1. Аддзел адукацыі Пухавіцкага райвыканкама
ПАЭТЫЧНАЯ ВЫСТАВА - ФОТАГАЛЕРЭЯ
Неабітыя росы Генадзя Кляўко
Эпіграф:
Крылы ветру заўжды патрэбны мне,
Каб не змог запыніць спакой.
З даляглядамі, што абветраны,
Я здружыўся не кіламетрамі,
А ўсім сэрцам, усѐй душой.
Г. Кляўко
Мар’іна Горка
2012
2. Там журацца
Мной неабітыя росы,
У полі барозны,
Што колісь праклаў,
Мае там на лузе
Сумуюць пракосы,
Якія прайшоў я
З касою між траў.
3. Родная вѐска
Пра ўсѐ не раскажаш
І ўсю не апішаш
Цябе, мая вѐска
Над Пціччу ракой.
Ты думы мае
І дагэтуль калышаш
І сэрцу заўсѐды
Вяртаеш спакой…
Царква ў Варонічах (не захавалася) Вуліца в.Варонічы
4. Краявіды роднага краю
Нібыта думкі земляка,
За хваляй хвалю гонячы,
Ля роднай вѐскі Пціч-рака
У свет плыве, гамонячы…
р. Пціч
У плѐсах пакатых
Ля вѐскі Цітва
Да звону напята
Пцічы цеціва.
р. Пціч у раѐне вѐскі Русаковічы
5. Сям’я Я прыйшоў у той дом,
Дзе гарачыя пахнуць аладкі,
Я прыйшоў у той дом –
Захацелася матчынай ласкі…
Захацелася мне
На хвіліну назад азірнуцца
І з узгорка гадоў
У дзяцінства на хвілю вярнуцца…
6. У вечнасць ляцяць гадзіны.
І на зямлі кожны міг –
Смерць і радзіны, смерць і радзіны…
І побач –мы.
7. Фоталетапіс жыцця
К нам перажытае прыходзіць на ўспамін…
І ў памяці не сцерці час далёкі…
Адзвінела песня развітання
Каля школы ў апошні раз.
Ты навек запомні гэта ранне,
Нашага юнацтва светлы час!
8. Устань да сонца,
Хай само
Яно цябе сустрэне.
З ягоным
Звяжуцца ў вязьмо
І дня твайго праменні…
10. Другу невядомаму
Сѐння дваццаць гадоў,
як расстаўся ты з домам.
Сѐння дваццаць гадоў,
як ты стаў Невядомым.
Дык дазволь жа лічыць,
ад імя пакалення,
Дзень пачатку вайны
днѐм твайго нараджэння…
11. Дзень добры, штодзѐнны мой клопат!
Дзень добры, руплівая праца!
Што рана ўзбудзілі, дзякуй!
Мне трэба за справу брацца.
А справа не церпіць адкладу –
Мне памяць збіраць у дарогу.
Яна паплыве праз часіны,
Яна папрастуе ў трывогу…
12. Якубу Коласу
Ён – гаспадар,
што ўстаў раней за сонца,
Каб зерне для сяўбы
нарыхтаваць…
13. Мы будзем смяяцца
Штодзѐнна і шчыра.
Нам смех, як паветра,
Патрэбны ў жыцці.
І гумарам лѐгкім,
І вострай сатырай
Да новых вышынь
Дапаможам ісці.
14. Шчырасці зерні!
Трывожыць сумленне,
Пакуль яны ў сэрцы,
нібыта ў жмені…
Генадзь Кляўко – гумарыст
Пра соль
Пісаў пра соль адзін паэт,
Пра нашу соль кухонную,
Крычаў у вершы на ўвесь свет,
Што соль, як хлеб, надзѐнная.
- Шкада, - уздыхнулі ўсе між волі,
Што выйшаў верш без солі.
15. Вакол нас, між нас схавана шчасце…
Як жа на ягоны след напасці?
Маладыя, у жытное вы ідзіце,
Толькі лішніх сцежак не рабіце.
Здарыцца ж: няма, здаецца, выйсця, -
Сябар сябру шчыра памажыце
І ажно да ста гадоў у жыце
Сцежкі сваѐй вернасці тапчыце.
Вечна яны злучаны з дарогай,
Дзе людскога шчасця гэтак многа…
16. Задарожаны, заснежаны,
Пастукаю ў акно.
За шыбай занавешанай
Нічога не відно…
Я знаю – зачакаліcя,
Здаваўся дзень, як год …
І будзе ўсѐ расказана.
То ж я вярнуўся ў дом,
Дзе ўсе мае завязаны
Шляхі тугім вузлом…
17. Ішоў – і ўпаў,
Навекі анямеў:
Сляпы пярун
ударыў рыкашэтам.
І чалавек, бадай, не зразумеў,
Што здарылася з гэтым светам.
Яго пагляд –
Успыхнуў і пагас.
Ні змроку,
Ні святла ўжо больш не будзе…
Падумаў Чалавек у свой апошні час:
“А як жа людзі?...”
