SlideShare uma empresa Scribd logo
1 de 5
Апошні вялікі літоўскі абозны Караль Прозар

    Быць апошнім заўсёды цяжка, асабліва калі твая краіна скончыла апошнія свае гады
існавання. А становіцца яшчэ складаней, калі апошні чалавек пакідае надзею і веру
ў лепшую будучыню. Да шчасця, такое здараецца вельмі рэдка, бо заўсёды будуць людзі,
якія нават у самыя складаныя часы знойдуць у сябе сілы для змагання за сваю
Бацькаўшчыну. А калі змаганне не прывядзе да чакаемых вынікаў, усё роўна застанецца
ўпэўненасць, што хтосьці пойдзе па іх следу і завяршыць пачатую справу да
больш паспяховага канца. Сярод пачынальнікаў гэтай справы быў і апошні вялікі
літоўскі абозны Караль Прозар, які верай і праўдай служыў сваёй Айчыне.
Пра яго складаліся легенды, пісаліся літаратурныя творы. У народнай памяці ён
заставаўся мужным сынам сваёй зямлі, які дбаў аб сваім крае. У той час, калі ўсе тытулы
Рэчы Паспалітай былі ліквідаваны расійскімі ўладамі, яго працягвалі тытуляваць апошнім
абозным літоўскім: “Як Абозны памёр, то людзі журыліся хто ж цяпер
будзе ў нас Абозным”.1

   Нарадзіўся Караль у 1759 г. у заможнай сям’і Прозараў. На
тэрыторыі ВКЛ род Прозараў узгадваецца з сярэдзіны ХVІІ ст. на землях Ковенскага,
Трокскага і Віленскага ваяводств. Прысутнасць на ўласным гербе Прозараў мітры кажа аб
прэтэнзіях роду на княжацкі тытул.2 Па легендзе, род Прозараў паходзіў ад рускіх князёў
Празароўскіх, якія прыбылі з Масквы ў ВКЛ яшчэ ў ХVІ ст.3 Прозары мелі буйныя
ўладанні на тэрыторыі Віленскага ваяводства, а ў сярэдзіне ХVІІІ ст. Юзаф Прозар –
бацька Караля, маёр войск літоўскіх, ковенскі стараста, ваявода віцебскі, будучы кавалер
ордэна св. Станіслава, ажаніўся ў другі раз на Аляксандры Заранкоўне і атрымаў яе пасаг
– маёнтак Дудзічы, што размяшчаўся ў Ігуменскім павеце.

   Большую частку свайго дзяцінства і юнацтва Караль Прозар разам з сваім братам
правёў у Дудзічах, у якіх яго бацька пабудаваў вялікую сядзібу.
Выхоўваліся браты ў вялікай строгасці, якую збольшага ствараў іх бацька Юзаф.
“Ваяводзічы ад самых ранніх гадоў мусілі насіць з сабой нястомна шаблю, бо
паходзілі з рыцарскага стану, і павінны былі са зброяй у руках пільна сачыць і днём і
ўначы за бяспекай свайго краю”.4 Аднойчы Юзаф Прозар даведаўшыся, што яго сыны
паехалі ў госці без карабель, адправіў за імі гайдукоў, каб дагналі іх і з засады напужалі
хлопцаў кіямі. Гэты выпадак вельмі ўразіў маладых панічаў, якія па сапраўднаму
задумаліся аб настаўленнях бацькі.


                               Сядзіба ў Дудзічах (Дудуткі)

    Як адзначаюць гісторыкі, Юзаф Прозар быў чалавекам “вялікай фартуны, спартанскіх
звычаяў, выключнага розуму і нязломнай волі”. Юзаф адносіўся да тых шляхціцаў, якія
не любілі модных тэндэнцый, што панавалі ў эпоху Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ён
насіў традыцыйную шляхецкую вопратку з колерамі віцебскага ваяводства:
пунсовы кунтуш з гранатавымі вылётамі. Як віцебскі ваявода, ён меў
вялікую папулярнасць, бо яшчэ па прывілеям Аляксандра Ягелончыка і Жыгімонта
І гэтая пасада з’яўлялася выбарнай. На той час, калі жыў Юзаф Прозар, яго жыццёвыя
прынцыпы, арыентаваныя на захаванне старадаўніх традыцый шляхецкага жыцця,
лічыліся дастаткова старамоднымі і архаічнымі. Ва ўяўляннях
Юзафа шляхціц яго часоў згубіў сваю годнасць, бо паступова адмаўляўся ад
сваіх галоўных функцый абаронцы дзяржавы. І таму, Юзаф Прозар рабіў усе намаганні
каб выхаваць з сваіх дзяцей сапраўдных рыцараў Рэчы Паспалітай.5
Зусім нядоўга Юзаф Прозар пражыў з сваёй другой жонкай, якую ён бязмерна кахаў.
Пасля яе смерці Юзаф ажаніўся трэці раз на княжне Шуйскай – аўдавелай гаспадыняй
маёнтка Хойнікі. У княжны Шуйскай, як і ў Юзафа Прозара, ад
першага шлюбу засталіся дзеці. Па воле лёсу прыгожая яе дачка Людвіка
Шуйская і перспектыўны на той момант сын Юзафа Караль пакахалі адзін аднаго
і ў хуткім часе з дазволу бацькоў ажаніліся. Гэта каханне было на столькі моцнае,
што і ў сярэдзіне ХХ ст. яно стала ўсім вядомым праз аркуш паперы, які захаваўся як
памяць аб вялікім пачуцці. Але аб гэтым пазней.6

   Ажаніўшыся на Людвіцы і атрымаўшы яе маёнткі, Караль Прозар пачаў тытуляваць
сябе графам у Хойніках і Астраглядавічах. Стварыўшы сям’ю, Караль атрымаў
высокую пасаду літоўскага абознага, якім ён стаў у 1787 г. Яшчэ ў 1782 г. Караль
адзначаецца дэпутатам да Трыбунала, а ў 1787 г. яго маршалкам.7

   У цяжкія 90-ыя г. XVIII ст., калі над Радзімай павісла пагроза знікнення яе
незалежнасці, Караль Прозар не адступіў ад яе і ўзяўся за яе абарону. У гэты час у Рэчы
Паспалітай з’явілася сіла, якая выступіла за ўмяшанне Расійскай імперыі ва ўнутраныя
справы Рэчы Паспалітай. Прыхільнікі прарускай палітыцы ўтварылі гэтак званую
Таргавіцкую канфедэрацыю, прадстаўнікі якой выступілі супраць ліберальных рэформ,
якія спрабавалі ажыцявіць найбольш прагрэсіўныя колы краіны. У 1792 г. у Рэчы
Паспалітай разгарнулася вайна, у якую таргавічане прыцягнулі на свой бок рускія войскі.
Аб тагачасных падзеях і ўдзеле ў іх Караля Прозара ў перыядычным выдынні “Веснік
Еўропы” былі напісаны наступныя звесткі: “... одиннацатаго (1792 г. - Аўт.) въ Хойны,
имение пана Прозара, съехались обыватели поветовъ: мозырскаго, речицкаго и
овруцкаго… 12-го июня, на разсвете выпалили изъ пушек. Въ 10 часовъ хозяева роздали
приезжимъ гостямъ знаки: мужчинамъ кокарды изъ двухцветныхъ лентъ (зеленаго з
белымъ), а дамамъ белыя; на нихъ была надпись: “король, законъ и отечество”.8

   У самы безвыходны час Караль Прозар спрабаваў стварыць асобы паляўнічы аддзел,
які ўступіў бы ў барацьбу з праціўнікамі. Але ўсё было марным – вайна была
прайграна і рускія разам з Прусіяй учынілі другі падзел Рэчы Паспалітай, па якому да
Расійскай імперыі адышла цэнтральная частка Беларусі. Адышлі да імперыі і ўладанні
Караля Прозара Хойнікі і Астрагляды9.

