SlideShare uma empresa Scribd logo
1 de 11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
                                            ад грамадскага аб’яднання
                                               “Цэнтр “Трэці сектар”
                                              а/с 54, Гародня, 230009,
                                             тэл./факс (0-152) 75-71-72,
                                           e-mail: trecisektar@yahoo.com
                                               сайт http://3sektar.by/

                                                    Выпуск 23 (491)

                                                (23 чэрвеня 2011 г.)
                                            Рэдактар выпуску: Кася Крот

           Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
                                 абавязковая



                                                                             Сёньня ў выпуску:

Памёр гродзенскі гісторык Эдуард Мазько...............................................................2
Гродзенскі музей Быкава атрымаў прэмію "За свабоду думкі"...............................2
Алесь Кіркевіч “УКантакце”.........................................................................................3
Пракурор патрабуе пакараць Пачобута 3 гадамі калоніі..........................................3
“Песні праўды” Саўкі ды Грышкі прагучаць у Гродне...............................................4
Праект закона “Аб некамерцыйных арганізацыях” абмяркуюць...........................4
Польска-беларуска-ўкраінскі летнік па новых медыях ............................................5
Запрашаюць валанцёрскія летнікі Беларусі..............................................................6
Прыём заявак на ўдзел у кангрэсе даследчыкаў Беларусі.......................................7
Міжнародная PhD праграма для Беларусі.................................................................8
Майстар-класы ў межах X Тыдня касцёльнай музыкі...............................................8
Фотаконкурс ад “The Washington Post”......................................................................9
Школа адукатараў-2011............................................................................................10
Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў..............................................................10
Фотаконкурс “Чалавек – Божае стварэнне”.............................................................10
Канферэнцыя па сацыяльнай памяці.......................................................................11
Конкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы .................................................11
Інтэграцыйны намётавы летнік-семінар “Круглае возера”...................................11
 Падзеі:
                                                                                          уверх


      Памёр гродзенскі гісторык Эдуард Мазько
       Мы былі знаёмыя з 1987 года, калі адначасова паступілі на гістфак гарадзенскага
ўніверсітэту. Хлопец-дзівак, які пісаў нетыповыя вершы...
       Мы часта бачыліся не толькі ва ўніверсітэце, але і на сустрэчах "Паходні", бурных
палітычных акцыях пачатку 90-ых.
       Эдзік, Едрусь (менавіта так ён падпісваўся пад сваімі вершамі), браў удзел у выданні
"Рэанімовы" - аднаго з першых беларускамоўных самвыдатаў у Гродне.
       У апошнія гады мы бачыліся нячаста, хоць і жылі ў адным горадзе.
       Едрусь працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, працягваў займацца
даследаваннямі гісторыі беларускай хрысціянскай дэмакратыі, вадзіў экскурсіі.
       Некалькі месяцаў таму ён знайшоў мяне ў Фэйсбуку.
       29 жніўня яму споўніўся б 41 год.
       Зямелька табе пухам, дружа! Мы будзем помніць цябе...
      Вітаўт Руднік, http://t-styl.info
                                                                                          уверх




    Гродзенскі музей Быкава атрымаў прэмію "За свабоду
думкі"
        22 чэрвеня Аляксандр Фядута перадаў гродзенскаму музею Васіля Быкава ахвяраваную
Уладзімірам Някляевым прэмію "За свабоду думкі".
        Урачыстасць ладзілася ў знакавы для музея дзень - акурат 8 год таму 22 чэрвеня памёр
вялікі пісьменнік.
        Прэмія «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава была заснаваная лідарам Руху «За Свабоду»
Аляксандрам Мілінкевічам у 2008 годзе. Сёлетняга ўладальніка прэміі па традыцыі абралі
лаўрэаты мінулых гадоў. Ім стаў паэт, экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў, якому 19
чэрвеня ўручылі памятны дыплом і бронзавую статуэтку "За свабоду думкі".
        У гэтым годзе адным з намінантаў на прэмію быў таксама гродзенскі музей імя Васіля
Быкава. Пра гэтыя абставіны, адзначыў падчас перадачы прэміі музею намеснік старшыні
грамадскай кампаніі "Гавары праўду" Аляксандр Фядута, Някляеў на ўручэнні не ведаў. Таму
пасля ўрачыстасцяў Уладзімір Някляеў прыняў рашэнне перадаць узнагароду гродзенскаму
музею Васіля Быкава ў асобе ягонага дырэктара Мікалая Мельнікава.

       - Асабіста вашы высілкі і дабрачынная праца вашых паплечнікаў па ўратаванні,
захаванні ўсяго, што звязвае Васіля Быкава і Гродна, што ўвогуле ёсць Васіль Быкаў, я лічу
духоўным подзвігам. Асабліва з улікам тых умоваў, у якіх давялося вам адстойваць і
рэалізоўваць ідэю быкаўскага музея. Так што ёсць усе падставы для таго, каб лічыць дзею

                                                                                                2
перадачы прэміі перамогай справядлівасці, якую ўсё сваё жыццё адстойваў Васіль Быкаў. Прэмія
заслужана ваша, - зачытаў на перадачы прэміі Аляксандр Фядута словы з ліста Уладзіміра
Някляева, адрасаванага дырэктару гродзенскага музея Васіля Быкава Мікалаю Мельнікаву.
      Уладзімір Някляеў застаецца лаўрэатам прэміі "За свабоду думкі", дадаў Аляксандр
Фядута, яму застанецца і дыплом, дзе пазначанае яго імя.
      Паводле http://t-styl.info

                                                                                        уверх


      Алесь Кіркевіч “УКантакце”
        Старонку Алеся Кіркевіча “Укантакце” стварыла Надзея Крапівіна - жонка палітвязня з
Гродна, які адбывае пакаранне ў Наваполацкай папраўчай калоніі .
        Надзея Крапівіна:
        -Людзі ўвесь час пытаюцца, як Алесь, таму мы з ім вырашылі стварыць старонку.
Цяпер кожны можа даведацца пра жыццё Алеся з ягонага акаўнту
http://vkontakte.ru/id121838835. Свае навіны, думкі, вершы Алесь дасылае мне ў лістах, а я
публікую. Каментары, нейкія заўвагі ад наведнікаў я таксама дасылаю Алесю.
        Лісты ад Алеся прыходзяць некалькі разоў на тыдзень, таму абнаўляюцца навіны
рэгулярна. А для тых, хто хоча напісаць яму асабіста, ёсць паштовы адрас: Кіркевіч Аляксандр
Раманавіч, 211440, Віцебская вобл., Г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Папраўчая калонія № 10.
        22 чэрвеня стала вядома, што шэфства над Кіркевічам узяў былы прэзідэнт
Еўрапарламента Ханс-Герт Пёттэрынг.
        Пёттэрынг адзначыў, што Алесь Кіркевіч, нягледзячы на маладыя гады, — прыклад
барацьбы за свабоду і дэмакратыю ў сваёй роднай Беларусі.
        - Для мяне важна падтрымаць яго актыўнасць як прадстаўніка грамадзянскай
супольнасці. Я патрабую ад прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, каб ён неадкладна вызваліў
гэтага ды іншых палітвязняў, — гэтак Ханс-Герт Пёттэрынг патлумачыў сваё далучэнне да
кампаніі "Шэфства над палітвязнямі".
        Кампанію "Шэфства над палітвязнямі" ініцыявала некалькі месяцаў таму праваабарончая
арганізацыя "Libereco — Partnership for Human Rights" са штаб-кватэрай у Боне. Мэта кампаніі —
каб кожны палітзняволены ў Беларусі і яго сям’я атрымалі ад нямецкіх парламентарыяў
маральную і палітычную падтрымку. Сутнасць такога падыходу ў тым, каб сачыць за праблемамі
"падшэфнага" палітвязня, падтрымліваць, у тым ліку і матэрыяльна, ягоную сям'ю,
распаўсюджваць інфармацыю пра палітзняволеных у Беларусі дзеля іх вызвалення.
        Нагадаем, Алесь Кіркевіч атрымаў 4 гады пазбаўлення волі за "ўдзел у масавых
беспарадках" 19 снежня, вырак быў вынесены 4 мая ў Кастрычніцкім судзе Менска на пяты дзень
судовага паседжання.
       Паводле http://t-styl.info
                                                                                        уверх



      Пракурор патрабуе пакараць Пачобута 3 гадамі калоніі
      Сёння працягвалася судовае паседжанне над журналістам Андрэем Пачобутам. У судзе
выступіў толькі пракурор, які папрасіў для журналіста 3 гады калоніі.
      Суд праходзіць у закрытым рэжыме.


