SlideShare uma empresa Scribd logo
1 de 7
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
                                                   ад грамадскага аб’яднання
                                                      “Цэнтр “Трэці сектар”
                                                     а/с 54, Гародня, 230009,
                                                    тэл./факс (0-152) 75-71-72,
                                                  e-mail: trecisektar@yahoo.com
                                                      сайт http://3sektar.by/

                                                            Выпуск 20 (532)

                                                        (20 верасня 2012 г.)
                                                  Рэдактар выпуску: Кася Крот

            Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
                                    абавязковая



                                                                                             Сёння ў выпуску:

Школа маладога журналіста абвяшчае прыём навучэнцаў..................................... 2
 Слухачамі “Універсітэта Залатога Веку” сталі 114 гарадзенцаў ..............................2
  .................................................................................................................................... 3
Майстар-клас па журналісцкім расследаванні........................................................ 3
Стартаваў конкурс “Прэс-фота Беларусі-мультымедыя”..........................................4
Конкурс “Народны журналіст-2012: Што я скажу сваёй грамадзе?........................ 5
Акадэмія студэнцкага лідэрства..................................................................................6
Кірмаш арганізацыйнага развіцця НГА......................................................................6
Падзеі:
                                                                                     уверх


     Школа маладога журналіста абвяшчае прыём навучэнцаў
        Марыш браць інтэрв’ю ў цікавых людзей і рабіць рэпартажы з месцаў важных падзей?
Да журналістыкі адзін крок – прыходзь у “Школу маладога журналіста-16”!
        «Школа маладога журналіста» – гэта твае новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы –
практыкуючых журналістаў з Беларусі і іншых краін.
        Арганізатарам курса “ШМЖ” з’яўляецца гарадзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр”Трэці
Сектар”. За 15-ць год дзейнасці ШМЖ мы выпрацавалі праграму, якая за кароткі тэрмін дапаможа
табе арыентавацца ў розных тэмах, навучыцца асвятляць важныя падзеі ў жыцці горада і краіны,
рыхтаваць цікавыя матэрыялы з дапамогай найноўшых мультымедыйных тэхналогій.
        За час навучання ты пазнаёмішся не толькі з асновамі журналістыкі, але і навучышся рабіць
фота і відэарэпартажы, прымеш удзел у працы рэдакцыі інтэрнэт-парталу «Твой стыль» (www.t-
styl.info) і ў іншых выданнях.
        Арганізатары рыхтуюць для навучэнцаў шмат навінак і сюрпрызаў. Адзін з іх палягае на
тым, што мы здымаем верхнюю ўзроставую мяжу для кандыдатаў на ўдзел у курсе.
        Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -16“ запрашаюцца гарадзенцы ад 16 год
і вышэй!
        Вашыя АНКЕТЫ-ЗАЯЎКІ мы чакаем да 28-га верасня на e-mail: shmzh.hrodna@gmail.com ці
па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а-79 (трэці паверх), з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і
нядзелі).
        Усе кандыдаты на ўдзел у праекце пройдуць суразмову, час правядзення якой будзе
ўзгоднены з кожным індывідуальна.
        Больш падрабязную інфармацыю пра праект можна атрымаць у пазначаны вышэй час па
тэлефонах: (029) 783-08-45; (0152) 75-71-72 і e-mail: shmzh.hrodna@gmail.com
        Праект “Школа маладога журналіста” існуе з 1997 г. За 15 год праз ШМЖ прайшло
больш за 330 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных
узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працавалі альбо працуюць ў газетах
“Вечерний Гродно”, “Гродзенская праўда”, “Перспектива”,”Наша Ніва”, “Белорусы и Рынок”, на
тэлеканале АНТ, радыё “Гродна”, інфармацыйных агенцтвах БЕЛТА і БелаПАН, а таксама ў
замежных СМІ. З нашымі выпускнікамі вы можаце пазнаёміцца на стронках блогу:
shmzh.blogspot.com

     Спампаваць: Анкета – ШМЖ-16

                                                                                         уверх

  Слухачамі “Універсітэта Залатога Веку” сталі 114 гарадзенцаў
       Больш за 140 гарадзенцаў сталага ўзросту падалі заявы на ўдзел у праграме сацыяльнай,
інтэлектуальнай і фізічнай актывізацыі сталых людзей, якую чацьвёрты год ладзіць
Гарадзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”.
       Цягам тыдня ў офісе грамадскага аб’яднання праводзіліся прэзентацыі “Універсітэта
Залатога Веку” і суразмовы з патэнцыйнымі студэнтамі.

