Anúncio
Anúncio

Mais conteúdo relacionado

Destaque(20)

Anúncio

Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамі і RSS

  1. Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS Андрэй Захарэвiч andrej@zahar.ws c 2016 Андрэй Захарэвiч Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS 1 / 25
  2. Што мы хацелi атрымаць Для пачатку хацелася б атрымаць незалежны ад пастаўшчыка iнструмент для штодзённых воблачных задач, якiя звычайна мы давяраем карпарацыям кшталту Dropbox Inc, Google Inc i iншым. Андрэй Захарэвiч Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS 2 / 25
  3. Што мы хацелi атрымаць Для пачатку хацелася б атрымаць незалежны ад пастаўшчыка iнструмент для штодзённых воблачных задач, якiя звычайна мы давяраем карпарацыям кшталту Dropbox Inc, Google Inc i iншым. Асноўныя задачы, якiя я б хацеў пакрыць: Воблачнае файлавае сховiшча/файлаабменнiк Кантакты i календар RSS Спасылкi Андрэй Захарэвiч Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS 2 / 25
  4. Файлаабменнiк Звычайныя магчымасцi па абнаўленню файлаў з адной крынiцы на ўсе месцы, дзе ляжыць яго копiя Магчымасць стварыць агульны набор рэсурсаў для некалькiх карытальнiкаў Магчымасць падзялiцца спасылкай на нейкi файл з кiм заўгодна (з нейкiм механiзмам абмежавання доступа) Клiент пад Linux для сiнхранiзацыi ўсяго акаўнта цi асобных яго папак. Пажадана, каб дазваляў дадаваць некалькi акаўнтаў Клiент пад Android з магчымасцю выбарачнай сiнхранiзацыi да ўзроўню асобнага файла Андрэй Захарэвiч Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS 3 / 25
  5. Кантакты i календар Цэнтралiзаванае сховiшча для календара i кантактаў з магчымасцю сiнхранiзацыi на прылады Android. У iдэале каб сiнханiзацыя адбывалася гэтак жа, як са звычайнымi правайдэрамi, то бок как не абмяжоўваць спiс праграм, якiя потым з гэтымi кантактамi цi календарнымi запiсамi змогуць працаваць Зручны (хаця б мiнiмальна) iнтэрфейс для кампьютэра з магчымасцю аб’ядноўваць кантакты ў групы Групы кантактаў павiнны быць бачныя i даступныя для любых аперацый як з кампа, так i з тэлефона Магчымасць iмпарту кантактаў i календара ў Thunderbird Магчымасць экспарту у файл i пераносу на iншы сервер Андрэй Захарэвiч Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS 4 / 25
  6. RSS Магчымасць чытаць як з кампьютэра, так i з Android-прылад Магчымасць дадаваць стужкi з кампьютэра i Андроiд-прылад Магчымасць сiнхранiзаваць стан (прачытаны, пазначаны як цiкавы) для розных працоўных месцаў У iдэале, магчымасць атрымаць доступ праз вэб-iнтэрфейс Магчымасць экспарту у файл i пераносу на iншы сервер Андрэй Захарэвiч Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS 5 / 25
  7. Спасылкi Магчымасць чытаць як з кампьютэра, так i з Android-прылад Магчымасць дадаваць з кампьютэра i Андроiд-прылад Групiроўка па групах цi тэгах, даступная для ўсiх клiентаў Магчымасць экспарту у файл i пераносу на iншы сервер Андрэй Захарэвiч Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS 6 / 25
  8. Усталёўка: пачатак Магчымыя варыянты устаноўкi неблага апiсаныя ў афiцыйным кiраўнiцтве [1]. Па-сутнасцi ёсць тры асноўных варыянта: Узяць зыходнiкi i самастойна iх ўжыць на сваiм серверы Узяць пакет пад ваш дыстрыбутыў i паставiць самастойна Дадаць рэпазiтар для вашага дыстрыбутава са сборачнай сiстэмы ў вашую сiстэму Андрэй Захарэвiч Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS 7 / 25
