SlideShare uma empresa Scribd logo
1 de 8
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
                                        ад грамадскага аб’яднання
                                           “Цэнтр “Трэці сектар”
                                          а/с 54, Гародня, 230009,
                                         тэл./факс (0-152) 75-71-72,
                                       e-mail: trecisektar@yahoo.com
                                           сайт http://3sektar.by/

                                               Выпуск 32 (500)

                                            (15 верасня 2011 г.)
                                       Рэдактар выпуску: Кася Крот

          Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
                                абавязковая



                                                                      Сёньня ў выпуску:

У Гродне адбудзецца першы Форум веласіпедыстаў..............................................2
Прэзентацыя выданняў твораў паэтаў-святароў ў Гродне......................................2
Прыёмныя бацькі Беларусі патрабуюць увагі............................................................3
Форум валанцёраў і дыспут памяці Й.Раў..................................................................3
Семінар па экалагічнай журналістыцы......................................................................4
Кансультацыі для арганізацый Трэцяга сектара.......................................................5
Дабрачынная праграма грантаў Google Grants..........................................................5
Міжнародны конкурс для журналістаў з краін СНД.................................................6
Журналісцкая майстэрня-2011 запрашае..................................................................7
Канферэнцыя па абмене досведам у прафілактыцы ВІЧ..........................................7
Вэбінар для некамерцыйных арганізацый................................................................7
Пра Еўрапейскі Саюз у вышэйшай школе .................................................................8
Даследніцкія гранты па праграме ЮНЭСКА/Кейзо Абучы.......................................8
   «Амерыканская культура: якая яна?»....................................................................8
 Падзеі:
                                                                                      уверх


       У Гродне адбудзецца першы Форум веласіпедыстаў
        Мэтай запланаванага на 17-18 верасня мерапрыемства з'яўляецца аб'яднанне
намаганняў аматараў ровара з усё краіны па ўдасканаленні гарадской інфраструктуры. Удзел у
Форуме збіраюцца ўзяць прадстаўнікі ўсіх абласных цэнтраў Беларусі.
        У час імпрэзы адбудзецца прэзентацыя дзейнасці розных велаініцыятываў краіны, абмен
досведам працы з мясцовымі ўладамі, а таксама досведам арганізацыі гарадскіх вела-
мерапрыемстваў.
       Аматары ровараў у Гродне даўно імкнуцца даказаць свае правы на камфортныя ўмовы для
перасоўвання па горадзе.
       З нядаўняга часу працуе адмысловы сайт гарадзенскіх актывістаў роварнага руху.
       Гарадзенцам добра знаёмыя ініцыятывы "Крытычная маса" і "Бардзюрная пятніца".
       Падобныя ініцыятывы спарадычна ўзнікаюць і ў іншых гарадах краіны.
        Форум у Гродне стане першай спробай скаардынаваць дзеянні актывістаў роварнага руху
па ўдасканаленні гарадской інфраструктуры з улікам інтарэсаў раварыстаў.
      Паводле http://t-styl.info

                                                                                      уверх



       Прэзентацыя выданняў твораў паэтаў-святароў ў Гродне
       Адразу два выдання з серыі “Беларусі кнігазбор”, прысвечаныя творчасці беларускіх
паэтаў-святароў, будуць прэзентаваныя гродзенцам 18 верасня: 54-ты том серыі – збор твораў
Казіміра Сваяка і 58-мы том - “Выбраныя творы” Вінцука Адважнага.
       Вінцук Адважны (сапраўднае імя Язэп Германовіч) – святар, які працаваў у заходнім і
ўсходнім абрадах, манах-марыянін, нарадзіўся ў 1890 годзе ў Гальшанах, памёр на эміграцыі ў
Лондане ў 1978 годзе.
       Сябра Таварыства беларускай школы, арганізатар адной з беларускіх школ, адзін з
пачынальнікаў беларускага духоўнага адраджэння. З 1932 года працаваў на місіі ў Харбіне,
вярнуўшыся ў Вільню, кіраваў беларускім марыянскім домам студэнтаў.
       Разам з студэнтамі быў дэпартаваны ў Цэнтральную Польшчу, зноў выехаў у Харбін, адкуль
у 1948 годзе выдадзены кітайскімі ўладамі савецкім органам бяспекі.
       Святар атрымаў 25 гадоў лагероў, але быў вызвалены пасля смерці Сталіна.
       Выехаў на эміграцыю, канчаткова спыніўшыся ў Лондане, дзе і памёр.
       У выданне з 600 старонак ўвайшлі вершы, байкі, творы, якія публікуюцца ўпершыню, і
легендарныя ўспаміны “Кітай-Сібір-Масква”.
        У кнігу выбраных твораў Казіміра Сваяка ўвайшлі зборнік вершаў «Мая ліра», філасофскі
дзённік «Дзея маёй мыслі, сэрца і волі», п’еса «Янка Канцавы», драматычная паэма «Купалле»,
вершы і публіцыстыка.
       Казімір Сваяк — паэтычны псеўданім каталіцкага святара і публіцыста Канстанціна
Стаповіча, якога лічаць адным з пачынальнікаў духоўна-ірацыянальнай плыні ў заходне-
беларускай паэзіі пачатку XX ст.
                                                                                            2
Ён быў найбольш вядомы як папулярызатар беларускай мовы, якую імкнуўся ўводзіць у
літургічнае жыццё касцёла і адукацыю, за што цярпеў пераследы.
         Адзіная прэзентацыя збораў твораў беларусіх паэтаў-святароў у Гродне адбудзецца ў
грэка-каталіцкай парафіі ў капліцы на Дзевятоўцы (каля польскй школы).
        Гасцямі імпрэзы будуць укладальніца зборнікаў Ірына Багдановіч, нашчадак роднай сястры
Казіміра Сваяка кс.Юрый Йодзвік.
         Атрымаць выданне твораў Вінцука Адважнага можна будзе толькі па папярэдняй замове.
        Пачатак прэзентацыі ў 11.30
      Паводле http://t-styl.info