    Вялікая роспач апанавала тых, хто спачуваў няшчасцям сваёй
Радзімы. Адзіная надзея заставалася на паўстанне, за падрыхтоўку
якога неадкладна ўзяўся Караль. Па гістарычным крыніцам вядома,
што Караль Прозар быў вымушаны даць прысягу на вернасць імператрыцы Кацярыне ІІ,
але яна, зразумела, была не зусім шчырай. З допытаў расійскіх уладаў на смаленскім
следстве былі атрыманы наступныя звесткі: “Прозор уехал в последних числах февраля
(1794) ночью тайно в Вильню, где Доминик Оскерка и Косинский, который у Прозора
находился или находится секретарем будто, пели французские песни и поощряли к
революции народ. Что Косинский, возвратясь в Хойники, беспрестанно ездил к аббату и
к Вечфинскому и какие-то пересылал письма и что Прозор, возвратись пред светлым
воскресеньем, так как он слышал от российских офицеров, которые его искали, намерен
был взволновать Пинскую бригаду, чтоб оная шла делать в Мозырском повете
революцию”10.

    Караль Прозар разам з сваімі аднадумцамі пачаў збор сродкаў на паўстанне. Сродкі
збіраліся па ўсяму Вялікаму княству Літоўскаму. Па некаторых звестках, Караль Прозар
уваходзіў у тайнае таварыства ў Гродне, мэтай якога было ўтрыманне лаяльнасці народа
да паўстання. Галоўнымі начальнікамі ў таварыстве ад Кароны быў ксёндз Калантай, а ад
Літвы літоўскі абозны Караль Прозар11.

    А ў гэты час, калі актыўна адбывалася падрыхтоўка да паўстання, будучы яго кіраўнік
Тадэвуш Касцюшка дамагаўся атрымаць дапамогу ў Францыі. Аднак, Францыя сама
знаходзілася ў складаных унутраных і знешніх абставінах і не магла істотна падтрымаць
паўстанне. Будучы вопытным вайскоўцам, Касцюшка вырашае перанесці дату паўстання з
лістапада 1793 г. на вясну 1794 г. Такое рашэнне ў Вільні было прынята не адназначна.
Многія лічылі, што ВКЛ падрыхтавана падняць паўстанне, а ўсе неабходныя сілы для
гэтага сабраныя. “Адныя хацелі без аніякага кіраўніка напасці на замак падчас публічнай
аўдыенцыі і там выцесніўшы Маскалёў пачаць работу па перадачы эстафеты іншым
ваяводствам, іншыя хацелі ўзяць начальнікам Прозара”, адзначае сучаснік падзей.12 Яшчэ
перад гэтым Караль Прозар атрымаў у Хойніках прашэнне ўзначаліць паўстанне. Не
жадаючы складаць канкурэнцыю больш вопытнаму Касцюшке, Прозар вырашыў паехаць
у Дрэздан (горад, дзе ў гэты час знаходзіўся Касцюшка) і пераканаць яго ў неабходнасці
пачаць паўстанне як мага хутчэй. Існуе легенда, што Караль Прозар з пісталетам у руках
пагражаў застрэліцца, “калі Касцюшка і далей трываць будзе ў справе ратавання
Айчыны”13. Касцюшка быў вымушаны пайсці на кампраміс – паўстанне павінна
адначасова ўспыхнуць у Польшчы і ў Вялікім княстве Літоўскім.

   Фармальна паўстанне ў ВКЛ пачалося 16 красавіка 1794 г. на 22 дня пазней
чым у Польшчы. Яшчэ да гэтай даты, царскі ўрад ўчыніў асобы нагляд за
Каралем Прозарам, каб не дапусціць магчымасці яго ўцёкаў. Але, нягледзячы на ціск
уладаў, у Прозара атрымалася далучыць да паўстання не толькі мясцовую шляхту
Оўруцкага і Мазырскага паветаў, дзе меў свае маёнткі, а і сялянскае насельніцтва
гэтых паветаў14.

    У ходзе паўстання 18 ліпеня Караль Прозар па ўказанню Т. Касцюшкі быў назначаны
ў склад Найвышэйшай Народнай Рады ад Літвы. Прозару былі нададзены
паўнамоцтвы галоўнакамандуючага войскамі Княства. Некаторыя гісторыкі лічаць,
што Касцюшка лічыў яго сваім пераемнікам і ў выпадку сваёй смерці ці
паланення завяшчаў яму кіраўніцтва ў паўстанні15.

    Нажаль, паўстанне не прывяло да чаканых вынікаў. Браты Караля Прозара былі
затрыманы расійскімі ўладамі, якім яны заявілі, што адмаўляюцца ад ідэй
паўстання і тое ж самае прымусяць зрабіць і Караля. Аднак, у гэты раз Караль у роспачы
за сваю Бацькаўшчыну з’яжджае за мяжу. Аб ўдзеле Караля ў паўстанні яшчэ
доўгі час нагадвалі народныя гісторыі, у якіх ён быў мужным патрыётам і героем.
У будучым Рэчыцкім павеце (у ХІХ ст.) знаходзіўся востраў, які мясцовыя жыхары
празвалі княжым. Народ распавядаў, што Караль Прозар не могучы злучыцца
з лагерам Касцюшкі, доўгі час хаваўся там: “Ён там жыў бы начэ князь”. Размяшчалася на
востраве студня, якую сяляне ў гонар Караля празвалі Прозараў16.

