SlideShare a Scribd company logo
1 of 8
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
                                                    ад грамадскага аб’яднання
                                                       “Цэнтр “Трэці сектар”
                                                      а/с 54, Гародня, 230009,
                                                     тэл./факс (0-152) 75-71-72,
                                                   e-mail: trecisektar@yahoo.com
                                                       сайт http://3sektar.by/

                                                             Выпуск 8 (520)

                                                        (09 cакавіка 2012 г.)
                                                   Рэдактар выпуску: Кася Крот

             Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
                                   абавязковая



                                                                                             Сёння ў выпуску:

       Фэст моладзевай журналістыкі "Твой стыль" запрашае!.................................2
        Асамблея НГА прыняла заяву.............................................................................2
     .................................................................................................................................3
Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў.....................................................3
       Гранты міжнароднай стыпендыяльнай праграмы ...........................................5
Фестываль фільмаў у Еўрапарламенце.....................................................................5
Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў...............................................6
 ......................................................................................................................................6
Конкурс малых справаў 2012......................................................................................6
Творчы конкурс “Вольнае слова” ...............................................................................7
Piligrymka.by абвясціла конкурс.................................................................................7
http://t-styl.info (паводле www.piligrymka.by............................................................7
Культурна-адукацыйны праект “Discover Vilnius!”...................................................7
Праграма Транспамежнага Супрацоўніцтва.............................................................7
.......................................................................................................................................8
 Падзеі:
                                                                                    уверх


      Фэст моладзевай журналістыкі "Твой стыль" запрашае!
      Імпрэза адбудзецца 27-29 мая ў Гродне. Як і ў 2007 і 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца
грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”.
       “Стартуй якасна” - такі лозунг сёлетняга Фэсту. Гэта заклік да журналістаў, якія робяць
першыя крокі ў прафесіі.
       Фестываль “Твой стыль” - адзіны фэст для маладых журналістаў, які праводзіцца у
Беларусі.
       У праграме імпрэзы плануюцца конкурс для пачынаючых журналістаў, майстар-класы і
прэзентацыі ад прафесіяналаў, выставы, кінапрагляды, канцэрт.
       Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны пад час урачыстай цырымоніі ў заключны
дзень Фестывалю.У якасці галоўных прызоў пераможцам конкурсу будуць стажыроўкі ў
рэдакцыях замежных СМІ, а таксама іншыя прэстыжныя ўзнагароды.
      Кіраўнік ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік лічыць, што “адметнасцю сёлетняга
Фэста стане абмеркаванне тэндэнцый у сучаснай журналістыцы (мультымедыйнасць,
выкарыстанне розных тэхналогій візуалізацыі дадзеных і г.д.). Гэтай тэме будуць прысвечаныя
як шэраг майстар-класаў, так і ток-шоў пра будучае журналістыкі.
       Мы плануем запрасіць да ўдзелу ў Фестывалі ў якасці выступоўцаў вядомых
прафесіяналаў як з Беларусі, так і іншых краін. Да прыкладу, спадзяемся на прыезд экспертаў з
факультэту журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэту.
       Я рады, што задуманая намі ў 2007 г. ідэя арганізацыі пляцоўкі для дэманстрацыі
паспяховага досведу ў сферы журналістыкі мае свой працяг.
      Два папярэднія Фестывалі сабралі разам каля 200 журналістаў-пачаткоўцаў і
прафесіяналаў. Сёлета нас зноў чакаюць тры дні цікавых знаёмстваў, размоваў, навучання,
творчых прэзентацый. Калі вы цікавіцеся журналістыкай, калі працуеце ў гэтай сферы, калі
хочаце стаць нашымі валанцёрамі альбо партнёрамі - запрашаем!”
       Сталым партнёрам ў арганізацыі Фэствалю ў Гродне з’яўляецца грамадскае аб’яднанне
“Беларуская асацыяцыя журналістаў” (Мінск).
       Атрымаць больш інфармацыі пра Фестываль і заявіцца да ўдзелу ў ім можна на старонцы
Фестывалю.
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                уверх


