SlideShare uma empresa Scribd logo
1 de 7
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
                                             ад грамадскага аб’яднання
                                                “Цэнтр “Трэці сектар”
                                               а/с 54, Гародня, 230009,
                                              тэл./факс (0-152) 75-71-72,
                                            e-mail: trecisektar@yahoo.com
                                                сайт http://3sektar.by/

                                                     Выпуск 23 (535)

                                                 (1 лістапада 2012 г.)
                                            Рэдактар выпуску: Кася Крот

           Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
                                   абавязковая



                                                                                 Сёння ў выпуску:

Дні святога Губерта ў Гродне.......................................................................................2
“Птушкі над горадам святога Губерта”.......................................................................2
Конкурс для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый ...................................................3
Журналістыка для людзей з абмежаваннямі і без....................................................5
Партал bel.biz абвяшчае конкурс дзіцячага малюнка...............................................5
      Конкурс студэнцкім прац па правах чалавека....................................................6
Праграма моладзевага лідэрства для беларускай моладзі....................................6
Стыпендыі ўрада Чэхіі.................................................................................................7
  “60 за 60!”: Свет абірае выбітных людзей старэйшых за 60 .................................7
Фестываль аматарскіх відэафільмаў “Погляд”.........................................................7
Падзеі:
                                                                                   уверх


      Дні святога Губерта ў Гродне
        У праграме Дзён святога Губерта, патрона Гродна, якія сёлета пройдуць у горадзе з 2 да
5 лістапада - Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гарадзенскі палімпсест – V: людзі даўняй
Гародні”, прэзентацыі і майстар-класы, творчая сустрэча з Зміцерам Вайцюшкевічам і Палінай
Рэспублікай.
       Сустрэча з Вайцюшкевічам і Палінай Рэспублікай пройдзе З лістапада а 18-ай гадзіне па
адрасе: Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).
       Уваход вольны.
       Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гарадзенскі палімпсест – V: людзі даўняй Гародні”
адбудзецца 3-4 лістапада.
       Арганізатары канферэнцыі: “Гарадзенская бібліятэка”, Гарадзенскае аддзяленне
Таварыства беларускай школы, Беларускае гістарычнае таварыства, Інстытут славістыкі ПАН.
       Уваход на канферэнцыю вольны для ўсіх ахвотных.
       Пачатак а 9-ай гадзіне 3 лістапада па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а (уваход злева ад
галоўнай брамы Консульства Польшчы ў Гродне).
       Праграму канферэнцыі глядзі тут.
       Адмыслова да Дзён Губерта выдадзены новы нумар часопісу “Горад Святога Губерта”.
Прэзентацыя адбудзецца таксама 3 лістапада ў часе міжнароднай канферэнцыі “Гарадзенскі
палімпсест: людзі даўняй Гародні”.
Нумар мае тры раздзелы: “Рэканструкцыя” супраць разбурэння”, “Старонкі гісторыі горада” і
абсалютна новы раздзел “У дапамогу настаўніку”, які будзе карысны настаўнікам і выкладчыкам
дысцыплін, звязаных з гродназнаўствам і краязнаўствам.
       У праграме Дзён святога Губерта таксама прэзентацыя аўдыёўспамінаў Ларысы Геніюш і
міні-фэст "Птушкі над горадам святога Губерта".
       Паводле http://t-styl.info
                                                                                        уверх


     “Птушкі над горадам святога Губерта”
      У праграме сёлетніх Дзён святога Губерта ў Гродне – міні-фэст, на якім гарадзенцы
змогуць больш даведацца пра птушак і дапамагчы ім.
       Міні-фэст “Птушкі над горадам Святога Губерта” пройдзе 3 лістапада ў зале на першым
паверсе ва ўнутраным дворыку па вдрасе вул.Будзёнага, 48А (кіруйцеся ўказальнікамі).
      Арганізатары - сайт Birdwatch.by і Гродзенскае абласное аддзяленне ГА “Таварыства
Беларускай Школы” .
       У праграме:
       15.00 -15.45. Прэм’ера дакументальнага фільма “Сокал над горадам”, які здымаўся ў
Гродне, – прадстаўляе рэжысёр і аператар Ігар Бышнёў і некаторыя з удзельнікаў.

                                                                                                 2
15.45 – 16.30. Зборка гнёздавых скрыняў для птушак удзельнікамі міні-фэсту. Загатоўкі і
неабходныя прылады будуць чакаць на месцы. Адначасова дзеткі змогуць зрабіць выявы птушак
з канструктару тыпу Legо на працягу 45 хвілін, або прынесці і паказаць Журы раней зробленых
птушак з канструктара.
       16.30 – 17.00. Слайд-шоў “Птушкі - Прыгажосць вакол нас” – лепшыя здымкі беларускіх
фатографаў, размешчаныя ў фота-галерэі сайту Birdwatch.by
       17.00 – 17.20. Узнагароджанне самых актыўных удзельнікаў зборкі гнездавых скрыняў і
самых крэатыўных “зборшчыкаў птушак” з канструктара.
       17.20-17.40. Адкрыццё фотавыставы “Нашы птушкі-2012” з найлепшых здымкаў
фатографаў Гарадзеншчыны.
       Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя.

