SlideShare uma empresa Scribd logo
1 de 3
Як пачаць размаўляць па-беларуску

Беларускамоўныя людзі выдзяляюцца з натоўпу. Нехта, пачуўшы іх мову,
усміхаецца і шчыра дзякуе. Некага перасмыкае. А яны ўсё адно размаўляюць
выключна на роднай мове. І з кожным днём іх большае. Перад вамі тры гісторыі
розных людзей. Яны незнаёмыя паміж сабой, але беларуская мова – гэта тое, што
сапраўды іх аб’ядноўвае.

Настаўніца, якая зацікавіла мовай

Вераніка Несцерава нарадзілася ў Віцебску. Яе бацькі, які працуюць
ветэрынарнымі дактарамі, ніколі не заводзілі дома размоваў пра беларускую мову.
Усе ў сям’і размаўлялі па-руску. Але калі Вераніка пайшла ў восьмы клас, у іх
школе з’явілася новая настаўніца беларускай мовы.

   •   Нашу нову настаўніцу звалі Тамара Раманаўна. На той час яна толькі-толькі
       скончыла універсітэт і прыйшла выкладаць у нашу школу. Нас здзівіла не толькі
       тое, што яна заўсёды размаўляла па-беларуску, але і тое, як яна выкладала
       літаратуру. Яна расказвала вельмі шмат незвычайных гісторый з жыцця
       літаратараў. У кнігах мы такога не маглі знайсці. У нас увесь час праводзіліся
       віктарыны, конкурсы, планавыя ўрокі па творчасці самага любімага аўтара пэўнага
       літаратурнага перыяда. Памятаю, яна нават дазваляла нам самім фармуляваць
       урокі, прыдумваць заданні. На адным з урокаў у нас зайшла гаворка пра тое, чаму
       беларусы не шануюць сваю мову, чаму мы яе забываем, не размаўляем па-
       беларуску. У прынцыпе, такія размовы ў нас заводзіліся і раней, з іншымі
       настаўнікамі. Але неяк нікога гэта не кранала насамрэч: ні нас, ні нашых
       выкладчыкаў. А тут Тамара Раманаўна пачала задаваць вельмі вострыя пытанні:
       “Калі мы не ведаем сваёй мовы – хто мы?”, “Калі ў народа няма сваёй мовы, то што
       яго чакае?”, “Чым мы адрозніваемся ад рускіх, калі гаворым на іх мове?”, “Якія
       перспектывы ў нашай літаратуры і культуры ўвогуле, калі беларуская мова знікае?”
       Памятаю, наколькі гарачыя тады разгарэліся дэбаты. У сярэдзіне занятка мы
       перакрыквалі адзін аднаго, ледзь з-за партаў не выскоквалі. Меркаванні
       падзяліліся: былі людзі, якіх асабліва не кранала тое, што мова знікне, але былі і
       іншыя, каму было неабыякавае гэтае пытанне. У той дзень я ўпершыню сур’ёзна
       задумалася наконт мовы. І, ведаеце, мне тады стала сорамна, што я зусім не ведаю
       сваёй мовы, што я элементарныя рэчы без памылак назваць не магу. У такія
       моманты, даруйце, адчуваеш сябе абмежаванай. Калі ўлетку да мяне прыязджала
       сястра з Украіны, яна часам прасіла, каб я па-беларуску з ёй пагаварыла, каб
       пачуць мову. А я нават пра сябе расказаць добра не магла, каб гэта было
       натуральна, без памылак. Вось з класа восьмага, бадай, я і пачала задумвацца
       наконт сваёй беларускасці. Мне спатрэбілася чатыры гады, каб канчаткова
       перайсці на родную мову.

Даспадобы толькі беларускамоўныя…

Праграміст Алег Нікалаеў пераехаў з бацькамі з Расіі у Беларусь, калі яму было 8
год. Першы час яму падавалася дзіўным вымаўленне некаторых словаў мясцовымі
людзьмі.