      Асамблея НГА прыняла заяву
       Толькі вызваленне і поўная рэабілітацыя палітвязняў, а таксама спыненне ўсіх форм
ціску на незалежную грамадзянскую супольнасць, паводле сябраў Рабочай групы Асамблеі
няўрадавых дэмакратычных арганізацый, створаць магчымасць для пераадолення
комплекснага крызыса, у якім знаходзіцца краіна, міжнароднай ізаляцыі і для ўхілення
                                                                                               2
пагрозы незалежнасці Беларусі. Адмысловая заява з гэтай нагоды была прынята на чарговым
паседжанні Рабочай групы ў Мінску.
       Прадстаўнікі Асамблеі НДА абмеркавалі канфліктную сітуацыю паміж Мінскам і
Еўрапейскім Саюзам пасля пашырэння санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і
дыпламатычнага дэмарша з боку Беларусі, і канстатавалі, што менавіта антыдэмакратычная
палітыка дзяржаўных улад прывяла да рэзкага абвастрэння палітычнага канфлікта афіцыйнага
Мінска з Еўрапейскім Саюзам.
       Асамблея НДА рашуча выказваецца супраць дзеянняў кіраўніцтва краіны, якія яшчэ больш
аддялаюць Беларусь ад еўрапейскіх каштоўнасцей дэмакратыі і прывялі да каштоўнаснага ў сваёй
аснове канфлікта.
       “19 снежня 2010 года ўлады Беларусі пачалі чарговы, але беспрэцэдэнтны маштабамі
наступ на асноватворныя правы і свабоды грамадзян. У краіне з’явіліся дзясяткі палітычных
вязняў, у тым ліку кандыдаты ў прэзідэнты. Заклікі з боку грамадзянскай супольнасьці краіны да
ўлады, гэтаксама як і захады Еўрапейскага Саюза распачаць дыялог, ігнараваліся рэжымам.
Наадварот, улады і надалей дэманстратыўна парушалі правы чалавека, пра што яскрава сведчаць
выпадкі з кінутымі за краты праваабаронцам Алесем Бяляцкім і актывістам Сяргеем Каваленкам”,
- гаворыцца ў заяве.
       Паводле прадстаўнікоў Асамблеі НДА, “цяперашнія паводзіны ўлад Беларусі, якія
вынікаюць з іхнага імкнення любой цаной захаваць існуючы палітычны рэжым, адсоўваюць
еўрапейскую перспектыву для краіны, знішчаюць міжнародную рэпутацыю ды эканамічную
прывабнасць дзяржавы, робяць Беларусь безабароннай перад замахамі на яе эканамічную і
палітычную незалежнасць”.
       У заяве патрабуецца неадкладна вызваліць і юрыдычна рэабілітаваць усіх без выключэння
палітычных вязняў, а таксама спыніць рэпрэсіі любога кшталту супраць незалежнай
грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазыцыі, незалежных мэдыяў.
      Паводле http://eurobelarus.info
                                                                                  уверх




                                                                      Абвесткі:
                                                                                       уверх



      Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў
      Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў
ладзяць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і грамадскае аб’яднанне
“Беларуская асацыяцыя журналістаў” у межах Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой
стыль”.


                                                                                             3
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо
журналісты-пачаткоўцы ў наступных намінацыях:
       Асноўныя намінацыі:
       “Маё пакаленне” - Лепшы артыкул альбо рэпартаж, прысвечаны праблемам, поспехам,
перспектывам людзей вашага пакалення.
       “Твой стыль” - Лепшае інтэрв’ю, якое раскрывае ўнутраны свет суразмоўцы, яго бачанне
мінулага, сучаснага і будучага.
       “Свет вачыма”- Лепшы фотаздымак, прысвечаны штодзённаму жыццю людзей у
канкрэтнай мясцовасці.
       Спецыяльныя намінацыі ад партнёраў Фестывалю:
       1.“Краіна Цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі”. Заснавальнік намінацыі – Грамадская
культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!
       2. «Нестандартная Беларусь». Заснавальнік намінацыі – ТАА “Мерцана”
       3. “Еўрапейская будучыня Беларусі”. Заснавальнік намінацыі – Міжнародны кансорцыюм
“Еўрабеларусь”
       4. «Беларускае мысленне і адукацыя». Заснавальнік намінацыі – Праграма “Лятучы
Ўніверсітэт”.
       5. Лепшы матэрыял на тэму моладзевага лідарства ў Беларусі. Заснавальнік намінацыі –
сайт ampby.org
       6. “Свабоднае слова. Лепшы матэрыял пра пытанні свабоды слова ў Беларусі”.Заснавальнік
намінацыі – Польскі часопіс пра медыі PRESS.
       7. “Лепшае журналісцкае расследаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя”.
Заснавальнік намінацыі – Таварыства “Зяленая сетка”.
       На конкурс могуць быць прадстаўлены як працы, апублікаваныя ў 2011-2012 гг., так і
неапублікаваныя пакуль матэрыялы.
       Усе матэрыялы павінны быць дасланыя арганізатарам у электронным выглядзе (у фармаце
.doc шрыфтом Times New Roman 12 памерам) разам з анкетай удзельніка (гл. ніжэй) на адрас
festyval2012@gmail.com. У тэме ліста неабходна пазначыць “konkurs”.
       Апошні тэрмін - 1 мая.
       Падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу - тут
       Журы вызначыць па 5 лепшых работ у кожнай з трох намінацый. Усе намінанты будуць
запрошаныя для ўдзелу ў ІІІ Фестывалі моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” у Гродна, дзе і
будуць агучаныя імёны пераможцаў.
       У якасці галоўных прызоў пераможцам конкурсу будуць стажыроўкі ў рэдакцыях замежных
СМІ, а таксама іншыя прэстыжныя ўзнагароды.
       АНКЕТА ЎДЗЕЛЬНІКА
       1. Імя і прозвішча
       2. Дата нараджэння і месца жыхарства
       3. Сцісла апішыце Ваш досвед працы ў журналістыцы
       4. Адкуль Вы даведаліся пра конкурс?
       5. Ваш кантактны нумар тэлефона, адрас электроннай пошты
       6. Назвы намінацый, на якія заяўляецца матэрыял.