                                                                                               2
Вольга Астроўская, асістэнт праграмы:
       - Жадаючых вучыцца ў нас было значна больш, чым мы можам прыняць. Таму сёлета мы
аддавалі перавагу пенсіянерам, тым, хто паспяхова наведваў УЗВ у папярэднія гады і ахвярам
сталінскіх і фашысцкіх рэпрэсій.
       Найбольш актыўнымі традыцыйна з’яўляюцца жанчыны – іх у нас 102. Узрост нашых
навучэнцаў ад 55 да 81 года.
       Калі мы задавалі пытанне пра матывацыю да ўдзелу ў праграме “Універсітэт Залатога
Веку”, большасць казала пра патрэбу быць карысным, не сумаваць, павысіць інтэлектуальны
ўзровень.
       Прыемна, што 11 нашых сёлетніх слухачоў выказалі жаданне самі прачытаць лекцыю,
яшчэ 8 – арганізаваць паход.
        Калі ў мінулым годзе ва “УЗВ” працавала 10 секцый, то сёлета слухачам прапануецца
навучанне ўжо ў 16 секцыях. Трэцюю частку з іх будуць праводзіць выпускнікі леташняга “УЗВ”.
       З кастрычніка да мая сталыя гарадзенцы будуць вучыцца карыстацца кампутарам,
вывучаць беларускую, ангельскую, нямецкую, польскую мовы, эсперанта.
       Працягне працу гурток па фотамайстэрстве “Жыццёвы дзённік”, секцыі “Падарожжа ў часе
і прасторы”, “Акадэмія залатога веку”, “Вячоркі”.
       Садаводаў-аматараў запрашае “Сад мары”, аматараў кіно – “Адкрыты паказ”. Створаны
секцыі “Мода, стыль і прыгажосць”, “Залатое пяро”, “Псіхалагічнае здароўе”.
        Найбольш удзельнікаў сёлета запісалася ў секцыю “Кампутар і Я” – 59 чалавек, “Ёга як
падарожжа” – 37, “Падарожжа ў часе і прасторы” – 29 (столькі ж - на заняткі ангельскай мовай).
27 чалавек выказалі жаданне вывучаць польскую мову, 22 – займацца ў секцыі псіхалагічнага
здароўя.
       Цяпер арганізатары занятыя складаннем расклада заняткаў.
       Навучанне ва “Універсітэце Залатога Веку-4” распачнецца 11 кастрычніка.
       Пра самыя цікавыя падзеі з жыцця "УЗВ" будзе распавядаць УЗВ-блог.
       Паводле http://t-styl.info
                                                                               уверх




                                                                      Абвесткі:
                                                                                         уверх


       Майстар-клас па журналісцкім расследаванні
      Мікола Дзябёла запрашае на майстар-курс «Журналісцкае расследаванне. Прававыя
выклікі журналістам у Беларусі».



                                                                                             3
Хочаце навучыцца выкрываць карупцыю і чыноўніцкую нядбайнасць, марыце стаць
вядомым журналістам? Самы кароткі, хоць і цяжкі шлях да гэтай мэты, — журналісцкае
расследаванне...
        Як яго прайсці? Сваім досведам падчас майстар-курса «Журналісцкае расследаванне»
падзеліцца журналіст з больш чым 20-гадовым стажам Мікола ДЗЯБЁЛА.
        УВАГА! Найлепшы студэнт у лістападзе паедзе ў ОСЛА (Нарвегія).
        За час майстар-курса рэальна правесці паўнавартаснае журналісцкае расследаванне. Разам
з вядоўцам майстар-курса вы пройдзеце ўсе этапы гэтага нялёгкага шляху: ад выбару тэмы да
напісання тэксту.
        — Што такое журналісцкае расследаванне? Жанр ці метад збору інфармацыі?
        — Як выбраць тэму журналісцкага расследавання?
        — Як працаваць з крыніцамі інфармацыі, каб не пераўтварыцца ў «зліўны бачок» для
        кампрамата?
        — Чым журналіст адрозніваецца ад Шцірліца?
        — Як не трапіць на лаву падсудных і паклапаціцца пра сваю бяспеку падчас
        расследавання?
        Адказы на гэтыя і іншыя пытанні мы знойдзем падчас майстар-курсу.
        Курс стартуе 21 верасня 2012 г. (пятніца) ў Мінску. Выніковая сэсія - 2-3 лістапада 2012 г. у
Вільні.
        Цягам трох месяцаў праца будзе ісці ў дыстанцыйным рэжыме.
        Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад сябраў ГА «БАЖ» па электроннай пошце на адрас:
baj@baj.by (з пазнакай «Журналісцкае расследаванне»).
                                                                                              уверх


           Стартаваў конкурс “Прэс-фота Беларусі-мультымедыя”
      Стартаваў унікальны для Беларусі конкурс аўтарскіх мультымедыйных праектаў «Прэс-
фота Беларусі – мультымедыя». Конкурс з'яўляецца адкрытым і бясплатным для ўсіх прэс-
фатографаў з Беларусі.
      На суд кампетэнтнага міжнароднага журы аўтары-ўдзельнікі прадставяць міні-фільмы, у
аснове якіх выкарыстоўваюцца фатаграфічныя выявы, а таксама відэа, гук і тэкст.
      Тэма работ – вольная!
      У Беларусі пераважаюць інтэрнэт-СМІ, што дае магчымасць не абмяжоўвацца класічнымі
жанрами журналістыкі, уласцівымі для друкаванай прэсы, а перадаваць інфармацыю пры
дапамозе новых тэхналогій, у тым ліку мультымедыя. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць фатографу
быць не толькі фатографам, але і рэжысёрам, ствараючы мультымедыйныя праекты.
Мультымедыя – самы малады і дынамічны накірунак у сучаснай фатаграфіі.
      Прыём заявак адкрыты - да 15 кастрычніка.
      Падрабязная інфармацыя і ўмовы ўдзелу ТУТ.
      Аргкамітэт конкурсу: Вадзім Заміроўскі, +375293535452, Юлія Дарашкевіч, +375296868333
      Паводле http://baj.by

