першапачатковага бачання таго, як будзе працаваць створаны ў вашай мясцовасці Інфармацыйны рэсурс (якая інфармацыя будзе змяшчацца на створанай у межах праграмы вэб-старонцы, як часта і кім яна будзе абнаўляцца і г.д.); - наяўнасць ідэй грамадска-карысных мерапрыемстваў, якія можна было рэалізаваць на працягу ліпеня-жніўня; - гатоўнасць укласці ў рэалізацыю праграмы ўласныя рэсурсы (памяшканні, аргтэхніка, валанцёрская праца і г.д.). Удзел у праграме дазволіць вам не толькі авалодаць у кароткі тэрмін карыснымі ведамі і ўменнямі, але і зрабіць шэраг добрых справаў для сваёй мясцовай супольнасці! Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел - да 10 красавіка. Заяўкі дасылайце на эл.адрас 3sektar@gmail.com з пазнакай “Конкурс”. Адабраным для ўдзелу ў праграме камандам будзе паведамлена пра гэта да 20 красавіка. Першая працоўная сустрэча ў межах праграмы адбудзецца 14-15 траўня ў Гродне. Форма заяўкі знаходзіцца ў дадатку да “Кронікі”.  уверх Вакансія каардынатара Школы адукатара Асацыяцыя дадатковай адукацыі і Асветы у партнёрстве з Прадстаўніцтвам зарэгістраванага таварыства "Deutscher Volkshochschul-Verband e.V." (Германія) у Рэспубліцы Беларусь (Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў) абвяшчае конкурс на займанне пасады каардынатара двух сесій Школы адукатара-2011, якія будуць праводзіцца вясной-летам 2011 г. Плануемы тэрмін працы каардынатара Школы адукатара: красавік-жнівень. Асноўнымі відамі дзейнасці каардынатара будуць: - арганізацыя набору ўдзельнікаў Школ (распрацоўка і рассылка абвесткі пра набор, апрацоўка атрыманых заявак, камунікацыя з адабранымі ўдзельнікамі); - каардынацыя працы па ўзгадненні праграмы Школ з трэнерамі і экспертамі, якія будуць іх праводзіць; - тэхнічнае забеспячэнне (праезд, пражыванне, харчаванне ўдзельнікаў Школ, забеспячэнне канцтаварамі і іншымі неабходнымі рэсурсамі); - апрацоўка зваротнай сувязі (анкеты, вусныя водгукі) ад удзельнікаў Школ для падрыхтоўкі справаздачы па іх выніках; - падрыхтоўка матэрыялаў, прысвечаных Школам (анонсы, апісанне вынікаў), для сайта Асацыяцыі; - збор і апрацоўка іншых матэрыялаў (справаздачы ад трэнераў г.д.), неабходных для падрыхтоўкі фінальных справаздач па выніках Школ. Перавагай пры выбары кандыдатаў будуць карыстацца прадстаўнікі арганізацый – сябраў Асацыяцыі. Ад кандыдатаў на займанне вакансіі чакаецца: 5
  • 6. наяўнасць досьведу арганізацыі адукацыйных і іншых мерапрыемстваў; добрае валоданне беларускай, рускай мовамі; станоўчыя рэкамендацыі з месцаў папярэдняй прафесійнай дзейнасці. Заяўку на конкурс трэба падаць у электронным выглядзе на адрас : shkola.adukatara@gmail.com не пазней за 11 красавіка 2011 г. Анкета-заяўка на ўдзел у конкурсе: 1. Імя, прозвішча: 2. Назва арганізацыі: 3. Пасада, асноўныя фунцыі: 4. Мабільны телефон: 5. Скайп: 6. Электронны адрас: 7. Адукацыя: 8. Пералічыце, калі ласка, асноўныя прафесійныя і асабістыя якасці, якія, на Вашую думку, сведчаць пра тое, што Вы з'яўляецеся адпаведным кандыдатам: Контакт : shkola.adukatara@gmail.com  уверх Летнік ў Славакіі Усе зацікаўленыя запрашаюцца на летнік "Cвабода праз вывучэнне ангельскай мовы", які адбудзецца ў Славакіі 15-22 чэрвеня. Галоўнай задачай летніка з’яўляецца не толькі зразуменне паняцця свабоды ў ангельскай мове, але таксама развіцце уменняў па распрацоўцы бізнэс-плану. Для ўдзельнікаў няма ўзроставых абмежаванняў, але пажадана, каб яны былі старэйшымі за 17 год. Кошт удзелу складае 109 еўра, але ёсць магчымасць атрымаць зніжку у памеры 25 % . Кошт уключае у сябе пражыванне, сняданні, заняткі і вечаровую праграму. Анкету можна запоўніць тут. Апошні тэрмін – 18 мая. Паводле http://adukacyja.info  уверх Летняя школа для беларускай моладзі Фундацыя імя Генрыха Бёля 7-21 жніўня ладзіць “Летнюю школу для маладых людзей з Беларусі" ў Берліне. У правядзенні Летняй школы задзейнічаныя беларускія арганізацыі Зялёны альянс, ЭўраБеларусь, Беларуская асацыяцыя журналістаў і Рада (сетка беларускіх моладзевых аб'яднаньняў). У школе будзе прадстаўлены і абмеркаваны шэраг экалагічных, сацыяльных і культурных праектаў, агляд метадаў , магчымасцяў і сацыяльных інструментаў для арганізацыі грамадзянскай супольнасці ў Германіі і за яе межамі. Удзельнікі атрымаюць новыя ідэі і кантакты для развіцця актыўнай грамадзянскай супольнасьц ў сваёй краіне. Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі ва ўзросце 19 - 28 гадоў з паглыбленым веданнем ангельскай мовы (рабочая мова школы). 6