                                                                               уверх




                                                                                            4
Гранты міжнароднай стыпендыяльнай праграмы
       Адна з лепшых вышэйшых навучальных установаў Францыі, École Normale Supérieure de
Cachan, (г.Кашан, непадалёк ад Парыжу), паведамляе аб праграму міжнародных стыпендый
2012-2013 навучальнага году, прызначаных студэнтам любой краіны свету, якія маюць дыплом
аб вышэйшай адукацыі, атрыманы па-за Францыяй альбо яшчэ навучаюцца ў ВНУ, маюць
высокія акадэмічныя вынікі, плануюць навуковую альбо педагагічную кар'еру.
       Праграма прадстаўляе магчымасць стажыроўкі ў École Normale Supérieure de Cachan
магістрантам другога года навучання і аспірантам.
       Удзельнікі праграмы атрымаюць грант (стыпендыю) ў памеры 1000 еўра на месяц.
       Фінансавыя ўмовы могуць крыху адрознівацца для стыпендыятаў з розных краін. Працяг
стажыроўкі – ад 6 да 12 месяцаў.
       Патрабаванні да ўдзельнікаў праграмы:
       -дакументы з пацвярджэннем бягучага ўзроўню адукацыі (першы год магістратуры
адпавядае прыкладна 60 European ECTS)
       -Аспіранты (PhD студэнты) павінны прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць іх
статус
       - Магістранты павінны быць не старэйшыя за 26 гадоў на 31 жніўня 2012 года.
       -Для ўдзелу ў праграме неабходна добрае веданне французскай альбо ангельскай мовы.
       Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 15 сакавіка.
       Падрабязная інфармацыя – на сайце www.rsci.ru
      Паводле рассылкі БАСР
                                                                                  уверх


       Фестываль фільмаў у Еўрапарламенце
        Парламенцкая Асамблея Euronest у траўні 2012 года правядзе тыднёвы фестываль
фільмаў, дасланых краінамі-партнёрамі Усходняга партнэрства па тэмах, цікавых як Форуму
грамадзянскай супольнасьці, так і самому Еўранэсту.
        Прапануюцца наступныя тэмы фільмаў: правы чалавека, дэмакратыя, вяршынства права і
г.д. Фільмы могуць быць як дакументальнымі, так і мастацкімі. Пажадана наяўнасць субтытраў па-
ангельску.
        Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства
звяртаецца да ўсіх арганізацый з просьбай пашырыць інфармацыю пра тыднёвы фестываль
фільмаў, а таксама самім дасылаць уласныя прапановы фільмаў на фестываль.
        Каб прапанаваць фільм для ўдзелу ў фэсце, неабходна на электронны адрас
Нацыянальнага каардынатара Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства:
belarus@eap-csf.eu даслаць наступную інфармацыю:
        - Назва фільма (Title of the film).
        - Імя рэжысёра (The name of the director).
        - Год вытворчасці (The year of production).
        - Вытворца фільма, калі магчыма (Possibly the company which produced the film).
        Апошні тэрмін падачы заявак - 14 сакавіка.
      Паводле рассылкі belngo.info
                                                                                       уверх




                                                                                             5
Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў
       Прыём твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”, абвешчаны ГА "Саюз
беларускіх пісьменнікаў", працягваецца.
       У аргкамітэт ужо даслана багата заявак, не прапусціце магчымасць паспрабаваць свае сілы
і вы!
       Да ўдзелу прымаюцца:
       • Празаічныя творы
       • Паэзія
       • Драматургія
       • Літаратурная крытыка
       • Пераклады мастацкіх тэкстаў на беларускую мову
       • Пераклады твораў беларускіх пісьменнікаў на рускую мову
       Апошні тэрмін падачы - 1 траўня.
       Узрост удзельнікаў да 35 гадоў.
       Заяўкі можна дасылаць на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У
лісце ўдзельнікі мусяць напісаць сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, кантактныя нумары
тэлефонаў ды e-mail.
       Уласныя творы могуць быць на беларускай альбо рускай мовах. Дазваляецца ўдзел аднаго
аўтара ў некалькіх намінацыях. Аб’ём конкурснага тэксту не абмяжоўваецца.
       На конкурс дасылаюцца тэксты, якія нідзе раней не друкаваліся.
       Конкурс “Экслібрыс” прысвечаны класікам беларускай літаратуры, юбілеі якіх
адзначаюцца ў 2012 годзе. У 2012-м споўніцца 200 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма,
130 — Якуба Коласа і Янкі Купалы, 125 — Алеся Гаруна і Цішкі Гартнага, 100 — Максіма Танка, 95
— Янкі Брыля, 75 споўнілася Міхасю Стральцову...
       Па сканчэнні конкурсу пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” пачне працаваць Школа
маладых літаратараў, выкладаць у якой будуць і замежныя аўтары.
       Прэсавая служба СБП (lit-bel.org)
                                                                                    уверх




                                                                 Не спазніся!
                                                                                  уверх


       Конкурс малых справаў 2012
      Абвешчаны Конкурс малых справаў для грамадскіх арганізацый альбо грамадзянскіх
ініцыятыў, якія з'яўляюцца сябрамі Асамблеі НГА Беларусі і маюць ідэі, здольныя абуджаць
грамадства.
      Апошні тэрмін падачы заявак - 27 сакавіка.