                                                                                          уверх

       Ноўтбук актыўнаму настаўніку-2012
      Мэты конкурса: стварэнне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў развіццёвай
педагогікі, скіраваных на ўзгадаванне свабоднай і творчай асобы, адказнага грамадзяніна і


                                                                                                   4
патрыёта Беларусі; іх папулярызацыя, забеспячэнне доступу да іх шырокага кола педагогаў,
бацькоў, усіх, хто працуе зь дзецьмі і моладдзю.
       Намінацыі:
       - Методыка навучання ва ўстановах фармальнай і нефармальнай адукацыі (метадычны
дапаможнік).
       - Сучасны ўрок (адукацыйны працэс на ўроку: распрацоўка школьных урокаў,
факультатыўных заняткаў).
       - Грамадзянская адукацыя і нацыянальная культура (адукацыйны праект, даследаванне
або майстар-класа, сцэнар семінара, пазакласных заняткаў; доўгатэрміновая культурніцкая
акцыя з адукацыйна-выхаваўчымі мэтамі і г.д.).
       - Настаўнік – сям’я – грамадства (адукацыйны праект, супольная сацыяльна-
адукацыйная акцыя, даследаванне, праект дзейнасці бацькоўскага камітэту, майстар-клас,
апісанне досведу і г.д.).
       - Электронны адукацыйна-выхаваўчы рэсурс (сайт/блог/рассылка/googlegroup/LJ-
супольнасьць/група сацыяльнай сеткі/інш. педагога, школы, школьнага клуба, гуртка,
бацькоўскага камітэту ды інш.) або навучальны фільм, аўдыёдапаможнік, праграмны прадукт
ці іншы перавод у электронную форму навучальна-мэтадычных матэрыялаў.
       5 аўтараў, матэрыялы якіх будуць прызнаныя найлепшымі, будуць узнагароджаны
персанальнымі партатыўнымі камп’ютэрамі (ноўтбукамі).
       Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць свае матэрыялы на электронны адрас:
KonkursNotebook@gmail.com.
       Апошні тэрмін падачы заявак - 30 верасня.
       Падрабязная інфармацыя – на сайце: http://www.nastaunik.info/news/?id=6775
       Паводле http://www.nastaunik.info

                                                                                   уверх


    Конкурс “Народны журналіст-2012: Што я скажу сваёй
грамадзе?
       Сайт Narodny.by авясціў конкурс «Народны журналіст-2012» на найлепшы тэкст,
фотарэпартаж, відэа, аўдыё, блог пра мясцовыя праблемы.
       Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі, якія жывуць у Беларусі і хочуць зрабіць
краіну лепшай, любога ўзросту, месца жыхарства, партыйнасці і палітычных поглядаў, але не
прафесійныя журналісты.
       Патрабаванні да матэрыялу:
       - не публікаваўся раней;
       - розных жанраў: нататка, інтэрв’ю, рэпартаж, хроніка падзеяў, нарыс, спокліч, серыя
інфармацыйных матэрыялаў, кліп, блог, відэаблог і г. д.;
       - часткай тэкставага матэрыялу могуць быць выявы (фатаграфіі, графікі, схемы,
табліцы, лагатыпы, карыкатуры, плакаты і г. д.);
       - можа быць рознага памеру;
       - відэаматэрыял зняты любым чынам: відэа-, фота-, вэб-камэрай;
       - мае быць напісаны для пэўнай мэты: разавая публікацыя; незалежная газета ці
мясцовае перыядычнае выданне; выданне малога накладу; мясцовы інтэрнэт рэсурс ды інш.;
       - адкрыты для публікі.
       Кожны матэрыял павінен пачынаць (суправаджаць) г. зв. лід: кароткае рэзюмэ, якое
прыцягвае ўвагу, памерам да 250 знакаў.
                                                                                              5
Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць працу на электронны адрас:
narodny.zurnalist@gmail.com ці праз форму на сайце narodny.by, ці на паштовы адрас: а/с 24,
220002 г. Мiнск, абвязкова пазначыўшу кантактныя дадзеныя, імя, прозвішча або псеўданім.
       Апошні тэрмін падачы заявак - 18.00 20 кастрычніка.
       Падрабязная інфармацыя пра конкурс і патрабаванні да працаў – на сайце:
http://narodny.by/umovi/
       Паводле рассылкі belngo.info
                                                                                          уверх