                                                                                       уверх


      Прыёмныя бацькі Беларусі патрабуюць увагі
       Прыёмныя бацькі Беларусі звярнуліся з адкрытым лістом ва Ўрад і Адміністрацыю
прэзідэнта, каб звярнуць увагу на праблемы з забеспячэннем дзяцей-сірот у прыёмных сем’ях і
дзіцячых дамах сямейнага тыпу.
       У звароце закранаюцца пытанні аздараўлення, грашовай дапамогі, рэгістрацыі прыёмных
дзяцей.
       У Беларусі распрацаваны новы праект новага Палажэння аб прыёмнай сямьі.
       Аўтары ліста лічаць неабходным прадставіць праект для абмеркавання грамадскасці.
       Зварот можна прачытаць на сайце аднаго з арганізатараў МГТ “Добрая воля”
http://mihck.info/node/77.
       Калі вы лічыце пытанні, паднятыя ў звароце, актуальнымі, і хочаце падтрымаць прыёмныя
семьі, можаце пакінуць свой подпіс у лісце.
       Кантакты ў Мінску: 212-45-81, +375 29 501-87-81.
      Паводле рассылкі БАСР
                                                                                       уверх



      Форум валанцёраў і дыспут памяці Й.Раў
      19 верасня ў Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й.Раў пройдзе IV Форум
валанцёраў і VI дыспут памяці Й.Раў на тэму “Добраахвотная праца на карысць грамадзянскай
супольнасці”.
      Плануецца абмеркаваць магчымасці валанцёрскай працы ў розных еўрапейскіх краінах і
перспектывы інтэграцыі беларускіх валанцёрскіх ініцыятыў у міжнародны кантэкст, а таксама
надаць новыя імпульсы валанцёрскаму руху ў Беларусі праз выкарыстанне досведу іншых
еўрапейскіх краін.
      Удзельнікі форума і дыспута правядуць дыскусію пра новыя задачы і формы працы
валанцёраў у такіх спецыфічных сферах дзейнасці, як, напрыклад, дапамога сталым людзям і
сведкам вайсковых дзеянняў.
      Мяркуецца сфармаваць працоўную групу з прадстаўнікоў праграмы “Месца сустрэчы
Дыялог” германскага фонда “Памяць, адказнасць і будучыня” для сумеснага вырашэння праблем
валанцёрства ў перыяд паміж форумамі.
      Удзельнікі мерапрыемстваў – валанцёры і супрацоўнікі грамадскіх аб’яднанняў і
дзяржаўных арганізацый, школ, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установаў, сведкі
вайсковых падзей, удзельнікі праектаў у межах праграмы “Месца сустрэчы – Дыялог”.
      Форум валанцёраў распачне працу ў 9.00.
                                                                                             3
У дыскусіі з экспертамі з Расіі, Украіны, Германіі ўдзельнікі абмяркуюць актуальныя
пытанні валанцёрскага руху.
      Праца ў групах па інтарэсах супольна з экспертамі будзе прысвечана распрацоўцы
канцэпцыі дзейнасці арганізацый, абмену досведам, прэзентацыі праектаў і фармулёўцы
пытанняў да асноўнага дакладчыка Дыспута памяці Й.Раў.
      У 16.30 адкрыецца штогадовы дыспут памяці Й.Раў.
      З прывітальнымі словамі выступяць пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія д-р К.Вайль і
прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь.
      Асноўны даклад “Унёсак валанцёрскай дзейнасці ў развіццё грамадзянскай супольнасці ў
Еўропе” прачытае сябра Рады фонда “Дапамога дзецям у бядзе” Крыстына Раў, якая таксама
адкажа на пытанні ўдзельнікаў форума.
      Арганізатары мерапрыемстваў – ММАЦ імя Й.Раў, МАЦ Дортмунд, МГА
“Узаемаразуменне”, Германскі фонд “Памяць, адказнасць і будучыня”.
      Даведкі па тэлефонах: +375 17 207 49 72, факс +375 17 270 39 95.
      Паводле прэс-рэлізу




                                                                     Абвесткі:
                                                                                      уверх


       Семінар па экалагічнай журналістыцы
       26 — 27 верасня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры пройдзе семінар
па экалагічнай журналістыцы.
       Запрошаныя эксперты распавядуць, як зацікавіць чытача матэрыялам на экалагічную
тэматыку, як знайсці «свежую» тэму, як адшукаць актуальную інфармацыю ў сацыяльных сетках і
г.д.
       Вы таксама пазнаёміцеся з замежным і беларускім досведам журналісцкага расследавання
на экалагічную тэматыку, атрымаеце прафесійныя парады ў падрыхтоўцы публікацый
па праблемах навакольнага асяроддзя, параўнаеце погляды журналістаў і экалагічных экспертаў
на «добры» артыкул.
       Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Для ўдзелу ў конкурсным адборы трэба запоўніць
фармуляр заяўкі і адправіць яго разам з далучанымі журналісцкімі матэрыяламі па факсе
270-39-95 альбо на e-mail medienakademie@ibb.by.
       Апошні тэрмін - да 21 верасня.
       Іншагароднім удзельнікам прадастаўляецца месца ў гатэлі.
       ПРАГРАМА СЕМІНАРА
       ФАРМУЛЯР ЗАЯЎКІ
      Паводле http://baj.by
                                                                                      уверх



