2. Гаспадарчыя заняткі
ўсходніх славян
• Асноўны занятак – земляробства;
• Жывёлагадоўля;
• Паляванне (футра – для вопраткі і
на продаж у Візантыю і Арабскі
халіфат);
• Рыбалоўства (сяліліся ля вадаёмаў);
• Бортніцтва і г.д.
Маглі прыстасавацца да мясцовых
умоў.
7. Змены ў грамадстве
Удасканаленне земляробства
Распад вялікіх патрыярхальных
сем’яў
Вылучэнне малых сем’яў (бацькі +
дзеці) – мелі асобнае жытло
Але!
Вялікая патрыярхальная сям’я –
асноўная эканамічная адзінка
8. Родавая абшчына → суседская абшчына
Суседская абшчына – калектыў людзей, якія жылі асобнымі сем’ямі і
займаліся пераважна с/г працай. У яе акрамя родзічаў уваходзіць шмат
суседзяў.
13. Гандаль
Мала прывабных для замежных купцоў
тавараў
Гандаль – ў асноўным абмен між
земляробамі і рамеснікамі
Гандаль без грошаў
(замест іх часта – шкуркі пушных звяроў)
Але!
На Беларусі знойдзены скарбы
1936 г. – у саўгасе “Собалева” (Дубровенскі р-
н, Віцебская вобл.) знойдзены скарб арабскіх
срэбных дырхемаў 8-9 стст.
14. Манеты ў славян
• Не вельмі цаніліся як сродак
плацяжу;
• Выкарыстоўваліся як
упрыгожанне;
• Маглі быць паказчыкам
статуса чалавека.
15. Сувязі з далёкімі землямі (гандаль і войны)
Доказы:
Прасліцы з Валыні;
Бурштын з Прыбалтыкі;
Пасудзіны з Прычарнамор’я;
Манеты з Арабскага халіфата.
19. Праявы культа продкаў
• “Чур мяне!” – вокліч, які
заклікаў продка (“чура”) на
дапамогу;
• Ахвяры і піры ў гонар
продкаў;
• Дамавік (хатні дух) – душа
старэйшага ў сям’і.
20. Духі
Вера ў існавання духаў рэк, азёр, раслін
(асабліва паважалі дуб) і г.д.:
• Вадзянік – варожы чалавеку,
прыносіць бедствы;
• Лясун – гаспадар лесу, мог збіць з
дарогі;
• Палявік – у полі апоўдні, хаваўся ў
апошні нязжаты пучок каласоў.
Духам – ахвяры.
21. Іншыя істоты
Ні людзі, ні духі – на мяжы
зямнога і замагільнага свету:
Вампіры, русалкі – людзі, якія
памерлі не сваёй смерцю.
22. Язычніцтва ў славян
Язычніцтва – вера ў
існаванне многіх багоў, што
ўвасаблялі сілы прыроды, і
пакланенне ім.
Багі адказныя за розныя бакі
жыцця.
23. Язычніцкія багі
Імя За што адказваў Дадатковыя звесткі
Пярун Галоўны бог, бог навальніцы, грому
і маланкі, бог вайны і княжацкай
дружыны.
Высякае гром і маланку каменнымі жорнамі;
Маланкі – стрэлы для знішчэння нячыстай сілы;
Ушаноўваўся і ў балтаў (Пяркунас).
Вялес
(Валос)
Заступнік жывёлагадоўлі, магчыма,
бог падземнага свету.
Часта ўяўляўся ў выглядзе змяі.
Сварог Галоўны бог сонца і агню -
Дажбог Бог сонца Сын Сварога
Хорс Бог сонца Згадваецца ў “Слове пра паход Ігаравы”
Ярыла Бог веснавой урадлівасці і
плоднасці жывёлы, земляробства.
Для яго ладзіліся святы ў красавіку.
Макош Багіня-заступніца жанчын і
жаночых заняткаў, асабліва
прадзення, багіня ўрадлівасці.
Ёй была прысвечана пятніца;
Напярэдадні яе дня жанчыны не маглі прасці;
У хрысціянстве замест Макош – св. Параскева.
24. Месцы ўшанавання
Свяцілішча (капішча) – месца, дзе
язычнікі ўшаноўвалі сваіх багоў і
прыносілі ім ахвяры.
Прыклад:
Свяцілішча Пяруна каля Полацка
на беразе Валовага воз.
25. Выгляд свяцілішча
• Стужкі і ручнікі на
галінах дуба;
• У цэнтры – ідал;
• Вакол – вогнішчы (маглі
падтрымлівацца
пастаянна).
26. Ідалы
Ідал – вобразная выява бога з
гліны, метала, каменю ці дрэва.
Найбольш вядомыя – Слонімскі і
Шклоўскі (дайшлі на нашых
дзён), залаты ідал Перуна з
Віцебска (не захаваўся).
27. Міфы і паданні
Тлумачылі:
• Прыродныя з’явы;
• Паходжанне ўсяго жывога;
• Паходжанне чалавечых
заняткаў і г.д.
На іх аснове – казкі.
29. Пахавальны абрад
Балты – спальванне; грунтовыя
магілы.
Славяне:
Спальванне (да 10 ст.),
пахаванне цела ў зямлю (з 10
ст).
З 6 ст. – пахаванне ў курганах
(круглыя, у крывічоў – доўгія).
30. Пахавальны абрад
1) Памінальная ежа;
2) Трызна – своеасаблівыя
вайсковыя гульні або
спартыўныя
спаборніцтвы ў гонар
нябожчыка.
+ галашэнні жанчын
31. Каляндарныя абрады
Назва Сутнасць
Каляды Песні для паскарэння прыхода цяпла і добрага ўраджаю.
Масленіца Праводзілі зіму і гукалі вясну.
Купалле Пакланяліся сонцу, агню, раслінам.
Зажынкі Пачатак працы ў полі
Дажынкі Завяршэнне ўборкі ўраджаю