       Паводле http://t-styl.info

                                                                                уверх




                                                                       Абвесткі:
                                                                                          уверх


      Конкурс для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый
       Кожную хвіліну ва ўсім свеце людзі па добрай волі робяць добрыя справы на карысць
іншых. Такімі людзьмі багатая і наша Гарадзеншчына. Яны заслугоўваюць, каб пра іх ведалі!
       Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” распачынае чарговы конкурс “Будзь у
Трэцім!”, мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і
асоб Гарадзеншчыны, якія робяць вялікі ўнёсак у вырашэнне важных мясцовых пытанняў.
       Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў Гарадзеншчыны, а
таксама актыўныя асобы, якія займаюцца дабрачыннай дзейнасцю.
       Вы маеце добрую магчымасць зрабіць сваю грамадскую дзейнасць больш вядомай,
далучыць да яе новых людзей.
       Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях:
       1. Захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны
       На перамогу ў гэтай намінацыі могуць прэтэндаваць арганізацыі, ініцыятывы альбо асобы,
якія займаюцца дзейнасцю, скіраванай на захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны
(арганізацыя і правядзенне даследчых экспедыцый, летнікаў, вандровак, конкурсаў, выданне
навуковай і папулярнай літаратуры – зборнікаў, часопісаў, кніг, і інш.).
       2. Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя
       Заяўкі на гэтую намінацыю могуць падаваць асобы, ініцыятывы альбо арганізацыі, якія
папулярызуюць экалагічны лад жыцця, займаюцца дзейнасцю, скіраванай на захаванне экалогіі і

                                                                                                 3
навакольнага асяроддзя (арганізацыя і правядзенне экалагічных акцый, летнікаў, школ,
конкурсаў, праектаў, выданне літаратуры на тэму экалогіі, папулярызацыя экалагічнага ладу
жыцця і інш.).
       3. Дабрачыннасць
       У гэтай намінацыі прымаюцца заяўкі ад асобаў, арганізацый ці ініцыятыў, якія працуюць з
сацыяльна неабароненымі людзьмі (дзецьмі-сіротамі, людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі,
сталымі людзьмі і г.д.), займаюцца дабрачыннай дзейнасцю (даглядаюць за бадзялымі жывёламі,
збіраюць вопратку для бяздомных ці людзей, жывучых у нястачы, і г.д.)
       4. Інтэрнэт-прарыў года
       Інтэрнэт-прарывам года могуць стаць сайты, блогі, інтэрнэт-кампаніі, інтэрнэт-акцыі альбо
падзеі ў інтэрнэт-прасторы, якія сваёй дзейнасцю ці з’яўленнем выклікалі вялікі рэзананс,
абмеркаванне, паўплывалі на грамадскую думку ці падштурхнулі да канкрэтных дзеянняў па
вырашэнні праблемаў грамадства.
       5. Лепшая кампанія па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці
       Пераможцам у гэтай намінацыі стане найлепшая кампанія – шэраг арганізаваных
доўгатэрміновых дзеянняў, скіраваных на вырашэнне пэўнай праблемы грамадскасці альбо на
прыцягненне ўвагі да гэтай праблемы.
       6. Валанцёр года
       У гэтай намінацыі заяўкі прымаюцца ад асобаў, якія папулярызуюць валанцёрскую
дзейнасць і актыўна займаюцца грамадска-карыснымі справамі альбо дабрачыннасцю.
       7. Лепшы творчы праект
       На перамогу ў гэтай намінацыі могуць прэтэндаваць арганізацыі, ініцыятывы альбо асобы,
якія займаюцца творчай дзейнасцю і папулярызацыяй яе ў грамадстве (арганізацыя і правядзенне
творчых сустрэч, вечарынаў, кватэрнікаў, канцэртаў, арганізацыя і правядзенне творчых конкурсаў
і праектаў, у тым ліку ў інтэрнэт-прасторы, і г.д.
       Пераможцаў конкурсу, якія атрымаюць дыпломы і прызы, будзе вызначаць прафесійнае
журы. У яго склад увойдуць прызнаныя эксперты ў сферах, заяўленых у намінацыях, з Беларусі і
замежных краін.
       Кожная з намінацый таксама прадугледжвае прыз глядацкіх сімпатый.
       Кожны ахвотны можа падаць заяўку на ўдзел у конкурсе, запоўніўшы анкету і даслаўшы яе
на скрынку 3sektar@gmail.com з пазнакай “Будзь у трэцім”.
       Апошні тэрмін – 30 снежня.
       Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання адбудзецца ў сакавіку 2013 года, дзе кожны
ўдзельнік прэзентацыі зможа пазнаёміцца з дзейнасцю арганізацый і асобаў-пераможцаў.
       Ход конкурса будзе адлюстроўвацца на старонцы 3sektar.by
       Анкета ўдзельнікаў конкурсу «Будзь у Трэцім!»
       Упершыню конкурс “Будзь у Трэцім!” быў арганізаваны ў Гродне ў верасні 2011 года.
       Яго мэтай была папулярызацыя лепшых інтэрнэт-рэсурсаў і інтэрнэт-кампаній,
рэалізаваных грамадскімі ініцыятывамі Гарадзеншчыны. Больш інфармацыі глядзіце на старонках
конкурсу тут
       Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375292836004 ці напісаўшы на
скрынку 3sektar@gmail.com з пазнакай “конкурс “Будзь у Трэцім!”
      Паводле http://3sektar.by
                                                                                     уверх