                                                                                               4
Кансультацыі для арганізацый Трэцяга сектара
       Група беларускіх экспертаў прапануе кансультацыйную дапамогу арганізацыям трэцяга
сектара Беларусі.
        Кансультацыі аказваюцца па пытаннях, звязаных з павышэннем якасці інфармацыйнай
працы арганізацый:
       -па камунікатыўным планаванні;
       - падрыхтоўцы і правядзенні інфармацыйных кампаній;
       - павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў, якія займаюцца інфармацыйнай працай;
       - працы сайтаў, прасоўванні ў сацсетках;
       - працы з журналістамі і СМІ;
       - падрыхтоўцы фотаматэрыялаў;
       - працы прэс-сакратароў, прэс-службаў.
       У якасці экспэртаў выступаюць вядомыя беларускія журналісты, спецыялісты ў галіне PR,
Інтэрнэт.
       Каб атрымаць кансультацыйную дапамогу, неабходна запоўніць заяўку (у дадатку) і
даслаць яе на электронны адрас: info.experty@gmail.com
       Апошні тэрмін падачы заявак - 30 верасня.
      Паводле рассылкі belngo.info
                                                                                        уверх



      Дабрачынная праграма грантаў Google Grants
       Некамерцыйныя арганізацыі запрашаюцца да ўдзелу ў дабрачыннай праграме
GoogleGrants. Прыём заявак адкрыты ўвесь час.
       Праграма падтрымлівае больш за 4000 арганізацый, дапамагаючы ім дасягаць сваёй мэты
з дапамогай рэкламы вэб-сайтаў у Google.
       Да некамерцыйных арганізацый, якія могуць прэтэндаваць на грант, належаць, акрамя
іншых, арганізацыі з наступнымі накірункамі дзейнасці:
       -Ахова жывёл і прыроды
       -Мастацтва
       -Службы па аказанні дапамогі ў надзвычайных сітуацыях
       -Адукацыя
       -Навакольнае асяроддзе
       -Ахова здароўя
       -Навука і тэхналогіі
       -Валанцёрская дзейнасць і праца з мясцовай супольнасцю
       -Праграмы ў падтрымку моладзі.
       Не могуць прэтэндаваць на падтрымку:
       -Органы дзяржаўнай улады і ўрадавыя арганізацыі
       -Некамерцыйныя арганізацыі, якія займаюцца атрыманнем прыбытку
       -Кансультанты па атрыманні крэдытаў
       -Арганізацыі ўзаемнай выгоды (сацыяльныя сеткі, прафесійныя аб'яднанні і г.д.)
       -Парталы і дырэкторыі.
       Атрымальнікам грантаў Google прадстаўляецца аплочаны рэкламны акаўнт у Інтэрнэце, які
можна выкарыстоўваць у розных мэтах, у тым ліку для зваротаў да грамадскасці, збора сродкаў і
прыцягнення добраахвотнікаў.
       Вы атрымаеце ад Google Grants грант на рэкламу ў Google AdWords ™.
                                                                                              5
З яе дапамогай ваша арганізацыя будзе кіраваць сваімі рэкламнымі кампаніямі, ствараючы
і адсочваючы тэкставыя абвесткі, якія паказваюцца ў Google.
        Вы самі ствараеце абвесткі і абіраеце ключавыя словы і фразы, якія маюць дачыненне да
вашай арганізацыі.
        Калі карыстальнікі ўводзяць адно з вашых ключавых словаў у радок пошуку на сайце
Google, побач з вынікамі можа з’явіцца ваша абвестка.
        Падрабязная інфармацыя – на сайце http://www.google.ru/grants/new/index.html
        Форма для падачы заяўкі на грант – па спасылцы:
http://services.google.com/googlegrants/application?hl=ru
      Паводле рассылкі БАСР
                                                                                       уверх


       Міжнародны конкурс для журналістаў з краін СНД
      Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, супрацоўнікі СМІ дзяржаваў-удзельніц СНД, якія
асвятляюць тэматыку захавання гісторыка-культурнай спадчыны.
      Конкурс ладзіцца Азербайджанскім дзяржаўным тэлеграфным агенцтвам АзерТАдж у
межах Плана прыярытэтных мерапрыемстваў у сферы гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаваў-
удзельніц СНД на 2011-2012 гг.
      На конкурс прымаюцца артыкулы, эсэ і іншыя матэрыялы на рускай мове.
      Аб’ём не павінны перавышаць 2-3 старонак.
      Пераможцы атрымаюць грашовыя прызы.
      Галоўны прыз – 1000 даляраў ЗША.
      Апошні тэрмін – да 15 лістапада.
      Працоўная мова конкурса – руская.
      Разам з артыкулам на конкурс неабходна дасылаць кароткае CV, кантактную інфармацыю.
      Матэрыялы дасылайце на эл.адрас АзерТАдж:azertac@azdata.net
      Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў канцы 2011 года ў Баку.
      Кантактныя асобы Зіядхан Гасанаў (+994552007796, zgasan@yandex.ru), Архан Мурадаў
(+994506133973, obarsa@yandex.ru).
      Паводле рассылкі ГА “БАЖ”
                                                                                       уверх




                                                               Не спазьніся!
                                                                                       уверх


                                                                                             6
Журналісцкая майстэрня-2011 запрашае
        5 — 9 кастрычніка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў
пройдзе Міжнародная журналісцкая майстэрня-2011, ініцыятарам якой з’яўляецца арганізацыя
n-ost — саюз журналістаў, якія пішуць на тэмы Усходняй Еўропы.
        Для ўдзелу ў конкурсным адборы неабходна запоўніць фармуляр заяўкі і адправіць яго
разам з далучанымі журналісцкімі матэрыяламі да 18 верасня:
- па E-Mail: presse@ibb.by
- па Fax: (017) 270-39-95
- па пошце: Школа журналістыкі, Пр. Газеты Праўда, 11, 20116, Мінск.
        ФАРМУЛЯР ЗАЯЎКІ
        ПРАГРАМА
       Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
                                                                                             уверх