                                                                                             3
Перад пачаткам суда быў затрыманы журналіст Ігар Банцар. Разам з Аксанай Пачобут і
Анжалікай Арэхва ён знаходзіўся на заднім двары суда, з якога можна было ўбачыць унутраны
дворык, праз які праводзяць Андрэя Пачобута.
        Судовыя спрэчкі, якія меліся адбыцца сёння, перанесеныя на 28 чэрвеня ў 10 гадзін.
       Банцарпакараны штрафам у памеры 2 млн 100 тысяч рублёў (60 базавых велічыняў).
       Яго ўжо затрымлівалі ў першы дзень судовага працэсу над Андрэем Пачобутам 14 чэрвеня
- тады Ігар адседзеў 5 дзён "за хуліганства".
       Андрэя Пачобута абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі і паклёпе на яго.
       За гэта журналісту пагражае ад 2 да 4 гадоў турмы.
       З 6 красавіка ён знаходзіцца за кратамі следчага ізалятару ў Гродне.
       Справу журналіста разглядае суддзя Віталь Ляцко.
      Паводле http://t-styl.info

                                                                                     уверх


      “Песні праўды” Саўкі ды Грышкі прагучаць у Гродне
       Аўтарскі праект Лявона Вольскага для Радыё Свабода “Песні праўды” распачаты ў
мінулую весну, сёлета скончыўся выданнем дыска "Саўка ды Грышка. Ад вясны да вясны”.
       Больш чым год Рыгор Глык, апазіцыянер са стажам, ды Савелій Пстрычка, прадстаўнік
дробнае намэнклятуры, абмяркоўвалі на сайце Радыё Свабода набалелыя пытанні ў нашай
краіне.
        Што атрымалася ў выніку - можна пабачыць на прэзентацыі дыска, якая адбудзецца 1
ліпеня а 18 гадзіне па адрасе вул. Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).
        Мультымедыйны дыск складаецца з 50 кампазіцый, які апрача гэтага змяшчае малюнкі і
бонус – відэа.
       Кожны прысутны атрымае дыск у падарунак. Уваход вольны.
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                     уверх



    Праект закона “Аб некамерцыйных арганізацыях”
абмяркуюць
       Міністэрства юстыцыі заявіла пра гатоўнасць улічваць прапановы грамадскасці падчас
працы над праектам закону “Аб некамерцыйных арганізацыях”.
       Пры распрацоўцы праекта закона “Аб некамэрцыйных арганізацыях” будуць разглядацца
прапановы некамерцыйных арганізацый, якія былі скіраваныя ў Міністэрства юстыцыі ў
пісьмовым выглядзе. Пра гэта паведаміў намеснік міністра юстыцыі Ігар Тушынскі ў адказе на
калектыўны зварот некамерцыйных арганізацый з нагоды распрацоўкі гэтага законапраекта.
       Як вынікае з ліста, у дадзены момант Міністэрствам юстыцыі вядзецца праца над
канцэптуальнымі палажэннямі будучага законапраекта з улікам меркаванняў, выказаных
дзяржаўнымі ворганамі і некамэрцыйнымі арганізацыямі. Пры гэтым разглядаюцца ў роўнай
ступені і пісьмовыя прапановы некамерцыйных арганізацый, і тыя меркаванні, што прагучалі на
закрытым “круглым стале”, арганізаваным Міністэрствам для абмеркавання канцэптуальных
палажэнняў законапраекта напрыканцы мінулага года.
       Сярод іншага, Міністэрства юстыцыі разглядае такія важныя для некамерцыйных
арганізацый прапановы, як магчымае пашырэнне заяўляльнага прынцыпу рэгістрацыі

                                                                                              4
арганізацый, і нават магчымае выключэнне з заканадаўства нормаў пра крымінальную
адказнасць за дзейнасць незарэгістраваных арганізацый. На думку ініцыятараў калектыўнага
звароту, гэтыя словы Міністэрства нельга разглядаць як ясную заяву пра намер рэфармаваць
заканадаўства аб некамерцыных арганізацыях, але іх можна трактаваць як гатоўнасць да дыялогу
і камунікацыі па гэтых пытаннях.
        Нагадаем, што ўвесну бягучага году 110 грамадскіх аб’яднанняў далучыліся да
калектыўнага звароту, у якім утрымліваліся прапановы і заўвагі да будучага закону “Аб
некамэрцыйных арганізацыях”. Нагодай да звароту стала верагоднасць прыняцця гэтага
законапраекту ў рэдакцыі, якая не адпавядае інтарэсам грамадскасці. Тады парламент і ўрад
адклалі разгляд гэтага законапраекту, скіраваўшы яго на дадатковую дапрацоўку. Прапановы і
заўвагі да канцэпцыі будучага заканадаўчага акта былі перададзеныя ў Міністэрства юстыцыі,
якое з'яўляецца асноўным распрацоўшчыкам законапраекта.
        З тэкстам калектыўнага звароту ў парламент і ўрад па праекце Закона “Аб некамерцыйных
арганізацыях” можна азнаёміцца на сайце Цэнтра прававой трансфармацыі:
http://lawtrend.org/ru/data/650/.
        Надалей ініцыятары калектыўнага зварота плянуюць працягваць спробы ўплываць на
працэс распрацоўкі гэтага законапраекта з мэтай дамагчыся найбольш поўнага ўліку ў ягоным
змесце інтарэсаў грамадскасці.
      Прэс-рэліз Асамблеі НДА і Цэнтра прававой трансфармацыі
      Паводле рассылкі belngo.info
                                                                                      уверх




                                                                     Абвесткі:
                                                                                      уверх



      Польска-беларуска-ўкраінскі летнік па новых медыях
       Для моладзі ва ўзросце 18-25 гадоў з Беларусі і Украіны, якія актыўна спрыяюць
стварэнню моладзевай прэсы, з’яўляюцца актыўнымі сябрамі альбо валанцёрамі грамадскіх
арганізацый, удзельнічаюць у сацыяльных і моладзевых грамадскіх рухах, фонд Новыя Медыі
распачынае прыём заявак на ўдзел у польска-беларуска-украінскім летніку «Мультыма –
актыўнасць моладзі ў новых медыях» 3 1 па 12 кастрычніка ў Польшчы (Сероцк).
       Мэты мерапрыемства:
       -    наладжванне супрацоўніцтва і абмен досведам для моладзі з Беларусі, Украіны і
Польшчы;
       -    знаёмства з ініцыятывамі і новымі магчымасцямі аб’яднанай Эўропы;
       -    абмен досведам па арганізацыі супрацы з эўрапейскімі інстытутамі і лакальнымі
арганізацыямі;
       -    пашырэнне праз новыя мэдыі ідэі нефармальнай адукацыі;

                                                                                            5
-      наладжванне камунікацыі паміж моладдзю, зацікаўленай у развіцці мэдыя-
праектаў праз стварэнне мультымедыйнай інтэрнэт-газеты.
       Галоўныя тэмы летніка: “Моладзевыя СМІ і інфармацыя» і «Еўрапейская свядомасць».
       Рабочыя мовы летніка – польская, беларуская, украінская.
       Міжнародны летнік фінансуецца FRSE (Фонд Развіцця Сістэмы Адукацыі) і ладзіцца
супольна Фондам Новыя Медыі (Польшча), Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі Галіччыны
(Украіна) і ГА “Цэнтр “Трэці сектар» (Беларусь).
       Удзел бясплатны. Арганізатары кампенсуюць усе выдаткі па праграме, візу, праезд,
харчаванне і пражыванне.
       Каб падаць заяўку, калі ласка, дашліце рэзюмэ (максімум 2 старонкі) на электронны адрас
kontakt@nowemedia.info
       Апошні тэрмін падачы заявак - 31 жніўня.
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                        уверх


       Запрашаюць валанцёрскія летнікі Беларусі
       Прапануем вашай ўвазе спіс валанцёрскіх летнікаў-2011 ў Беларусі. Пражыванне ў
большасці з гэтых летнікаў – намётавае, харчаванне можа быць бясплатным ці часткова
платным.
       Правядзіце гэтае лета з карысцю для сябе і нашай спадчыны!
       “Любча над Нёманам – 2011”
Месца правядзення: в. Любча, Навагрудскі раён.
Даты: 8.07 – 19.07.2011.
Тып работ: рэстаўрацыйныя працы на замку, чыстка замкавага парку, нарыхтоўка будаўнічых
матэрыялаў, археалагічныя працы, абмеры, пленер.
Арганізатар: МГА “Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў”.
Кантакты: (+37529) 601–47–77 (Улад), http://vkontakte.ru/event26445318

       “Мураванка – 2011”
Месца правядзення: в. Мураванка, Шчучынскі раён.
Даты: 4.08 – 14.08.2011.
Тып работ: прыборка.
Арганізатар: МГА “Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў”.
Кантакты: (+37544) 740–24–62 (Дзмітры), http://vkontakte.ru/event26446503

       “Крэўская вунія – 2011”
Месца правядзення: в. Крэва, Смаргонскі раён.
Даты: 1.07 – 15.08.2011.
Тып работ: археалагічныя раскопы, рэкультывацыя, збудаванне кансервацыйных канструкцый,
прыборка тэрыторыі.
Арганізатар: ДФ “Крэўскі замак”
Кантакты: +375295513335 (Вольга) http://kreuskizamak.by/?page_id=28

       “Гальшаны – 2011”
Месца правядзення: в. Гальшаны, Ашмянскага раёна.
Даты: 1.08 – 15.08.2011
Тып работ: прыборка і апісанне надгробкаў на старадаўніх могілках.