    Нават пасля паразы паўстання 1794 г. Караль Прозар не згубіў надзею на лепшую
будучыню сваёй Радзімы. Змаганне за яе незалежнасць працягнулася ў эміграцыі. На той
момант большасць эмігрантаў з Рэчы Паспалітай прыняла рэвалюцыйная Францыя,
дзе развярнулася актыўная палітычная дзейнаць сярод ліцвінаў і палякаў, якія прагнулі
аднаўлення сваёй дзяржавы. Аднак, сярод эмігрантаў, нажаль, не было адзінства.
Склалася, дзве плыні ў эмігранцкім коле пад назвамі Агенцыя і Дэпутацыя. Караль
Прозар належыў да гэтак званай Агенцыі. 4 верасня 1797 г. Караль Прозар быў сярод тых,
хто прапанаваў праект утварэння канстытуцыйнага сойму ў Медыялане17.
Пасля непаспяховай дзейнасці ў Парыжы Караль Прозар з’яжджае ў Вену, а
потым і Венецыю. Там ён спрабаваў стварыць легіёны для барацьбы з Аўстрыяй.

    У 1802 г. імператар Расійскай імперыі выдаў амністыю ўсім паўстанцам 1794 г.
Караль Прозар з вялікай радасцю вярнуўся на Радзіму ў Хойнікі, дзе нейкі час спакойна
жыў у чаканнях новых магчымасцяў для сваёй патрыятычнай дзейнасці. І вось, з
трыўмфальнымі паходамі Напалеона, шляхта пачала ўскладаць на яго асобыя
спадзяванні ў аднаўленні незалежнасці сваёй дзяржавы. Напалеон Банапарт стаў
усеагульным кумірам, у якім многія бачылі вызваліцеля тэрыторый Польшчы і ВКЛ ад
заваёўнікаў. У сваім лісце да Юзафа Выбіцкага 17 ліпеня 1807 г. Прозар пісаў: “Цешыліся
найпрыгажэйшым станам нашай Айчыны надзеямі, пакланяліся таму хто мог яе
выратаваць… сёння ўпалі да роспачы. Няўпэўненасць лёсам сваёй Айчыны становіцца для
мяне невыноснай”18. Як бачна, у словах Караля Прозара акрамя надзеі гучалі і ноты
няўпэўненасці. Але гэтую няўпэўненасць у выніку перамагала вялікае жаданне зрабіць усё
магчымае для шчаслівага жыцця на сваёй зямлі. У гэты ж час існавала магчымасць, што
ліберальны імператар Александр І зможа даць Літве аўтаномію, якую атрымала
Герцагства Варшаўскае ў 1807 г. Палітычны дзеяч Міхал Клеафас Агінскі вёў перамовы
на конт гэтага з імператарам, тым самым адцягваючы многіх ліцвінаў ад уплыву
Напалеона. Аднак, гэтыя планы не здзейсніліся. Апошні літоўскі абозны адзначаў, што
скланенне да боку Расійскай імперыі можа прывесці да цывілізацыйнага забойства
Радзімы і таму ён прыняў актыўны ўдзел у вайне 1812 г. на баку Напалеона19.

   28 чэрвеня 1812 г. Напалеон увайшоў са сваім войскам у Вільню. Караль Прозар,
як і многія іншыя шляхціцы, з радасцю і захапленнем вітаў французскіх вайскоўцаў,
бо ўжо 1 ліпеня было адноўлена Вялікае княства Літоўскае
незалежнае ад Герцагства Варшаўскага. На тэрыторыі ВКЛ быў створаны Часовы ўрад,
у склад якога ўвайшоў і Прозар. У хуткім часе ён стаў старшынёй яго
скарбовага камітэту. Ва ўмовах вайны пачалася адбудова дзяржавы, арганізацыя
адміністрацыі, фармаванне войска. Аднак надзеі хутка былі зруйнаваны. Напалеон
атрымаў паразу ад Расіі, а Караля Прозара зноўку чакала жыццё ў эміграцыі як
палітычнага злачынца Расійскай іперыі.

   Доўгія гады жыцця ў выгнанні не спынілі ранейшыя імкненні Караля Прозара. Пасля
чарговай амністыі ён зноўку вяртаецца на Радзіму, дзе ў 1821 г. уступае ў Патрыятычнае
таварыства. Галоўнай яго мэтай было аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. У
1823-24 г. Патрыятычнае таварыства праводзіла перамовы з Паўднёвым
таварыствам дзекабрыстаў аб агульным супрацоўніцтве на ўмовах перадачы
дзекабрыстамі беларускіх зямель для аднаўлення польска-літоўскай дзяржавы. Караль
Прозар быў выкрыты ў сувязі з дзекабрыстамі і ў 1826 г. пасаджаны ў Петрапаўлаўскую
крэпасць20. Жонка Караля Прозара Людвіка Шуйскага нічога не ведала аб тым, што яе
муж знаходзіцца ў Пецербурге і думала, што Караля трымаюць ў зняволенні ў Варшаве.
Людвіка наважылася ехаць туды, але далей Брэста яе не пусцілі. Там яна і памерла,
недачакаўшыся два гады да вяртання мужа з заключэння21.

    Караль Прозар вярнуўся ў свой маёнтак Хойнікі ў 1829 г. Вялікую страту адчуў у
сваім сэрцы Караль, калі даведаўся аб смерці сваёй жонкі. Труну з яе рэшткамі ён
перавёз у Хойнікі, дзе на яе магіле насыпаў вялікі курган, такі ж самы, які быў насыпаны
на магіле Тадэвуша Касцюшкі. У 1965 г. гэты помнік быў зруйнаваны. На месцы
пахавання Людвікі Шуйскай былі знойдзены ўрэцкая бутля, у якой знаходзіліся залаты
дукат і два злотых. У шкляной бутле таксама быў пергамент з наступнымі словамі:
"Турэмны і тыранскі лес, які трымаў мяне ў жорсткай няволі за інтарэсы радзімы, не
дазволіў мне раней аддаць табе апошні доўг. Страціўшы цябе, я і дзеці мае агарнуліся
вечным і бясконцым смуткам..." Пад гэтымі словамі падпісаліся Караль Прозар, яго дзеці і
ўнукі22.

    Апошнія свае гады Караль Прозар правёў у Хойніках. Існуюць звесткі, што будучы
ўжо дастаткова старым, ён спрабаваў узначаліць паўстанне 1830-31 гг. у Рэчыцкім,
Мазырскім і Оўруцкім паветах, праводзіў прапагандыйскую працу па далучэнню да
паўстання мясцовых сялян. Таксама існуе меркаванне, што Прозар
уваходзіў у літаратурны гурток знакамітага драматурга Францішка Карпінскага,
які завяшчаў Каралю свае ўспаміны. У адной з прац польскага гісторыка жыццёвы шлях
Караля Прозара апісваецца наступным чынам: “Яго жыццё, поўнасцю адданае Айчыне,
прыпынТілася ў Хойніках, 1 лістапада (20 кастрычніка) 1840 г. Згас, як жыў, не шукаючы
славы для сябе, але адзінага дабра і шчасця для Айчыны. … дэвізам усяго яго жыцця
было: “ut sit bene patriae”23.