       Канферэнцыя па абмене досведам у прафілактыцы ВІЧ
        Міжнародная канферэнцыя моладзевых арганізацый краін СНД па абмене досведам у
галіне прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі сярод навучэнцаў і студэнцкай моладзі пройдзе ў Мінску
29-30 верасня.
        Апошні тэрмін – 14 верасня.
        Запоўніць заяўку можна па спасылцы: https://docs.google.com/spreadsheet/viewform?
hl=ru&formkey=dG1WZ0l1VktRT0w0cUprSVdDN2lWY2c6MQ#gid=0
        Адрас для прадстаўлення матэрыялаў ў Зборнік лепшых практык:
https://docs.google.com/spreadsheet/viewform?
hl=ru&formkey=dDZ1MEJoSS1VWHRlMnRxcUlXd1paTHc6MQ#gid=0
        З пытаннямі звяртайцеся па буднях з 10 да 18 гадзін да Дзмітрыя Субцэльнага, Віталя
Нікановіча, Наталлі Лісіцкай па тэлефоне+375 17 237 87 91, эл.пошце vnikanovich@belau.info .
       Аргкамітэт канферэнцыі

                                                                                             уверх


       Вэбінар для некамерцыйных арганізацый
         Хізэр Мэнсфілд ладзіць бясплатны семінар па эфэктыўным выкарыстанні сацыяльных
медыяў ды мабільных тэхналогій, а таксама па фандрэйзінгу для некамерцыйных арганізацый.
Семінар адбудзецца 26 верасня з 15 да 16.30 па беларускім часе.
         Працоўная мова – ангельская.
         Каб прыняць удзел у семінары, неабходна запоўніць анлайн-анкету на сайце:
https://www2.gotomeeting.com/register/548997618
         Апошні тэрмін рэгістрацыі - 19 верасня.
         Болей інфармацыі – па спасылцы: http://nonprofitorgs.wordpress.com/2011/08/14/for-
nonprofits-in-europe-africa-the-middle-east-and-india-social-media-for-social-good-a-how-to-webinar-
for-nonprofits/
        Паводле рассылкі belngo.info
                                                                                             уверх



                                                                                                   7
Пра Еўрапейскі Саюз у вышэйшай школе
      Грамадскае аб’яднанне “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” 24-25 верасня ладзіць семінар “Пра
Еўрапейскі Саюз у вышэйшай школе: формы і метады працы”.
      Апошні тэрмін – да 19 верасня.
      Кантакты: 220053, Мінск, вул.Новавіленская, 38, тэл.: + 375 29 678 15 04, е-mail:
nastaunik@gmail.com
                                                                                         уверх


       Даследніцкія гранты па праграме ЮНЭСКА/Кейзо Абучы
       Праграма фінансуецца Японскім траставым фондам на ўспамін былога прэм'ер-міністра
Японіі, Кейзо Абучы.
       Апошні тэрмін падачы заявак – 13 студзеня.
       Падрабязная інфармацыя – на сайте UNESCO .
      Паводле рассылкі Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў
                                                                                        уверх


          «Амерыканская культура: якая яна?»
      Цэнтр міжкультурнага дыялогу пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь
сумесна з Міжнародным фондам “Залатая спадчына Віцебска” і Інстытутам сацыялогіі
Нацыянальнай акадэміі навук абвяшчаюць адкрыты конкурс.
       Матэрыялы прымаюцца на электронны BelarusAmer@gmail.com і паштовы адрасы:
 220072, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Сурганава,1/2, п. 1015 з адзнакай «Конкурс».
      Апошні тэрмін - да 31 снежня.
       Для даведак:
      е-mail. BelarusAmer@gmail.com, тэл.: +375 29 6732621; +375 29 5694495
      Паводле http://afisza.org




                                                                                             8

Mais conteúdo relacionado

Mais procurados

Czasopis №328 Кастрычнік 2019
Czasopis №328 Кастрычнік 2019Czasopis №328 Кастрычнік 2019
Czasopis №328 Кастрычнік 2019JahorViniacki
 

Mais procurados (9)

Kronika 05.04.2012
Kronika   05.04.2012Kronika   05.04.2012
Kronika 05.04.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 
Czasopis №328 Кастрычнік 2019
Czasopis №328 Кастрычнік 2019Czasopis №328 Кастрычнік 2019
Czasopis №328 Кастрычнік 2019
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
 
Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 

Destaque

Enoc martinez el lazo y_el_abrazo-12187
Enoc martinez el lazo y_el_abrazo-12187Enoc martinez el lazo y_el_abrazo-12187
Enoc martinez el lazo y_el_abrazo-12187Costa_afuera
 
Dia de s. martinho
Dia de s. martinhoDia de s. martinho
Dia de s. martinhoicpm
 
Asesoría y acompañamiento en el convenio de
Asesoría y acompañamiento en el convenio deAsesoría y acompañamiento en el convenio de
Asesoría y acompañamiento en el convenio deAngel Rivera
 
Science lab tools1
Science lab tools1Science lab tools1
Science lab tools1roshanrm
 
Performance appraisal methods
Performance appraisal methodsPerformance appraisal methods
Performance appraisal methods三 张
 
INPO Presentation-SQN Dual Unit High DO
INPO Presentation-SQN Dual Unit High DOINPO Presentation-SQN Dual Unit High DO
INPO Presentation-SQN Dual Unit High DOD. Alan Day
 
Snapshot af det danske musiklandskab
Snapshot af det danske musiklandskabSnapshot af det danske musiklandskab
Snapshot af det danske musiklandskabTorben Eik Jacobsen
 
UpandRunningwithRaspberryPi_CertificateOfCompletion
UpandRunningwithRaspberryPi_CertificateOfCompletionUpandRunningwithRaspberryPi_CertificateOfCompletion
UpandRunningwithRaspberryPi_CertificateOfCompletionSandip Das
 