                                                                                                 6
Арганізатар: ГА “Беларускі камітэт ICOMOS”
Кантакты: +375292772944 (Наста) http://valancior-hks.blog.tut.by/

       “Замкі Беларусі – 2011”
Месца правядзення: в. Залессе, Смаргонскі раён.
Даты: 13.07 – 26.07.2011
Тып работ: добраўпарадкаванне тэрыторіі сядзібы ХІХ ст. М. К. Агінскага.
Арганізатар: “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”
Кантакты: 017 237 48 57 http://www.belau.info/

       “Спадчына Радзівілаў – 2011”
Месца правядзення: г. Нясвіж.
Даты: 3.07 – 17.07.2011
Тып работ: добраўпарадкаванне тэрыторіі парка, археалагічныя раскопы.
Арганізатар: “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”
Кантакты: 017 237 48 57 http://www.belau.info/

       Раскопкі ў Докшыцкім раёне
Месца правядзення: в. Бірулі, Докшыцкага раёна
Даты: 3.07 – 27.07.2011
Тып работ: археалагічныя раскопкі на помніках X ст.
Арганізатар: археолаг Андрэй Вайцяховіч
Кантакты: +375295782375

        Археалагічная экспедыцыя “Палатыда – 2011”
Месца правядзення: в. Лучна, Полацкага раёна
Даты: Прымаюцца валанцёры на любы тэрмін пачынаючы з 27 ліпеня
Тып работ: археалагічныя раскопкі комплекса феадальнай сядзібы ХІ – XVIстст., могільніка ХІІ –
ХІІІстст., XVI – XVIIстст.
Арганізатар: археолаг Марат Клімаў
Кантакты: +375297762675

Раскопкі ў Гальшанах
Даты: 1 – 31 жніўня (некалькі выездаў тэрмінам на 7 – 10 дзён + магчыма выезды ў верасні).
Тып работ: раскопкі княскага гарадзішча (IV – XVI стст.) і могільніка XII – XIII стст.
Арганізатар: Павел Кенька
Кантакты: +375 29 7651704 (Павел), +375 29 878 1918 (Яўген)
      Паводле http://nastaunik.info (падрыхтавана ГА «БК ICOMOS», паводле кам’юніці «Валанцёры ў
сферы аховы помнікаў)
                                                                                          уверх



      Прыём заявак на ўдзел у кангрэсе даследчыкаў Беларусі
       Кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацый пад эгідай Універсітэту Вітаўта Вялікага
(Літва) і Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь) абвясцілі збор заявак для ўдзелу ў Першым
міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 23-25 верасня ў г.Коўна, Літва.
       Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя даследчыкі, эксперты і спецыялісты ў
пазначаных галінах.
                                                                                                   7
Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд, пражыванне, забяспечаць візавую
падтрымку.
      Працоўныя мовы Кангрэсу: беларуская, ангельская і літоўская.
      Каб прыняць удзел, неабходна даслаць на электронны адрас: icbs@palityka.org наступныя
дакументы:
      - CV на беларускай, ангельскай, літоўскай ці іншай працоўнай мове;
      - тэзісы выступу – да 400 словаў, на любой працоўнай мове.
      Таксама ў лісце неабходна паведаміць, ці патрабуецца візавая падтрымка.
      Апошні тэрмін падачы заявак - 15 ліпеня.
      Падрабязная інфармацыя пра Кангрэс на сайце: http://palityka.org/2011/02/pryyom-
zayavak-na-udzel-u-kangrese/.
      Паводле рассылкі belngo.info
                                                                                     уверх



      Міжнародная PhD праграма для Беларусі
       Беларускі акадэмічны і экспертны Кансорцыўм (БАЭК) у межах праграмы Flying
University (“Лятучы Ўніверсітэт”) абвяшчае набор на Міжнародную PhD праграму для Беларусі.
       Каардынатарам Міжнароднай PhD праграмы для Беларусі з’яўляецца Інстытут палітычных
даследванняў “Палітычная сфера”.
       Праграма арганізаваная паводле завочнага прынцыпу. Стандартны тэрмін навучання па
праграме — тры гады.
       Арганізатары забяспечваюць кансультаванне, тэхнічную дапамогу, акадэмічную
камунікацыю ў форме семінараў, сувязь з замежным універсытэтам і адстойванне інтарэсаў
аўтара, кампенсацыю ўсіх выдаткаў, звязаных з абаронай (у тым ліку ганарараў беларускім і
замежным кансультантам, збораў універсітэтаў за абарону, таксама можа разглядацца пытанне
пакрыцця выдаткаў на транспарт, пражыванне, навуковую літаратуру ды іншае).
       Тэкст дысертацыі можа быць на ангельскай, рускай ці беларускай мовах.
       Патрабаванні да кандыдатаў:
- завершаная вышэйшая адукацыя (дыплом ВНУ ці ступень магістра);
- валоданне беларускай і рускай мовамі ў ступені, дастатковай для разумення лекцый і
напісання тэкстаў; валоданне ангельскай мовай – пажаданае;
- наяўнасць навуковых, экспертных ці аналітычных публікацый.
       Каб прыняць удзел, неабходна даслаць на электронны адрас: phd@palityka.org наступныя
дакументы: рэзюмэ (CV) з фотаздымкам, пазначэннем адукацыі, прафесійнага досведу,
публікацый і іншай рэлевантнай інфармацыі; матывацыйны ліст у адвольнай форме (аб’ём да 2
старонак); кароткае апісанне дысертацыйнага даследвання.
       Апошні тэрмін падачы заявак - 15 верасня.
       Падрабязная інфармацыя пра праграму - на сайце:
http://eurobelarus.info/content/view/20915/135/
      Паводле рассылкі belngo.info
                                                                                     уверх



      Майстар-класы ў межах X Тыдня касцёльнай музыкі
     Секцыя касцёльнай музыкі Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры
Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў супрацоўніцтве з Беларускай дзяржаўнай
                                                                                              8
акадэміяй музыкі з 4 па 8 ліпеня праводзіць X Тыдзень касцёльнай музыкі, у межах якога
адбудуцца майстар-класы для ахвотных.
       У якасці кіраўніка творчых майстэрняў запрошаны вядомы музыкант з Універсітэта музыкі і
мастацтваў г. Грац (Аўстрыя), домскі капельмайстар, дацэнт Ёзэф Долер (Josef Doeller), які ўжо
шматразова праводзіў майстар-курсы ў БДАМ па харавым дырыжыраванні і ў рамках трох
Акадэмій старадаўняй музыкі.
       У межах тыдня ў акадэміі музыкі пройдуць лекцыі і індывідуальныя заняткі па наступных
дысцыплінах:
       1. лекцыі:
       -літургіка (кс. Юрый Санько)
       -уводзіны ў грэгарыянскі харал (Ёзэф Долер)
       2. практычныя заняткі:
       -літургічная арганная ігра і імправізацыя (Уладзімір Неўдах)
       -практычная гармонія (Вікторыя Куцько)
       -пастаноўка голасу (Тамара Рэмез)
       -хор; харавое дырыжыраванне (Ёзэф Долер).
       Урачыстае адкрыццё Х Тыдня касцёльнай музыкі адбудзецца 4 ліпеня ў 11.30 у
архікатэдральным касцёле (рэгістрацыя ўдзельнікаў з 10.30).
       Заключны канцэрт удзельнікаў — 8 ліпеня а 19.30.
       Аб жаданні ўдзельнічаць у майстар-класах просім паінфармаваць загадзя па факсе +375 17
226 74 49 ці па электроннай пошце ulneudach@hotmail.com ці на адрас: 220030, г. Мінск, пл.
Свабоды, 9, архікатэдральны касцёл, спадару Уладзіміру Неўдаху.
       Анкета ўдзельніка X Тыдня касцёльнай музыкі >>>
       Навучанне і пражыванне ў інтэрнаце БДАМ — бясплатнае; даезд і харчаванне — за ўласны
кошт.
      Паводле http://www.catholic.by