                                                                                             6
Тэрмін выканання праектаў - з 1 красавіка да 30 траўня.
      Больш падрабязную інфармацыю чытайце ў дадатку да выпуска “Кронікі” №7 ад 1 сакавіка.
      Паводле рассылкі belngo.info

                                                                                уверх


      Творчы конкурс “Вольнае слова”
      Грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» запрашае калег да ўдзелу
ў штогадовым творчым конкурсе “Вольнае слова”.
      Апошні тэрмін – да 15 красавіка.
      Патрабаванні да афармлення матэрыялаў і падрабязнасці – тут
      Паводле http://baj.by
                                                                                      уверх


       Piligrymka.by абвясціла конкурс
       Пераможца атрымае цудоўную магчымасць стаць пілігрымам і наведаць базіліку
святога Пятра ў Ватыкане.
       Галоўная ўмова ўдзелу ў конкурсе – напісаць невялікае апавяданне на тэму: “Што шукае
пілігрым?”, прыкладна на 4-6 тысяч знакаў. Апавяданне мусіць быць напісаным па-беларуску і
даслана на e-mail: piligrymka@tut.by .
       Апошні тэрмін - 15 чэрвеня.
       У лісце аўтар пазначае імя, прозвішча, нумар тэлефона і зваротны адрас.
       Найбольш змястоўныя працы будуць змешчаны на сайце www.piligrymka.by

      http://t-styl.info (паводле   www.piligrymka.by

                                                                                      уверх


       Культурна-адукацыйны праект “Discover Vilnius!”
       Моладзевая асацыяцыя “StudAlliance” супольна з Еўрапейскім гуманітарным
універсітэтам запрашае да ўдзелу ў культурна-адукацыйным праекце “Discover Vilnius!”
(“Адкрый для сябе Вільню!”) вучняў 9-11 класаў беларускіх школ, навучэнцаў каледжаў і
тэхнікумаў, а таксама студэнтаў.
       Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел у праекце – 3 красавіка.
       Па ўсіх пытаннях наконт удзелу ў праекце Вы можаце звяртацца на электронны адрас
student.ehu@gmail.com і тэлефон у Літве +370 675 16 062.
       Паводле http://students.ehu.lt
                                                                                      уверх


       Праграма Транспамежнага Супрацоўніцтва
      Міністэрства рэгіянальнага развіцця Польшчы, выконваючы функцыі Сумеснага органа
кіравання, абвяшчае конкурсны набор па Праграме Транспамежнага Супрацоўніцтва Польшча-
Беларусь-Украіна 2007-2013.
      Апошні тэрмін падачы заявак – 14 чэрвеня.

                                                                                              7
8

More Related Content

What's hot

What's hot (14)

Kronika 17.05.2012
Kronika 17.05.2012Kronika 17.05.2012
Kronika 17.05.2012
 
Kronika 26.04.2012
Kronika 26.04.2012Kronika 26.04.2012
Kronika 26.04.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
 
Kronika 18.08.12
Kronika 18.08.12Kronika 18.08.12
Kronika 18.08.12
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
Kronika 22.12.11
Kronika   22.12.11Kronika   22.12.11
Kronika 22.12.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
Kronika 05.04.2012
Kronika   05.04.2012Kronika   05.04.2012
Kronika 05.04.2012
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
 

Viewers also liked

Deber de computacion n 7
Deber de computacion n 7Deber de computacion n 7
Deber de computacion n 7nina1223
 
Analise de redes sociais: How forensic scientists learn to investigate cases ...
Analise de redes sociais: How forensic scientists learn to investigate cases ...Analise de redes sociais: How forensic scientists learn to investigate cases ...
Analise de redes sociais: How forensic scientists learn to investigate cases ...Rafael Machado Alves
 
Concepto de sistema Penitenciario
Concepto de sistema Penitenciario Concepto de sistema Penitenciario
Concepto de sistema Penitenciario Iram Marquez
 
Proyecto deterioro ambiental
Proyecto deterioro ambientalProyecto deterioro ambiental
Proyecto deterioro ambientalmariarawr1
 
Historia RedLaC
Historia RedLaCHistoria RedLaC
Historia RedLaCredlacsc
 
A discussao das_tintas
A discussao das_tintasA discussao das_tintas
A discussao das_tintasAldo Cioffi
 
Los grandes momentos del computó en méxico
Los grandes momentos del computó en méxicoLos grandes momentos del computó en méxico
Los grandes momentos del computó en méxicoRita_Pool
 