Reflecting on learning style
Reflecting on learning styleReflecting on learning style
Reflecting on learning styleemeraldboy247
 
Banco de dados na Nuvem? É possível?
Banco de dados na Nuvem? É possível?Banco de dados na Nuvem? É possível?
Banco de dados na Nuvem? É possível?Marcos Freccia
 
Experiment no. 3
Experiment no. 3Experiment no. 3
Experiment no. 3Suhas Chate
 
Postulados geomorfológicos
Postulados geomorfológicosPostulados geomorfológicos
Postulados geomorfológicosGirleno Oliveira
 

Destaque (20)

Enoc martinez el lazo y_el_abrazo-12187
Enoc martinez el lazo y_el_abrazo-12187Enoc martinez el lazo y_el_abrazo-12187
Enoc martinez el lazo y_el_abrazo-12187
 
Dia de s. martinho
Dia de s. martinhoDia de s. martinho
Dia de s. martinho
 
ALASKAthegreatlanddineshvora
ALASKAthegreatlanddineshvoraALASKAthegreatlanddineshvora
ALASKAthegreatlanddineshvora
 
Asesoría y acompañamiento en el convenio de
Asesoría y acompañamiento en el convenio deAsesoría y acompañamiento en el convenio de
Asesoría y acompañamiento en el convenio de
 
ІІ. Марыя Булавінская “Апошні вялікі літоўскі абозны Караль Прозар”
ІІ. Марыя Булавінская “Апошні вялікі літоўскі абозны Караль Прозар”ІІ. Марыя Булавінская “Апошні вялікі літоўскі абозны Караль Прозар”
ІІ. Марыя Булавінская “Апошні вялікі літоўскі абозны Караль Прозар”
 
Science lab tools1
Science lab tools1Science lab tools1
Science lab tools1
 
Performance appraisal methods
Performance appraisal methodsPerformance appraisal methods
Performance appraisal methods
 
INPO Presentation-SQN Dual Unit High DO
INPO Presentation-SQN Dual Unit High DOINPO Presentation-SQN Dual Unit High DO
INPO Presentation-SQN Dual Unit High DO
 
Kith Infotech
Kith InfotechKith Infotech
Kith Infotech
 
Guia
GuiaGuia
Guia
 
Snapshot af det danske musiklandskab
Snapshot af det danske musiklandskabSnapshot af det danske musiklandskab
Snapshot af det danske musiklandskab
 
UpandRunningwithRaspberryPi_CertificateOfCompletion
UpandRunningwithRaspberryPi_CertificateOfCompletionUpandRunningwithRaspberryPi_CertificateOfCompletion
UpandRunningwithRaspberryPi_CertificateOfCompletion
 
Reflecting on learning style
Reflecting on learning styleReflecting on learning style
Reflecting on learning style
 
Banco de dados na Nuvem? É possível?
Banco de dados na Nuvem? É possível?Banco de dados na Nuvem? É possível?
Banco de dados na Nuvem? É possível?
 
Experiment no. 3
Experiment no. 3Experiment no. 3
Experiment no. 3
 
General knowledge
General knowledgeGeneral knowledge
General knowledge
 
Postulados geomorfológicos
Postulados geomorfológicosPostulados geomorfológicos
Postulados geomorfológicos
 
Diagrama partes de la pc
Diagrama partes de la pcDiagrama partes de la pc
Diagrama partes de la pc
 
Electricity
ElectricityElectricity
Electricity
 
Ohm’s law
Ohm’s lawOhm’s law
Ohm’s law
 

Semelhante a кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11

Semelhante a кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11 (20)

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
 
Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
Kronika 22.12.11
Kronika   22.12.11Kronika   22.12.11
Kronika 22.12.11
 
Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
 
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11
 
Kronika 01.03.12
Kronika 01.03.12Kronika 01.03.12
Kronika 01.03.12
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 