                                                                                       уверх



      Фотаконкурс ад “The Washington Post”
       Конкурс праводзіцца толькі для аматараў. Прафесіяналы, чый заробак ад фотадзейнасці
складае больш за 50 %, не могуць удзельнічаць. Тэматыка: адпачынак і падарожжа.
       Для ўдзелу неабходна выкласці свае фотаздымкі па спасылцы:
http://wapo.st/yourtravelpics.
       Фота-працы змогуць убачыць усе карыстальнікі.
        Да фота неабходна дадаць назву, інфармацыю, дату здымка, імя, кантактныя дадзеныя.
       Фармат фота JPEG ці TIFF памерам ад 1MB да 5MB.
       Апошні тэрмін падачы фота - 25 ліпеня.
       Падрабязная інфармацыя - на сайце:
http://www.washingtonpost.com/lifestyle/travel/submit-to-the-washington-post-travel-sections-
annual-photo-contest/2011/05/02/AFgRbP4G_story.html?wprss=rss_homepage
      Паводле adukacyja.info
                                                                                       уверх




                                                                                             9
Не спазьніся!
                                                                                         уверх


       Школа адукатараў-2011
       Школа адукатараў запрашае ўсіх, хто хоча павысіць свой узровень кампетэнтнасці ў
галіне распрацоўкі адукацыйных мерапрыемстваў і падрыхтаваць пісьмовыя заяўкі для ўдзелу
ў конкурсе правядзення адукацыйных мерапрыемстваў у рамках Тыдня нефармальнай
адукацыі 2011.
       Школа адукатара пройдзе ў фармаце чатырохдзённай школы-семінара 15-17 ліпеня.
       Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць электронную анкету-заяўку.
       Апошні тэрмін - да 1 ліпеня.
       Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатара Школы адукатараў Святланы
Анташкевіч, даслаўшы ёй пытанні на адрас shkola.adukatara@gmail.com.
                                                                                     уверх


      Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў
      Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Адукацыя без межаў», Беларусь, Фундацыя
еўрапейскіх даследванняў, Польшча, Цэнтар інцыятываў ЮНЕСКА, Польшча ЗАПРАШАЮЦЬ да
ўдзелу ў доўгатэрміновай моладзевай праграме “Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў”.
      Стаць ўдзельнікам вельмі проста! Патрэбна запоўніць заяўку і даслаць яе на электронную
пошту edwb@tut.by .
      Апошні тэрмін – 30 чэрвеня.

      АНКЕТА – ЗАЯЎКА
      Паводле kariera.by
                                                                                         уверх


      Фотаконкурс “Чалавек – Божае стварэнне”
        Партал Catholic.by і газета Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі веснік» (падпісны індэкс 63783)
арганізоўваюць фотаконкурс «Чалавек — Божае стварэнне».
       Мэта конкурсу — нагадаць аб каштоўнасці, прыгажосці і годнасці кожнага чалавечага
жыцця, незалежна ад узросту і сацыяльнага палажэння.
       Апошні тэрмін падачы фотаздымкаў - да 10 ліпеня.
       Пераможцаў вызначаць самі наведвальнікі сайта. Галасаванне будзе праходзіць з 10 па 30
ліпеня.
       Газета «Каталіцкі веснік» узнагародзіць каштоўнымі прызамі аўтараў лепшых прац.
       Больш падрабязна чытай па спасылцы http://www.catholic.by/2/home/news/belarus/61-
other/109099-fotokonkurs.html
                                                                                           уверх

                                                                                              10
Канферэнцыя па сацыяльнай памяці
       Канферэнцыя “Сацыяльная памяць у краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы”
адбудзецца з 23 да 25 лістапада ў Варшаве.
       Арганізатары: Варшаўскі ўніверсітэт і шэраг навуковых цэнтраў краін Цэнтральнай Еўропы.
       Мэта мерапрыемства – ацэнка стану даследванняў сацыяльнай памяці ў Цэнтральнай і
Ўсходняй Еўропе.
       Для ўдзелу неабходна прадставіць тэзісы (300 словаў) і кароткае рэзюмэ на эл. адрас
genealogies@enrs.eu .
       Апошні тэрмін падачы – да 1 ліпеня.
       Кантакты: Monika Żychlińska, Agnieszka Nosowska, Europejska Sieć Pamięć i Solidarność, ul.
Wierzbowa 9/11, PL-00-094 Warszawa, эл.пошта monika.zychlinska@enrs.eu,
agnieszka.nosowska@enrs.eu
                                                                                            уверх


      Конкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы
       Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі пад патранатам пасла РП у Беларусі абвяшчае
ІV конкурс дыпломных і навуковых прац, прысвечаных польскай праблематыцы.
       Апошні тэрмін – да 31 жніўня.
       Адрас: Пасольства Рэспублікі Польшча, вул. П. Румянцава, 6 220034, г. Мінск.
       Тэлефоны для даведак: 288 21 14, 288 23 13.
      Паводле http://www.minsk.polemb.net
                                                                                          уверх


       Інтэграцыйны намётавы летнік-семінар “Круглае возера”
      Беларускае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае моладзь ва
ўзросце 18-31 год для ўдзелу ў інтэграцыйным намётавым летніку-семінары “Круглае
возера-2011”.
      Цягам 10 дзён моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і іх здаровыя аднагодкі
будуць удзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах, а таксама весела адпачываць.
      Апошні тэрмін падачы заявак – да 30 чэрвеня.
      Заяўкі дасылайце па эл.пошце different-equal@mail.ru альбо на факс 8017-209-61-98 і на
паштовы адрас: 220104, Мінск, вул. М. Лынькова 8-4.
      Тэлефон МТС 8029-555-68-38 (Званіце ў любы час).
      Паводле рассылкі БАСР

                                                                                          уверх




                                                                                               11

Mais conteúdo relacionado

Mais procurados

Mais procurados (11)

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Kronika 05.04.2012
Kronika   05.04.2012Kronika   05.04.2012
Kronika 05.04.2012
 
Kronika 23.03.12
Kronika 23.03.12Kronika 23.03.12
Kronika 23.03.12
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
 
Kronika 19.04.2012
Kronika   19.04.2012Kronika   19.04.2012
Kronika 19.04.2012
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-08.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-08.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-08.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-08.09.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 

Destaque

A Nova Era dos Ecosistemas - Redefinindo Parcerias em Ambientes de Ecosistemas
A Nova Era dos Ecosistemas - Redefinindo Parcerias em Ambientes de EcosistemasA Nova Era dos Ecosistemas - Redefinindo Parcerias em Ambientes de Ecosistemas
A Nova Era dos Ecosistemas - Redefinindo Parcerias em Ambientes de EcosistemasWashington Cabral
 
Laura Deleruyelle: Insulin and Sugar
Laura Deleruyelle: Insulin and SugarLaura Deleruyelle: Insulin and Sugar
Laura Deleruyelle: Insulin and Sugarwilliams296
 
5 1 2015_busqueda
5 1 2015_busqueda5 1 2015_busqueda
5 1 2015_busquedaZuleika
 
4 1 2015_portapapeles
4 1 2015_portapapeles4 1 2015_portapapeles
4 1 2015_portapapelesZuleika
 
Проверки ГИТ: новый порядок и усиление ответственности за нарушение трудового...
Проверки ГИТ: новый порядок и усиление ответственности за нарушение трудового...Проверки ГИТ: новый порядок и усиление ответственности за нарушение трудового...
Проверки ГИТ: новый порядок и усиление ответственности за нарушение трудового...Директор по персоналу & Кадровое Дело
 
Изучаем сервис Slideshare
Изучаем сервис SlideshareИзучаем сервис Slideshare
Изучаем сервис SlideshareKaterinaMedintseva
 
Thinking Highways_Driving 3-0_Part2_6-10
Thinking Highways_Driving 3-0_Part2_6-10Thinking Highways_Driving 3-0_Part2_6-10
Thinking Highways_Driving 3-0_Part2_6-10David Pickeral
 
No blessing, no curse? On the bene…ts of being a resource-rich southern regio...
No blessing, no curse? On the bene…ts of being a resource-rich southern regio...No blessing, no curse? On the bene…ts of being a resource-rich southern regio...
No blessing, no curse? On the bene…ts of being a resource-rich southern regio...Roberto Iacono
 
BIHAR MUSEUM COMPLETION PICS
BIHAR MUSEUM COMPLETION PICSBIHAR MUSEUM COMPLETION PICS
BIHAR MUSEUM COMPLETION PICSRitu Singh
 
The Translation Superheroes
The Translation SuperheroesThe Translation Superheroes
The Translation SuperheroesAnna Rys
 
Litterally i love you.doc
Litterally i love you.docLitterally i love you.doc
Litterally i love you.docAmen-Ra!
 