Invitación vip mexico.pearson 26nov df
Invitación vip mexico.pearson 26nov dfInvitación vip mexico.pearson 26nov df
Invitación vip mexico.pearson 26nov dfjoeltrujilloherrera
 
Power consejo escolar 2
Power consejo escolar 2Power consejo escolar 2
Power consejo escolar 2mariythais
 
CEUS VII Planificando SharePoint Governance
CEUS VII Planificando SharePoint GovernanceCEUS VII Planificando SharePoint Governance
CEUS VII Planificando SharePoint GovernanceRoberto Vazquez Delgado
 
Розділ 6. Дискретні математичні моделі процесів
Розділ 6. Дискретні математичні моделі процесівРозділ 6. Дискретні математичні моделі процесів
Розділ 6. Дискретні математичні моделі процесівNick Vasylchenko
 

Viewers also liked (20)

Deber de computacion n 7
Deber de computacion n 7Deber de computacion n 7
Deber de computacion n 7
 
Comando ls
Comando lsComando ls
Comando ls
 
Carta escrita-en-el-2070
Carta escrita-en-el-2070Carta escrita-en-el-2070
Carta escrita-en-el-2070
 
Analise de redes sociais: How forensic scientists learn to investigate cases ...
Analise de redes sociais: How forensic scientists learn to investigate cases ...Analise de redes sociais: How forensic scientists learn to investigate cases ...
Analise de redes sociais: How forensic scientists learn to investigate cases ...
 
informatica1
informatica1informatica1
informatica1
 
Romeo y julieta
Romeo y julietaRomeo y julieta
Romeo y julieta
 
Concepto de sistema Penitenciario
Concepto de sistema Penitenciario Concepto de sistema Penitenciario
Concepto de sistema Penitenciario
 
Proyecto deterioro ambiental
Proyecto deterioro ambientalProyecto deterioro ambiental
Proyecto deterioro ambiental
 
Historia RedLaC
Historia RedLaCHistoria RedLaC
Historia RedLaC
 
Geralnews11fev
Geralnews11fevGeralnews11fev
Geralnews11fev
 
A discussao das_tintas
A discussao das_tintasA discussao das_tintas
A discussao das_tintas
 
Los grandes momentos del computó en méxico
Los grandes momentos del computó en méxicoLos grandes momentos del computó en méxico
Los grandes momentos del computó en méxico
 
Invitación vip mexico.pearson 26nov df
Invitación vip mexico.pearson 26nov dfInvitación vip mexico.pearson 26nov df
Invitación vip mexico.pearson 26nov df
 
cmap
cmapcmap
cmap
 
Power consejo escolar 2
Power consejo escolar 2Power consejo escolar 2
Power consejo escolar 2
 
CEUS VII Planificando SharePoint Governance
CEUS VII Planificando SharePoint GovernanceCEUS VII Planificando SharePoint Governance
CEUS VII Planificando SharePoint Governance
 
Erinsupdatedresume1
Erinsupdatedresume1Erinsupdatedresume1
Erinsupdatedresume1
 
Practica 3
Practica 3Practica 3
Practica 3
 
Розділ 6. Дискретні математичні моделі процесів
Розділ 6. Дискретні математичні моделі процесівРозділ 6. Дискретні математичні моделі процесів
Розділ 6. Дискретні математичні моделі процесів
 
transistores
transistorestransistores
transistores
 

Similar to Kronika 09.03.12

Similar to Kronika 09.03.12 (18)

Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
Kronika 01.11.2012
Kronika 01.11.2012Kronika 01.11.2012
Kronika 01.11.2012
 
Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
Kronika 12.04.2012
Kronika   12.04.2012Kronika   12.04.2012
Kronika 12.04.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