                                                                     Марыя Булавінская

Mais conteúdo relacionado

Mais procurados

Пад сценамі старажытных замкаў
 Пад сценамі старажытных  замкаў Пад сценамі старажытных  замкаў
Пад сценамі старажытных замкаўЕлена Кунцевич
 
Паходжанне назваў гарадоў (3 урок)
 Паходжанне назваў гарадоў (3 урок) Паходжанне назваў гарадоў (3 урок)
Паходжанне назваў гарадоў (3 урок)Елена Кунцевич
 
17. Знешнепалітычнае становішча ВКЛ у канцы XV — першай палове XVI ст.
17. Знешнепалітычнае становішча ВКЛ у канцы XV — першай палове XVI ст.17. Знешнепалітычнае становішча ВКЛ у канцы XV — першай палове XVI ст.
17. Знешнепалітычнае становішча ВКЛ у канцы XV — першай палове XVI ст.AnastasiyaF
 
Лёс жаўнера Аляксандра Рамашкевіча
Лёс жаўнера  Аляксандра РамашкевічаЛёс жаўнера  Аляксандра Рамашкевіча
Лёс жаўнера Аляксандра РамашкевічаAlieg Ramashkievich
 
14. Змены ў дзяржаўным ладзе ВКЛ у XV – XVI ст.
14. Змены ў дзяржаўным ладзе ВКЛ у XV –  XVI ст.14. Змены ў дзяржаўным ладзе ВКЛ у XV –  XVI ст.
14. Змены ў дзяржаўным ладзе ВКЛ у XV – XVI ст.AnastasiyaF
 
Smorgon w gody_okupazii
Smorgon w gody_okupaziiSmorgon w gody_okupazii
Smorgon w gody_okupaziissuser931d33
 

Mais procurados (10)

Рагнеда
РагнедаРагнеда
Рагнеда
 
Князёўна з трыма імёнамі
Князёўна з трыма імёнаміКнязёўна з трыма імёнамі
Князёўна з трыма імёнамі
 
Беларусь са старажытнасці да 16 ст.
Беларусь са старажытнасці да 16 ст.Беларусь са старажытнасці да 16 ст.
Беларусь са старажытнасці да 16 ст.
 
Усяслаў Чарадзей
Усяслаў ЧарадзейУсяслаў Чарадзей
Усяслаў Чарадзей
 
Пад сценамі старажытных замкаў
 Пад сценамі старажытных  замкаў Пад сценамі старажытных  замкаў
Пад сценамі старажытных замкаў
 
Паходжанне назваў гарадоў (3 урок)
 Паходжанне назваў гарадоў (3 урок) Паходжанне назваў гарадоў (3 урок)
Паходжанне назваў гарадоў (3 урок)
 
17. Знешнепалітычнае становішча ВКЛ у канцы XV — першай палове XVI ст.
17. Знешнепалітычнае становішча ВКЛ у канцы XV — першай палове XVI ст.17. Знешнепалітычнае становішча ВКЛ у канцы XV — першай палове XVI ст.
17. Знешнепалітычнае становішча ВКЛ у канцы XV — першай палове XVI ст.
 
Лёс жаўнера Аляксандра Рамашкевіча
Лёс жаўнера  Аляксандра РамашкевічаЛёс жаўнера  Аляксандра Рамашкевіча
Лёс жаўнера Аляксандра Рамашкевіча
 
14. Змены ў дзяржаўным ладзе ВКЛ у XV – XVI ст.
14. Змены ў дзяржаўным ладзе ВКЛ у XV –  XVI ст.14. Змены ў дзяржаўным ладзе ВКЛ у XV –  XVI ст.
14. Змены ў дзяржаўным ладзе ВКЛ у XV – XVI ст.
 
Smorgon w gody_okupazii
Smorgon w gody_okupaziiSmorgon w gody_okupazii
Smorgon w gody_okupazii
 

Destaque

Asesoría y acompañamiento en el convenio de
Asesoría y acompañamiento en el convenio deAsesoría y acompañamiento en el convenio de
Asesoría y acompañamiento en el convenio deAngel Rivera
 
Dia de s. martinho
Dia de s. martinhoDia de s. martinho
Dia de s. martinhoicpm
 
UpandRunningwithRaspberryPi_CertificateOfCompletion
UpandRunningwithRaspberryPi_CertificateOfCompletionUpandRunningwithRaspberryPi_CertificateOfCompletion
UpandRunningwithRaspberryPi_CertificateOfCompletionSandip Das
 
Performance appraisal methods
Performance appraisal methodsPerformance appraisal methods
Performance appraisal methods三 张
 
INPO Presentation-SQN Dual Unit High DO
INPO Presentation-SQN Dual Unit High DOINPO Presentation-SQN Dual Unit High DO
INPO Presentation-SQN Dual Unit High DOD. Alan Day
 
Snapshot af det danske musiklandskab
Snapshot af det danske musiklandskabSnapshot af det danske musiklandskab
Snapshot af det danske musiklandskabTorben Eik Jacobsen
 
Reflecting on learning style
Reflecting on learning styleReflecting on learning style
Reflecting on learning styleemeraldboy247
 
Science lab tools1
Science lab tools1Science lab tools1
Science lab tools1roshanrm
 
Enoc martinez el lazo y_el_abrazo-12187
Enoc martinez el lazo y_el_abrazo-12187Enoc martinez el lazo y_el_abrazo-12187
Enoc martinez el lazo y_el_abrazo-12187Costa_afuera
 
Banco de dados na Nuvem? É possível?
Banco de dados na Nuvem? É possível?Banco de dados na Nuvem? É possível?
Banco de dados na Nuvem? É possível?Marcos Freccia
 
Experiment no. 3
Experiment no. 3Experiment no. 3
Experiment no. 3Suhas Chate
 
Postulados geomorfológicos
Postulados geomorfológicosPostulados geomorfológicos
Postulados geomorfológicosGirleno Oliveira
 

Destaque (20)

Guia
GuiaGuia
Guia
 
Asesoría y acompañamiento en el convenio de
Asesoría y acompañamiento en el convenio deAsesoría y acompañamiento en el convenio de
Asesoría y acompañamiento en el convenio de
 
ALASKAthegreatlanddineshvora
ALASKAthegreatlanddineshvoraALASKAthegreatlanddineshvora
ALASKAthegreatlanddineshvora
 
Kith Infotech
Kith InfotechKith Infotech
Kith Infotech
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
Dia de s. martinho
Dia de s. martinhoDia de s. martinho
Dia de s. martinho
 
UpandRunningwithRaspberryPi_CertificateOfCompletion
UpandRunningwithRaspberryPi_CertificateOfCompletionUpandRunningwithRaspberryPi_CertificateOfCompletion
UpandRunningwithRaspberryPi_CertificateOfCompletion
 
Performance appraisal methods
Performance appraisal methodsPerformance appraisal methods
Performance appraisal methods
 
INPO Presentation-SQN Dual Unit High DO
INPO Presentation-SQN Dual Unit High DOINPO Presentation-SQN Dual Unit High DO
INPO Presentation-SQN Dual Unit High DO
 
Snapshot af det danske musiklandskab
Snapshot af det danske musiklandskabSnapshot af det danske musiklandskab
Snapshot af det danske musiklandskab
 
Reflecting on learning style
Reflecting on learning styleReflecting on learning style
Reflecting on learning style
 
Science lab tools1
Science lab tools1Science lab tools1
Science lab tools1
 
Enoc martinez el lazo y_el_abrazo-12187
Enoc martinez el lazo y_el_abrazo-12187Enoc martinez el lazo y_el_abrazo-12187
Enoc martinez el lazo y_el_abrazo-12187
 
Banco de dados na Nuvem? É possível?
Banco de dados na Nuvem? É possível?Banco de dados na Nuvem? É possível?
Banco de dados na Nuvem? É possível?
 