Mais de Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

Mais de Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11

  • 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com сайт http://3sektar.by/ Выпуск 32 (500) (15 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёньня ў выпуску: У Гродне адбудзецца першы Форум веласіпедыстаў..............................................2 Прэзентацыя выданняў твораў паэтаў-святароў ў Гродне......................................2 Прыёмныя бацькі Беларусі патрабуюць увагі............................................................3 Форум валанцёраў і дыспут памяці Й.Раў..................................................................3 Семінар па экалагічнай журналістыцы......................................................................4 Кансультацыі для арганізацый Трэцяга сектара.......................................................5 Дабрачынная праграма грантаў Google Grants..........................................................5 Міжнародны конкурс для журналістаў з краін СНД.................................................6 Журналісцкая майстэрня-2011 запрашае..................................................................7 Канферэнцыя па абмене досведам у прафілактыцы ВІЧ..........................................7 Вэбінар для некамерцыйных арганізацый................................................................7 Пра Еўрапейскі Саюз у вышэйшай школе .................................................................8 Даследніцкія гранты па праграме ЮНЭСКА/Кейзо Абучы.......................................8 «Амерыканская культура: якая яна?»....................................................................8
  • 2.  Падзеі:  уверх У Гродне адбудзецца першы Форум веласіпедыстаў Мэтай запланаванага на 17-18 верасня мерапрыемства з'яўляецца аб'яднанне намаганняў аматараў ровара з усё краіны па ўдасканаленні гарадской інфраструктуры. Удзел у Форуме збіраюцца ўзяць прадстаўнікі ўсіх абласных цэнтраў Беларусі. У час імпрэзы адбудзецца прэзентацыя дзейнасці розных велаініцыятываў краіны, абмен досведам працы з мясцовымі ўладамі, а таксама досведам арганізацыі гарадскіх вела- мерапрыемстваў. Аматары ровараў у Гродне даўно імкнуцца даказаць свае правы на камфортныя ўмовы для перасоўвання па горадзе. З нядаўняга часу працуе адмысловы сайт гарадзенскіх актывістаў роварнага руху. Гарадзенцам добра знаёмыя ініцыятывы "Крытычная маса" і "Бардзюрная пятніца". Падобныя ініцыятывы спарадычна ўзнікаюць і ў іншых гарадах краіны. Форум у Гродне стане першай спробай скаардынаваць дзеянні актывістаў роварнага руху па ўдасканаленні гарадской інфраструктуры з улікам інтарэсаў раварыстаў. Паводле http://t-styl.info  уверх Прэзентацыя выданняў твораў паэтаў-святароў ў Гродне Адразу два выдання з серыі “Беларусі кнігазбор”, прысвечаныя творчасці беларускіх паэтаў-святароў, будуць прэзентаваныя гродзенцам 18 верасня: 54-ты том серыі – збор твораў Казіміра Сваяка і 58-мы том - “Выбраныя творы” Вінцука Адважнага. Вінцук Адважны (сапраўднае імя Язэп Германовіч) – святар, які працаваў у заходнім і ўсходнім абрадах, манах-марыянін, нарадзіўся ў 1890 годзе ў Гальшанах, памёр на эміграцыі ў Лондане ў 1978 годзе. Сябра Таварыства беларускай школы, арганізатар адной з беларускіх школ, адзін з пачынальнікаў беларускага духоўнага адраджэння. З 1932 года працаваў на місіі ў Харбіне, вярнуўшыся ў Вільню, кіраваў беларускім марыянскім домам студэнтаў. Разам з студэнтамі быў дэпартаваны ў Цэнтральную Польшчу, зноў выехаў у Харбін, адкуль у 1948 годзе выдадзены кітайскімі ўладамі савецкім органам бяспекі. Святар атрымаў 25 гадоў лагероў, але быў вызвалены пасля смерці Сталіна. Выехаў на эміграцыю, канчаткова спыніўшыся ў Лондане, дзе і памёр. У выданне з 600 старонак ўвайшлі вершы, байкі, творы, якія публікуюцца ўпершыню, і легендарныя ўспаміны “Кітай-Сібір-Масква”. У кнігу выбраных твораў Казіміра Сваяка ўвайшлі зборнік вершаў «Мая ліра», філасофскі дзённік «Дзея маёй мыслі, сэрца і волі», п’еса «Янка Канцавы», драматычная паэма «Купалле», вершы і публіцыстыка. Казімір Сваяк — паэтычны псеўданім каталіцкага святара і публіцыста Канстанціна Стаповіча, якога лічаць адным з пачынальнікаў духоўна-ірацыянальнай плыні ў заходне- беларускай паэзіі пачатку XX ст. 2
  • 3. Ён быў найбольш вядомы як папулярызатар беларускай мовы, якую імкнуўся ўводзіць у літургічнае жыццё касцёла і адукацыю, за што цярпеў пераследы. Адзіная прэзентацыя збораў твораў беларусіх паэтаў-святароў у Гродне адбудзецца ў грэка-каталіцкай парафіі ў капліцы на Дзевятоўцы (каля польскй школы). Гасцямі імпрэзы будуць укладальніца зборнікаў Ірына Багдановіч, нашчадак роднай сястры Казіміра Сваяка кс.Юрый Йодзвік. Атрымаць выданне твораў Вінцука Адважнага можна будзе толькі па папярэдняй замове. Пачатак прэзентацыі ў 11.30 Паводле http://t-styl.info  уверх Прыёмныя бацькі Беларусі патрабуюць увагі Прыёмныя бацькі Беларусі звярнуліся з адкрытым лістом ва Ўрад і Адміністрацыю прэзідэнта, каб звярнуць увагу на праблемы з забеспячэннем дзяцей-сірот у прыёмных сем’ях і дзіцячых дамах сямейнага тыпу. У звароце закранаюцца пытанні аздараўлення, грашовай дапамогі, рэгістрацыі прыёмных дзяцей. У Беларусі распрацаваны новы праект новага Палажэння аб прыёмнай сямьі. Аўтары ліста лічаць неабходным прадставіць праект для абмеркавання грамадскасці. Зварот можна прачытаць на сайце аднаго з арганізатараў МГТ “Добрая воля” http://mihck.info/node/77. Калі вы лічыце пытанні, паднятыя ў звароце, актуальнымі, і хочаце падтрымаць прыёмныя семьі, можаце пакінуць свой подпіс у лісце. Кантакты ў Мінску: 212-45-81, +375 29 501-87-81. Паводле рассылкі БАСР  уверх Форум валанцёраў і дыспут памяці Й.