Г. Кляўко
З турботнай думкай пра людзей, пра родны край жыў і працаваў
шчодры руплівец Генадзь Кляўко. Яго не стала 21 жніўня 1979 года.
19. • Кляўко, Г.Я. Добры дзень
мінулае!.../ Г.Я. Кляўко //Вытокі
песні. Аўтабіяграфіі беларускіх
пісьменнікаў. - Мінск: Маст. літ -
ра, 1973. - С. 97-100.
20. • Кляўко Генадзь Якаўлевіч. //
Энцыклапедыя літаратуры і
мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т.3.
Карчма – Найгрыш / Рэдкал.: І.П.
Шамякін (гал. рэд.) і інш. - Мн.:
БелСЭ, 1986. - С. 81.
22. • Кляўко Генадзь Якаўлевіч.
//Беларускія пісьменнікі.
Бібліяграфічны слоўнік. У т. Т.3. –
Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі,
1994. – С. 279-284.
У слоўніку размешчаны кароткія
звесткі аб жыцці і творчасці
Генадзя Кляўко, таксама
падрабязная бібліяграфія твораў,
выдадзеных і надрукаваных на
старонках перыядычнага друку.
23. • Кляўко Генадзь Якаўлевіч. //
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8.
Канто – Кулі / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і
інш. – Мн.: Бел. Эн., 1999.- С. 356.
24. • Кляўко Генадзь Якаўлевіч // Памяць:
Пухав. р-н: Гіст.-дак. Хронікі гарадоў
і р-наў Беларусі / Укл. А.А. Прановіч;
Рэдкал.: А.М. Карлюкевіч і інш.;
Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мн.: Беларусь,
2003.- С.608-609.
У кнізе прадстаўлены кароткія
звесткі аб аўтары і вершы “Родная
вѐска”, “Ціхі гарадок” (вершы
прысвечаны в. Варонічы і г.п.
Рудзенск).
25. Клевко Геннадий Яковлевич. //Минская
обл.: энциклопедия: В 2т. Т.2 / Редкол.
Л.Ф. Крупец, Г.П. Пашков и др. –
Минск: Бел.Эн., 2007. - С.153.
26. • Карлюкевіч, А. Літаратурная
карта Пухаўшчыны /Алесь
Карлюкевіч. – Мн.: Маст.літ.,
1985. – С.36
Размешчана кароткая
інфармацыя аб месцы
нараджэння Генадзя Кляўко.
27. • Карлюкевіч, А. Ваколіцы Рудзенска. // І марам
волю дам: літаратурная карта Пухавіччыны /
Алесь Карлюкевіч. – Мінск: Белар. Энцык. імя
П.Броўкі, 2011. – С. 265- 267.
На старонках кнігі чытача чакаюць сустрэчы з
Г. Кляўко, А. Ельскім, М. Чаротам, Я. Коласам, А.
Вольным, П. Глебкам, М. Паслядовічам, П. Рунцом,
А. Бачылам, Т. Бондар і іншымі беларускімі паэтамі,
празаікамі, драматургамі. Шмат хто з іх нарадзіўся на
Пухавіччыне, іншыя былі тут частымі гасцямі, пісалі
свае творы на беразе Свіслачы, у маляўнічых лясных
вѐсках Беразянка, Глушка, Падбярэжжа…
У артыкуле “Ваколіцы Рудзенска” можна
знайсці кароткія звесткі аб жыцці і творчасці
Г.Кляўко, а таксама верш “Я прыйшоў у той дом…”
28. Успаміны
Увекавечанне памяці
Генадзя Кляўко -
паэта, перакладчыка, гумарыста
29. Шчодры руплівец
(з успамінаў Рыгора Барадуліна)
• “Не прыгадаю, калі душой • “У Генадзя Кляўко ў характары
прыгарнуўся да чалавека, які стаў шмат было ад прыроды Міншчыны.
сябрам і спагаднікам надоўга, які Не вонкавая адрознасць і
сваѐй вонкава спакойнай усмешкай нечаканасць, а ўнутраная глыбіня,
распагоджваў любыя чорныя узважлівасць вызначалі ягоныя
хмары смутку, а добры дзень паводзіны, манеры, ягоны
настрою яшчэ святлейшым рабіў. паэтычны свет. Ён быў рахманы,
Запомніў яго мажным і але рашучы, крыху замкнѐны,
немітуслівым. Так спаважна і задумѐны, але надзвычай
ўпэўнена думку думае лес, што субяседлівы і адгуклівы на чужое
сустрэў сваю маладую восень”. гора. Не любіў дзяліцца сваѐй
бядой, але ўмеў радасці сябравай,
як уласнай, радавацца.”
Барадулін, Р. Шчодры руплівец /
Рыгор Барадулін // Кляўко, Г.
Вязьмо: Вершы; Паэмы / Генадзь
Кляўко.-Мн.: Маст.літ., 1984. – С. 3-
10.
30. • Мемарыяльная дошка,
устаноўленая на будынку
ДУА ”Рудзенская сярэдняя
школа Пухавіцкага раѐна”