NuGet Kibbles And Bits: Learn How To Build And Publish A NuGet Package
NuGet Kibbles And Bits: Learn How To Build And Publish A NuGet PackageNuGet Kibbles And Bits: Learn How To Build And Publish A NuGet Package
NuGet Kibbles And Bits: Learn How To Build And Publish A NuGet PackageChris Bohatka
 
Helix presentation
Helix presentationHelix presentation
Helix presentationlora1226
 
Khuyến mãi mobifone
Khuyến mãi mobifoneKhuyến mãi mobifone
Khuyến mãi mobifoneVòng Tròn
 
Tha price of freedom.doc
Tha price of freedom.docTha price of freedom.doc
Tha price of freedom.docAmen-Ra!
 

Destaque (18)

A Nova Era dos Ecosistemas - Redefinindo Parcerias em Ambientes de Ecosistemas
A Nova Era dos Ecosistemas - Redefinindo Parcerias em Ambientes de EcosistemasA Nova Era dos Ecosistemas - Redefinindo Parcerias em Ambientes de Ecosistemas
A Nova Era dos Ecosistemas - Redefinindo Parcerias em Ambientes de Ecosistemas
 
Laura Deleruyelle: Insulin and Sugar
Laura Deleruyelle: Insulin and SugarLaura Deleruyelle: Insulin and Sugar
Laura Deleruyelle: Insulin and Sugar
 
5 1 2015_busqueda
5 1 2015_busqueda5 1 2015_busqueda
5 1 2015_busqueda
 
4 1 2015_portapapeles
4 1 2015_portapapeles4 1 2015_portapapeles
4 1 2015_portapapeles
 
Проверки ГИТ: новый порядок и усиление ответственности за нарушение трудового...
Проверки ГИТ: новый порядок и усиление ответственности за нарушение трудового...Проверки ГИТ: новый порядок и усиление ответственности за нарушение трудового...
Проверки ГИТ: новый порядок и усиление ответственности за нарушение трудового...
 
Hướng dẫn quản trị website wordpress
Hướng dẫn quản trị website wordpressHướng dẫn quản trị website wordpress
Hướng dẫn quản trị website wordpress
 
Изучаем сервис Slideshare
Изучаем сервис SlideshareИзучаем сервис Slideshare
Изучаем сервис Slideshare
 
Thinking Highways_Driving 3-0_Part2_6-10
Thinking Highways_Driving 3-0_Part2_6-10Thinking Highways_Driving 3-0_Part2_6-10
Thinking Highways_Driving 3-0_Part2_6-10
 
No blessing, no curse? On the bene…ts of being a resource-rich southern regio...
No blessing, no curse? On the bene…ts of being a resource-rich southern regio...No blessing, no curse? On the bene…ts of being a resource-rich southern regio...
No blessing, no curse? On the bene…ts of being a resource-rich southern regio...
 
Connecting Smart
Connecting SmartConnecting Smart
Connecting Smart
 
BIHAR MUSEUM COMPLETION PICS
BIHAR MUSEUM COMPLETION PICSBIHAR MUSEUM COMPLETION PICS
BIHAR MUSEUM COMPLETION PICS
 
The Translation Superheroes
The Translation SuperheroesThe Translation Superheroes
The Translation Superheroes
 
Litterally i love you.doc
Litterally i love you.docLitterally i love you.doc
Litterally i love you.doc
 
NuGet Kibbles And Bits: Learn How To Build And Publish A NuGet Package
NuGet Kibbles And Bits: Learn How To Build And Publish A NuGet PackageNuGet Kibbles And Bits: Learn How To Build And Publish A NuGet Package
NuGet Kibbles And Bits: Learn How To Build And Publish A NuGet Package
 
Helix presentation
Helix presentationHelix presentation
Helix presentation
 
Khuyến mãi mobifone
Khuyến mãi mobifoneKhuyến mãi mobifone
Khuyến mãi mobifone
 
Tha price of freedom.doc
Tha price of freedom.docTha price of freedom.doc
Tha price of freedom.doc
 
3700 media message points
3700 media message points3700 media message points
3700 media message points
 

Semelhante a кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11

Semelhante a кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11 (20)

кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
 
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыныкроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Kronika 31.03.11
Kronika 31.03.11Kronika 31.03.11
Kronika 31.03.11
 
Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 
Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012
 