   •   Мая бабуля, да якой мы часта прыязджалі, жыве ў Пінскім раёне. Людзі ў вёсцы
       да гэтага часу размаўляць на нейкай сваёй мове, якая і беларускаму чалавеку не
       заўсёды зразумелая, а чалавеку, які нарадзіўся ў Саратаве, дзіцёнку, які збольшага
толькі рускую мову і чуў, камунікаваць з мясцовымі пацанамі было не так проста.
       Мяне ў дзяцінтве нават злавала, што яны не могуць гаварыць “нармальна”. Я
       бабулі казаў: “Говори со мной на русском! Я не помнимаю тебя!” Але праз
       некалькі год усё стала зразумелым, і тады ўжо мае рускія сваякі, якія да мяне
       прыязджалі ў госці, прасілі тое-сёе перакласці ці растлумачыць. Пра тое, што я
       буду размаўляць па-беларуску, я і падумаць не мог. І калі б мне пра гэта сказалі год
       дзесяць таму, я б проста засмяяўся і не паверыў. Але на першым курсе я
       пазнаёміўся з кампаніяй беларускамоўных людзей. Мы вучыліся разам у адным
       універсітэце. Праўда, на розных факультэтах. Я выпадкова трапіў на святканне
       Новага года ў гэтую кампанію. За сталом сядзела каля 15 чалавек, па- руску
       размаўляла хіба толькі трое. Я тады ўпершыню ўбачыў такую канцэнтрацыю
       беларускасці на такой маленькай плошчы (усміхаецца). І мне неяк сападабалася з
       гэтымі людзьмі, мы пачалі камунікаваць. Мне парэкамендавалі беларускую
       музыку, кнігі. Шмат што мяне зацікавіла. Хоць беларуская мова і літаратура ў
       школе былі маімі, бадай, самымі нелюбімымі ўрокамі. Новыя сябры патрохі вучылі
       мяне мове, але ненавязліва. Паказалі слоўнік слэнгу. Некаторыя словы мяне вельмі
       спадабаліся: цішотка, дзвіж, гастрык. Аднойчы я прыйшоў на Дзень нараджэння да
       свайго беларускамоўнага сябра Антося. Там пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай
       Таццянай. Я пачаў праяўляць да яе сімпатыю, а яна амаль адразу сказала: «Ты,
       Алег, канешне, хлопец добры, але мне даспадобы беларусамоўныя…» Памятаю,
       мяне гэта вельмі абурыла! Некалькі месяцаў я не тэлефанаваў, не прыязджаў да яе.
       А пасля неяк выпадкова мы ўбачыліся, і я зразумеў, што гэта ўсё адно мой лёс. На
       беларускую мову я перайшоў паступова. Не шкадую ні кроплі, бо каб мова мне
       падабалася, я б ніколі не змог на ёй гаварыць, а на той момант для мяне беларуская
       мова ўжо мела вельмі пазітыўны імідж, як зараз любяць казаць. Таццяна, праўда,
       прызналася пасля, што проста правярала мяне, ці змагу я для яе зрабіць што-
       небудзь сапраўды істотнае, гераічнае. Усе гэтыя месяцы яна сумавала па мне і ўжо
       хацела тэлефанаваць, прасіць прабачэнне і адмаўляцца ад надуманага прынцыпа.

Мова мову чуе



Сёння Настасся Занько працуе ў беларусамоўнай газеце “Звязда”. Але размаўляць па-
беларуску яна пачала толькі тры гады таму. І змяніць сваю мову, змяніць сябе было не так
проста…

   •   Разважаць наконт моўнага пытання я пачала ў 10 класе. Я тады перапісвалася з
       хлопчыкам Андрэем з Мінску. Памятаю, ён пераконваў мяне, што калі хоць
       некалькі чалавек размаўляцю па-беларуску, значыць, гэта мова ўжо патрэбная і мае
       права на жыццё. Ён быў малодшы за мяне на два гады, але яго словы тады
       ўзрушылі мяне… Я паступіла на журфак, дзе было шмат людзей, якім падабаецца і
       мова беларуская, і наша культура. Аднак па-беларуску размаўлялі адзінкі. І тады
       мой аднакурснік Павал Пяцько прапанаваў такую “акцыю” – кожны трэці дзень
       месяца цалкам размаўляць па-беларуску. І трэба сказаць, што гэта падзейнічала.
       Людзі насамрэч размаўлялі! Праўда, хтосьці ўсяго адзін дзень, але некаторыя з таго
       дня як пачалі гаварыць на роднай мове, дык вось ужо чацвёрты год працягваюць.
       Вельмі важна адчуваць падтрымку сяброў, сваякоў. Зараз у Інтэрнаце шмат
       суполак, дзе беларускамоўныя людзі могуць абменьвацца думкамі, прасіць параду,
       нешта раіць адзін аднаму. Бо людзі навокал досыць часта неадэкватна рэагуюць на
       беларускамоўнасць. Пытаюць, навошта я так размаўляю, каму я хачу даказаць
       што… Але ёсць і пазітыўныя моманты. Я вось калі ў транспарце чую, што хто-
небудзь па-беларуску гаворыць, дык таксама стараюся сказаць штосьці гучна, каб
      гэты чалавек пачуў, убачыў, што ён не адзін такі. І часам можа нават дыялог
      атрымацца. Аднойчы мой тата сказаў, што недзе вычытаў, што беларускамоўныя
      дзяўчыны вельмі падабаюцца нашым мужчынам. Трэба сказаць, спачатку тата не
      ўзрадаваўся маім зменам, але праз некаторы час ён зразумеў, наколькі для мяне
      гэта важна. І цяпер ён мяне толькі хваліць за маю беларускамоўнасць. Так што
      трэба бачыць ва ўсім плюсы, гэта дапамагае дасягнуць сваёй мэты.