      Акадэмія студэнцкага лідэрства
       «Цэнтар развіцьця студэнцкіх ініцыятываў» запрашае актыўных студэнтаў-вочнікаў 1-3
курсаў узяць удзел у адукацыйнай праграме «Акадэмія студэнцкага лідэрства» (кастрычніка
2012 – травень 2013).
       Удзельнікі праграмы атрымаюць:
       - навыкі студэнцкага лідэрства;
       - магчымасьць абмену досьведам і камунікацыі з лідэрамі эўрапейскіх студэнцкіх
       арганізацыяў;
       - падтрымку ў рэалізацыі лякальных студэнцкіх кампаніяў;
       - веды пра гісторыю студэнцкага руху ў сьвеце і Беларусі.
       Адукацыйная праграма ўключае інтэрактыўныя семінары і выкананне заданняў
дыстанцыйна праз ан-лайн платформу.
       Трэнерамі будуць вядомыя беларускія і міжнародныя эксперты ў галіне вышэйшай
адукацыі, правоў студэнтаў і дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў.
       Навучанне бясплатнае, усе выдаткі пакрываюць арганізатары. Удзел ва ўсіх кампанентах
праграма абавязковы.
       Каб узяць удзел, неабходна запоўніць ан-лайн анкету па спасылцы:
http://cdsi.by/component/content/article/101-anketa
       Апошні тэрмін падачы заявак - 23 верасня.
       Паводле рассылкі belngo.info
                                                                               уверх


      Кірмаш арганізацыйнага развіцця НГА
       12 кастрычніка ў Мінску ўпершыню пройдзе Кірмаш арганізацыйнага развіцця НГА, які
прадставіць рынак паслуг па арганізацыйным развіцці для некамерцыйных арганізацый.
       Арганізатар - Біржа orgconsulting.by – сумесны праект буйных беларускіх некамерцыйных
арганізацый, якія працуюць у галіне інстытуцыянальнага развіцця грамадзянскага сектара.
       Фармат Кірмашу – выстава-прэзентацыя паслуг па арганізацыйным развіцці, майтсар-
класы, экспертныя дыскусіі, конкурсы і прызы ад арганізатараў.
       Да ўдзелу ў кірмашы запрашаюцца:
       -Трэнеры-кансультанты, якія працуюць у галіне арганізацыйнага развіцця ў бізнесе і
некамерцыйным сектары, гатовыя падзяліцца досведам з калегамі і прадставіць свае паслугі
патэнцыйным кліентам – арганізацыям некамерцыйнага сектара. Калі вы зацікаўленыя
паўдзельнічаць у якасці кансультанта, калі ласка, запоўніце і дашліце рэгістрацыйную форму на е-
мейл orgconsulting.by@gmail.com.
       Апошні тэрмін – да 1 кастрычніка (уключна).

                                                                                               6
-Некамерцыйныя арганізацыі, якія хочуць больш даведацца пра паслугі ў галіне
арганізацыйнага развіцця, асабіста пазнаёміцца з вядучымі кансультантамі і замовіць іх паслугі за
кошт Біржы.
       Калі вы зацікаўленыя да ўдзелу ў якасці арганізацыі, калі ласка, запоўніце і дашліце
рэгістрацыйную форму на адрас orgconsulting.by@gmail.com.
       Апошні тэрмін – 5 кастрычніка.
       Уся інфармацыя будзе размяшчацца на старонцы па адрасе www.orgconsulting.by/fair-
minsk
       За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся на е-мейл orgconsulting.by@gmail.com
альбо па тэлефонах +375 29 602 34 15 (Вера Аляксеева), +375 29 550 58 47 (Ірына Агейчык).
                                                                                            уверх




                                                                   Не спазніся!
                                                                                     уверх




                                                                                                7

Mais conteúdo relacionado

Mais procurados

Mais procurados (14)

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
 
Kronika 26.04.2012
Kronika 26.04.2012Kronika 26.04.2012
Kronika 26.04.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
 
Kronika 17.05.2012
Kronika 17.05.2012Kronika 17.05.2012
Kronika 17.05.2012
 
Kronika 10.05.2012
Kronika 10.05.2012Kronika 10.05.2012
Kronika 10.05.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
 
Kronika 15.03.12
Kronika 15.03.12Kronika 15.03.12
Kronika 15.03.12
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 

Destaque

Plano de Mídia - 3/9/2014
Plano de Mídia - 3/9/2014Plano de Mídia - 3/9/2014
Plano de Mídia - 3/9/2014Renato Cruz
 
Fausto boris historia do brasil
Fausto boris historia do brasilFausto boris historia do brasil
Fausto boris historia do brasilJotha Claudio
 
Toyota Production System Brochure
Toyota Production System BrochureToyota Production System Brochure
Toyota Production System BrochureRohan Thushara
 
500 anos das misericórdias portuguesas
500 anos das misericórdias portuguesas500 anos das misericórdias portuguesas
500 anos das misericórdias portuguesasMaria Isabel Roque
 
Saude e Espiritualidade
Saude e Espiritualidade Saude e Espiritualidade
Saude e Espiritualidade Victor Passos
 
Estratégias de Educação a Distância na Área da Saúde
Estratégias de Educação a Distância na Área da SaúdeEstratégias de Educação a Distância na Área da Saúde
Estratégias de Educação a Distância na Área da SaúdeMaíra Latorre Lopez
 
Fkr Rtl Pics
Fkr Rtl PicsFkr Rtl Pics
Fkr Rtl Picsfkr12358
 
MMA labour market research 2015
MMA labour market research 2015MMA labour market research 2015
MMA labour market research 2015Havain
 