                                                                                              4
Журналістыка для людзей з абмежаваннямі і без
        Ініцыятыўная група “Крок насустрач” запрашае да ўдзелу ў інтэрактыўным семінары
маладых людзей ад 16 да 30 гадоў, якія цікавяцца журналістыкай. Семінар адбудзецца ў
Гродне 3-4 лістапада.
        Удзельнікі мерапрыемства не толькі атрымаюць асноўныя веды і навыкі, якія неабходны
пачынаючаму журналісту, але таксама навучацца карэктна асвятляць “тэму інваліднасці” ў СМІ.
        Ганна Яшына, каардынатарка семінара: “Мы хочам не толькі навучыць маладых людзей
асновам журналістыкі, але і паказаць, як пісаць пра інвалідаў без шаблонаў. Мы хочам па-іншаму,
па-новаму зірнуць на праблему, расказаць, што пра інвалідаў трэба пісаць як пра звычайных
людзей”.
         Што такое журналістыка? Што такое СМІ і навошта яны патрэбныя людзям? З якіх
элементаў будуецца артыкул? Як граматна напісаць навіну? Якія сакрэты напісання добрага
інтэрв’ю? Гэтыя і іншыя пытанні плануецца разглядзець падчас першага блока інтэрактыўнага
семінара “Сто падказак пачаткоўцу ці ўніверсальныя парады маладым журналістам”.
         “Інваліднасць вачыма журналістаў” – другі блок адукацыйнага мерапрыемства. У яго
ўключаюцца наступныя тэмы:
         Як пісаць пра інваліднасць? Якая лексіка ў тэкой тэме будзе карэктнай? Стэрэатыпы
грамадства ў дачыненні да людзей з абмежаванымі магчымасцямі; Роля журналістаў у працэсе
фарміравання і разбурэння падобных стэрэатыпаў; Якім павінна быць моладзевае выданне для
людзей з абмежаваннямі?
         Па сканчэнні семінара яго ўдзельнікі змогуць атрымаць досвед працы ў адкрытай
рэдакцыі ўнікальнага інтэрнэт-выдання аб жыцці моладзі, у тым ліку і з абмежаванымі фізічнымі
магчымасцямі.
         Заяўкі на ўдзел у семінары (запоўненую анкету) можна адпраўляць на email
jurnalistika0311@mail.ru. Іншагароднім удзельнікам пакрываюцца транспартныя выдаткі.
         Апошні тэрмін - 1 лістапада.
        Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 29 5877185 (Ганна).
                                                                                        уверх



      Партал bel.biz абвяшчае конкурс дзіцячага малюнка
      Дзецям, якія стануць удзельнікамі конкурса “Я-будучы прадпрымальнік!”, прапануецца
праз малюнак распавесці пра вядомых ім бізнесменаў, выказаць сваё стаўленне да
прадпрымальніцтва, паказаць перавагі працы на самога сябе.
      Да ўдзелу запрашаюцца дзеці 2 узроставых груп: да 7 гадоў і ад 7 да 10 гадоў.
      Малюнкі неабходна даслаць на эл.адрас gew_belarus@bel.biz альбо паштовы: г. Мінск, вул.
Піянерская, 41-201, Цэнтр дзелавых камунікацый BEL.BIZ.
      Работы будзе ацэньваць прафесійнае журы.
      Усе малюнкі з’явяцца на сайце Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва, на выставе дзіцячага
малюнка, а таксама падчас цырымоніі адкрыцця і закрыцця Сусветнага тыдня
прадпрымальніцтва.
      Пераможцы атрымаюць у падарунак цацкі. Усе аўтары малюнкаў будуць запрошаныя на
цырымонію ўзнагароджання ў дзіцячы забаўляльны цэнтр і атрымаюць салодкі падарунак.
      Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва пройдзе ў Беларусі 12-18 лістапада.
      Яе арганізатары абвясцілі шэраг конкурсаў, паўдзельнічаць у якіх змогуць беларускія
прадпрымальнікі http://week.bel.biz/tag/3329
      Паводле http://bel.biz
                                                                                              5
 уверх


      Конкурс студэнцкім прац па правах чалавека
       Прадстаўніцтва ААН у Беларусі ды Інстытут правоў чалавека й гуманітарнага права імя
Раўля Валенберга абвесьцілі конкурс студэнцкіх працаў па правах чалавека.
       Мэта конкурсу: падвышэнне ведаў і разумення студэнцкай моладдзю Беларусі
каштоўнасцяў і прынцыпаў павагі і абароны правоў чалавека. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і
магістранты ВНУ Беларусі.
       Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях: гендэрная роўнасць і правы неабароненых
групаў насельніцтва.
       Лаўрэаты конкурса будуць узнагароджаныя прызамі і дыпломамі. Пераможцы конкурса -
удзельнікі, якія занялі пяць першых месцаў у кожнай з намінацый - змогуць прыняць удзел у
міжнародных адукацыйных праграмах па правах чалавека, якія будуць праводзіцца Інстытутам
імя Раўля Валенберга ў 2013 годзе. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурса
адбудзецца ў Мінску 10 снежня 2012 года, у Дзень правоў чалавека.
       Каб узяць удзел, неабходна даслаць свае працы на электронны адрас:
contest2012@undp.by.
       Апошні тэрмін падачы заявак - 15 лістапада.
       Падрабязная інфармацыя пра конкурс і патрабаваньні да працаў – на сайце:
http://un.by/news/belarus/16c.html
       Паводле рассылкі belngo.info
                                                                                    уверх



      Праграма моладзевага лідэрства для беларускай моладзі
       Праграма Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, складаецца з чатырохтыднёвай праграмы і
павінна садзейнічаць узаемаразуменню паміж народамі ЗША і Беларусі.
       Моладзь з Беларусі і ЗША будзе удзельнічаць у семінарах і мерапрыемствах, накіраваных
на стварэнне каманды, пастаноўку мэтаў, планаванне праекта, грамадскі ўдзел і валанцёрства.
       Падрабязная інфармацыя пра патрабаванні да ўдзельнікаў, неабходныя дакументы – на
сайце: http://adukacyja.info/news/projects/839-prahrama-moladzevaha-liderstva.html
       Апошні тэрмін падачы заявак - 28 лістапада.
       Паводле adukacyja.info
                                                                                    уверх