  • 7. Праграма накіраваная на валанцёраў ці маладых людзей, якія ўжо працуюць у грамадскіх арганізацыях і супольнасцях, удзельнічаюць у сацыяльных, экалагічных і моладзевых грамадскіх рухах. Удзел бясплатны. Фундацыя пакрывае ўсе выдаткі па праграме, аплочвае кошт візы, праезд, харчаванне і пражыванне. Каб падаць заяўку, адпраўце аплікацыйную форму і рэзюмэ (максімум дзве старонкі) на ангельскай мове на электронны адрас: pl-info@pl.boell.org. Апошні тэрмін - 25 красавіка. Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя ў Мінск на суразмову 12 - 13 мая. Спампаваць аплікацыйную форму заяўкі можна на сайце: http://www.boell.de/intlpolitics/europetransatlantic/europe-transatlantic-summerschool- belarus-8740.html Паводле http://n-europe.eu/  уверх Не спазьніся!  уверх Валанцёрскія летнікі Асацыяцыі клубаў ЮНЭСКА Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА» запрашае моладзь ва ўзросце 18-26 гадоў да ўдзелу ў валанцёрскіх летніках на тэрыторыі Беларусі, а таксама Германіі, Францыі і іншых краін. За інфармацыяй звяртайцеся ў РГА “БелАЮ”: Мінск, пр-т Машэрава25, офіс 231, для лістоў: а/с 432, Мінск, 220050 БелАЮ, тэл. 017 237 48 57 (Наталля Кірсанава, Дзмітрый Субцэльны), тэл/факс 017 237 87 91, E-mail: camps_belarus@belau.info , info@belau.info, сайт www.belau.info. Паводле рассылкі РГА “БелАЮ”  уверх Нямецкая арганізацыя шукае партнёра Нямецкая арганізацыя «Internationaler Bauorden» (Міжнародны Будаўнічы Ордэн) шукае сацыяльныя ўстановы на тэрыторыі краін СНД для правядзення міжнародных валанцёрскіх летнікаў. Больш падрабязная інфармацыя – на сайце www.bauorden.de . Паводле http://ngo.by  уверх 7
  • 8. Конкурс дзіцячага малюнка «SmileS. Школьная карта» з 16 сакавіка да 15 мая ладзіць конкурс дзіцячага малюнка «Школа будучыні». Апошні тэрмін прыёму малюнкаў – 15 мая. Больш падрабязная інфармацыя – на сайце «SmileS.Школьная карта».  уверх Конкурс адукацыйных матэрыялаў Абвешчаны чарговы конкурс для беларускіх адукатараў “Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку”. Апошні тэрмін прыёму матэрыялаў - да 20 мая. Свае матэрыялы дасылайце на эл. адрас KonkursNotebook@gmail.com , да іх далучыце ліст з апісаннем таго, як вашая распрацоўка будзе спрыяць выхаванню свабоднай асобы. Паводле http://www.nastaunik.info/news/?id=5193  уверх Конкурс праектаў з удзелам НГА Савет Міністраў Паўночных краін выдаткоўвае сродкі на правядзенне супольных праектаў НГА. Асноўным патрабаваннем зьяўляецца тое, каб у праект былі заангажаваныя прынамсі тры НГА: адна з краінаў Паўночнай Еўропы, адна з Расіі ці Беларусі і адна з Польшчы ці краінаў Балтыі. Апошні тэрмін прыёму заявак - 11 красавіка. Падрабязная інфармацыя і аплікацыйныя формы - на сайце па адрасе: http://www.norden.org/en/news-and-events/news/ngo-partnership-apply-for-nordic-funding Паводле рассылкі belngo.info  уверх Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” сумесна з філіялам Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта у Мінску плануюць правядзенне Першай міжнароднай канферэнцыі па альтэрнатыўных метадах рэабілітацыі дзяцей і дарослых з абмежаванымі магчымасцямі, інваліднасцю, ВІЧ/СНІД, анкалагічнымі і іншымі цяжкімі захворваннямі. Канференцыя адбудзецца 12-13 мая ў Мінску. Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: goo.gl/Gce2c Кантакт: Кацярына Ермаловіч, РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”, тэл. +375296162309, Skype: ermkatusha Паводле рассылкі БАСР  уверх 8
  • 9. 9