Trabalho de conclusão de curso. gisele selistre ramon
Trabalho de conclusão de curso. gisele selistre ramonTrabalho de conclusão de curso. gisele selistre ramon
Trabalho de conclusão de curso. gisele selistre ramongiseleramon
 

Destaque (19)

Plano de Mídia - 3/9/2014
Plano de Mídia - 3/9/2014Plano de Mídia - 3/9/2014
Plano de Mídia - 3/9/2014
 
Caravana vinicius de moraes
Caravana vinicius de moraesCaravana vinicius de moraes
Caravana vinicius de moraes
 
Cibertteritorios
CibertteritoriosCibertteritorios
Cibertteritorios
 
Audience Persona
Audience PersonaAudience Persona
Audience Persona
 
Programação mostra
Programação mostraProgramação mostra
Programação mostra
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
Fausto boris historia do brasil
Fausto boris historia do brasilFausto boris historia do brasil
Fausto boris historia do brasil
 
Toyota Production System Brochure
Toyota Production System BrochureToyota Production System Brochure
Toyota Production System Brochure
 
Did youknow
Did youknowDid youknow
Did youknow
 
500 anos das misericórdias portuguesas
500 anos das misericórdias portuguesas500 anos das misericórdias portuguesas
500 anos das misericórdias portuguesas
 
Saude e Espiritualidade
Saude e Espiritualidade Saude e Espiritualidade
Saude e Espiritualidade
 
Surrealismo
SurrealismoSurrealismo
Surrealismo
 
Hijos de la modernidad
Hijos de la modernidadHijos de la modernidad
Hijos de la modernidad
 
Guidline ebola 1_aug_2014
Guidline ebola 1_aug_2014Guidline ebola 1_aug_2014
Guidline ebola 1_aug_2014
 
Estratégias de Educação a Distância na Área da Saúde
Estratégias de Educação a Distância na Área da SaúdeEstratégias de Educação a Distância na Área da Saúde
Estratégias de Educação a Distância na Área da Saúde
 
Fkr Rtl Pics
Fkr Rtl PicsFkr Rtl Pics
Fkr Rtl Pics
 
MMA labour market research 2015
MMA labour market research 2015MMA labour market research 2015
MMA labour market research 2015
 
ESCACC - presentació Manresa
ESCACC - presentació ManresaESCACC - presentació Manresa
ESCACC - presentació Manresa
 
Trabalho de conclusão de curso. gisele selistre ramon
Trabalho de conclusão de curso. gisele selistre ramonTrabalho de conclusão de curso. gisele selistre ramon
Trabalho de conclusão de curso. gisele selistre ramon
 

Semelhante a Kronika 20.09.2012

Semelhante a Kronika 20.09.2012 (18)

Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012
 
Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
Kronika 12.04.2012
Kronika   12.04.2012Kronika   12.04.2012
Kronika 12.04.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
Kronika 05.04.2012
Kronika   05.04.2012Kronika   05.04.2012
Kronika 05.04.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
Kronika 01.11.2012
Kronika 01.11.2012Kronika 01.11.2012
Kronika 01.11.2012
 
Kronika 29.03.2012
Kronika   29.03.2012Kronika   29.03.2012
Kronika 29.03.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012
 