  9. Усталёўка: базавая канфiгурацыя Пасля ўсталёўкi трэба будзе выканаць канфiгурацыю, зайшоўшы http://localhost/owncloud [1] Пароль i iмя карыстальнiка для адмiнiстратара Адрас катагола з дадзенымi Настройка базы дадзеных [4] *Давераныя дамены *Правы доступа на папкi *Загрузка вялiкiх файлаў [5] Андрэй Захарэвiч Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS 8 / 25
  10. Усталёўка: працяг настройкi канфiгурацыi Неблага выканаць яшчэ дададковыя крокi для наладкi бяспекi для воблака. Вельмi раю скрарыстацца парадамi з адпаведнага раздзела кiраўнiцтва [3]. Хаця, варта прызнаць, не ўсе парады аднолькава карысныя ва ўсiх умовах. Спроба настроiць кэш (пра што нават нагадвае старонка адмiнiстравання) можа прывесцi да часовай недаступнасцi воблака цi заўважных праблем з хуткасцю працы. А вось абмежаванне логаў часам можа заўважна памяньшаць затрымку памiж запытам i адказам. Андрэй Захарэвiч Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS 9 / 25
  11. Бясплатная тэставая пляцоўка Пазнаёмiцца з працай i настройкамi можна на дэма-сайце https://demo.owncloud.org. Карыстальнiк i пароль test. Выдатная пляцоўка каб без дадатковых выдаткаў паглядзець на базавы функцыянал i асноўныя плугiны. Дарэчы, такiм чынам я адпрацоўваў iмпарт кантактаў.Хаця, нажаль, набор плагiнаў там даволi моцна абмежаваны. Андрэй Захарэвiч Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS 10 / 25
  12. Кiраванне плугiнамi Кiраваць наборам актыўных плугiнаў можна праз пункт Apps верхняга меню. Андрэй Захарэвiч Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS 11 / 25
  13. Файлы Самае простае: ёсць вебiнтэрфейс, ёсць дэсктопныя клiенты пад розныя сiстэмы [7], ёсць пад Андроiд [8]. Прабачце, браты-BSDшнiкi, але для вас пакуль няма. Але ёсць спецыфiкацыi i зыходнiкi. Нехта хоча пашырыць спiс? Андрэй Захарэвiч Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS 12 / 25
  14. Календар i кантакты: сiнхранiзацыя на Андроiд З дапамогай DAVdroid – CalDAV/CardDAV Sync [11] вы лёгка настрайваеце двухбаковую сiнхранiзацыю кантактаў i календара памiж прыладай i воблакама. Ужо можна карыстацца, але без экспарта гэта нiчога не дае апроч ганарлiвага ўсведамлення магчымасцяў. Андрэй Захарэвiч Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS 13 / 25
  15. Календар i кантакты: перанос кантактаў Для пераноса кантактаў я экспорцiў iх ў фармат vCard. Гэта дазваляе захаваць усякую там кiрылiцу, але пахерыла ўсе фотаздымкi. ЗАЎВАГА! Не выкарыстоўвайце у назвах груп нiчога апроч лiтар. У маiм выпадку сiнхранiзацыя групы "Сям’я"давала непрадказальныя вынiкi. Андрэй Захарэвiч Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS 14 / 25
  16. Календар i кантакты: перанос календара За перанос кантактаў мне ўсё яшчэ сорамна. Для яго я карыстаўся праграмай iCal Import/Export CalDAV [10]. Яно дазваляе экспартаваць календар з учэпiстых лапак Google Inc у файл, якi ўжо можна нармальна iмпартаваць у ownCloud. Андрэй Захарэвiч Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS 15 / 25
  17. Календар i кантакты: Сiнхранiзацыя з Thunderbird Абсалютна штатна i проста робiцца плугiнамi. Даволi неблага дакументаваная [12] уключна з сiнхранiзацыяй календара, якi аўтаматычна генерыцца для кантактаў [13]. Адзiны недахоп: кантакты ўсе сiнхранiзуюцца ў адну групу. Але маiм мэтам гэта адпавядае. Андрэй Захарэвiч Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS 16 / 25