Mais de Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

Mais de Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11

  • 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com сайт http://3sektar.by/ Выпуск 23 (491) (23 чэрвеня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёньня ў выпуску: Памёр гродзенскі гісторык Эдуард Мазько...............................................................2 Гродзенскі музей Быкава атрымаў прэмію "За свабоду думкі"...............................2 Алесь Кіркевіч “УКантакце”.........................................................................................3 Пракурор патрабуе пакараць Пачобута 3 гадамі калоніі..........................................3 “Песні праўды” Саўкі ды Грышкі прагучаць у Гродне...............................................4 Праект закона “Аб некамерцыйных арганізацыях” абмяркуюць...........................4 Польска-беларуска-ўкраінскі летнік па новых медыях ............................................5 Запрашаюць валанцёрскія летнікі Беларусі..............................................................6 Прыём заявак на ўдзел у кангрэсе даследчыкаў Беларусі.......................................7 Міжнародная PhD праграма для Беларусі.................................................................8 Майстар-класы ў межах X Тыдня касцёльнай музыкі...............................................8 Фотаконкурс ад “The Washington Post”......................................................................9 Школа адукатараў-2011............................................................................................10 Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў..............................................................10 Фотаконкурс “Чалавек – Божае стварэнне”.............................................................10 Канферэнцыя па сацыяльнай памяці.......................................................................11 Конкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы .................................................11 Інтэграцыйны намётавы летнік-семінар “Круглае возера”...................................11
  • 2.  Падзеі:  уверх Памёр гродзенскі гісторык Эдуард Мазько Мы былі знаёмыя з 1987 года, калі адначасова паступілі на гістфак гарадзенскага ўніверсітэту. Хлопец-дзівак, які пісаў нетыповыя вершы... Мы часта бачыліся не толькі ва ўніверсітэце, але і на сустрэчах "Паходні", бурных палітычных акцыях пачатку 90-ых. Эдзік, Едрусь (менавіта так ён падпісваўся пад сваімі вершамі), браў удзел у выданні "Рэанімовы" - аднаго з першых беларускамоўных самвыдатаў у Гродне. У апошнія гады мы бачыліся нячаста, хоць і жылі ў адным горадзе. Едрусь працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, працягваў займацца даследаваннямі гісторыі беларускай хрысціянскай дэмакратыі, вадзіў экскурсіі. Некалькі месяцаў таму ён знайшоў мяне ў Фэйсбуку. 29 жніўня яму споўніўся б 41 год. Зямелька табе пухам, дружа! Мы будзем помніць цябе... Вітаўт Руднік, http://t-styl.info  уверх Гродзенскі музей Быкава атрымаў прэмію "За свабоду думкі" 22 чэрвеня Аляксандр Фядута перадаў гродзенскаму музею Васіля Быкава ахвяраваную Уладзімірам Някляевым прэмію "За свабоду думкі". Урачыстасць ладзілася ў знакавы для музея дзень - акурат 8 год таму 22 чэрвеня памёр вялікі пісьменнік. Прэмія «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава была заснаваная лідарам Руху «За Свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам у 2008 годзе. Сёлетняга ўладальніка прэміі па традыцыі абралі лаўрэаты мінулых гадоў. Ім стаў паэт, экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў, якому 19 чэрвеня ўручылі памятны дыплом і бронзавую статуэтку "За свабоду думкі". У гэтым годзе адным з намінантаў на прэмію быў таксама гродзенскі музей імя Васіля Быкава. Пра гэтыя абставіны, адзначыў падчас перадачы прэміі музею намеснік старшыні грамадскай кампаніі "Гавары праўду" Аляксандр Фядута, Някляеў на ўручэнні не ведаў. Таму пасля ўрачыстасцяў Уладзімір Някляеў прыняў рашэнне перадаць узнагароду гродзенскаму музею Васіля Быкава ў асобе ягонага дырэктара Мікалая Мельнікава. - Асабіста вашы высілкі і дабрачынная праца вашых паплечнікаў па ўратаванні, захаванні ўсяго, што звязвае Васіля Быкава і Гродна, што ўвогуле ёсць Васіль Быкаў, я лічу духоўным подзвігам. Асабліва з улікам тых умоваў, у якіх давялося вам адстойваць і рэалізоўваць ідэю быкаўскага музея. Так што ёсць усе падставы для таго, каб лічыць дзею 2
  • 3. перадачы прэміі перамогай справядлівасці, якую ўсё сваё жыццё адстойваў Васіль Быкаў. Прэмія заслужана ваша, - зачытаў на перадачы прэміі Аляксандр Фядута словы з ліста Уладзіміра Някляева, адрасаванага дырэктару гродзенскага музея Васіля Быкава Мікалаю Мельнікаву. Уладзімір Някляеў застаецца лаўрэатам прэміі "За свабоду думкі", дадаў Аляксандр Фядута, яму застанецца і дыплом, дзе пазначанае яго імя. Паводле http://t-styl.info  уверх Алесь Кіркевіч “УКантакце” Старонку Алеся Кіркевіча “Укантакце” стварыла Надзея Крапівіна - жонка палітвязня з Гродна, які адбывае пакаранне ў Наваполацкай папраўчай калоніі . Надзея Крапівіна: -Людзі ўвесь час пытаюцца, як Алесь, таму мы з ім вырашылі стварыць старонку. Цяпер кожны можа даведацца пра жыццё Алеся з ягонага акаўнту http://vkontakte.ru/id121838835. Свае навіны, думкі, вершы Алесь дасылае мне ў лістах, а я публікую. Каментары, нейкія заўвагі ад наведнікаў я таксама дасылаю Алесю. Лісты ад Алеся прыходзяць некалькі разоў на тыдзень, таму абнаўляюцца навіны рэгулярна. А для тых, хто хоча напісаць яму асабіста, ёсць паштовы адрас: Кіркевіч Аляксандр Раманавіч, 211440, Віцебская вобл., Г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Папраўчая калонія № 10. 22 чэрвеня стала вядома, што шэфства над Кіркевічам узяў былы прэзідэнт Еўрапарламента Ханс-Герт Пёттэрынг. Пёттэрынг адзначыў, што Алесь Кіркевіч, нягледзячы на маладыя гады, — прыклад барацьбы за свабоду і дэмакратыю ў сваёй роднай Беларусі. - Для мяне важна падтрымаць яго актыўнасць як прадстаўніка грамадзянскай супольнасці. Я патрабую ад прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, каб ён неадкладна вызваліў гэтага ды іншых палітвязняў, — гэтак Ханс-Герт Пёттэрынг патлумачыў сваё далучэнне да кампаніі "Шэфства над палітвязнямі". Кампанію "Шэфства над палітвязнямі" ініцыявала некалькі месяцаў таму праваабарончая арганізацыя "Libereco — Partnership for Human Rights" са штаб-кватэрай у Боне. Мэта кампаніі — каб кожны палітзняволены ў Беларусі і яго сям’я атрымалі ад нямецкіх парламентарыяў маральную і палітычную падтрымку. Сутнасць такога падыходу ў тым, каб сачыць за праблемамі "падшэфнага" палітвязня, падтрымліваць, у тым ліку і матэрыяльна, ягоную сям'ю, распаўсюджваць інфармацыю пра палітзняволеных у Беларусі дзеля іх вызвалення. Нагадаем, Алесь Кіркевіч атрымаў 4 гады пазбаўлення волі за "ўдзел у масавых беспарадках" 19 снежня, вырак быў вынесены 4 мая ў Кастрычніцкім судзе Менска на пяты дзень судовага паседжання. Паводле http://t-styl.info  уверх Пракурор патрабуе пакараць Пачобута 3 гадамі калоніі Сёння працягвалася судовае паседжанне над журналістам Андрэем Пачобутам. У судзе выступіў толькі пракурор, які папрасіў для журналіста 3 гады калоніі. Суд праходзіць у закрытым рэжыме. 3