Mais de Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

Mais de Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

Kronika 20.09.2012

  • 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com сайт http://3sektar.by/ Выпуск 20 (532) (20 верасня 2012 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёння ў выпуску: Школа маладога журналіста абвяшчае прыём навучэнцаў..................................... 2 Слухачамі “Універсітэта Залатога Веку” сталі 114 гарадзенцаў ..............................2 .................................................................................................................................... 3 Майстар-клас па журналісцкім расследаванні........................................................ 3 Стартаваў конкурс “Прэс-фота Беларусі-мультымедыя”..........................................4 Конкурс “Народны журналіст-2012: Што я скажу сваёй грамадзе?........................ 5 Акадэмія студэнцкага лідэрства..................................................................................6 Кірмаш арганізацыйнага развіцця НГА......................................................................6
  • 2. Падзеі:  уверх Школа маладога журналіста абвяшчае прыём навучэнцаў Марыш браць інтэрв’ю ў цікавых людзей і рабіць рэпартажы з месцаў важных падзей? Да журналістыкі адзін крок – прыходзь у “Школу маладога журналіста-16”! «Школа маладога журналіста» – гэта твае новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы – практыкуючых журналістаў з Беларусі і іншых краін. Арганізатарам курса “ШМЖ” з’яўляецца гарадзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр”Трэці Сектар”. За 15-ць год дзейнасці ШМЖ мы выпрацавалі праграму, якая за кароткі тэрмін дапаможа табе арыентавацца ў розных тэмах, навучыцца асвятляць важныя падзеі ў жыцці горада і краіны, рыхтаваць цікавыя матэрыялы з дапамогай найноўшых мультымедыйных тэхналогій. За час навучання ты пазнаёмішся не толькі з асновамі журналістыкі, але і навучышся рабіць фота і відэарэпартажы, прымеш удзел у працы рэдакцыі інтэрнэт-парталу «Твой стыль» (www.t- styl.info) і ў іншых выданнях. Арганізатары рыхтуюць для навучэнцаў шмат навінак і сюрпрызаў. Адзін з іх палягае на тым, што мы здымаем верхнюю ўзроставую мяжу для кандыдатаў на ўдзел у курсе. Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -16“ запрашаюцца гарадзенцы ад 16 год і вышэй! Вашыя АНКЕТЫ-ЗАЯЎКІ мы чакаем да 28-га верасня на e-mail: shmzh.hrodna@gmail.com ці па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а-79 (трэці паверх), з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі). Усе кандыдаты на ўдзел у праекце пройдуць суразмову, час правядзення якой будзе ўзгоднены з кожным індывідуальна. Больш падрабязную інфармацыю пра праект можна атрымаць у пазначаны вышэй час па тэлефонах: (029) 783-08-45; (0152) 75-71-72 і e-mail: shmzh.hrodna@gmail.com Праект “Школа маладога журналіста” існуе з 1997 г. За 15 год праз ШМЖ прайшло больш за 330 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працавалі альбо працуюць ў газетах “Вечерний Гродно”, “Гродзенская праўда”, “Перспектива”,”Наша Ніва”, “Белорусы и Рынок”, на тэлеканале АНТ, радыё “Гродна”, інфармацыйных агенцтвах БЕЛТА і БелаПАН, а таксама ў замежных СМІ. З нашымі выпускнікамі вы можаце пазнаёміцца на стронках блогу: shmzh.blogspot.com Спампаваць: Анкета – ШМЖ-16  уверх Слухачамі “Універсітэта Залатога Веку” сталі 114 гарадзенцаў Больш за 140 гарадзенцаў сталага ўзросту падалі заявы на ўдзел у праграме сацыяльнай, інтэлектуальнай і фізічнай актывізацыі сталых людзей, якую чацьвёрты год ладзіць Гарадзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”. Цягам тыдня ў офісе грамадскага аб’яднання праводзіліся прэзентацыі “Універсітэта Залатога Веку” і суразмовы з патэнцыйнымі студэнтамі. 2
  • 3. Вольга Астроўская, асістэнт праграмы: - Жадаючых вучыцца ў нас было значна больш, чым мы можам прыняць. Таму сёлета мы аддавалі перавагу пенсіянерам, тым, хто паспяхова наведваў УЗВ у папярэднія гады і ахвярам сталінскіх і фашысцкіх рэпрэсій. Найбольш актыўнымі традыцыйна з’яўляюцца жанчыны – іх у нас 102. Узрост нашых навучэнцаў ад 55 да 81 года. Калі мы задавалі пытанне пра матывацыю да ўдзелу ў праграме “Універсітэт Залатога Веку”, большасць казала пра патрэбу быць карысным, не сумаваць, павысіць інтэлектуальны ўзровень. Прыемна, што 11 нашых сёлетніх слухачоў выказалі жаданне самі прачытаць лекцыю, яшчэ 8 – арганізаваць паход. Калі ў мінулым годзе ва “УЗВ” працавала 10 секцый, то сёлета слухачам прапануецца навучанне ўжо ў 16 секцыях. Трэцюю частку з іх будуць праводзіць выпускнікі леташняга “УЗВ”. З кастрычніка да мая сталыя гарадзенцы будуць вучыцца карыстацца кампутарам, вывучаць беларускую, ангельскую, нямецкую, польскую мовы, эсперанта. Працягне працу гурток па фотамайстэрстве “Жыццёвы дзённік”, секцыі “Падарожжа ў часе і прасторы”, “Акадэмія залатога веку”, “Вячоркі”. Садаводаў-аматараў запрашае “Сад мары”, аматараў кіно – “Адкрыты паказ”. Створаны секцыі “Мода, стыль і прыгажосць”, “Залатое пяро”, “Псіхалагічнае здароўе”. Найбольш удзельнікаў сёлета запісалася ў секцыю “Кампутар і Я” – 59 чалавек, “Ёга як падарожжа” – 37, “Падарожжа ў часе і прасторы” – 29 (столькі ж - на заняткі ангельскай мовай). 