General knowledge
General knowledgeGeneral knowledge
General knowledge
 
Experiment no. 3
Experiment no. 3Experiment no. 3
Experiment no. 3
 
Postulados geomorfológicos
Postulados geomorfológicosPostulados geomorfológicos
Postulados geomorfológicos
 
Diagrama partes de la pc
Diagrama partes de la pcDiagrama partes de la pc
Diagrama partes de la pc
 
Electricity
ElectricityElectricity
Electricity
 
Ohm’s law
Ohm’s lawOhm’s law
Ohm’s law
 

Semelhante a ІІ. Марыя Булавінская “Апошні вялікі літоўскі абозны Караль Прозар”

Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018bntulibrary
 
Івацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіІвацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіПётр Ситник
 
Яраслаў мудры - сын Рагнеды
Яраслаў мудры  -  сын РагнедыЯраслаў мудры  -  сын Рагнеды
Яраслаў мудры - сын РагнедыЕлена Кунцевич
 
Літаратурная карта камянецкага раёна слайд фільм
Літаратурная карта камянецкага раёна слайд фільмЛітаратурная карта камянецкага раёна слайд фільм
Літаратурная карта камянецкага раёна слайд фільмAndrey Lysyuk
 
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуАдкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуkulturanovCBS
 
Знамянальныя даты Беларусі - 2022
Знамянальныя даты Беларусі - 2022Знамянальныя даты Беларусі - 2022
Знамянальныя даты Беларусі - 2022bntulibrary
 
22. Этнічныя меншасці ў ВКЛ
22. Этнічныя меншасці ў ВКЛ22. Этнічныя меншасці ў ВКЛ
22. Этнічныя меншасці ў ВКЛAnastasiyaF
 
10. Тураўскае княства, Пасожжа, Панямонне, Берасцейшчына
10. Тураўскае княства, Пасожжа, Панямонне, Берасцейшчына10. Тураўскае княства, Пасожжа, Панямонне, Берасцейшчына
10. Тураўскае княства, Пасожжа, Панямонне, БерасцейшчынаAnastasiyaF
 
02. Пачатак Вялікага княства Літоўскага
02. Пачатак Вялікага княства Літоўскага02. Пачатак Вялікага княства Літоўскага
02. Пачатак Вялікага княства ЛітоўскагаAnastasiyaF
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 года
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 годаЗнамянальныя даты беларускага календара 2019 года
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 годаbntulibrary
 
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021bntulibrary
 
20. Знешняя небяспека ў першай палове ХІІІ ст.
20. Знешняя небяспека ў першай палове ХІІІ ст.20. Знешняя небяспека ў першай палове ХІІІ ст.
20. Знешняя небяспека ў першай палове ХІІІ ст.AnastasiyaF
 
Івацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіІвацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіПётр Ситник
 
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 Славутыя дзеячы навукі і культуры Славутыя дзеячы навукі і культуры
Славутыя дзеячы навукі і культурыЕлена Кунцевич
 
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Таиса Покатович
 
15. Унутрыпалітычнае становішча ВКЛ у першай палове ХVІ ст.
15. Унутрыпалітычнае становішча ВКЛ у першай палове ХVІ ст.15. Унутрыпалітычнае становішча ВКЛ у першай палове ХVІ ст.
15. Унутрыпалітычнае становішча ВКЛ у першай палове ХVІ ст.AnastasiyaF
 
Раздзел 5. “Архітэктурныя помнікі Беларусі”
Раздзел 5. “Архітэктурныя помнікі Беларусі”Раздзел 5. “Архітэктурныя помнікі Беларусі”
Раздзел 5. “Архітэктурныя помнікі Беларусі”LilyKi2
 

Semelhante a ІІ. Марыя Булавінская “Апошні вялікі літоўскі абозны Караль Прозар” (20)

Рукапісы татараў Беларусі канца 17 - пачатку 20 стагоддзя з фондаў Цэнтральна...
Рукапісы татараў Беларусі канца 17 - пачатку 20 стагоддзя з фондаў Цэнтральна...Рукапісы татараў Беларусі канца 17 - пачатку 20 стагоддзя з фондаў Цэнтральна...
Рукапісы татараў Беларусі канца 17 - пачатку 20 стагоддзя з фондаў Цэнтральна...
 
Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского
Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества ЛитовскогоГісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского
Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
 
Івацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіІвацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыі
 
Яраслаў мудры - сын Рагнеды
Яраслаў мудры  -  сын РагнедыЯраслаў мудры  -  сын Рагнеды
Яраслаў мудры - сын Рагнеды
 
Літаратурная карта камянецкага раёна слайд фільм
Літаратурная карта камянецкага раёна слайд фільмЛітаратурная карта камянецкага раёна слайд фільм
Літаратурная карта камянецкага раёна слайд фільм
 
Bel
BelBel
Bel
 
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуАдкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
 
Знамянальныя даты Беларусі - 2022
Знамянальныя даты Беларусі - 2022Знамянальныя даты Беларусі - 2022
Знамянальныя даты Беларусі - 2022
 
22. Этнічныя меншасці ў ВКЛ
22. Этнічныя меншасці ў ВКЛ22. Этнічныя меншасці ў ВКЛ
22. Этнічныя меншасці ў ВКЛ
 
10. Тураўскае княства, Пасожжа, Панямонне, Берасцейшчына
10. Тураўскае княства, Пасожжа, Панямонне, Берасцейшчына10. Тураўскае княства, Пасожжа, Панямонне, Берасцейшчына
10. Тураўскае княства, Пасожжа, Панямонне, Берасцейшчына
 
02. Пачатак Вялікага княства Літоўскага
02. Пачатак Вялікага княства Літоўскага02. Пачатак Вялікага княства Літоўскага
02. Пачатак Вялікага княства Літоўскага
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 года
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 годаЗнамянальныя даты беларускага календара 2019 года
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 года
 
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
 
20. Знешняя небяспека ў першай палове ХІІІ ст.
20. Знешняя небяспека ў першай палове ХІІІ ст.20. Знешняя небяспека ў першай палове ХІІІ ст.
20. Знешняя небяспека ў першай палове ХІІІ ст.
 
Івацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіІвацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыі
 
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 Славутыя дзеячы навукі і культуры Славутыя дзеячы навукі і культуры
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
 
15. Унутрыпалітычнае становішча ВКЛ у першай палове ХVІ ст.
15. Унутрыпалітычнае становішча ВКЛ у першай палове ХVІ ст.15. Унутрыпалітычнае становішча ВКЛ у першай палове ХVІ ст.
15. Унутрыпалітычнае становішча ВКЛ у першай палове ХVІ ст.
 
Раздзел 5. “Архітэктурныя помнікі Беларусі”
Раздзел 5. “Архітэктурныя помнікі Беларусі”Раздзел 5. “Архітэктурныя помнікі Беларусі”
Раздзел 5. “Архітэктурныя помнікі Беларусі”
 

Mais de Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

Mais de Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

ІІ. Марыя Булавінская “Апошні вялікі літоўскі абозны Караль Прозар”

  • 1. Апошні вялікі літоўскі абозны Караль Прозар Быць апошнім заўсёды цяжка, асабліва калі твая краіна скончыла апошнія свае гады існавання. А становіцца яшчэ складаней, калі апошні чалавек пакідае надзею і веру ў лепшую будучыню. Да шчасця, такое здараецца вельмі рэдка, бо заўсёды будуць людзі, якія нават у самыя складаныя часы знойдуць у сябе сілы для змагання за сваю Бацькаўшчыну. А калі змаганне не прывядзе да чакаемых вынікаў, усё роўна застанецца ўпэўненасць, што хтосьці пойдзе па іх следу і завяршыць пачатую справу да больш паспяховага канца. Сярод пачынальнікаў гэтай справы быў і апошні вялікі літоўскі абозны Караль Прозар, які верай і праўдай служыў сваёй Айчыне. Пра яго складаліся легенды, пісаліся літаратурныя творы. У народнай памяці ён заставаўся мужным сынам сваёй зямлі, які дбаў аб сваім крае. У той час, калі ўсе тытулы Рэчы Паспалітай былі ліквідаваны расійскімі ўладамі, яго працягвалі тытуляваць апошнім абозным літоўскім: “Як Абозны памёр, то людзі журыліся хто ж цяпер будзе ў нас Абозным”.1 Нарадзіўся Караль у 1759 г. у заможнай сям’і Прозараў. На тэрыторыі ВКЛ род Прозараў узгадваецца з сярэдзіны ХVІІ ст. на землях Ковенскага, Трокскага і Віленскага ваяводств. Прысутнасць на ўласным гербе Прозараў мітры кажа аб прэтэнзіях роду на княжацкі тытул.2 Па легендзе, род Прозараў паходзіў ад рускіх князёў Празароўскіх, якія прыбылі з Масквы ў ВКЛ яшчэ ў ХVІ ст.3 Прозары мелі буйныя ўладанні на тэрыторыі Віленскага ваяводства, а ў сярэдзіне ХVІІІ ст. Юзаф Прозар – бацька Караля, маёр войск літоўскіх, ковенскі стараста, ваявода віцебскі, будучы кавалер ордэна св. Станіслава, ажаніўся ў другі раз на Аляксандры Заранкоўне і атрымаў яе пасаг – маёнтак Дудзічы, што размяшчаўся ў Ігуменскім павеце. Большую частку свайго дзяцінства і юнацтва Караль Прозар разам з сваім братам правёў у Дудзічах, у якіх яго бацька пабудаваў вялікую сядзібу. Выхоўваліся браты ў вялікай строгасці, якую збольшага ствараў іх бацька Юзаф. “Ваяводзічы ад самых ранніх гадоў мусілі насіць з сабой нястомна шаблю, бо паходзілі з рыцарскага стану, і павінны былі са зброяй у руках пільна сачыць і днём і ўначы за бяспекай свайго краю”.4 Аднойчы Юзаф Прозар даведаўшыся, што яго сыны паехалі ў госці без карабель, адправіў за імі гайдукоў, каб дагналі іх і з засады напужалі хлопцаў кіямі. Гэты выпадак вельмі ўразіў маладых панічаў, якія па сапраўднаму задумаліся аб настаўленнях бацькі. Сядзіба ў Дудзічах (Дудуткі) Як адзначаюць гісторыкі, Юзаф Прозар быў чалавекам “вялікай фартуны, спартанскіх звычаяў, выключнага розуму і нязломнай волі”. Юзаф адносіўся да тых шляхціцаў, якія не любілі модных тэндэнцый, што панавалі ў эпоху Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ён насіў традыцыйную шляхецкую вопратку з колерамі віцебскага ваяводства: пунсовы кунтуш з гранатавымі вылётамі. Як віцебскі ваявода, ён меў вялікую папулярнасць, бо яшчэ па прывілеям Аляксандра Ягелончыка і Жыгімонта І гэтая пасада з’яўлялася выбарнай. На той час, калі жыў Юзаф Прозар, яго жыццёвыя прынцыпы, арыентаваныя на захаванне старадаўніх традыцый шляхецкага жыцця, лічыліся дастаткова старамоднымі і архаічнымі. Ва ўяўляннях Юзафа шляхціц яго часоў згубіў сваю годнасць, бо паступова адмаўляўся ад сваіх галоўных функцый абаронцы дзяржавы. І таму, Юзаф Прозар рабіў усе намаганні каб выхаваць з сваіх дзяцей сапраўдных рыцараў Рэчы Паспалітай.5
  • 2. Зусім нядоўга Юзаф Прозар пражыў з сваёй другой жонкай, якую ён бязмерна кахаў. Пасля яе смерці Юзаф ажаніўся трэці раз на княжне Шуйскай – аўдавелай гаспадыняй маёнтка Хойнікі. У княжны Шуйскай, як і ў Юзафа Прозара, ад першага шлюбу засталіся дзеці. Па воле лёсу прыгожая яе дачка Людвіка Шуйская і перспектыўны на той момант сын Юзафа Караль пакахалі адзін аднаго і ў хуткім часе з дазволу бацькоў ажаніліся. Гэта каханне было на столькі моцнае, што і ў сярэдзіне ХХ ст. яно стала ўсім вядомым праз аркуш паперы, які захаваўся як памяць аб вялікім пачуцці. Але аб гэтым пазней.6 Ажаніўшыся на Людвіцы і атрымаўшы яе маёнткі, Караль Прозар пачаў тытуляваць сябе графам у Хойніках і Астраглядавічах. Стварыўшы сям’ю, Караль атрымаў высокую пасаду літоўскага абознага, якім ён стаў у 1787 г. Яшчэ ў 1782 г. Караль адзначаецца дэпутатам да Трыбунала, а ў 1787 г. яго маршалкам.7 У цяжкія 90-ыя г. XVIII ст., калі над Радзімай павісла пагроза знікнення яе незалежнасці, Караль Прозар не адступіў ад яе і ўзяўся за яе абарону. У гэты час