  18. Спасылкi Неблагi вебiнтэрфейс, ёсць андроiд клiент. Але: клiент пад Андроiд не ўмее ствараць групы i рэдактаваць кантакты. Але даволi неблага працуе з iснуючым i ўмее дадаваць новыя спасылкi, у тым лiку ў iснуючыя групы. Ужо можна карыстацца, але пытаннi па акасцi ёсць. Андрэй Захарэвiч Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS 17 / 25
  19. RSS Страшнаваты, але даволi функцыянальны вебiнтэрфейс. Якiм я, пашчасцю не карыстаюся (апроч стварэння груп). А вось Андроiд-клiент [14] вельмi зручны, функцыянальны i прыгожы. Андрэй Захарэвiч Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS 18 / 25
  20. Нечаканы бонус Нечакана, апынулася што убудаваны тэкставы рэдактар — даволi зручны i функцыянальны. З улiкам выкарыстання яго i тэкставых рэдактараў на дэсктопе i мабiльных прыладах ад увахода атырмлiваеш зручную i функцыянальныю сiстэму нататак i нататнiкаў у plain text з iерархiяй як на ўзроўнi дакументаў, так i на ўзроўнi файлавай сiстэмы. Можна выкрыстоўваць i рэдактар дакументаў ODF, але ён даволi мiнiмалiстычны. Андрэй Захарэвiч Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS 19 / 25
  21. Кастылi i рагацiны Часам RSS пад час абнаўлення завяршаецца аварыйна. У вынiку астаецца файл працэса, якi прызначаны для таго, каб пазбегнуць паралельнага запуска некалькiх працэс вычыткi крынiц. У вынiку абнаўленне спыняецца пакуль гэта не выправiць карыстальнiк. У маiм выпадку я дадаў скрыпт, каб правяраць гэты файл i калi ён iснуе больш як гадзiну, то выдаляць яго безлiстасна. Андрэй Захарэвiч Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS 20 / 25
  22. Адсутнасць i спустошанасць Cутыкнуўся з патрэбай кантраляваць медычныя паказнiкi i прыём лекаў. нажаль, усё што я нарыў пад андроiд мае шэраг недахопаў: страшныя альбо не працуюць (што здымае iншыя заўвагi) часткова рэалiзуюць патрэбны мне функцыянал (альбо часткова яго рэалiзуюць так, што лепш бы яго не было) захоўваюць усё выключна ў самае правiльнае прапрыетарнае воблакаTM Андрэй Захарэвiч Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS 21 / 25
  23. Планы на LVEE 2016 Гэтым дакладам я б хацеў пачаць серыю дакладаў пра маю любiмую воблачную цацку: Федэрацыя, альбо як пабудаваць з некалькiх уласных аблокаў адно метавоблака Майстарклас с паказам як паставiць i настроiць сваё воблака i iншае Андрэй Захарэвiч Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS 22 / 25
  24. Пытаннi? Андрэй Захарэвiч andrej@zahar.ws Андрэй Захарэвiч Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS 23 / 25
  25. Спiс лiтаратуры i спасылкi I [1] ownCloud Server Administration Manual: Installation; [2] ownCloud Server Administration Manual: Server Tuning & Performance Tips; [3] ownCloud Server Administration Manual: Hardening and Security Guidance; [4] ownCloud Server Administration Manual: Database Configuration; [5] Qualys SSL Labs SSL Server Test; [6] ownCloud Server Administration Manual: Uploading big files; [7] ownCloud Desktop Clients; [8] ownCloud client for Android; Андрэй Захарэвiч Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS 24 / 25
  26. Спiс лiтаратуры i спасылкi II [9] Man and Keyboard: Google to Owncloud, Contacts and Calendar; [10] iCal Import/Export CalDAV; [11] DAVdroid – CalDAV/CardDAV Sync; [12] Moving your Contacts and Calendar Away from Google; [13] Birthday Calendar with ownCloud via CalDAV; [14] ownCloud News Reader; [15] ownCloud Bookmarks. Андрэй Захарэвiч Свой уласны Dropbox, з календаром, кантактамi i RSS 25 / 25
Anúncio