Раў 19 верасня ў Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й.Раў пройдзе IV Форум валанцёраў і VI дыспут памяці Й.Раў на тэму “Добраахвотная праца на карысць грамадзянскай супольнасці”. Плануецца абмеркаваць магчымасці валанцёрскай працы ў розных еўрапейскіх краінах і перспектывы інтэграцыі беларускіх валанцёрскіх ініцыятыў у міжнародны кантэкст, а таксама надаць новыя імпульсы валанцёрскаму руху ў Беларусі праз выкарыстанне досведу іншых еўрапейскіх краін. Удзельнікі форума і дыспута правядуць дыскусію пра новыя задачы і формы працы валанцёраў у такіх спецыфічных сферах дзейнасці, як, напрыклад, дапамога сталым людзям і сведкам вайсковых дзеянняў. Мяркуецца сфармаваць працоўную групу з прадстаўнікоў праграмы “Месца сустрэчы Дыялог” германскага фонда “Памяць, адказнасць і будучыня” для сумеснага вырашэння праблем валанцёрства ў перыяд паміж форумамі. Удзельнікі мерапрыемстваў – валанцёры і супрацоўнікі грамадскіх аб’яднанняў і дзяржаўных арганізацый, школ, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установаў, сведкі вайсковых падзей, удзельнікі праектаў у межах праграмы “Месца сустрэчы – Дыялог”. Форум валанцёраў распачне працу ў 9.00. 3
  • 4. У дыскусіі з экспертамі з Расіі, Украіны, Германіі ўдзельнікі абмяркуюць актуальныя пытанні валанцёрскага руху. Праца ў групах па інтарэсах супольна з экспертамі будзе прысвечана распрацоўцы канцэпцыі дзейнасці арганізацый, абмену досведам, прэзентацыі праектаў і фармулёўцы пытанняў да асноўнага дакладчыка Дыспута памяці Й.Раў. У 16.30 адкрыецца штогадовы дыспут памяці Й.Раў. З прывітальнымі словамі выступяць пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія д-р К.Вайль і прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь. Асноўны даклад “Унёсак валанцёрскай дзейнасці ў развіццё грамадзянскай супольнасці ў Еўропе” прачытае сябра Рады фонда “Дапамога дзецям у бядзе” Крыстына Раў, якая таксама адкажа на пытанні ўдзельнікаў форума. Арганізатары мерапрыемстваў – ММАЦ імя Й.Раў, МАЦ Дортмунд, МГА “Узаемаразуменне”, Германскі фонд “Памяць, адказнасць і будучыня”. Даведкі па тэлефонах: +375 17 207 49 72, факс +375 17 270 39 95. Паводле прэс-рэлізу Абвесткі:  уверх Семінар па экалагічнай журналістыцы 26 — 27 верасня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры пройдзе семінар па экалагічнай журналістыцы. Запрошаныя эксперты распавядуць, як зацікавіць чытача матэрыялам на экалагічную тэматыку, як знайсці «свежую» тэму, як адшукаць актуальную інфармацыю ў сацыяльных сетках і г.д. Вы таксама пазнаёміцеся з замежным і беларускім досведам журналісцкага расследавання на экалагічную тэматыку, атрымаеце прафесійныя парады ў падрыхтоўцы публікацый па праблемах навакольнага асяроддзя, параўнаеце погляды журналістаў і экалагічных экспертаў на «добры» артыкул. Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Для ўдзелу ў конкурсным адборы трэба запоўніць фармуляр заяўкі і адправіць яго разам з далучанымі журналісцкімі матэрыяламі па факсе 270-39-95 альбо на e-mail medienakademie@ibb.by. Апошні тэрмін - да 21 верасня. Іншагароднім удзельнікам прадастаўляецца месца ў гатэлі. ПРАГРАМА СЕМІНАРА ФАРМУЛЯР ЗАЯЎКІ Паводле http://baj.by  уверх 4
  • 5. Кансультацыі для арганізацый Трэцяга сектара Група беларускіх экспертаў прапануе кансультацыйную дапамогу арганізацыям трэцяга сектара Беларусі. Кансультацыі аказваюцца па пытаннях, звязаных з павышэннем якасці інфармацыйнай працы арганізацый: -па камунікатыўным планаванні; - падрыхтоўцы і правядзенні інфармацыйных кампаній; - павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў, якія займаюцца інфармацыйнай працай; - працы сайтаў, прасоўванні ў сацсетках; - працы з журналістамі і СМІ; - падрыхтоўцы фотаматэрыялаў; - працы прэс-сакратароў, прэс-службаў. У якасці экспэртаў выступаюць вядомыя беларускія журналісты, спецыялісты ў галіне PR, Інтэрнэт. Каб атрымаць кансультацыйную дапамогу, неабходна запоўніць заяўку (у дадатку) і даслаць яе на электронны адрас: info.experty@gmail.com Апошні тэрмін падачы заявак - 30 верасня. Паводле рассылкі belngo.info  уверх Дабрачынная праграма грантаў Google Grants Некамерцыйныя арганізацыі запрашаюцца да ўдзелу ў дабрачыннай праграме GoogleGrants. Прыём заявак адкрыты ўвесь час. Праграма падтрымлівае больш за 4000 арганізацый, дапамагаючы ім дасягаць сваёй мэты з дапамогай рэкламы вэб-сайтаў у Google. Да некамерцыйных арганізацый, якія могуць прэтэндаваць на грант, належаць, акрамя іншых, арганізацыі з наступнымі накірункамі дзейнасці: -Ахова жывёл і прыроды -Мастацтва -Службы па аказанні дапамогі ў надзвычайных сітуацыях -Адукацыя -Навакольнае асяроддзе -Ахова здароўя -Навука і тэхналогіі -Валанцёрская дзейнасць і праца з мясцовай супольнасцю -Праграмы ў падтрымку моладзі. Не могуць прэтэндаваць на падтрымку: -Органы дзяржаўнай улады і ўрадавыя арганізацыі -Некамерцыйныя арганізацыі, якія займаюцца атрыманнем прыбытку -Кансультанты па атрыманні крэдытаў -Арганізацыі ўзаемнай выгоды (сацыяльныя сеткі, прафесійныя аб'яднанні і г.д.) -Парталы і дырэкторыі. Атрымальнікам грантаў Google прадстаўляецца аплочаны рэкламны акаўнт у Інтэрнэце, які можна выкарыстоўваць у розных мэтах, у тым ліку для зваротаў да грамадскасці, збора сродкаў і прыцягнення добраахвотнікаў. Вы атрымаеце ад Google Grants грант на рэкламу ў Google AdWords ™. 5