  • 4. Перад пачаткам суда быў затрыманы журналіст Ігар Банцар. Разам з Аксанай Пачобут і Анжалікай Арэхва ён знаходзіўся на заднім двары суда, з якога можна было ўбачыць унутраны дворык, праз які праводзяць Андрэя Пачобута. Судовыя спрэчкі, якія меліся адбыцца сёння, перанесеныя на 28 чэрвеня ў 10 гадзін. Банцарпакараны штрафам у памеры 2 млн 100 тысяч рублёў (60 базавых велічыняў). Яго ўжо затрымлівалі ў першы дзень судовага працэсу над Андрэем Пачобутам 14 чэрвеня - тады Ігар адседзеў 5 дзён "за хуліганства". Андрэя Пачобута абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі і паклёпе на яго. За гэта журналісту пагражае ад 2 да 4 гадоў турмы. З 6 красавіка ён знаходзіцца за кратамі следчага ізалятару ў Гродне. Справу журналіста разглядае суддзя Віталь Ляцко. Паводле http://t-styl.info  уверх “Песні праўды” Саўкі ды Грышкі прагучаць у Гродне Аўтарскі праект Лявона Вольскага для Радыё Свабода “Песні праўды” распачаты ў мінулую весну, сёлета скончыўся выданнем дыска "Саўка ды Грышка. Ад вясны да вясны”. Больш чым год Рыгор Глык, апазіцыянер са стажам, ды Савелій Пстрычка, прадстаўнік дробнае намэнклятуры, абмяркоўвалі на сайце Радыё Свабода набалелыя пытанні ў нашай краіне. Што атрымалася ў выніку - можна пабачыць на прэзентацыі дыска, якая адбудзецца 1 ліпеня а 18 гадзіне па адрасе вул. Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку). Мультымедыйны дыск складаецца з 50 кампазіцый, які апрача гэтага змяшчае малюнкі і бонус – відэа. Кожны прысутны атрымае дыск у падарунак. Уваход вольны. Паводле http://t-styl.info  уверх Праект закона “Аб некамерцыйных арганізацыях” абмяркуюць Міністэрства юстыцыі заявіла пра гатоўнасць улічваць прапановы грамадскасці падчас працы над праектам закону “Аб некамерцыйных арганізацыях”. Пры распрацоўцы праекта закона “Аб некамэрцыйных арганізацыях” будуць разглядацца прапановы некамерцыйных арганізацый, якія былі скіраваныя ў Міністэрства юстыцыі ў пісьмовым выглядзе. Пра гэта паведаміў намеснік міністра юстыцыі Ігар Тушынскі ў адказе на калектыўны зварот некамерцыйных арганізацый з нагоды распрацоўкі гэтага законапраекта. Як вынікае з ліста, у дадзены момант Міністэрствам юстыцыі вядзецца праца над канцэптуальнымі палажэннямі будучага законапраекта з улікам меркаванняў, выказаных дзяржаўнымі ворганамі і некамэрцыйнымі арганізацыямі. Пры гэтым разглядаюцца ў роўнай ступені і пісьмовыя прапановы некамерцыйных арганізацый, і тыя меркаванні, што прагучалі на закрытым “круглым стале”, арганізаваным Міністэрствам для абмеркавання канцэптуальных палажэнняў законапраекта напрыканцы мінулага года. Сярод іншага, Міністэрства юстыцыі разглядае такія важныя для некамерцыйных арганізацый прапановы, як магчымае пашырэнне заяўляльнага прынцыпу рэгістрацыі 4
  • 5. арганізацый, і нават магчымае выключэнне з заканадаўства нормаў пра крымінальную адказнасць за дзейнасць незарэгістраваных арганізацый. На думку ініцыятараў калектыўнага звароту, гэтыя словы Міністэрства нельга разглядаць як ясную заяву пра намер рэфармаваць заканадаўства аб некамерцыных арганізацыях, але іх можна трактаваць як гатоўнасць да дыялогу і камунікацыі па гэтых пытаннях. Нагадаем, што ўвесну бягучага году 110 грамадскіх аб’яднанняў далучыліся да калектыўнага звароту, у якім утрымліваліся прапановы і заўвагі да будучага закону “Аб некамэрцыйных арганізацыях”. Нагодай да звароту стала верагоднасць прыняцця гэтага законапраекту ў рэдакцыі, якая не адпавядае інтарэсам грамадскасці. Тады парламент і ўрад адклалі разгляд гэтага законапраекту, скіраваўшы яго на дадатковую дапрацоўку. Прапановы і заўвагі да канцэпцыі будучага заканадаўчага акта былі перададзеныя ў Міністэрства юстыцыі, якое з'яўляецца асноўным распрацоўшчыкам законапраекта. З тэкстам калектыўнага звароту ў парламент і ўрад па праекце Закона “Аб некамерцыйных арганізацыях” можна азнаёміцца на сайце Цэнтра прававой трансфармацыі: http://lawtrend.org/ru/data/650/. Надалей ініцыятары калектыўнага зварота плянуюць працягваць спробы ўплываць на працэс распрацоўкі гэтага законапраекта з мэтай дамагчыся найбольш поўнага ўліку ў ягоным змесце інтарэсаў грамадскасці. Прэс-рэліз Асамблеі НДА і Цэнтра прававой трансфармацыі Паводле рассылкі belngo.info  уверх Абвесткі:  уверх Польска-беларуска-ўкраінскі летнік па новых медыях Для моладзі ва ўзросце 18-25 гадоў з Беларусі і Украіны, якія актыўна спрыяюць стварэнню моладзевай прэсы, з’яўляюцца актыўнымі сябрамі альбо валанцёрамі грамадскіх арганізацый, удзельнічаюць у сацыяльных і моладзевых грамадскіх рухах, фонд Новыя Медыі распачынае прыём заявак на ўдзел у польска-беларуска-украінскім летніку «Мультыма – актыўнасць моладзі ў новых медыях» 3 1 па 12 кастрычніка ў Польшчы (Сероцк). Мэты мерапрыемства: - наладжванне супрацоўніцтва і абмен досведам для моладзі з Беларусі, Украіны і Польшчы; - знаёмства з ініцыятывамі і новымі магчымасцямі аб’яднанай Эўропы; - абмен досведам па арганізацыі супрацы з эўрапейскімі інстытутамі і лакальнымі арганізацыямі; - пашырэнне праз новыя мэдыі ідэі нефармальнай адукацыі; 5
  • 6. - наладжванне камунікацыі паміж моладдзю, зацікаўленай у развіцці мэдыя- праектаў праз стварэнне мультымедыйнай інтэрнэт-газеты. Галоўныя тэмы летніка: “Моладзевыя СМІ і інфармацыя» і «Еўрапейская свядомасць». Рабочыя мовы летніка – польская, беларуская, украінская. Міжнародны летнік фінансуецца FRSE (Фонд Развіцця Сістэмы Адукацыі) і ладзіцца супольна Фондам Новыя Медыі (Польшча), Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі Галіччыны (Украіна) і ГА “Цэнтр “Трэці сектар» (Беларусь). Удзел бясплатны. Арганізатары кампенсуюць усе выдаткі па праграме, візу, праезд, харчаванне і пражыванне. Каб падаць заяўку, калі ласка, дашліце рэзюмэ (максімум 2 старонкі) на электронны адрас kontakt@nowemedia.info Апошні тэрмін падачы заявак - 31 жніўня. Паводле http://t-styl.info  уверх Запрашаюць валанцёрскія летнікі Беларусі Прапануем вашай ўвазе спіс валанцёрскіх летнікаў-2011 ў Беларусі. Пражыванне ў большасці з гэтых летнікаў – намётавае, харчаванне можа быць бясплатным ці часткова платным. Правядзіце гэтае лета з карысцю для сябе і нашай спадчыны! “Любча над Нёманам – 2011” Месца правядзення: в. Любча, Навагрудскі раён. Даты: 8.07 – 19.07.2011. Тып работ: рэстаўрацыйныя працы на замку, чыстка замкавага парку, нарыхтоўка будаўнічых матэрыялаў, археалагічныя працы, абмеры, пленер. Арганізатар: МГА “Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў”. Кантакты: (+37529) 601–47–77 (Улад), http://vkontakte.ru/event26445318 “Мураванка – 2011” Месца правядзення: в. Мураванка, Шчучынскі раён. Даты: 4.08 – 14.08.2011. Тып работ: прыборка. Арганізатар: МГА “Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў”. Кантакты: (+37544) 740–24–62 (Дзмітры), http://vkontakte.ru/event26446503 “Крэўская вунія – 2011” Месца правядзення: в. Крэва, Смаргонскі раён. Даты: 1.07 – 15.08.2011. Тып работ: археалагічныя раскопы, рэкультывацыя, збудаванне кансервацыйных канструкцый, прыборка тэрыторыі. Арганізатар: ДФ “Крэўскі замак” Кантакты: +375295513335 (Вольга) http://kreuskizamak.by/?page_id=28 “Гальшаны – 2011” Месца правядзення: в. Гальшаны, Ашмянскага раёна. Даты: 1.08 – 15.08.2011 Тып работ: прыборка і апісанне надгробкаў на старадаўніх могілках. 6
  • 7. Арганізатар: ГА “Беларускі камітэт ICOMOS” Кантакты: +375292772944 (Наста) http://valancior-hks.blog.tut.by/ “Замкі Беларусі – 2011” Месца правядзення: в. Залессе, Смаргонскі раён. Даты: 13.07 – 26.07.2011 Тып работ: добраўпарадкаванне тэрыторіі сядзібы ХІХ ст. М. К. Агінскага. Арганізатар: “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” Кантакты: 017 237 48 57 http://www.belau.info/ “Спадчына Радзівілаў – 2011” Месца правядзення: г. Нясвіж. Даты: 3.07 – 17.07.2011 Тып работ: добраўпарадкаванне тэрыторіі парка, археалагічныя раскопы. Арганізатар: “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” Кантакты: 017 237 48 57 http://www.belau.info/ Раскопкі ў Докшыцкім раёне Месца правядзення: в. Бірулі, Докшыцкага раёна Даты: 3.07 – 27.07.2011 Тып работ: археалагічныя раскопкі на помніках X ст. Арганізатар: археолаг Андрэй Вайцяховіч Кантакты: +375295782375 Археалагічная экспедыцыя “Палатыда – 2011” Месца правядзення: в. Лучна, Полацкага раёна Даты: Прымаюцца валанцёры на любы тэрмін пачынаючы з 27 ліпеня Тып работ: археалагічныя раскопкі комплекса феадальнай сядзібы ХІ – XVIстст., могільніка ХІІ – ХІІІстст., XVI – XVIIстст. Арганізатар: археолаг Марат Клімаў Кантакты: +375297762675 Раскопкі ў Гальшанах Даты: 1 – 31 жніўня (некалькі выездаў тэрмінам на 7 – 10 дзён + магчыма выезды ў верасні). Тып работ: раскопкі княскага гарадзішча (IV – XVI стст.) і могільніка XII – XIII стст. Арганізатар: Павел Кенька Кантакты: +375 29 7651704 (Павел), +375 29 878 1918 (Яўген) Паводле http://nastaunik.info (падрыхтавана ГА «БК ICOMOS», паводле кам’юніці «Валанцёры ў сферы аховы помнікаў)  уверх Прыём заявак на ўдзел у кангрэсе даследчыкаў Беларусі Кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацый пад эгідай Універсітэту Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь) абвясцілі збор заявак для ўдзелу ў Першым міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 23-25 верасня ў г.Коўна, Літва. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя даследчыкі, эксперты і спецыялісты ў пазначаных галінах. 7