Калі вы вырашылі размаўляць па-беларуску…

Для пачатку скажыце сабе гучна, што гэта назаўжды, і — наперад.

1. Па першым часе, хутчэй за ўсё, вы будзеце думаць па-руску, таму ваша мова будзе
няскладнай, непрыгожай і падобнай да «трасянкі». Цурацца гэтага не трэба. Нават у
лепшых кухараў першы блін — сабаку.
2. Знайдзіце сабе кола сяброў, якія будуць размаўляць з вамі па-беларуску. Разам і смялей
і весялей. Знайсці аднадумцаў можаце ў розных клюбах, на форумах.
3. Слухайце больш беларускай музыкі. Тут усё залежыць ад густу, але не толькі Зміцер
Вайцюшкевіч спявае па-беларуску, але нават гурт «Краски».
4. Чытайце як мага больш беларускай літаратуры розных жанраў, розных стыляў і эпох, не
менш як 30—40 хвілін штодзень перад сном.
5. Вывучыце 2—3 фразы (альбо прыдумляйце кожны раз новыя!), якімі б вы маглі адбіцца
ад вельмі надакучлівых людзей, якія будуць вас пераконваць, што «беларуская мова не
самастойная мова» і што «ніхто цяпер на ёй не размаўляе ».


Дарэчы (урэзка)

21-га лютага па ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы. У гэты дзень у 1952 годзе
загінулі пяць студэнтаў, якія выступалі за тое, каб мове бангла надалі статус дзяржаўнай у
тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пасля стала дзяржавай Бангладэш. Свята
гэтае накіравана на тое, каб звярнуць увагу грамадскасці на выміранне моў і такім чынам
паспрыяць адраджэнню родных моў ва ўсім свеце. Вы таксама можаце дапагчы сваёй
роднай мове. Найлепшы спосаб – пачаць размаўляць на ёй! І тут усё залежыць толькі ад
вас.

                                                                             Дар’я Гуштын

Mais conteúdo relacionado

Destaque

Teva UK leading change in challenging times
Teva UK  leading change in challenging timesTeva UK  leading change in challenging times
Teva UK leading change in challenging timesMichael Barker
 
Mal de escuela.Daiana E
Mal de escuela.Daiana EMal de escuela.Daiana E
Mal de escuela.Daiana Emaldeescuela
 
Организационно-правовые основы проведения исследований/испытаний при СОУТ и и...
Организационно-правовые основы проведения исследований/испытаний при СОУТ и и...Организационно-правовые основы проведения исследований/испытаний при СОУТ и и...
Организационно-правовые основы проведения исследований/испытаний при СОУТ и и...Директор по персоналу & Кадровое Дело
 
PPP ITSWC06_Pickeral-Cummins
PPP ITSWC06_Pickeral-CumminsPPP ITSWC06_Pickeral-Cummins
PPP ITSWC06_Pickeral-CumminsDavid Pickeral
 
Harga Jual Kawat Bronjong Pekanbaru, Agen 085.217.234.482
Harga Jual Kawat Bronjong Pekanbaru, Agen 085.217.234.482Harga Jual Kawat Bronjong Pekanbaru, Agen 085.217.234.482
Harga Jual Kawat Bronjong Pekanbaru, Agen 085.217.234.482Jual Kawat Bronjong
 