27 чалавек выказалі жаданне вывучаць польскую мову, 22 – займацца ў секцыі псіхалагічнага здароўя. Цяпер арганізатары занятыя складаннем расклада заняткаў. Навучанне ва “Універсітэце Залатога Веку-4” распачнецца 11 кастрычніка. Пра самыя цікавыя падзеі з жыцця "УЗВ" будзе распавядаць УЗВ-блог. Паводле http://t-styl.info  уверх Абвесткі:  уверх Майстар-клас па журналісцкім расследаванні Мікола Дзябёла запрашае на майстар-курс «Журналісцкае расследаванне. Прававыя выклікі журналістам у Беларусі». 3
  • 4. Хочаце навучыцца выкрываць карупцыю і чыноўніцкую нядбайнасць, марыце стаць вядомым журналістам? Самы кароткі, хоць і цяжкі шлях да гэтай мэты, — журналісцкае расследаванне... Як яго прайсці? Сваім досведам падчас майстар-курса «Журналісцкае расследаванне» падзеліцца журналіст з больш чым 20-гадовым стажам Мікола ДЗЯБЁЛА. УВАГА! Найлепшы студэнт у лістападзе паедзе ў ОСЛА (Нарвегія). За час майстар-курса рэальна правесці паўнавартаснае журналісцкае расследаванне. Разам з вядоўцам майстар-курса вы пройдзеце ўсе этапы гэтага нялёгкага шляху: ад выбару тэмы да напісання тэксту. — Што такое журналісцкае расследаванне? Жанр ці метад збору інфармацыі? — Як выбраць тэму журналісцкага расследавання? — Як працаваць з крыніцамі інфармацыі, каб не пераўтварыцца ў «зліўны бачок» для кампрамата? — Чым журналіст адрозніваецца ад Шцірліца? — Як не трапіць на лаву падсудных і паклапаціцца пра сваю бяспеку падчас расследавання? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні мы знойдзем падчас майстар-курсу. Курс стартуе 21 верасня 2012 г. (пятніца) ў Мінску. Выніковая сэсія - 2-3 лістапада 2012 г. у Вільні. Цягам трох месяцаў праца будзе ісці ў дыстанцыйным рэжыме. Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад сябраў ГА «БАЖ» па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Журналісцкае расследаванне»).  уверх Стартаваў конкурс “Прэс-фота Беларусі-мультымедыя” Стартаваў унікальны для Беларусі конкурс аўтарскіх мультымедыйных праектаў «Прэс- фота Беларусі – мультымедыя». Конкурс з'яўляецца адкрытым і бясплатным для ўсіх прэс- фатографаў з Беларусі. На суд кампетэнтнага міжнароднага журы аўтары-ўдзельнікі прадставяць міні-фільмы, у аснове якіх выкарыстоўваюцца фатаграфічныя выявы, а таксама відэа, гук і тэкст. Тэма работ – вольная! У Беларусі пераважаюць інтэрнэт-СМІ, што дае магчымасць не абмяжоўвацца класічнымі жанрами журналістыкі, уласцівымі для друкаванай прэсы, а перадаваць інфармацыю пры дапамозе новых тэхналогій, у тым ліку мультымедыя. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць фатографу быць не толькі фатографам, але і рэжысёрам, ствараючы мультымедыйныя праекты. Мультымедыя – самы малады і дынамічны накірунак у сучаснай фатаграфіі. Прыём заявак адкрыты - да 15 кастрычніка. Падрабязная інфармацыя і ўмовы ўдзелу ТУТ. Аргкамітэт конкурсу: Вадзім Заміроўскі, +375293535452, Юлія Дарашкевіч, +375296868333 Паводле http://baj.by  уверх Ноўтбук актыўнаму настаўніку-2012 Мэты конкурса: стварэнне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі, скіраваных на ўзгадаванне свабоднай і творчай асобы, адказнага грамадзяніна і 4
  • 5. патрыёта Беларусі; іх папулярызацыя, забеспячэнне доступу да іх шырокага кола педагогаў, бацькоў, усіх, хто працуе зь дзецьмі і моладдзю. Намінацыі: - Методыка навучання ва ўстановах фармальнай і нефармальнай адукацыі (метадычны дапаможнік). - Сучасны ўрок (адукацыйны працэс на ўроку: распрацоўка школьных урокаў, факультатыўных заняткаў). - Грамадзянская адукацыя і нацыянальная культура (адукацыйны праект, даследаванне або майстар-класа, сцэнар семінара, пазакласных заняткаў; доўгатэрміновая культурніцкая акцыя з адукацыйна-выхаваўчымі мэтамі і г.д.). - Настаўнік – сям’я – грамадства (адукацыйны праект, супольная сацыяльна- адукацыйная акцыя, даследаванне, праект дзейнасці бацькоўскага камітэту, майстар-клас, апісанне досведу і г.д.). - Электронны адукацыйна-выхаваўчы рэсурс (сайт/блог/рассылка/googlegroup/LJ- супольнасьць/група сацыяльнай сеткі/інш. педагога, школы, школьнага клуба, гуртка, бацькоўскага камітэту ды інш.) або навучальны фільм, аўдыёдапаможнік, праграмны прадукт ці іншы перавод у электронную форму навучальна-мэтадычных матэрыялаў. 