                                                                Не спазніся!
                                                                                  уверх



                                                                                               6
Стыпендыі ўрада Чэхіі
        Чэская Амбасада ў Мінску абвясціла прадастаўленне наступных стыпендый для
навучання ў Чэхіі ў 2013-2014 навучальным годзе.
        Каб узяць удзел, неабходна запоўніць ан-лайн анкету па спасылцы:
http://registr.dzs.cz/registr.nsf
        Апошні тэрмін падачы заявак - 9 лістапада.
        Падраязная інфармацыя – на сайце: http://www.msmt.cz/international-cooperation-
1/scholarships-for-the-academic-year-2013-2014
        Паводле рассылкі belngo.info
                                                                                     уверх


  “60 за 60!”: Свет абірае выбітных людзей старэйшых за 60
      Кожны можа вылучыць сваю асобу. Арганізатары сцярджаюць – людзі за 60 могуць
навучаць, натхняць, уплываць, весці за сабой, ствараць.
      Вы можаце намінаваць сябе ці сталага чалавека, якога паважаеце і кім захапляецеся. Гэта
можна зрабіць адным з наступных спосабаў:
      -Далучыце фота і кароткі аповед (ня болей за 150 словаў па-ангельску) у форму па
спасылцы
      -Далучыце фота на Фэйсбук старонкі UNFPA ці HelpAge з кароткім тэкстам (меней 100
словаў) .
      -Напішыце ў твітэры (140 сімвалаў), карыстаючыся хэштэгам #60over60
      Апошні тэрмін – 23 лістапада.
      Паводле http://ngo.by
                                                                                   уверх


       Фестываль аматарскіх відэафільмаў “Погляд”
        БМГА «Івалід і асяроддзе» запрашае ахвотных да ўдзелу ў II Брэсцкім міжнародным
фестывалі аматарскіх відэафільмаў «Погляд». Фестываль пройдзе ў Брэсце ў сакавіку-красавіку
2013 г.
        Апошні тэрмін падачы заявк на ўдзел – да 20 лютага 2013г.
        Падрабязная інфармацыя пра Фэст і форма заяўкі.
        Для кантактаў: Аргкамітэт, Брэст, вул. К. Маркса, 5, к. 11
        Фестываль аматарскіх фільмаў «Погляд», каардынатар Алег Рачкоўскі, тэл.: +375 29 825-46-
05; Ірына Трацюк, тэл.: +375 29 527-96-92.
        Эл. почта: belshlyah@gmail.vom, www.daebrest.by
        Паводле http://ngo.by
                                                                                     уверх




                                                                                                7

Mais conteúdo relacionado

Mais procurados

Кірмаш праектаў - Гомель: 5. "Штогадовы фестываль творчай моладзі "Арт-вёска"
Кірмаш праектаў - Гомель: 5. "Штогадовы фестываль творчай моладзі "Арт-вёска" Кірмаш праектаў - Гомель: 5. "Штогадовы фестываль творчай моладзі "Арт-вёска"
Кірмаш праектаў - Гомель: 5. "Штогадовы фестываль творчай моладзі "Арт-вёска" budzma
 

Mais procurados (14)

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
 
Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
 
Kronika 17.05.2012
Kronika 17.05.2012Kronika 17.05.2012
Kronika 17.05.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-01.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-01.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-01.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-01.09.11
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
 
Kronika 05.04.2012
Kronika   05.04.2012Kronika   05.04.2012
Kronika 05.04.2012
 
Кірмаш праектаў - Гомель: 5. "Штогадовы фестываль творчай моладзі "Арт-вёска"
Кірмаш праектаў - Гомель: 5. "Штогадовы фестываль творчай моладзі "Арт-вёска" Кірмаш праектаў - Гомель: 5. "Штогадовы фестываль творчай моладзі "Арт-вёска"
Кірмаш праектаў - Гомель: 5. "Штогадовы фестываль творчай моладзі "Арт-вёска"
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
 
Kronika 19.04.2012
Kronika   19.04.2012Kronika   19.04.2012
Kronika 19.04.2012
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
 

Destaque

Uma janela nos_ceus
Uma janela nos_ceusUma janela nos_ceus
Uma janela nos_ceusAldo Cioffi
 
A danca das_flores_pra_voce
A danca das_flores_pra_voceA danca das_flores_pra_voce
A danca das_flores_pra_voceAldo Cioffi
 
A lua que nao dei
A lua que nao deiA lua que nao dei
A lua que nao deiAldo Cioffi
 
Correntes... História Veridica
Correntes... História VeridicaCorrentes... História Veridica
Correntes... História Veridicapattychies
 
Gran circo belle epoque
Gran circo belle epoqueGran circo belle epoque
Gran circo belle epoquevivarte
 
2º Ideias na Laje Pitch - NetFraldas
2º Ideias na Laje Pitch - NetFraldas2º Ideias na Laje Pitch - NetFraldas
2º Ideias na Laje Pitch - NetFraldasIdeias na Laje
 
Questionario para-criar-a-sua-foto
Questionario para-criar-a-sua-fotoQuestionario para-criar-a-sua-foto
Questionario para-criar-a-sua-fotoAldo Cioffi
 