  • 6. З яе дапамогай ваша арганізацыя будзе кіраваць сваімі рэкламнымі кампаніямі, ствараючы і адсочваючы тэкставыя абвесткі, якія паказваюцца ў Google. Вы самі ствараеце абвесткі і абіраеце ключавыя словы і фразы, якія маюць дачыненне да вашай арганізацыі. Калі карыстальнікі ўводзяць адно з вашых ключавых словаў у радок пошуку на сайце Google, побач з вынікамі можа з’явіцца ваша абвестка. Падрабязная інфармацыя – на сайце http://www.google.ru/grants/new/index.html Форма для падачы заяўкі на грант – па спасылцы: http://services.google.com/googlegrants/application?hl=ru Паводле рассылкі БАСР  уверх Міжнародны конкурс для журналістаў з краін СНД Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, супрацоўнікі СМІ дзяржаваў-удзельніц СНД, якія асвятляюць тэматыку захавання гісторыка-культурнай спадчыны. Конкурс ладзіцца Азербайджанскім дзяржаўным тэлеграфным агенцтвам АзерТАдж у межах Плана прыярытэтных мерапрыемстваў у сферы гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаваў- удзельніц СНД на 2011-2012 гг. На конкурс прымаюцца артыкулы, эсэ і іншыя матэрыялы на рускай мове. Аб’ём не павінны перавышаць 2-3 старонак. Пераможцы атрымаюць грашовыя прызы. Галоўны прыз – 1000 даляраў ЗША. Апошні тэрмін – да 15 лістапада. Працоўная мова конкурса – руская. Разам з артыкулам на конкурс неабходна дасылаць кароткае CV, кантактную інфармацыю. Матэрыялы дасылайце на эл.адрас АзерТАдж:azertac@azdata.net Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў канцы 2011 года ў Баку. Кантактныя асобы Зіядхан Гасанаў (+994552007796, zgasan@yandex.ru), Архан Мурадаў (+994506133973, obarsa@yandex.ru). Паводле рассылкі ГА “БАЖ”  уверх  Не спазьніся!  уверх 6
  • 7. Журналісцкая майстэрня-2011 запрашае 5 — 9 кастрычніка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў пройдзе Міжнародная журналісцкая майстэрня-2011, ініцыятарам якой з’яўляецца арганізацыя n-ost — саюз журналістаў, якія пішуць на тэмы Усходняй Еўропы. Для ўдзелу ў конкурсным адборы неабходна запоўніць фармуляр заяўкі і адправіць яго разам з далучанымі журналісцкімі матэрыяламі да 18 верасня: - па E-Mail: presse@ibb.by - па Fax: (017) 270-39-95 - па пошце: Школа журналістыкі, Пр. Газеты Праўда, 11, 20116, Мінск. ФАРМУЛЯР ЗАЯЎКІ ПРАГРАМА Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"  уверх Канферэнцыя па абмене досведам у прафілактыцы ВІЧ Міжнародная канферэнцыя моладзевых арганізацый краін СНД па абмене досведам у галіне прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі сярод навучэнцаў і студэнцкай моладзі пройдзе ў Мінску 29-30 верасня. Апошні тэрмін – 14 верасня. Запоўніць заяўку можна па спасылцы: https://docs.google.com/spreadsheet/viewform? hl=ru&formkey=dG1WZ0l1VktRT0w0cUprSVdDN2lWY2c6MQ#gid=0 Адрас для прадстаўлення матэрыялаў ў Зборнік лепшых практык: https://docs.google.com/spreadsheet/viewform? hl=ru&formkey=dDZ1MEJoSS1VWHRlMnRxcUlXd1paTHc6MQ#gid=0 З пытаннямі звяртайцеся па буднях з 10 да 18 гадзін да Дзмітрыя Субцэльнага, Віталя Нікановіча, Наталлі Лісіцкай па тэлефоне+375 17 237 87 91, эл.пошце vnikanovich@belau.info . Аргкамітэт канферэнцыі  уверх Вэбінар для некамерцыйных арганізацый Хізэр Мэнсфілд ладзіць бясплатны семінар па эфэктыўным выкарыстанні сацыяльных медыяў ды мабільных тэхналогій, а таксама па фандрэйзінгу для некамерцыйных арганізацый. Семінар адбудзецца 26 верасня з 15 да 16.30 па беларускім часе. Працоўная мова – ангельская. Каб прыняць удзел у семінары, неабходна запоўніць анлайн-анкету на сайце: https://www2.gotomeeting.com/register/548997618 Апошні тэрмін рэгістрацыі - 19 верасня. Болей інфармацыі – па спасылцы: http://nonprofitorgs.wordpress.com/2011/08/14/for- nonprofits-in-europe-africa-the-middle-east-and-india-social-media-for-social-good-a-how-to-webinar- for-nonprofits/ Паводле рассылкі belngo.info  уверх 7
  • 8. Пра Еўрапейскі Саюз у вышэйшай школе Грамадскае аб’яднанне “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” 24-25 верасня ладзіць семінар “Пра Еўрапейскі Саюз у вышэйшай школе: формы і метады працы”. Апошні тэрмін – да 19 верасня. Кантакты: 220053, Мінск, вул.Новавіленская, 38, тэл.: + 375 29 678 15 04, е-mail: nastaunik@gmail.com  уверх Даследніцкія гранты па праграме ЮНЭСКА/Кейзо Абучы Праграма фінансуецца Японскім траставым фондам на ўспамін былога прэм'ер-міністра Японіі, Кейзо Абучы. Апошні тэрмін падачы заявак – 13 студзеня. Падрабязная інфармацыя – на сайте UNESCO . Паводле рассылкі Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў  уверх «Амерыканская культура: якая яна?» Цэнтр міжкультурнага дыялогу пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Міжнародным фондам “Залатая спадчына Віцебска” і Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук абвяшчаюць адкрыты конкурс. Матэрыялы прымаюцца на электронны BelarusAmer@gmail.com і паштовы адрасы: 220072, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Сурганава,1/2, п. 1015 з адзнакай «Конкурс». Апошні тэрмін - да 31 снежня. Для даведак: е-mail. BelarusAmer@gmail.com, тэл.: +375 29 6732621; +375 29 5694495 Паводле http://afisza.org 8