5 аўтараў, матэрыялы якіх будуць прызнаныя найлепшымі, будуць узнагароджаны персанальнымі партатыўнымі камп’ютэрамі (ноўтбукамі). Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць свае матэрыялы на электронны адрас: KonkursNotebook@gmail.com. Апошні тэрмін падачы заявак - 30 верасня. Падрабязная інфармацыя – на сайце: http://www.nastaunik.info/news/?id=6775 Паводле http://www.nastaunik.info  уверх Конкурс “Народны журналіст-2012: Што я скажу сваёй грамадзе? Сайт Narodny.by авясціў конкурс «Народны журналіст-2012» на найлепшы тэкст, фотарэпартаж, відэа, аўдыё, блог пра мясцовыя праблемы. Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі, якія жывуць у Беларусі і хочуць зрабіць краіну лепшай, любога ўзросту, месца жыхарства, партыйнасці і палітычных поглядаў, але не прафесійныя журналісты. Патрабаванні да матэрыялу: - не публікаваўся раней; - розных жанраў: нататка, інтэрв’ю, рэпартаж, хроніка падзеяў, нарыс, спокліч, серыя інфармацыйных матэрыялаў, кліп, блог, відэаблог і г. д.; - часткай тэкставага матэрыялу могуць быць выявы (фатаграфіі, графікі, схемы, табліцы, лагатыпы, карыкатуры, плакаты і г. д.); - можа быць рознага памеру; - відэаматэрыял зняты любым чынам: відэа-, фота-, вэб-камэрай; - мае быць напісаны для пэўнай мэты: разавая публікацыя; незалежная газета ці мясцовае перыядычнае выданне; выданне малога накладу; мясцовы інтэрнэт рэсурс ды інш.; - адкрыты для публікі. Кожны матэрыял павінен пачынаць (суправаджаць) г. зв. лід: кароткае рэзюмэ, якое прыцягвае ўвагу, памерам да 250 знакаў. 5
  • 6. Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць працу на электронны адрас: narodny.zurnalist@gmail.com ці праз форму на сайце narodny.by, ці на паштовы адрас: а/с 24, 220002 г. Мiнск, абвязкова пазначыўшу кантактныя дадзеныя, імя, прозвішча або псеўданім. Апошні тэрмін падачы заявак - 18.00 20 кастрычніка. Падрабязная інфармацыя пра конкурс і патрабаванні да працаў – на сайце: http://narodny.by/umovi/ Паводле рассылкі belngo.info  уверх Акадэмія студэнцкага лідэрства «Цэнтар развіцьця студэнцкіх ініцыятываў» запрашае актыўных студэнтаў-вочнікаў 1-3 курсаў узяць удзел у адукацыйнай праграме «Акадэмія студэнцкага лідэрства» (кастрычніка 2012 – травень 2013). Удзельнікі праграмы атрымаюць: - навыкі студэнцкага лідэрства; - магчымасьць абмену досьведам і камунікацыі з лідэрамі эўрапейскіх студэнцкіх арганізацыяў; - падтрымку ў рэалізацыі лякальных студэнцкіх кампаніяў; - веды пра гісторыю студэнцкага руху ў сьвеце і Беларусі. Адукацыйная праграма ўключае інтэрактыўныя семінары і выкананне заданняў дыстанцыйна праз ан-лайн платформу. Трэнерамі будуць вядомыя беларускія і міжнародныя эксперты ў галіне вышэйшай адукацыі, правоў студэнтаў і дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў. Навучанне бясплатнае, усе выдаткі пакрываюць арганізатары. Удзел ва ўсіх кампанентах праграма абавязковы. Каб узяць удзел, неабходна запоўніць ан-лайн анкету па спасылцы: http://cdsi.by/component/content/article/101-anketa Апошні тэрмін падачы заявак - 23 верасня. Паводле рассылкі belngo.info  уверх Кірмаш арганізацыйнага развіцця НГА 12 кастрычніка ў Мінску ўпершыню пройдзе Кірмаш арганізацыйнага развіцця НГА, які прадставіць рынак паслуг па арганізацыйным развіцці для некамерцыйных арганізацый. Арганізатар - Біржа orgconsulting.by – сумесны праект буйных беларускіх некамерцыйных арганізацый, якія працуюць у галіне інстытуцыянальнага развіцця грамадзянскага сектара. Фармат Кірмашу – выстава-прэзентацыя паслуг па арганізацыйным развіцці, майтсар- класы, экспертныя дыскусіі, конкурсы і прызы ад арганізатараў. Да ўдзелу ў кірмашы запрашаюцца: -Трэнеры-кансультанты, якія працуюць у галіне арганізацыйнага развіцця ў бізнесе і некамерцыйным сектары, гатовыя падзяліцца досведам з калегамі і прадставіць свае паслугі патэнцыйным кліентам – арганізацыям некамерцыйнага сектара. Калі вы зацікаўленыя паўдзельнічаць у якасці кансультанта, калі ласка, запоўніце і дашліце рэгістрацыйную форму на е- мейл orgconsulting.by@gmail.com. Апошні тэрмін – да 1 кастрычніка (уключна). 6
  • 7. -Некамерцыйныя арганізацыі, якія хочуць больш даведацца пра паслугі ў галіне арганізацыйнага развіцця, асабіста пазнаёміцца з вядучымі кансультантамі і замовіць іх паслугі за кошт Біржы. Калі вы зацікаўленыя да ўдзелу ў якасці арганізацыі, калі ласка, запоўніце і дашліце рэгістрацыйную форму на адрас orgconsulting.by@gmail.com. Апошні тэрмін – 5 кастрычніка. Уся інфармацыя будзе размяшчацца на старонцы па адрасе www.orgconsulting.by/fair- minsk За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся на е-мейл orgconsulting.by@gmail.com альбо па тэлефонах +375 29 602 34 15 (Вера Аляксеева), +375 29 550 58 47 (Ірына Агейчык).  уверх  Не спазніся!  уверх 7