O segredo-de-escutar-quem-sabe-amar
O segredo-de-escutar-quem-sabe-amarO segredo-de-escutar-quem-sabe-amar
O segredo-de-escutar-quem-sabe-amarAldo Cioffi
 
Escolha a-estrela
Escolha a-estrelaEscolha a-estrela
Escolha a-estrelaAldo Cioffi
 
When god is drawing the nature
When god is drawing the natureWhen god is drawing the nature
When god is drawing the natureG. Gomes
 
Menace Of Cholera Marathi Bestseller Dr. Shriniwas Kashalikar
Menace Of Cholera Marathi Bestseller Dr. Shriniwas KashalikarMenace Of Cholera Marathi Bestseller Dr. Shriniwas Kashalikar
Menace Of Cholera Marathi Bestseller Dr. Shriniwas Kashalikaramolsawarkar
 

Destaque (20)

Amanhecer
AmanhecerAmanhecer
Amanhecer
 
Uma janela nos_ceus
Uma janela nos_ceusUma janela nos_ceus
Uma janela nos_ceus
 
A danca das_flores_pra_voce
A danca das_flores_pra_voceA danca das_flores_pra_voce
A danca das_flores_pra_voce
 
A lua que nao dei
A lua que nao deiA lua que nao dei
A lua que nao dei
 
Capacitacion mercado
Capacitacion mercadoCapacitacion mercado
Capacitacion mercado
 
Tabela adegraf
Tabela adegrafTabela adegraf
Tabela adegraf
 
Correntes... História Veridica
Correntes... História VeridicaCorrentes... História Veridica
Correntes... História Veridica
 
Folksonomy
FolksonomyFolksonomy
Folksonomy
 
Gran circo belle epoque
Gran circo belle epoqueGran circo belle epoque
Gran circo belle epoque
 
2º Ideias na Laje Pitch - NetFraldas
2º Ideias na Laje Pitch - NetFraldas2º Ideias na Laje Pitch - NetFraldas
2º Ideias na Laje Pitch - NetFraldas
 
Questionario para-criar-a-sua-foto
Questionario para-criar-a-sua-fotoQuestionario para-criar-a-sua-foto
Questionario para-criar-a-sua-foto
 
Alimentação
AlimentaçãoAlimentação
Alimentação
 
O segredo-de-escutar-quem-sabe-amar
O segredo-de-escutar-quem-sabe-amarO segredo-de-escutar-quem-sabe-amar
O segredo-de-escutar-quem-sabe-amar
 
Escolha a-estrela
Escolha a-estrelaEscolha a-estrela
Escolha a-estrela
 
When god is drawing the nature
When god is drawing the natureWhen god is drawing the nature
When god is drawing the nature
 
Menace Of Cholera Marathi Bestseller Dr. Shriniwas Kashalikar
Menace Of Cholera Marathi Bestseller Dr. Shriniwas KashalikarMenace Of Cholera Marathi Bestseller Dr. Shriniwas Kashalikar
Menace Of Cholera Marathi Bestseller Dr. Shriniwas Kashalikar
 
Geralnews06mai
Geralnews06maiGeralnews06mai
Geralnews06mai
 
Geralnews07fev
Geralnews07fevGeralnews07fev
Geralnews07fev
 
Preguntas frecuentes
Preguntas frecuentesPreguntas frecuentes
Preguntas frecuentes
 
E commerce Introduction
E commerce IntroductionE commerce Introduction
E commerce Introduction
 

Semelhante a Kronika 01.11.2012

Semelhante a Kronika 01.11.2012 (20)

Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
Kronika 12.04.2012
Kronika   12.04.2012Kronika   12.04.2012
Kronika 12.04.2012
 
Kronika 22.12.11
Kronika   22.12.11Kronika   22.12.11
Kronika 22.12.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
Kronika 01.03.12
Kronika 01.03.12Kronika 01.03.12
Kronika 01.03.12
 
Kronika 09.03.12
Kronika 09.03.12Kronika 09.03.12
Kronika 09.03.12
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
 
Kronika 20.09.2012
Kronika 20.09.2012Kronika 20.09.2012
Kronika 20.09.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 