Kronika 09.03.12

  • 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com сайт http://3sektar.by/ Выпуск 8 (520) (09 cакавіка 2012 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёння ў выпуску: Фэст моладзевай журналістыкі "Твой стыль" запрашае!.................................2 Асамблея НГА прыняла заяву.............................................................................2 .................................................................................................................................3 Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў.....................................................3 Гранты міжнароднай стыпендыяльнай праграмы ...........................................5 Фестываль фільмаў у Еўрапарламенце.....................................................................5 Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў...............................................6 ......................................................................................................................................6 Конкурс малых справаў 2012......................................................................................6 Творчы конкурс “Вольнае слова” ...............................................................................7 Piligrymka.by абвясціла конкурс.................................................................................7 http://t-styl.info (паводле www.piligrymka.by............................................................7 Культурна-адукацыйны праект “Discover Vilnius!”...................................................7 Праграма Транспамежнага Супрацоўніцтва.............................................................7 .......................................................................................................................................8
  • 2.  Падзеі:  уверх Фэст моладзевай журналістыкі "Твой стыль" запрашае! Імпрэза адбудзецца 27-29 мая ў Гродне. Як і ў 2007 і 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”. “Стартуй якасна” - такі лозунг сёлетняга Фэсту. Гэта заклік да журналістаў, якія робяць першыя крокі ў прафесіі. Фестываль “Твой стыль” - адзіны фэст для маладых журналістаў, які праводзіцца у Беларусі. У праграме імпрэзы плануюцца конкурс для пачынаючых журналістаў, майстар-класы і прэзентацыі ад прафесіяналаў, выставы, кінапрагляды, канцэрт. Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны пад час урачыстай цырымоніі ў заключны дзень Фестывалю.У якасці галоўных прызоў пераможцам конкурсу будуць стажыроўкі ў рэдакцыях замежных СМІ, а таксама іншыя прэстыжныя ўзнагароды. Кіраўнік ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік лічыць, што “адметнасцю сёлетняга Фэста стане абмеркаванне тэндэнцый у сучаснай журналістыцы (мультымедыйнасць, выкарыстанне розных тэхналогій візуалізацыі дадзеных і г.д.). Гэтай тэме будуць прысвечаныя як шэраг майстар-класаў, так і ток-шоў пра будучае журналістыкі. Мы плануем запрасіць да ўдзелу ў Фестывалі ў якасці выступоўцаў вядомых прафесіяналаў як з Беларусі, так і іншых краін. Да прыкладу, спадзяемся на прыезд экспертаў з факультэту журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Я рады, што задуманая намі ў 2007 г. ідэя арганізацыі пляцоўкі для дэманстрацыі паспяховага досведу ў сферы журналістыкі мае свой працяг. Два папярэднія Фестывалі сабралі разам каля 200 журналістаў-пачаткоўцаў і прафесіяналаў. Сёлета нас зноў чакаюць тры дні цікавых знаёмстваў, размоваў, навучання, творчых прэзентацый. Калі вы цікавіцеся журналістыкай, калі працуеце ў гэтай сферы, калі хочаце стаць нашымі валанцёрамі альбо партнёрамі - запрашаем!” Сталым партнёрам ў арганізацыі Фэствалю ў Гродне з’яўляецца грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (Мінск). Атрымаць больш інфармацыі пра Фестываль і заявіцца да ўдзелу ў ім можна на старонцы Фестывалю. Паводле http://t-styl.info  уверх Асамблея НГА прыняла заяву Толькі вызваленне і поўная рэабілітацыя палітвязняў, а таксама спыненне ўсіх форм ціску на незалежную грамадзянскую супольнасць, паводле сябраў Рабочай групы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый, створаць магчымасць для пераадолення комплекснага крызыса, у якім знаходзіцца краіна, міжнароднай ізаляцыі і для ўхілення 2