у Рэчы Паспалітай з’явілася сіла, якая выступіла за ўмяшанне Расійскай імперыі ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Прыхільнікі прарускай палітыцы ўтварылі гэтак званую Таргавіцкую канфедэрацыю, прадстаўнікі якой выступілі супраць ліберальных рэформ, якія спрабавалі ажыцявіць найбольш прагрэсіўныя колы краіны. У 1792 г. у Рэчы Паспалітай разгарнулася вайна, у якую таргавічане прыцягнулі на свой бок рускія войскі. Аб тагачасных падзеях і ўдзеле ў іх Караля Прозара ў перыядычным выдынні “Веснік Еўропы” былі напісаны наступныя звесткі: “... одиннацатаго (1792 г. - Аўт.) въ Хойны, имение пана Прозара, съехались обыватели поветовъ: мозырскаго, речицкаго и овруцкаго… 12-го июня, на разсвете выпалили изъ пушек. Въ 10 часовъ хозяева роздали приезжимъ гостямъ знаки: мужчинамъ кокарды изъ двухцветныхъ лентъ (зеленаго з белымъ), а дамамъ белыя; на нихъ была надпись: “король, законъ и отечество”.8 У самы безвыходны час Караль Прозар спрабаваў стварыць асобы паляўнічы аддзел, які ўступіў бы ў барацьбу з праціўнікамі. Але ўсё было марным – вайна была прайграна і рускія разам з Прусіяй учынілі другі падзел Рэчы Паспалітай, па якому да Расійскай імперыі адышла цэнтральная частка Беларусі. Адышлі да імперыі і ўладанні Караля Прозара Хойнікі і Астрагляды9. Вялікая роспач апанавала тых, хто спачуваў няшчасцям сваёй Радзімы. Адзіная надзея заставалася на паўстанне, за падрыхтоўку якога неадкладна ўзяўся Караль. Па гістарычным крыніцам вядома, што Караль Прозар быў вымушаны даць прысягу на вернасць імператрыцы Кацярыне ІІ, але яна, зразумела, была не зусім шчырай. З допытаў расійскіх уладаў на смаленскім следстве былі атрыманы наступныя звесткі: “Прозор уехал в последних числах февраля (1794) ночью тайно в Вильню, где Доминик Оскерка и Косинский, который у Прозора находился или находится секретарем будто, пели французские песни и поощряли к революции народ. Что Косинский, возвратясь в Хойники, беспрестанно ездил к аббату и к Вечфинскому и какие-то пересылал письма и что Прозор, возвратись пред светлым воскресеньем, так как он слышал от российских офицеров, которые его искали, намерен был взволновать Пинскую бригаду, чтоб оная шла делать в Мозырском повете революцию”10. Караль Прозар разам з сваімі аднадумцамі пачаў збор сродкаў на паўстанне. Сродкі збіраліся па ўсяму Вялікаму княству Літоўскаму. Па некаторых звестках, Караль Прозар уваходзіў у тайнае таварыства ў Гродне, мэтай якога было ўтрыманне лаяльнасці народа
  • 3. да паўстання. Галоўнымі начальнікамі ў таварыстве ад Кароны быў ксёндз Калантай, а ад Літвы літоўскі абозны Караль Прозар11. А ў гэты час, калі актыўна адбывалася падрыхтоўка да паўстання, будучы яго кіраўнік Тадэвуш Касцюшка дамагаўся атрымаць дапамогу ў Францыі. Аднак, Францыя сама знаходзілася ў складаных унутраных і знешніх абставінах і не магла істотна падтрымаць паўстанне. Будучы вопытным вайскоўцам, Касцюшка вырашае перанесці дату паўстання з лістапада 1793 г. на вясну 1794 г. Такое рашэнне ў Вільні было прынята не адназначна. Многія лічылі, што ВКЛ падрыхтавана падняць паўстанне, а ўсе неабходныя сілы для гэтага сабраныя. “Адныя хацелі без аніякага кіраўніка напасці на замак падчас публічнай аўдыенцыі і там выцесніўшы Маскалёў пачаць работу па перадачы эстафеты іншым ваяводствам, іншыя хацелі ўзяць начальнікам Прозара”, адзначае сучаснік падзей.12 Яшчэ перад гэтым Караль Прозар атрымаў у Хойніках прашэнне ўзначаліць паўстанне. Не жадаючы складаць канкурэнцыю больш вопытнаму Касцюшке, Прозар вырашыў паехаць у Дрэздан (горад, дзе ў гэты час знаходзіўся Касцюшка) і пераканаць яго ў неабходнасці пачаць паўстанне як мага хутчэй. Існуе легенда, што Караль Прозар з пісталетам у руках пагражаў застрэліцца, “калі Касцюшка і далей трываць будзе ў справе ратавання Айчыны”13. Касцюшка быў вымушаны пайсці на кампраміс – паўстанне павінна адначасова ўспыхнуць у Польшчы і ў Вялікім княстве Літоўскім. Фармальна паўстанне ў ВКЛ пачалося 16 красавіка 1794 г. на 22 дня пазней чым у Польшчы. Яшчэ да гэтай даты, царскі ўрад ўчыніў асобы нагляд за Каралем Прозарам, каб не дапусціць магчымасці яго ўцёкаў. Але, нягледзячы на ціск уладаў, у Прозара атрымалася далучыць да паўстання не толькі мясцовую шляхту Оўруцкага і Мазырскага паветаў, дзе меў свае маёнткі, а і сялянскае насельніцтва гэтых паветаў14. У ходзе паўстання 18 ліпеня Караль Прозар па ўказанню Т. Касцюшкі быў назначаны ў склад Найвышэйшай Народнай Рады ад Літвы. Прозару былі нададзены паўнамоцтвы галоўнакамандуючага войскамі Княства. Некаторыя гісторыкі лічаць, што Касцюшка лічыў яго сваім пераемнікам і ў выпадку сваёй смерці ці паланення завяшчаў яму кіраўніцтва ў паўстанні15. Нажаль, паўстанне не прывяло да чаканых вынікаў. Браты Караля Прозара былі затрыманы расійскімі ўладамі, якім яны заявілі, што адмаўляюцца ад ідэй паўстання і тое ж самае прымусяць зрабіць і Караля. Аднак, у гэты раз Караль у роспачы за сваю Бацькаўшчыну з’яжджае за мяжу. Аб ўдзеле Караля ў паўстанні яшчэ доўгі час нагадвалі народныя гісторыі, у якіх ён быў мужным патрыётам і героем. У будучым Рэчыцкім павеце (у ХІХ ст.) знаходзіўся востраў, які мясцовыя жыхары празвалі княжым. Народ распавядаў, што Караль Прозар не могучы злучыцца з лагерам Касцюшкі, доўгі час хаваўся там: “Ён там жыў бы начэ князь”. Размяшчалася на востраве студня, якую сяляне ў гонар Караля празвалі Прозараў16. Нават пасля паразы паўстання 1794 г. Караль Прозар не згубіў надзею на лепшую будучыню сваёй Радзімы. Змаганне за яе незалежнасць працягнулася ў эміграцыі. На той момант большасць эмігрантаў з Рэчы Паспалітай прыняла рэвалюцыйная Францыя, дзе развярнулася актыўная палітычная дзейнаць сярод ліцвінаў і палякаў, якія прагнулі аднаўлення сваёй дзяржавы. Аднак, сярод эмігрантаў, нажаль, не было адзінства. Склалася, дзве плыні ў эмігранцкім коле пад назвамі Агенцыя і Дэпутацыя. Караль Прозар належыў да гэтак званай Агенцыі. 4 верасня 1797 г. Караль Прозар быў сярод тых, хто прапанаваў праект утварэння канстытуцыйнага сойму ў Медыялане17.