Mais de Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

Mais de Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

Kronika 01.11.2012

  • 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com сайт http://3sektar.by/ Выпуск 23 (535) (1 лістапада 2012 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёння ў выпуску: Дні святога Губерта ў Гродне.......................................................................................2 “Птушкі над горадам святога Губерта”.......................................................................2 Конкурс для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый ...................................................3 Журналістыка для людзей з абмежаваннямі і без....................................................5 Партал bel.biz абвяшчае конкурс дзіцячага малюнка...............................................5 Конкурс студэнцкім прац па правах чалавека....................................................6 Праграма моладзевага лідэрства для беларускай моладзі....................................6 Стыпендыі ўрада Чэхіі.................................................................................................7 “60 за 60!”: Свет абірае выбітных людзей старэйшых за 60 .................................7 Фестываль аматарскіх відэафільмаў “Погляд”.........................................................7
  • 2. Падзеі:  уверх Дні святога Губерта ў Гродне У праграме Дзён святога Губерта, патрона Гродна, якія сёлета пройдуць у горадзе з 2 да 5 лістапада - Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гарадзенскі палімпсест – V: людзі даўняй Гародні”, прэзентацыі і майстар-класы, творчая сустрэча з Зміцерам Вайцюшкевічам і Палінай Рэспублікай. Сустрэча з Вайцюшкевічам і Палінай Рэспублікай пройдзе З лістапада а 18-ай гадзіне па адрасе: Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку). Уваход вольны. Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гарадзенскі палімпсест – V: людзі даўняй Гародні” адбудзецца 3-4 лістапада. Арганізатары канферэнцыі: “Гарадзенская бібліятэка”, Гарадзенскае аддзяленне Таварыства беларускай школы, Беларускае гістарычнае таварыства, Інстытут славістыкі ПАН. Уваход на канферэнцыю вольны для ўсіх ахвотных. Пачатак а 9-ай гадзіне 3 лістапада па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а (уваход злева ад галоўнай брамы Консульства Польшчы ў Гродне). Праграму канферэнцыі глядзі тут. Адмыслова да Дзён Губерта выдадзены новы нумар часопісу “Горад Святога Губерта”. Прэзентацыя адбудзецца таксама 3 лістапада ў часе міжнароднай канферэнцыі “Гарадзенскі палімпсест: людзі даўняй Гародні”. Нумар мае тры раздзелы: “Рэканструкцыя” супраць разбурэння”, “Старонкі гісторыі горада” і абсалютна новы раздзел “У дапамогу настаўніку”, які будзе карысны настаўнікам і выкладчыкам дысцыплін, звязаных з гродназнаўствам і краязнаўствам. У праграме Дзён святога Губерта таксама прэзентацыя аўдыёўспамінаў Ларысы Геніюш і міні-фэст "Птушкі над горадам святога Губерта". Паводле http://t-styl.info  уверх “Птушкі над горадам святога Губерта” У праграме сёлетніх Дзён святога Губерта ў Гродне – міні-фэст, на якім гарадзенцы змогуць больш даведацца пра птушак і дапамагчы ім. Міні-фэст “Птушкі над горадам Святога Губерта” пройдзе 3 лістапада ў зале на першым паверсе ва ўнутраным дворыку па вдрасе вул.Будзёнага, 48А (кіруйцеся ўказальнікамі). Арганізатары - сайт Birdwatch.by і Гродзенскае абласное аддзяленне ГА “Таварыства Беларускай Школы” . У праграме: 15.00 -15.45. Прэм’ера дакументальнага фільма “Сокал над горадам”, які здымаўся ў Гродне, – прадстаўляе рэжысёр і аператар Ігар Бышнёў і некаторыя з удзельнікаў. 2
  • 3. 15.45 – 16.30. Зборка гнёздавых скрыняў для птушак удзельнікамі міні-фэсту. Загатоўкі і неабходныя прылады будуць чакаць на месцы. Адначасова дзеткі змогуць зрабіць выявы птушак з канструктару тыпу Legо на працягу 45 хвілін, або прынесці і паказаць Журы раней зробленых птушак з канструктара. 16.30 – 17.00. Слайд-шоў “Птушкі - Прыгажосць вакол нас” – лепшыя здымкі беларускіх фатографаў, размешчаныя ў фота-галерэі сайту Birdwatch.by 17.00 – 17.20. Узнагароджанне самых актыўных удзельнікаў зборкі гнездавых скрыняў і самых крэатыўных “зборшчыкаў птушак” з канструктара. 17.20-17.40. Адкрыццё фотавыставы “Нашы птушкі-2012” з найлепшых здымкаў фатографаў Гарадзеншчыны. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя. Паводле http://t-styl.info  уверх Абвесткі:  уверх Конкурс для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый Кожную хвіліну ва ўсім свеце людзі па добрай волі робяць добрыя справы на карысць іншых. Такімі людзьмі багатая і наша Гарадзеншчына. Яны заслугоўваюць, каб пра іх ведалі! Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” распачынае чарговы конкурс “Будзь у Трэцім!”, мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асоб Гарадзеншчыны, якія робяць вялікі ўнёсак у вырашэнне важных мясцовых пытанняў. Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў Гарадзеншчыны, а таксама актыўныя асобы, якія займаюцца дабрачыннай дзейнасцю. Вы маеце добрую магчымасць зрабіць сваю грамадскую дзейнасць больш вядомай, далучыць да яе новых людзей. Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях: 1. Захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны На перамогу ў гэтай намінацыі могуць прэтэндаваць арганізацыі, ініцыятывы альбо асобы, якія займаюцца дзейнасцю, скіраванай на захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны (арганізацыя і правядзенне даследчых экспедыцый, летнікаў, вандровак, конкурсаў, выданне навуковай і папулярнай літаратуры – зборнікаў, часопісаў, кніг, і інш.). 2. Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя Заяўкі на гэтую намінацыю могуць падаваць асобы, ініцыятывы альбо арганізацыі, якія папулярызуюць экалагічны лад жыцця, займаюцца дзейнасцю, скіраванай на захаванне экалогіі і 3