Torres osorio karoll tatiana
Torres osorio karoll tatianaTorres osorio karoll tatiana
Torres osorio karoll tatianaTata Osorio
 

Destaque (9)

Teva UK leading change in challenging times
Teva UK  leading change in challenging timesTeva UK  leading change in challenging times
Teva UK leading change in challenging times
 
actividad 2
actividad 2 actividad 2
actividad 2
 
018 п prp терапия
018 п prp терапия018 п prp терапия
018 п prp терапия
 
Mal de escuela.Daiana E
Mal de escuela.Daiana EMal de escuela.Daiana E
Mal de escuela.Daiana E
 
Организационно-правовые основы проведения исследований/испытаний при СОУТ и и...
Организационно-правовые основы проведения исследований/испытаний при СОУТ и и...Организационно-правовые основы проведения исследований/испытаний при СОУТ и и...
Организационно-правовые основы проведения исследований/испытаний при СОУТ и и...
 
PPP ITSWC06_Pickeral-Cummins
PPP ITSWC06_Pickeral-CumminsPPP ITSWC06_Pickeral-Cummins
PPP ITSWC06_Pickeral-Cummins
 
Harga Jual Kawat Bronjong Pekanbaru, Agen 085.217.234.482
Harga Jual Kawat Bronjong Pekanbaru, Agen 085.217.234.482Harga Jual Kawat Bronjong Pekanbaru, Agen 085.217.234.482
Harga Jual Kawat Bronjong Pekanbaru, Agen 085.217.234.482
 
Kim_Resume
Kim_ResumeKim_Resume
Kim_Resume
 
Torres osorio karoll tatiana
Torres osorio karoll tatianaTorres osorio karoll tatiana
Torres osorio karoll tatiana
 

Mais de Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

Mais de Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

IІ. Дар’я Гуштын “Як пачаць размаўляць па беларуску”