  • 4. Пасля непаспяховай дзейнасці ў Парыжы Караль Прозар з’яжджае ў Вену, а потым і Венецыю. Там ён спрабаваў стварыць легіёны для барацьбы з Аўстрыяй. У 1802 г. імператар Расійскай імперыі выдаў амністыю ўсім паўстанцам 1794 г. Караль Прозар з вялікай радасцю вярнуўся на Радзіму ў Хойнікі, дзе нейкі час спакойна жыў у чаканнях новых магчымасцяў для сваёй патрыятычнай дзейнасці. І вось, з трыўмфальнымі паходамі Напалеона, шляхта пачала ўскладаць на яго асобыя спадзяванні ў аднаўленні незалежнасці сваёй дзяржавы. Напалеон Банапарт стаў усеагульным кумірам, у якім многія бачылі вызваліцеля тэрыторый Польшчы і ВКЛ ад заваёўнікаў. У сваім лісце да Юзафа Выбіцкага 17 ліпеня 1807 г. Прозар пісаў: “Цешыліся найпрыгажэйшым станам нашай Айчыны надзеямі, пакланяліся таму хто мог яе выратаваць… сёння ўпалі да роспачы. Няўпэўненасць лёсам сваёй Айчыны становіцца для мяне невыноснай”18. Як бачна, у словах Караля Прозара акрамя надзеі гучалі і ноты няўпэўненасці. Але гэтую няўпэўненасць у выніку перамагала вялікае жаданне зрабіць усё магчымае для шчаслівага жыцця на сваёй зямлі. У гэты ж час існавала магчымасць, што ліберальны імператар Александр І зможа даць Літве аўтаномію, якую атрымала Герцагства Варшаўскае ў 1807 г. Палітычны дзеяч Міхал Клеафас Агінскі вёў перамовы на конт гэтага з імператарам, тым самым адцягваючы многіх ліцвінаў ад уплыву Напалеона. Аднак, гэтыя планы не здзейсніліся. Апошні літоўскі абозны адзначаў, што скланенне да боку Расійскай імперыі можа прывесці да цывілізацыйнага забойства Радзімы і таму ён прыняў актыўны ўдзел у вайне 1812 г. на баку Напалеона19. 28 чэрвеня 1812 г. Напалеон увайшоў са сваім войскам у Вільню. Караль Прозар, як і многія іншыя шляхціцы, з радасцю і захапленнем вітаў французскіх вайскоўцаў, бо ўжо 1 ліпеня было адноўлена Вялікае княства Літоўскае незалежнае ад Герцагства Варшаўскага. На тэрыторыі ВКЛ быў створаны Часовы ўрад, у склад якога ўвайшоў і Прозар. У хуткім часе ён стаў старшынёй яго скарбовага камітэту. Ва ўмовах вайны пачалася адбудова дзяржавы, арганізацыя адміністрацыі, фармаванне войска. Аднак надзеі хутка былі зруйнаваны. Напалеон атрымаў паразу ад Расіі, а Караля Прозара зноўку чакала жыццё ў эміграцыі як палітычнага злачынца Расійскай іперыі. Доўгія гады жыцця ў выгнанні не спынілі ранейшыя імкненні Караля Прозара. Пасля чарговай амністыі ён зноўку вяртаецца на Радзіму, дзе ў 1821 г. уступае ў Патрыятычнае таварыства. Галоўнай яго мэтай было аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. У 1823-24 г. Патрыятычнае таварыства праводзіла перамовы з Паўднёвым таварыствам дзекабрыстаў аб агульным супрацоўніцтве на ўмовах перадачы дзекабрыстамі беларускіх зямель для аднаўлення польска-літоўскай дзяржавы. Караль Прозар быў выкрыты ў сувязі з дзекабрыстамі і ў 1826 г. пасаджаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць20. Жонка Караля Прозара Людвіка Шуйскага нічога не ведала аб тым, што яе муж знаходзіцца ў Пецербурге і думала, што Караля трымаюць ў зняволенні ў Варшаве. Людвіка наважылася ехаць туды, але далей Брэста яе не пусцілі. Там яна і памерла, недачакаўшыся два гады да вяртання мужа з заключэння21. Караль Прозар вярнуўся ў свой маёнтак Хойнікі ў 1829 г. Вялікую страту адчуў у сваім сэрцы Караль, калі даведаўся аб смерці сваёй жонкі. Труну з яе рэшткамі ён перавёз у Хойнікі, дзе на яе магіле насыпаў вялікі курган, такі ж самы, які быў насыпаны на магіле Тадэвуша Касцюшкі. У 1965 г. гэты помнік быў зруйнаваны. На месцы пахавання Людвікі Шуйскай былі знойдзены ўрэцкая бутля, у якой знаходзіліся залаты дукат і два злотых. У шкляной бутле таксама быў пергамент з наступнымі словамі: "Турэмны і тыранскі лес, які трымаў мяне ў жорсткай няволі за інтарэсы радзімы, не дазволіў мне раней аддаць табе апошні доўг. Страціўшы цябе, я і дзеці мае агарнуліся
  • 5. вечным і бясконцым смуткам..." Пад гэтымі словамі падпісаліся Караль Прозар, яго дзеці і ўнукі22. Апошнія свае гады Караль Прозар правёў у Хойніках. Існуюць звесткі, што будучы ўжо дастаткова старым, ён спрабаваў узначаліць паўстанне 1830-31 гг. у Рэчыцкім, Мазырскім і Оўруцкім паветах, праводзіў прапагандыйскую працу па далучэнню да паўстання мясцовых сялян. Таксама існуе меркаванне, што Прозар уваходзіў у літаратурны гурток знакамітага драматурга Францішка Карпінскага, які завяшчаў Каралю свае ўспаміны. У адной з прац польскага гісторыка жыццёвы шлях Караля Прозара апісваецца наступным чынам: “Яго жыццё, поўнасцю адданае Айчыне, прыпынТілася ў Хойніках, 1 лістапада (20 кастрычніка) 1840 г. Згас, як жыў, не шукаючы славы для сябе, але адзінага дабра і шчасця для Айчыны. … дэвізам усяго яго жыцця было: “ut sit bene patriae”23. Марыя Булавінская