  • 3. пагрозы незалежнасці Беларусі. Адмысловая заява з гэтай нагоды была прынята на чарговым паседжанні Рабочай групы ў Мінску. Прадстаўнікі Асамблеі НДА абмеркавалі канфліктную сітуацыю паміж Мінскам і Еўрапейскім Саюзам пасля пашырэння санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і дыпламатычнага дэмарша з боку Беларусі, і канстатавалі, што менавіта антыдэмакратычная палітыка дзяржаўных улад прывяла да рэзкага абвастрэння палітычнага канфлікта афіцыйнага Мінска з Еўрапейскім Саюзам. Асамблея НДА рашуча выказваецца супраць дзеянняў кіраўніцтва краіны, якія яшчэ больш аддялаюць Беларусь ад еўрапейскіх каштоўнасцей дэмакратыі і прывялі да каштоўнаснага ў сваёй аснове канфлікта. “19 снежня 2010 года ўлады Беларусі пачалі чарговы, але беспрэцэдэнтны маштабамі наступ на асноватворныя правы і свабоды грамадзян. У краіне з’явіліся дзясяткі палітычных вязняў, у тым ліку кандыдаты ў прэзідэнты. Заклікі з боку грамадзянскай супольнасьці краіны да ўлады, гэтаксама як і захады Еўрапейскага Саюза распачаць дыялог, ігнараваліся рэжымам. Наадварот, улады і надалей дэманстратыўна парушалі правы чалавека, пра што яскрава сведчаць выпадкі з кінутымі за краты праваабаронцам Алесем Бяляцкім і актывістам Сяргеем Каваленкам”, - гаворыцца ў заяве. Паводле прадстаўнікоў Асамблеі НДА, “цяперашнія паводзіны ўлад Беларусі, якія вынікаюць з іхнага імкнення любой цаной захаваць існуючы палітычны рэжым, адсоўваюць еўрапейскую перспектыву для краіны, знішчаюць міжнародную рэпутацыю ды эканамічную прывабнасць дзяржавы, робяць Беларусь безабароннай перад замахамі на яе эканамічную і палітычную незалежнасць”. У заяве патрабуецца неадкладна вызваліць і юрыдычна рэабілітаваць усіх без выключэння палітычных вязняў, а таксама спыніць рэпрэсіі любога кшталту супраць незалежнай грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазыцыі, незалежных мэдыяў. Паводле http://eurobelarus.info  уверх Абвесткі:  уверх Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў ладзяць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у межах Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”. 3
  • 4. Да ўдзелу запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо журналісты-пачаткоўцы ў наступных намінацыях: Асноўныя намінацыі: “Маё пакаленне” - Лепшы артыкул альбо рэпартаж, прысвечаны праблемам, поспехам, перспектывам людзей вашага пакалення. “Твой стыль” - Лепшае інтэрв’ю, якое раскрывае ўнутраны свет суразмоўцы, яго бачанне мінулага, сучаснага і будучага. “Свет вачыма”- Лепшы фотаздымак, прысвечаны штодзённаму жыццю людзей у канкрэтнай мясцовасці. Спецыяльныя намінацыі ад партнёраў Фестывалю: 1.“Краіна Цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі”. Заснавальнік намінацыі – Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі! 2. «Нестандартная Беларусь». Заснавальнік намінацыі – ТАА “Мерцана” 3. “Еўрапейская будучыня Беларусі”. Заснавальнік намінацыі – Міжнародны кансорцыюм “Еўрабеларусь” 4. «Беларускае мысленне і адукацыя». Заснавальнік намінацыі – Праграма “Лятучы Ўніверсітэт”. 5. Лепшы матэрыял на тэму моладзевага лідарства ў Беларусі. Заснавальнік намінацыі – сайт ampby.org 6. “Свабоднае слова. Лепшы матэрыял пра пытанні свабоды слова ў Беларусі”.Заснавальнік намінацыі – Польскі часопіс пра медыі PRESS. 7. “Лепшае журналісцкае расследаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя”. Заснавальнік намінацыі – Таварыства “Зяленая сетка”. На конкурс могуць быць прадстаўлены як працы, апублікаваныя ў 2011-2012 гг., так і неапублікаваныя пакуль матэрыялы. Усе матэрыялы павінны быць дасланыя арганізатарам у электронным выглядзе (у фармаце .doc шрыфтом Times New Roman 12 памерам) разам з анкетай удзельніка (гл. ніжэй) на адрас festyval2012@gmail.com. У тэме ліста неабходна пазначыць “konkurs”. Апошні тэрмін - 1 мая. Падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу - тут Журы вызначыць па 5 лепшых работ у кожнай з трох намінацый. Усе намінанты будуць запрошаныя для ўдзелу ў ІІІ Фестывалі моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” у Гродна, дзе і будуць агучаныя імёны пераможцаў. У якасці галоўных прызоў пераможцам конкурсу будуць стажыроўкі ў рэдакцыях замежных СМІ, а таксама іншыя прэстыжныя ўзнагароды. АНКЕТА ЎДЗЕЛЬНІКА 1. Імя і прозвішча 2. Дата нараджэння і месца жыхарства 3. Сцісла апішыце Ваш досвед працы ў журналістыцы 4. Адкуль Вы даведаліся пра конкурс? 5. Ваш кантактны нумар тэлефона, адрас электроннай пошты 6. Назвы намінацый, на якія заяўляецца матэрыял.  уверх 4
  • 5. Гранты міжнароднай стыпендыяльнай праграмы Адна з лепшых вышэйшых навучальных установаў Францыі, École Normale Supérieure de Cachan, (г.Кашан, непадалёк ад Парыжу), паведамляе аб праграму міжнародных стыпендый 2012-2013 навучальнага году, прызначаных студэнтам любой краіны свету, якія маюць дыплом аб вышэйшай адукацыі, атрыманы па-за Францыяй альбо яшчэ навучаюцца ў ВНУ, маюць высокія акадэмічныя вынікі, плануюць навуковую альбо педагагічную кар'еру. Праграма прадстаўляе магчымасць стажыроўкі ў École Normale Supérieure de Cachan магістрантам другога года навучання і аспірантам. Удзельнікі праграмы атрымаюць грант (стыпендыю) ў памеры 1000 еўра на месяц. Фінансавыя ўмовы могуць крыху адрознівацца для стыпендыятаў з розных краін. Працяг стажыроўкі – ад 6 да 12 месяцаў. Патрабаванні да ўдзельнікаў праграмы: -дакументы з пацвярджэннем бягучага ўзроўню адукацыі (першы год магістратуры адпавядае прыкладна 60 European ECTS) -Аспіранты (PhD студэнты) павінны прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць іх статус - Магістранты павінны быць не старэйшыя за 26 гадоў на 31 жніўня 2012 года. -Для ўдзелу ў праграме неабходна добрае веданне французскай альбо ангельскай мовы. Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 15 сакавіка. Падрабязная інфармацыя – на сайце www.rsci.ru Паводле рассылкі БАСР  уверх Фестываль фільмаў у Еўрапарламенце Парламенцкая Асамблея Euronest у траўні 2012 года правядзе тыднёвы фестываль фільмаў, дасланых краінамі-партнёрамі Усходняга партнэрства па тэмах, цікавых як Форуму грамадзянскай супольнасьці, так і самому Еўранэсту. Прапануюцца наступныя тэмы фільмаў: правы чалавека, дэмакратыя, вяршынства права і г.д. Фільмы могуць быць як дакументальнымі, так і мастацкімі. Пажадана наяўнасць субтытраў па- ангельску. Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства звяртаецца да ўсіх арганізацый з просьбай пашырыць інфармацыю пра тыднёвы фестываль фільмаў, а таксама самім дасылаць уласныя прапановы фільмаў на фестываль. Каб прапанаваць фільм для ўдзелу ў фэсце, неабходна на электронны адрас Нацыянальнага каардынатара Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства: belarus@eap-csf.eu даслаць наступную інфармацыю: - Назва фільма (Title of the film). - Імя рэжысёра (The name of the director). - Год вытворчасці (The year of production). - Вытворца фільма, калі магчыма (Possibly the company which produced the film). Апошні тэрмін падачы заявак - 14 сакавіка. Паводле рассылкі belngo.info  уверх 5
  • 6. Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў Прыём твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”, абвешчаны ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", працягваецца. У аргкамітэт ужо даслана багата заявак, не прапусціце магчымасць паспрабаваць свае сілы і вы! Да ўдзелу прымаюцца: • Празаічныя творы • Паэзія • Драматургія • Літаратурная крытыка • Пераклады мастацкіх тэкстаў на беларускую мову • Пераклады твораў беларускіх пісьменнікаў на рускую мову Апошні тэрмін падачы - 1 траўня. Узрост удзельнікаў да 35 гадоў. Заяўкі можна дасылаць на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У лісце ўдзельнікі мусяць напісаць сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, кантактныя нумары тэлефонаў ды e-mail. Уласныя творы могуць быць на беларускай альбо рускай мовах. Дазваляецца ўдзел аднаго аўтара ў некалькіх намінацыях. Аб’ём конкурснага тэксту не абмяжоўваецца. На конкурс дасылаюцца тэксты, якія нідзе раней не друкаваліся. Конкурс “Экслібрыс” прысвечаны класікам беларускай літаратуры, юбілеі якіх адзначаюцца ў 2012 годзе. У 2012-м споўніцца 200 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма, 130 — Якуба Коласа і Янкі Купалы, 125 — Алеся Гаруна і Цішкі Гартнага, 100 — Максіма Танка, 95 — Янкі Брыля, 75 споўнілася Міхасю Стральцову... Па сканчэнні конкурсу пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” пачне працаваць Школа маладых літаратараў, выкладаць у якой будуць і замежныя аўтары. Прэсавая служба СБП (lit-bel.org)  уверх  Не спазніся!  уверх Конкурс малых справаў 2012 Абвешчаны Конкурс малых справаў для грамадскіх арганізацый альбо грамадзянскіх ініцыятыў, якія з'яўляюцца сябрамі Асамблеі НГА Беларусі і маюць ідэі, здольныя абуджаць грамадства. Апошні тэрмін падачы заявак - 27 сакавіка. 6
  • 7. Тэрмін выканання праектаў - з 1 красавіка да 30 траўня. Больш падрабязную інфармацыю чытайце ў дадатку да выпуска “Кронікі” №7 ад 1 сакавіка. Паводле рассылкі belngo.info  уверх Творчы конкурс “Вольнае слова” Грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» запрашае калег да ўдзелу ў штогадовым творчым конкурсе “Вольнае слова”. Апошні тэрмін – да 15 красавіка. Патрабаванні да афармлення матэрыялаў і падрабязнасці – тут Паводле http://baj.by  уверх Piligrymka.by абвясціла конкурс Пераможца атрымае цудоўную магчымасць стаць пілігрымам і наведаць базіліку святога Пятра ў Ватыкане. Галоўная ўмова ўдзелу ў конкурсе – напісаць невялікае апавяданне на тэму: “Што шукае пілігрым?”, прыкладна на 4-6 тысяч знакаў. Апавяданне мусіць быць напісаным па-беларуску і даслана на e-mail: piligrymka@tut.by . Апошні тэрмін - 15 чэрвеня. У лісце аўтар пазначае імя, прозвішча, нумар тэлефона і зваротны адрас. Найбольш змястоўныя працы будуць змешчаны на сайце www.piligrymka.by http://t-styl.info (паводле www.piligrymka.by  уверх Культурна-адукацыйны праект “Discover Vilnius!” Моладзевая асацыяцыя “StudAlliance” супольна з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам запрашае да ўдзелу ў культурна-адукацыйным праекце “Discover Vilnius!” (“Адкрый для сябе Вільню!”) вучняў 9-11 класаў беларускіх школ, навучэнцаў каледжаў і тэхнікумаў, а таксама студэнтаў. Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел у праекце – 3 красавіка. Па ўсіх пытаннях наконт удзелу ў праекце Вы можаце звяртацца на электронны адрас student.ehu@gmail.com і тэлефон у Літве +370 675 16 062. Паводле http://students.ehu.lt  уверх Праграма Транспамежнага Супрацоўніцтва Міністэрства рэгіянальнага развіцця Польшчы, выконваючы функцыі Сумеснага органа кіравання, абвяшчае конкурсны набор па Праграме Транспамежнага Супрацоўніцтва Польшча- Беларусь-Украіна 2007-2013. Апошні тэрмін падачы заявак – 14 чэрвеня. 7
  • 8. 8