  • 8. Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд, пражыванне, забяспечаць візавую падтрымку. Працоўныя мовы Кангрэсу: беларуская, ангельская і літоўская. Каб прыняць удзел, неабходна даслаць на электронны адрас: icbs@palityka.org наступныя дакументы: - CV на беларускай, ангельскай, літоўскай ці іншай працоўнай мове; - тэзісы выступу – да 400 словаў, на любой працоўнай мове. Таксама ў лісце неабходна паведаміць, ці патрабуецца візавая падтрымка. Апошні тэрмін падачы заявак - 15 ліпеня. Падрабязная інфармацыя пра Кангрэс на сайце: http://palityka.org/2011/02/pryyom- zayavak-na-udzel-u-kangrese/. Паводле рассылкі belngo.info  уверх Міжнародная PhD праграма для Беларусі Беларускі акадэмічны і экспертны Кансорцыўм (БАЭК) у межах праграмы Flying University (“Лятучы Ўніверсітэт”) абвяшчае набор на Міжнародную PhD праграму для Беларусі. Каардынатарам Міжнароднай PhD праграмы для Беларусі з’яўляецца Інстытут палітычных даследванняў “Палітычная сфера”. Праграма арганізаваная паводле завочнага прынцыпу. Стандартны тэрмін навучання па праграме — тры гады. Арганізатары забяспечваюць кансультаванне, тэхнічную дапамогу, акадэмічную камунікацыю ў форме семінараў, сувязь з замежным універсытэтам і адстойванне інтарэсаў аўтара, кампенсацыю ўсіх выдаткаў, звязаных з абаронай (у тым ліку ганарараў беларускім і замежным кансультантам, збораў універсітэтаў за абарону, таксама можа разглядацца пытанне пакрыцця выдаткаў на транспарт, пражыванне, навуковую літаратуру ды іншае). Тэкст дысертацыі можа быць на ангельскай, рускай ці беларускай мовах. Патрабаванні да кандыдатаў: - завершаная вышэйшая адукацыя (дыплом ВНУ ці ступень магістра); - валоданне беларускай і рускай мовамі ў ступені, дастатковай для разумення лекцый і напісання тэкстаў; валоданне ангельскай мовай – пажаданае; - наяўнасць навуковых, экспертных ці аналітычных публікацый. Каб прыняць удзел, неабходна даслаць на электронны адрас: phd@palityka.org наступныя дакументы: рэзюмэ (CV) з фотаздымкам, пазначэннем адукацыі, прафесійнага досведу, публікацый і іншай рэлевантнай інфармацыі; матывацыйны ліст у адвольнай форме (аб’ём да 2 старонак); кароткае апісанне дысертацыйнага даследвання. Апошні тэрмін падачы заявак - 15 верасня. Падрабязная інфармацыя пра праграму - на сайце: http://eurobelarus.info/content/view/20915/135/ Паводле рассылкі belngo.info  уверх Майстар-класы ў межах X Тыдня касцёльнай музыкі Секцыя касцёльнай музыкі Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў супрацоўніцтве з Беларускай дзяржаўнай 8
  • 9. акадэміяй музыкі з 4 па 8 ліпеня праводзіць X Тыдзень касцёльнай музыкі, у межах якога адбудуцца майстар-класы для ахвотных. У якасці кіраўніка творчых майстэрняў запрошаны вядомы музыкант з Універсітэта музыкі і мастацтваў г. Грац (Аўстрыя), домскі капельмайстар, дацэнт Ёзэф Долер (Josef Doeller), які ўжо шматразова праводзіў майстар-курсы ў БДАМ па харавым дырыжыраванні і ў рамках трох Акадэмій старадаўняй музыкі. У межах тыдня ў акадэміі музыкі пройдуць лекцыі і індывідуальныя заняткі па наступных дысцыплінах: 1. лекцыі: -літургіка (кс. Юрый Санько) -уводзіны ў грэгарыянскі харал (Ёзэф Долер) 2. практычныя заняткі: -літургічная арганная ігра і імправізацыя (Уладзімір Неўдах) -практычная гармонія (Вікторыя Куцько) -пастаноўка голасу (Тамара Рэмез) -хор; харавое дырыжыраванне (Ёзэф Долер). Урачыстае адкрыццё Х Тыдня касцёльнай музыкі адбудзецца 4 ліпеня ў 11.30 у архікатэдральным касцёле (рэгістрацыя ўдзельнікаў з 10.30). Заключны канцэрт удзельнікаў — 8 ліпеня а 19.30. Аб жаданні ўдзельнічаць у майстар-класах просім паінфармаваць загадзя па факсе +375 17 226 74 49 ці па электроннай пошце ulneudach@hotmail.com ці на адрас: 220030, г. Мінск, пл. Свабоды, 9, архікатэдральны касцёл, спадару Уладзіміру Неўдаху. Анкета ўдзельніка X Тыдня касцёльнай музыкі >>> Навучанне і пражыванне ў інтэрнаце БДАМ — бясплатнае; даезд і харчаванне — за ўласны кошт. Паводле http://www.catholic.by  уверх Фотаконкурс ад “The Washington Post” Конкурс праводзіцца толькі для аматараў. Прафесіяналы, чый заробак ад фотадзейнасці складае больш за 50 %, не могуць удзельнічаць. Тэматыка: адпачынак і падарожжа. Для ўдзелу неабходна выкласці свае фотаздымкі па спасылцы: http://wapo.st/yourtravelpics. Фота-працы змогуць убачыць усе карыстальнікі. Да фота неабходна дадаць назву, інфармацыю, дату здымка, імя, кантактныя дадзеныя. Фармат фота JPEG ці TIFF памерам ад 1MB да 5MB. Апошні тэрмін падачы фота - 25 ліпеня. Падрабязная інфармацыя - на сайце: http://www.washingtonpost.com/lifestyle/travel/submit-to-the-washington-post-travel-sections- annual-photo-contest/2011/05/02/AFgRbP4G_story.html?wprss=rss_homepage Паводле adukacyja.info  уверх 9
  • 10. Не спазьніся!  уверх Школа адукатараў-2011 Школа адукатараў запрашае ўсіх, хто хоча павысіць свой узровень кампетэнтнасці ў галіне распрацоўкі адукацыйных мерапрыемстваў і падрыхтаваць пісьмовыя заяўкі для ўдзелу ў конкурсе правядзення адукацыйных мерапрыемстваў у рамках Тыдня нефармальнай адукацыі 2011. Школа адукатара пройдзе ў фармаце чатырохдзённай школы-семінара 15-17 ліпеня. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць электронную анкету-заяўку. Апошні тэрмін - да 1 ліпеня. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатара Школы адукатараў Святланы Анташкевіч, даслаўшы ёй пытанні на адрас shkola.adukatara@gmail.com.  уверх Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Адукацыя без межаў», Беларусь, Фундацыя еўрапейскіх даследванняў, Польшча, Цэнтар інцыятываў ЮНЕСКА, Польшча ЗАПРАШАЮЦЬ да ўдзелу ў доўгатэрміновай моладзевай праграме “Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў”. Стаць ўдзельнікам вельмі проста! Патрэбна запоўніць заяўку і даслаць яе на электронную пошту edwb@tut.by . Апошні тэрмін – 30 чэрвеня. АНКЕТА – ЗАЯЎКА Паводле kariera.by  уверх Фотаконкурс “Чалавек – Божае стварэнне” Партал Catholic.by і газета Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі веснік» (падпісны індэкс 63783) арганізоўваюць фотаконкурс «Чалавек — Божае стварэнне». Мэта конкурсу — нагадаць аб каштоўнасці, прыгажосці і годнасці кожнага чалавечага жыцця, незалежна ад узросту і сацыяльнага палажэння. Апошні тэрмін падачы фотаздымкаў - да 10 ліпеня. Пераможцаў вызначаць самі наведвальнікі сайта. Галасаванне будзе праходзіць з 10 па 30 ліпеня. Газета «Каталіцкі веснік» узнагародзіць каштоўнымі прызамі аўтараў лепшых прац. Больш падрабязна чытай па спасылцы http://www.catholic.by/2/home/news/belarus/61- other/109099-fotokonkurs.html  уверх 10
  • 11. Канферэнцыя па сацыяльнай памяці Канферэнцыя “Сацыяльная памяць у краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы” адбудзецца з 23 да 25 лістапада ў Варшаве. Арганізатары: Варшаўскі ўніверсітэт і шэраг навуковых цэнтраў краін Цэнтральнай Еўропы. Мэта мерапрыемства – ацэнка стану даследванняў сацыяльнай памяці ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе. Для ўдзелу неабходна прадставіць тэзісы (300 словаў) і кароткае рэзюмэ на эл. адрас genealogies@enrs.eu . Апошні тэрмін падачы – да 1 ліпеня. Кантакты: Monika Żychlińska, Agnieszka Nosowska, Europejska Sieć Pamięć i Solidarność, ul. Wierzbowa 9/11, PL-00-094 Warszawa, эл.пошта monika.zychlinska@enrs.eu, agnieszka.nosowska@enrs.eu  уверх Конкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі пад патранатам пасла РП у Беларусі абвяшчае ІV конкурс дыпломных і навуковых прац, прысвечаных польскай праблематыцы. Апошні тэрмін – да 31 жніўня. Адрас: Пасольства Рэспублікі Польшча, вул. П. Румянцава, 6 220034, г. Мінск. Тэлефоны для даведак: 288 21 14, 288 23 13. Паводле http://www.minsk.polemb.net  уверх Інтэграцыйны намётавы летнік-семінар “Круглае возера” Беларускае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае моладзь ва ўзросце 18-31 год для ўдзелу ў інтэграцыйным намётавым летніку-семінары “Круглае возера-2011”. Цягам 10 дзён моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і іх здаровыя аднагодкі будуць удзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах, а таксама весела адпачываць. Апошні тэрмін падачы заявак – да 30 чэрвеня. Заяўкі дасылайце па эл.пошце different-equal@mail.ru альбо на факс 8017-209-61-98 і на паштовы адрас: 220104, Мінск, вул. М. Лынькова 8-4. Тэлефон МТС 8029-555-68-38 (Званіце ў любы час). Паводле рассылкі БАСР  уверх 11