  • 1. Як пачаць размаўляць па-беларуску Беларускамоўныя людзі выдзяляюцца з натоўпу. Нехта, пачуўшы іх мову, усміхаецца і шчыра дзякуе. Некага перасмыкае. А яны ўсё адно размаўляюць выключна на роднай мове. І з кожным днём іх большае. Перад вамі тры гісторыі розных людзей. Яны незнаёмыя паміж сабой, але беларуская мова – гэта тое, што сапраўды іх аб’ядноўвае. Настаўніца, якая зацікавіла мовай Вераніка Несцерава нарадзілася ў Віцебску. Яе бацькі, які працуюць ветэрынарнымі дактарамі, ніколі не заводзілі дома размоваў пра беларускую мову. Усе ў сям’і размаўлялі па-руску. Але калі Вераніка пайшла ў восьмы клас, у іх школе з’явілася новая настаўніца беларускай мовы. • Нашу нову настаўніцу звалі Тамара Раманаўна. На той час яна толькі-толькі скончыла універсітэт і прыйшла выкладаць у нашу школу. Нас здзівіла не толькі тое, што яна заўсёды размаўляла па-беларуску, але і тое, як яна выкладала літаратуру. Яна расказвала вельмі шмат незвычайных гісторый з жыцця літаратараў. У кнігах мы такога не маглі знайсці. У нас увесь час праводзіліся віктарыны, конкурсы, планавыя ўрокі па творчасці самага любімага аўтара пэўнага літаратурнага перыяда. Памятаю, яна нават дазваляла нам самім фармуляваць урокі, прыдумваць заданні. На адным з урокаў у нас зайшла гаворка пра тое, чаму беларусы не шануюць сваю мову, чаму мы яе забываем, не размаўляем па- беларуску. У прынцыпе, такія размовы ў нас заводзіліся і раней, з іншымі настаўнікамі. Але неяк нікога гэта не кранала насамрэч: ні нас, ні нашых выкладчыкаў. А тут Тамара Раманаўна пачала задаваць вельмі вострыя пытанні: “Калі мы не ведаем сваёй мовы – хто мы?”, “Калі ў народа няма сваёй мовы, то што яго чакае?”, “Чым мы адрозніваемся ад рускіх, калі гаворым на іх мове?”, “Якія перспектывы ў нашай літаратуры і культуры ўвогуле, калі беларуская мова знікае?” Памятаю, наколькі гарачыя тады разгарэліся дэбаты. У сярэдзіне занятка мы перакрыквалі адзін аднаго, ледзь з-за партаў не выскоквалі. Меркаванні падзяліліся: былі людзі, якіх асабліва не кранала тое, што мова знікне, але былі і іншыя, каму было неабыякавае гэтае пытанне. У той дзень я ўпершыню сур’ёзна задумалася наконт мовы. І, ведаеце, мне тады стала сорамна, што я зусім не ведаю сваёй мовы, што я элементарныя рэчы без памылак назваць не магу. У такія моманты, даруйце, адчуваеш сябе абмежаванай. Калі ўлетку да мяне прыязджала сястра з Украіны, яна часам прасіла, каб я па-беларуску з ёй пагаварыла, каб пачуць мову. А я нават пра сябе расказаць добра не магла, каб гэта было натуральна, без памылак. Вось з класа восьмага, бадай, я і пачала задумвацца наконт сваёй беларускасці. Мне спатрэбілася чатыры гады, каб канчаткова перайсці на родную мову. Даспадобы толькі беларускамоўныя… Праграміст Алег Нікалаеў пераехаў з бацькамі з Расіі у Беларусь, калі яму было 8 год. Першы час яму падавалася дзіўным вымаўленне некаторых словаў мясцовымі людзьмі. • Мая бабуля, да якой мы часта прыязджалі, жыве ў Пінскім раёне. Людзі ў вёсцы да гэтага часу размаўляць на нейкай сваёй мове, якая і беларускаму чалавеку не заўсёды зразумелая, а чалавеку, які нарадзіўся ў Саратаве, дзіцёнку, які збольшага
  • 2. толькі рускую мову і чуў, камунікаваць з мясцовымі пацанамі было не так проста. Мяне ў дзяцінтве нават злавала, што яны не могуць гаварыць “нармальна”. Я бабулі казаў: “Говори со мной на русском! Я не помнимаю тебя!” Але праз некалькі год усё стала зразумелым, і тады ўжо мае рускія сваякі, якія да мяне прыязджалі ў госці, прасілі тое-сёе перакласці ці растлумачыць. Пра тое, што я буду размаўляць па-беларуску, я і падумаць не мог. І калі б мне пра гэта сказалі год дзесяць таму, я б проста засмяяўся і не паверыў. Але на першым курсе я пазнаёміўся з кампаніяй беларускамоўных людзей. Мы вучыліся разам у адным універсітэце. Праўда, на розных факультэтах. Я выпадкова трапіў на святканне Новага года ў гэтую кампанію. За сталом сядзела каля 15 чалавек, па- руску размаўляла хіба толькі трое. Я тады ўпершыню ўбачыў такую канцэнтрацыю беларускасці на такой маленькай плошчы (усміхаецца). І мне неяк сападабалася з гэтымі людзьмі, мы пачалі камунікаваць. Мне парэкамендавалі беларускую музыку, кнігі. Шмат што мяне зацікавіла. Хоць беларуская мова і літаратура ў школе былі маімі, бадай, самымі нелюбімымі ўрокамі. Новыя сябры патрохі вучылі мяне мове, але ненавязліва. Паказалі слоўнік слэнгу. Некаторыя словы мяне вельмі спадабаліся: цішотка, дзвіж, гастрык. Аднойчы я прыйшоў на Дзень нараджэння да свайго беларускамоўнага сябра Антося. Там пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Таццянай. Я пачаў праяўляць да яе сімпатыю, а яна амаль адразу сказала: «Ты, Алег, канешне, хлопец добры, але мне даспадобы беларусамоўныя…» Памятаю, мяне гэта вельмі абурыла! Некалькі месяцаў я не тэлефанаваў, не прыязджаў да яе. А пасля неяк выпадкова мы ўбачыліся, і я зразумеў, што гэта ўсё адно мой лёс. На беларускую мову я перайшоў паступова. Не шкадую ні кроплі, бо каб мова мне падабалася, я б ніколі не змог на ёй гаварыць, а на той момант для мяне беларуская мова ўжо мела вельмі пазітыўны імідж, як зараз любяць казаць. Таццяна, праўда, прызналася пасля, што проста правярала мяне, ці змагу я для яе зрабіць што- небудзь сапраўды істотнае, гераічнае. Усе гэтыя месяцы яна сумавала па мне і ўжо хацела тэлефанаваць, прасіць прабачэнне і адмаўляцца ад надуманага прынцыпа. Мова мову чуе Сёння Настасся Занько працуе ў беларусамоўнай газеце “Звязда”. Але размаўляць па- беларуску яна пачала толькі тры гады таму. І змяніць сваю мову, змяніць сябе было не так проста… • Разважаць наконт моўнага пытання я пачала ў 10 класе. Я тады перапісвалася з хлопчыкам Андрэем з Мінску. Памятаю, ён пераконваў мяне, што калі хоць некалькі чалавек размаўляцю па-беларуску, значыць, гэта мова ўжо патрэбная і мае права на жыццё. Ён быў малодшы за мяне на два гады, але яго словы тады ўзрушылі мяне… Я паступіла на журфак, дзе было шмат людзей, якім падабаецца і мова беларуская, і наша культура. Аднак па-беларуску размаўлялі адзінкі. І тады мой аднакурснік Павал Пяцько прапанаваў такую “акцыю” – кожны трэці дзень месяца цалкам размаўляць па-беларуску. І трэба сказаць, што гэта падзейнічала. Людзі насамрэч размаўлялі! Праўда, хтосьці ўсяго адзін дзень, але некаторыя з таго дня як пачалі гаварыць на роднай мове, дык вось ужо чацвёрты год працягваюць. Вельмі важна адчуваць падтрымку сяброў, сваякоў. Зараз у Інтэрнаце шмат суполак, дзе беларускамоўныя людзі могуць абменьвацца думкамі, прасіць параду, нешта раіць адзін аднаму. Бо людзі навокал досыць часта неадэкватна рэагуюць на беларускамоўнасць. Пытаюць, навошта я так размаўляю, каму я хачу даказаць што… Але ёсць і пазітыўныя моманты. Я вось калі ў транспарце чую, што хто-
  • 3. небудзь па-беларуску гаворыць, дык таксама стараюся сказаць штосьці гучна, каб гэты чалавек пачуў, убачыў, што ён не адзін такі. І часам можа нават дыялог атрымацца. Аднойчы мой тата сказаў, што недзе вычытаў, што беларускамоўныя дзяўчыны вельмі падабаюцца нашым мужчынам. Трэба сказаць, спачатку тата не ўзрадаваўся маім зменам, але праз некаторы час ён зразумеў, наколькі для мяне гэта важна. І цяпер ён мяне толькі хваліць за маю беларускамоўнасць. Так што трэба бачыць ва ўсім плюсы, гэта дапамагае дасягнуць сваёй мэты. Калі вы вырашылі размаўляць па-беларуску… Для пачатку скажыце сабе гучна, што гэта назаўжды, і — наперад. 1. Па першым часе, хутчэй за ўсё, вы будзеце думаць па-руску, таму ваша мова будзе няскладнай, непрыгожай і падобнай да «трасянкі». Цурацца гэтага не трэба. Нават у лепшых кухараў першы блін — сабаку. 2. Знайдзіце сабе кола сяброў, якія будуць размаўляць з вамі па-беларуску. Разам і смялей і весялей. Знайсці аднадумцаў можаце ў розных клюбах, на форумах. 3. Слухайце больш беларускай музыкі. Тут усё залежыць ад густу, але не толькі Зміцер Вайцюшкевіч спявае па-беларуску, але нават гурт «Краски». 4. Чытайце як мага больш беларускай літаратуры розных жанраў, розных стыляў і эпох, не менш як 30—40 хвілін штодзень перад сном. 5. Вывучыце 2—3 фразы (альбо прыдумляйце кожны раз новыя!), якімі б вы маглі адбіцца ад вельмі надакучлівых людзей, якія будуць вас пераконваць, што «беларуская мова не самастойная мова» і што «ніхто цяпер на ёй не размаўляе ». Дарэчы (урэзка) 21-га лютага па ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы. У гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія выступалі за тое, каб мове бангла надалі статус дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пасля стала дзяржавай Бангладэш. Свята гэтае накіравана на тое, каб звярнуць увагу грамадскасці на выміранне моў і такім чынам паспрыяць адраджэнню родных моў ва ўсім свеце. Вы таксама можаце дапагчы сваёй роднай мове. Найлепшы спосаб – пачаць размаўляць на ёй! І тут усё залежыць толькі ад вас. Дар’я Гуштын