  • 4. навакольнага асяроддзя (арганізацыя і правядзенне экалагічных акцый, летнікаў, школ, конкурсаў, праектаў, выданне літаратуры на тэму экалогіі, папулярызацыя экалагічнага ладу жыцця і інш.). 3. Дабрачыннасць У гэтай намінацыі прымаюцца заяўкі ад асобаў, арганізацый ці ініцыятыў, якія працуюць з сацыяльна неабароненымі людзьмі (дзецьмі-сіротамі, людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, сталымі людзьмі і г.д.), займаюцца дабрачыннай дзейнасцю (даглядаюць за бадзялымі жывёламі, збіраюць вопратку для бяздомных ці людзей, жывучых у нястачы, і г.д.) 4. Інтэрнэт-прарыў года Інтэрнэт-прарывам года могуць стаць сайты, блогі, інтэрнэт-кампаніі, інтэрнэт-акцыі альбо падзеі ў інтэрнэт-прасторы, якія сваёй дзейнасцю ці з’яўленнем выклікалі вялікі рэзананс, абмеркаванне, паўплывалі на грамадскую думку ці падштурхнулі да канкрэтных дзеянняў па вырашэнні праблемаў грамадства. 5. Лепшая кампанія па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці Пераможцам у гэтай намінацыі стане найлепшая кампанія – шэраг арганізаваных доўгатэрміновых дзеянняў, скіраваных на вырашэнне пэўнай праблемы грамадскасці альбо на прыцягненне ўвагі да гэтай праблемы. 6. Валанцёр года У гэтай намінацыі заяўкі прымаюцца ад асобаў, якія папулярызуюць валанцёрскую дзейнасць і актыўна займаюцца грамадска-карыснымі справамі альбо дабрачыннасцю. 7. Лепшы творчы праект На перамогу ў гэтай намінацыі могуць прэтэндаваць арганізацыі, ініцыятывы альбо асобы, якія займаюцца творчай дзейнасцю і папулярызацыяй яе ў грамадстве (арганізацыя і правядзенне творчых сустрэч, вечарынаў, кватэрнікаў, канцэртаў, арганізацыя і правядзенне творчых конкурсаў і праектаў, у тым ліку ў інтэрнэт-прасторы, і г.д. Пераможцаў конкурсу, якія атрымаюць дыпломы і прызы, будзе вызначаць прафесійнае журы. У яго склад увойдуць прызнаныя эксперты ў сферах, заяўленых у намінацыях, з Беларусі і замежных краін. Кожная з намінацый таксама прадугледжвае прыз глядацкіх сімпатый. Кожны ахвотны можа падаць заяўку на ўдзел у конкурсе, запоўніўшы анкету і даслаўшы яе на скрынку 3sektar@gmail.com з пазнакай “Будзь у трэцім”. Апошні тэрмін – 30 снежня. Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання адбудзецца ў сакавіку 2013 года, дзе кожны ўдзельнік прэзентацыі зможа пазнаёміцца з дзейнасцю арганізацый і асобаў-пераможцаў. Ход конкурса будзе адлюстроўвацца на старонцы 3sektar.by Анкета ўдзельнікаў конкурсу «Будзь у Трэцім!» Упершыню конкурс “Будзь у Трэцім!” быў арганізаваны ў Гродне ў верасні 2011 года. Яго мэтай была папулярызацыя лепшых інтэрнэт-рэсурсаў і інтэрнэт-кампаній, рэалізаваных грамадскімі ініцыятывамі Гарадзеншчыны. Больш інфармацыі глядзіце на старонках конкурсу тут Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375292836004 ці напісаўшы на скрынку 3sektar@gmail.com з пазнакай “конкурс “Будзь у Трэцім!” Паводле http://3sektar.by  уверх 4
  • 5. Журналістыка для людзей з абмежаваннямі і без Ініцыятыўная група “Крок насустрач” запрашае да ўдзелу ў інтэрактыўным семінары маладых людзей ад 16 да 30 гадоў, якія цікавяцца журналістыкай. Семінар адбудзецца ў Гродне 3-4 лістапада. Удзельнікі мерапрыемства не толькі атрымаюць асноўныя веды і навыкі, якія неабходны пачынаючаму журналісту, але таксама навучацца карэктна асвятляць “тэму інваліднасці” ў СМІ. Ганна Яшына, каардынатарка семінара: “Мы хочам не толькі навучыць маладых людзей асновам журналістыкі, але і паказаць, як пісаць пра інвалідаў без шаблонаў. Мы хочам па-іншаму, па-новаму зірнуць на праблему, расказаць, што пра інвалідаў трэба пісаць як пра звычайных людзей”. Што такое журналістыка? Што такое СМІ і навошта яны патрэбныя людзям? З якіх элементаў будуецца артыкул? Як граматна напісаць навіну? Якія сакрэты напісання добрага інтэрв’ю? Гэтыя і іншыя пытанні плануецца разглядзець падчас першага блока інтэрактыўнага семінара “Сто падказак пачаткоўцу ці ўніверсальныя парады маладым журналістам”. “Інваліднасць вачыма журналістаў” – другі блок адукацыйнага мерапрыемства. У яго ўключаюцца наступныя тэмы: Як пісаць пра інваліднасць? Якая лексіка ў тэкой тэме будзе карэктнай? Стэрэатыпы грамадства ў дачыненні да людзей з абмежаванымі магчымасцямі; Роля журналістаў у працэсе фарміравання і разбурэння падобных стэрэатыпаў; Якім павінна быць моладзевае выданне для людзей з абмежаваннямі? Па сканчэнні семінара яго ўдзельнікі змогуць атрымаць досвед працы ў адкрытай рэдакцыі ўнікальнага інтэрнэт-выдання аб жыцці моладзі, у тым ліку і з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Заяўкі на ўдзел у семінары (запоўненую анкету) можна адпраўляць на email jurnalistika0311@mail.ru. Іншагароднім удзельнікам пакрываюцца транспартныя выдаткі. Апошні тэрмін - 1 лістапада. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 29 5877185 (Ганна).  уверх Партал bel.biz абвяшчае конкурс дзіцячага малюнка Дзецям, якія стануць удзельнікамі конкурса “Я-будучы прадпрымальнік!”, прапануецца праз малюнак распавесці пра вядомых ім бізнесменаў, выказаць сваё стаўленне да прадпрымальніцтва, паказаць перавагі працы на самога сябе. Да ўдзелу запрашаюцца дзеці 2 узроставых груп: да 7 гадоў і ад 7 да 10 гадоў. Малюнкі неабходна даслаць на эл.адрас gew_belarus@bel.biz альбо паштовы: г. Мінск, вул. Піянерская, 41-201, Цэнтр дзелавых камунікацый BEL.BIZ. Работы будзе ацэньваць прафесійнае журы. Усе малюнкі з’явяцца на сайце Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва, на выставе дзіцячага малюнка, а таксама падчас цырымоніі адкрыцця і закрыцця Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва. Пераможцы атрымаюць у падарунак цацкі. Усе аўтары малюнкаў будуць запрошаныя на цырымонію ўзнагароджання ў дзіцячы забаўляльны цэнтр і атрымаюць салодкі падарунак. Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва пройдзе ў Беларусі 12-18 лістапада. Яе арганізатары абвясцілі шэраг конкурсаў, паўдзельнічаць у якіх змогуць беларускія прадпрымальнікі http://week.bel.biz/tag/3329 Паводле http://bel.biz 5
  • 6.  уверх Конкурс студэнцкім прац па правах чалавека Прадстаўніцтва ААН у Беларусі ды Інстытут правоў чалавека й гуманітарнага права імя Раўля Валенберга абвесьцілі конкурс студэнцкіх працаў па правах чалавека. Мэта конкурсу: падвышэнне ведаў і разумення студэнцкай моладдзю Беларусі каштоўнасцяў і прынцыпаў павагі і абароны правоў чалавека. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і магістранты ВНУ Беларусі. Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях: гендэрная роўнасць і правы неабароненых групаў насельніцтва. Лаўрэаты конкурса будуць узнагароджаныя прызамі і дыпломамі. Пераможцы конкурса - удзельнікі, якія занялі пяць першых месцаў у кожнай з намінацый - змогуць прыняць удзел у міжнародных адукацыйных праграмах па правах чалавека, якія будуць праводзіцца Інстытутам імя Раўля Валенберга ў 2013 годзе. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурса адбудзецца ў Мінску 10 снежня 2012 года, у Дзень правоў чалавека. Каб узяць удзел, неабходна даслаць свае працы на электронны адрас: contest2012@undp.by. Апошні тэрмін падачы заявак - 15 лістапада. Падрабязная інфармацыя пра конкурс і патрабаваньні да працаў – на сайце: http://un.by/news/belarus/16c.html Паводле рассылкі belngo.info  уверх Праграма моладзевага лідэрства для беларускай моладзі Праграма Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, складаецца з чатырохтыднёвай праграмы і павінна садзейнічаць узаемаразуменню паміж народамі ЗША і Беларусі. Моладзь з Беларусі і ЗША будзе удзельнічаць у семінарах і мерапрыемствах, накіраваных на стварэнне каманды, пастаноўку мэтаў, планаванне праекта, грамадскі ўдзел і валанцёрства. Падрабязная інфармацыя пра патрабаванні да ўдзельнікаў, неабходныя дакументы – на сайце: http://adukacyja.info/news/projects/839-prahrama-moladzevaha-liderstva.html Апошні тэрмін падачы заявак - 28 лістапада. Паводле adukacyja.info  уверх  Не спазніся!  уверх 6
  • 7. Стыпендыі ўрада Чэхіі Чэская Амбасада ў Мінску абвясціла прадастаўленне наступных стыпендый для навучання ў Чэхіі ў 2013-2014 навучальным годзе. Каб узяць удзел, неабходна запоўніць ан-лайн анкету па спасылцы: http://registr.dzs.cz/registr.nsf Апошні тэрмін падачы заявак - 9 лістапада. Падраязная інфармацыя – на сайце: http://www.msmt.cz/international-cooperation- 1/scholarships-for-the-academic-year-2013-2014 Паводле рассылкі belngo.info  уверх “60 за 60!”: Свет абірае выбітных людзей старэйшых за 60 Кожны можа вылучыць сваю асобу. Арганізатары сцярджаюць – людзі за 60 могуць навучаць, натхняць, уплываць, весці за сабой, ствараць. Вы можаце намінаваць сябе ці сталага чалавека, якога паважаеце і кім захапляецеся. Гэта можна зрабіць адным з наступных спосабаў: -Далучыце фота і кароткі аповед (ня болей за 150 словаў па-ангельску) у форму па спасылцы -Далучыце фота на Фэйсбук старонкі UNFPA ці HelpAge з кароткім тэкстам (меней 100 словаў) . -Напішыце ў твітэры (140 сімвалаў), карыстаючыся хэштэгам #60over60 Апошні тэрмін – 23 лістапада. Паводле http://ngo.by  уверх Фестываль аматарскіх відэафільмаў “Погляд” БМГА «Івалід і асяроддзе» запрашае ахвотных да ўдзелу ў II Брэсцкім міжнародным фестывалі аматарскіх відэафільмаў «Погляд». Фестываль пройдзе ў Брэсце ў сакавіку-красавіку 2013 г. Апошні тэрмін падачы заявк на ўдзел – да 20 лютага 2013г. Падрабязная інфармацыя пра Фэст і форма заяўкі. Для кантактаў: Аргкамітэт, Брэст, вул. К. Маркса, 5, к. 11 Фестываль аматарскіх фільмаў «Погляд», каардынатар Алег Рачкоўскі, тэл.: +375 29 825-46- 05; Ірына Трацюк, тэл.: +375 29 527-96-92. Эл. почта: belshlyah@gmail.vom, www.daebrest.by Паводле http://ngo.by  уверх 7